Иван Чернеховский

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2011 в 20:38, реферат

Описание работы

Зорным часам самага маладога савецкага палкаводца перыяду Вялікай Айчыннай вайны Івана Данілавіча Чарняхоўскага стала Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён", у ходзе якой была вызвалена Беларусь. Аперацыя таксама паклала пачатак уступлення войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Літвы, Латвіі і Польшчы.

Работа содержит 1 файл

ПАЛКАВОДЗЕЦ Ц ІЧАЛАВЕК.doc

— 167.00 Кб (Скачать)
 

    ПАЛКАВОДЗЕЦ І ЧАЛАВЕК

    

    Зорным часам самага маладога савецкага палкаводца перыяду Вялікай Айчыннай вайны Івана Данілавіча Чарняхоўскага стала Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён", у ходзе якой была вызвалена Беларусь. Аперацыя таксама паклала пачатак уступлення войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Літвы, Латвіі і Польшчы.

    Нарадзіўся  Іван Данілавіч 29 чэрвеня 1907 г. (па некаторых  звестках 29 чэрвеня 1906 г.) у с. Аксаніна Уманскага павета на Кіеўшчыне. Бацька будучага палкаводца, Даніла Мікалаевіч, які вярнуўся з фронту інвалідам, у хуткім часе памёр, пакінуўшы на руках жонкі пяцёра дзяцей. Праз некаторы час памерла і маці І.Чарняхоўскага. Дзеці засталіся круглымі сіротамі.

    Старэйшыя браты Міхаіл (служыў у брыгадзе Р.І.Катоўскага) і Іван Чарняхоўскія, атаксама малодшы Аляксандр сталі ваеннымі.

    Іван  Чарняхоўскі працаваў на чыгунцы і цэментным заводзе, а ў 1924 г. паступіў у Адэскае пяхотнае вучылішча (юнак дадаў год да свайго ўзросту). У 1925—1928 гг. ён вучыўся ў Кіеўскай артылерыйскай школе, пасля праходзіў службу на камандзірскіх пасадах у артылерыйскім палку ў Вінніцы (Украіна). У 1930 г. Іван Данілавіч паспяхова закончыў сярэднюю вячэрнюю школу і пачаў рыхтавацца да паступлення ў ваенную акадэмію.

    Вясной 1931 г. камандзір батарэі І.Чарняхоўскі паступіў у Ленінградскую ваенна-тэхнічную акадэмію імя Ф.Э.Дзяржынскага. Неўзабаве на базе факультэта, дзе вучыўся І.Чарняхоўскі, стварылі Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. Слухачоў перавялі з Ленінграда ў Маскву. І.Чарняхоўскі вучыўся настойліва, шмат чытаў ваеннай і мастацкай літаратуры. Кнігі пра А.В.Суворава і М.І.Кутузава не проста чытаў, а ўважліва прапрацоўваў, аналізуючы праведзеныя імі аперацыі.

    Пасля заканчэння акадэміі ў 1936 г. І.Чарняхоўскі  быў прызначаны начальнікам штаба танкавага батальёна, які дыслацыраваўся ў Кіеве. У канцы 1936 г.

    І. Чарняхоўскаму прысвоілі званне капітана, потым назначылі камандзірам батальёна, які размяшчаўся ў Беларусі ў ваколіцах г. Старыя Дарогі. Адбылося гэта па ініцыятыве камбрыга С.М.Крывашэіна, які першы разгледзеў у І.Чарняхоўскiм ваенны талент.

    Іван  Чарняхоўскі—курсант Кіеўскай артылерыйскай  школы. Фота 1926 г.

    Па  выніках баявой вучобы ў 1938 г. батальён атрымаў добрыя і выдатныя ацэнкі, а І.Чарняхоўскаму прысвоілі званне маёра.

    У хуткім часе І.Чарняхоўскі ўжо камандзір 9-га асобнага танкавага палка ў Гомелі. Падчас інспектарскай праверкі 1939 г. танкавы полк быў падняты па трывозе, атрымаў задачу: ва ўзаемадзеянні з кавалерыйскай дывізіяй акружыць стралковую дывізію "праціўніка" ў раёне Барысава. У час маршу ішлі моцныя дажджы, дарогі развезла. "Праціўнік" спадзяваўся, што ў такое надвор'е наступленне не будзе актыўным, аслабіў пільнасць. Гэта скарыстаў І.Чарняхоўскі. Ён кінуў танкі ў абход і "імклівым ударам" на досвітку, захапіўшы ў раёне Барысава мост на р. Бярэзіна, адрэзаў "праціўніку" шляхі адступлення. Адразу пасля вучэнняў начальнік упраўлення кадраў Беларускай Асобай ваеннай акругі палкоўнік Н.І.Аляксееў аб'явіў аб прадстаўленні маёра І.Чарняхоўскага да чарговага воінскага звання.

    У жніўні 1940 г. падпалкоўнік І.Чарняхоўскі быў прызначаны намеснікам камандзіра 2-й танкавай дывізіі, а з сакавіка 1941 г. Іван Данілавіч камандаваў 28-й танкавай дывізіяй, што дыслацыраваласяў

    Прыбалтыйскай Асобай ваеннай акрузе. За некалькі дзён да пачатку вайны камдыў атрымаў загад: прывесці часці дывізіі ў баявую гатоўнасць, але самой баявой трывогі не аб'яўляць. І.Чарняхоўскі здолеў дакладна ацаніць абстаноўку, і палкі яго дывізіі сустрэлі вайну ў поўнай баявой гатоўнасці.

    Не  толькі дывізія І.Чарняхоўскага, але і ўсе войскі Прыбалтыйскай Асобай ваеннай акругі (з 22.6.1941— Паўночна-Заходняга фронту), якімі камандаваў ураджэнец Магілёўскай вобласці генерал-палкоўнік Ф.І.Кузняцоў, у першыя дні вайны дзейнічалі больш паспяхова, чым, напрыклад, войскі Заходняга фронту. Гэта прызнавала і кіраўніцтва вермахта. Паводле сведчанняў нямецкіх ваенных гісторыкаў, "групе армій "Поўнач" нідзе не ўдалося акружыць і знішчыць якія-небудзь буйныя сілы праціўніка",

    Войскам Паўночна-Заходняга фронту 22 чэрвеня 1941 г. было загадана авалодаць раёнам Сувалкі, аднак Ф.Кузняцоў адстаяў перад Генеральным штабам свой больш рэальны план — наступаць на шаўляйскім напрамку. У выкананні гэтай задачы важная роля адводзілася 28-й танкавай дывізіі, у складзе якой мелася каля 10 тыс. чалавек асабовага саставу, 250 танкаў, у тым ліку танкаў навейшай канструкцыі, некалькі дзесяткаў бронемашын. Наступленне значнага поспеху не мела. Савецкія войскі панеслі вялікія страты. Не была выключэннем і 28-я танкавая дывізія.

    25 чэрвеня 1941 г. дывізіі І.Чарняхоўскага была ўдакладнена баявая задача: сумесна з часцямі 23-й танкавай дывізіі разграміць праціўніка на паўднёвы захад ад г. Шаўляй. Аднак 23-я дывізія не змагла выйсці на рубеж атакі да вызначанага тэрміну. 28-я танкавая пачала выконваць задачу самастойна. Усяго ж у бітве пад Шаўляем з двух бакоў удзельнічала больш за тысячу танкаў. Цяжка давялося ў гэтых баях савецкім танкістам, але і праціўнік панёс значныя страты. Адзін з нямецкіх афіцэраў дакладваў у штаб 4-й танкавай групы: "Мы зблізіліся з праціўнікам... Пачалася фантастычная артылерыйская дуэль, у якой нямецкія танкі не маглі дамагчыся ніякага бачнага поспеху. Рускія танкі прадаўжалі наступаць. Паколькі авіяцыя Паўночна-Заходняга фронту была амаль поўнасцю знішчана ў першыя дні вайны, бамбардзіроўшчыкі люфтвафе наносілі дакладныя ўда-ры па савецкіхтанкавых часцях. У снежні 1941 г. 28-я танкавая дывізія, якая панесла цяжкія страты, была перафарміравана ў 241-ю стралковую дывізію.

    У першыя трагічныя дні і месяцы вайны І.Чарняхоўскі асабіста вадзіў у бой сваіх байцоў, паказваючы адвагу, рашучасць і бясстрашнасць. За абарону Ноўгарада па прадстаўленню камандуючага 27-й арміі М.Э.Бярзарына І.Чарняхоўскі ў студзені 1942 г. быў адзначаны першай баявой узнагародай — ордэнам Чырвонага Сцяга.

    У чэрвені 1942 г. генералмаёр (з 25.5.1942 г.) І.Чарняхоўскі прыняў камандаванне 18-м танкавым корпусам, які змагаўся на Варонежскім фронце. Непасрэдна корпус быў падпарадкаваны камандуючаму бО-й арміяй генералу М.А.Антанюку. Адносіны паміж камандармам і камкорам не склаліся з-за розных поглядаў на прымяненне танкаў. Камандуючы Варонежскім фронтам генерал М.Ватуцін падтрымаў камандзіра танкавага корпуса. Ён звярнуўся да Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В.Сталін з просьбай прызначыць камандуючым 60-й арміяй І.Чарняхоўскага замест М.Антанюка. Праз некаторы час на Ваенным савеце арміі адбылася драматычная сцэна, звязаная з адхіленнем апошняга ад пасады і назначэннем новага камандарма. Амаль два гады (з 25.7.1942 г. па 14.4.1944 г.) генерал І.Чарняхоўскі камандаваў арміяй, што дазволіла яму набыць багаты практычны вопыт у арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў аператыўнага маштабу.

    25 студзеня 1943 г. 60-я армія вызваліла Варонеж, 8 лютага — Курск. Назве гэтага горада наканавана было ўвайсці ва ўсе ваенныя энцыклапедыі свету, а генерал І.Чарняхоўскі быў адзначаны першай палкаводчай узнагародай — ордэнам Суворава I ступені. Празтыдзень пасля вызвалення Курска—14 лютага 1943 г. І.Чарняхоўскаму было прысвоена званне "генерал-лейтэнант". Так высока Радзіма ацаніла палкаводчы талент маладога камандарма. Прарыў арміі І.Чарняхоўскага да Курска атрымаў высокую ацэнку савецкіх военачальнікаў, прадстаўнікоў Генштаба А.М.Васілеўскага і А.І.Антонава. Здзівіла гэта і нямецкага генерала Шнайдэра, які ў той час камандаваў курскай групоўкай фашысцкіх войскаў. Вопытны генерал адразу не паверыў, што яго разграміў савецкі палкаводзец амаль на 20 гадоў маладзейшы за яго.

    У хуткім часе галоўныя сілы Варонежскага фронту, прыкрытыя з правага фланга 60-й арміяй, выйшлі да Палтавы. Савецкае кіраўніцтва пасля вызвалення Харкава меркавала, што вораг будзе адыходзіць на захад. Але праціўнік падцягнуў рэзервы і нечакана перайшоў у контрнаступленне. Войскі Варонежскага і Паўднёва-Заходняга франтоў не вытрымалі націску і ў сакавіку пакінулі Харкаў і Белгарад.

    Інакш развіваліся падзеі на правым флангу Варонежскага фронту, дзе змагалася 60-я армія І.Чарняхоўскага. Яна не толькі ўтрымала пазіцыі, але і пачала Льгоўска-Рыльскую наступальную аперацыю. У першай палове сакавіка 1943 г. армія І.Чарняхоўскага авалодала рубяжом Рыльск—Каранёва. Так утварылася Курская дуга. На яе пярэднім выступе апынуліся войскі 60-й арміі, якая была перападпарадкавана Цэнтральнаму фронту на чале з камандуючым генералам К.К.Ракасоўскім.

    Пасля жорсткіх зімніх баёў у канцы сакавіка 1943 г. на савецка-германскім фронце ўсталявалася адноснае зацішша. Савецкае камандаванне пачало распрацоўку планаў вядзення вайны на лета і восень 1943 г. Першапачаткова планавалася разгарнуць шырокія наступальныя дзеянні з нанясеннем удараў на паўднёвым і заходнім напрамках. Адной з гэтых "прыгожых па задуме аперацый" мог стаць удар.

    Цэнтральнага  фронту, у тым ліку і 60-й арміі І.Чарняхоўскага, у напрамку на Гомель, Смаленск. Аператыўны план "Кутузаў" прадугледжваў наступленне сіламі Заходняга і Бранскага франтоў прама на за-хад з мэтай разгрому арлоўскай групоўкі праціўніка і наступнага авалодання Беларуссю.

    Аднак 15 красавіка 1943 г. А.Гітлер падпісаў за-гад  аб правядзенні аперацыі пад кодавай  назвай "Цытадэль". Мэтай яе з'яўлялася рашучае і хуткае наступленне  нямецкіхтанкавых злучэнняў, акружэнне ў раёне Курска савецкіх войскаў і знішчэнне іх. Зразумела, што такі лёс прызначаўся і 60-й арміі І.Чарняхоўскага, якая знаходзілася на вяршыні Курскай дугі. Савецкае камандаванне разгадала намеры праціўніка і ўнесла істотныя змены ў свае планы.

    Галоўнай  задачай лета 1943 г. стала не наступленне, а стратэгічная абарона. Будаваліся ўмацаванні, напружана працавала разведка ўсіх узроўняў. Былі праведзены таксама буйныя паветраныя аперацыі, у якіх давялося ўдзельнічаць аднаму з аўтараў гэтых радкоў, у той час лейтэнанту Мікалаю Зайцаву. 3 6 да 13 мая ўдары наносіліся галоўным чынам па аэрадромах, дзе базіраваліся 4-ы і 6-ы нямецкія паветраныя флаты. Адначасова вырашаліся іншыя задачы, у тым ліку і ў інтарэсах Цэнтральнага фронту. Налёты савецкіх бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў былі вельмі эфектыўныя. Толькі з 6 па 8 мая непрыяцель страціў каля 450 самалётаў. Менавіта тады ў Генштабе зрабілі выснову, што "дасягненнв панавання ў паветры немагчыма без вялікіх паветраных бiтваў", 3 другой паловы 1943 г. перавага савецкай авіяцыі станавілася ўсё больш відавочнай, што выявілася ў час Курскай бітвы.

    Войскі  генерала І.Чарняхоўскага ў адпаведнасці з дырэктывай камандуючага Цэнтральным  фронтам К.Ракасоўскага стварылі непераадольную абарону даўжынёй 100 кіламетраў. Камандарм размясціў войскі адзін эшалон (дзве паласы абароны). Першая, галоўная паласа, складалася з трох ліній траншэй, другая — э дэвюх ліній траншэй, таксама ствараліся проціватанкавыя апорныя пункты. У сваім распарадженнi генерал І.Чарняхоўскі пакінуў моцны рэзерв – встралковую i танкавую дывізіі, знішчальна процiватанкавую брыгаду.

    Пасля азнакамлення з абаронай 60-й арміі камандуючы фронтам К.Ракасоўскі сказаў члену Ваеннага савета фронту генералу К.Ф.Цялегіну: "За 60-ю можам не турбавацца". Пазней у сваіх мемуарах К.Ракасоўскі пісаў пра І.Чарняхоўскага: "Гэта быў выдатны камандуючы. Малады, культурны, жыццярадасны. Цудоўны чалавек. Было бачна, што ў арміі яго вельмі любяць...". Вопытны военачальнік К.Ракасоўскі ведаў, што член Ваеннага савета 60-й арміі А.І.Запарожац мякка кажучы "не сімпатызаваў І.Чарняхоўскаму". У хуткім часе па прапанове камандуючага фронтам члена Ваеннага савета арміі адклікалі ў Маскву.

    Найвялікшая бітва Вялікай Айчыннай вайны  на Курскай дузе выбухнула 5 ліпеня 1943 г. 60-я армія І.Чарняхоўскага, а таксама і іншыя войскі, падначаленыя К.Ракасоўскаму і М.Ватуціну, поўнасцю выканалі свой абавязак. У Курскай бітве перавага была на баку Чырвонай Арміі. Вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5тыс. танкаў і штурмавых гармат, 3,7 тыс. самалётаў, вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і зброі. Паводле слоў Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава, "ніякія сілы цяпер ужо не маглі выратаваць агрэсара. Пытанне было толькі ў часе". 3 савецкага боку страты таксама былі вялікія: больш за 254 тыс. забітых, больш за 608 тыс. параненых.

    Вынікі  Курскай бітвы мелі вялікае ваеннастратэгічнае і міжнароднае значэнне. Наступіў карэнны пералом ў ходзе Другой сусветнай вайны. Умацоўвалася антыгітлераўская кааліцыя. Саюзнікі Германіі і самі нямецкія военачальнікі пачалі ўсё больш губляць давер да гітлераўскай стратэгіі і да самога фюрэра. Бліжэйшы дарадчык А.Гітлера генерал А.Іодль прызнаваў, што з гэтага часу "бог вайны" адвярнуўся ад Германіі і перамясціўся ў іншы лагер. Адхілены ад спраў былы начальнік Генеральнага штаба Ф.Гальдэр адзначаў, што "самае позняе ў канцы 1943 года ўжо стала відавочна, што ў ваенным сэнсе вайна прайграна".

    Бліжэйшай стратэгічнай мэтай, вызначанай Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання (СВГ), пасля завяршэння Курскай бітвы быў выхад да р. Дняпро і ўзяцце Кіева.

    У ходзе контрнаступлення войскі І.Чарняхоўскага прарвалі варожую абарону па фронту на 100 і ў глыбіню на 60 кіламетраў. Дапаможны напрамак, які лершапачаткова планаваўся для наступлення 60-й арміі, стаў галоўным. Ажыццёўлены арміяй прарыў яшчэ раз пацвердзіў палкаводчыя здольнасці камандарма, яго ўменне кіраваць войскамі.

    За 25 дзён наступлення перадавыя часці 60-й арміі пераадолелі з баямі  каля 300 кіламетраў і выйшлі да р. Дняпро на поўнач ад Кіева. І.Чарняхоўскі далажыў камандуючаму Цэнтральным фронтам К.Ракасоўскаму свае планы наступлення на Кіеў (пазней камандарм скажа, што Кіеў яго "прыцягваў як магніт").

Информация о работе Иван Чернеховский