Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Автор: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 20:12, контрольная работа

Описание работы

Менавіта лёс Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны і будзе вызначаны ў рабоце. Каб выканаць пастаўленную мэту трэба адзначыць і рад задач:
1. Асвяціць пачатак і указаць прычыны Першай сусветнай вайны;
2. Апісаць эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель;
3. Паказаць асноўныя кірункі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………............3
1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны……………………….........4
2. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель……….............7
3. Беларускі нацыянальны рух………………………………………............13
Заключэнне………………………………………………………………………..16
Спіс літаратуры…………………………………………………………………...18

Работа содержит 1 файл

контрольная.docx

— 69.36 Кб (Скачать)

Аднак рэпрэсіямі жо нельга было перапыніць працэс разлажэння арміі, якая з апоры царызму ператваралася  ў крыніцу грознай небяспекі  для пануючага рэжыму [3, с. 460-461].

Першая  сусветная вайна абвастрыла ўсе  супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага  крызісу. У той час як рабочыя i сяляне знемагалі пад цяжарам эксплуатацыі i ваенна-паліцэйскага рэжыму, памешчыкі, буржуазія, царскія чыноўнікі набівалі сабе кішэні на ваенных пастаўках, раскрадалі дзяржаўныя сродкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Беларускі нацыянальны рух

 

Па меры паглыблення грамадскага крызісу  ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі  абвастраліся не толькі сацыяльна-класавыя, але i нацыянальныя праблемы. Сярод інтэлектуальных i палітычных эліт нярускіх народаў краіны нарастала заклапочанасць будучым лёсам cвaix суродзічаў, актывізаваліся пошукі магчымых варыянтаў дзеянняў на выпадак змянення геапалітычнай сітуацыі ў Pacii i ў свеце.

Беларускі нацыянальны рух на падкантрольнай царызму тэрыторыі перажываў складаныя працэсы. Сыход з краю значнай часткі тытульнага этнасу (у асобе беларускіх бежанцаў i мабілізаваных у войска беларусаў) i наплыў сюды “прышлых элементаў” павялічылі этнічную стракатасць насельніцтва. Тым самым сацыяльная глеба для беларускага руху стала больш хісткай. Мабілізацыя, эвакуацыя i бежанства параскідалі яго актывістаў Я. Купалу, В. Іваноўскага, Я. Коласа, I. Краскоўскага, М. Гарэцкага, Я. Станкевіча i многіх іншых па розных кутках iмперыі. У той жа час падзел Белаpyci расійска-германскім фронтам, нягоды, якія прынесла краю вайна, узмацнялі трывогу за яго будучыню, паскаралі абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці. У першую чаргу такія настроі пашыраліся сярод бежанцаў, вайскоўцаў, работнікаў эвакуіраваных устаноў. Знаходзячыся ўдалечыні ад радзімы ў іншаэтнічным асяроддзі, у цяжкіх i нязвыклых умовах, яны выразней усведамлялі сваю этнічную прыналежнасць, былі больш успрымальнымі да ідэй нацыянальнага вызвалення.

У гады вайны царызм па-ранейшаму імкнуўся не дапусціць выкрышталізацыі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, дзеля чаго максімальна стрымліваў разгортванне беларускага руху. У выніку з прычыны рэальных або штучна створаных цяжкасцей ваеннага часу прыходзілі ў заняпад беларускія нацыянальна-культурныя асяродкі. Выдавецкая суполка “Загляне сонца i ў наша аконца”, знаходзячыся ў стане рэарганізацыі, з-за зніжэння попыту на кнігi i фінансавых праблем згарнула дзейнасць. Спыніліся беларускія перыядычныя выданні. Ужо восенню 1914 г. у Мінску перастаў выходзіць чacoпic “Лучынка”, у студзені 1915 г. перапынілася друкаванне сельскагаспадарчага часопіса “Саха”. Летам 1915 г. закрылася віленская газета “BieIarus”. Узмацніліся цэнзурныя ганенні на “Нашу Hiвy”, яе выданне таксама перапынілася. Праекты стварэння новых беларускіх перыядычных выданняў ва ўмовах царскага рэжыму рэалізаваць, як правіла, не удавалася [3, с. 461-462].

У самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В. Ластоўскім заснавала арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”, якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю “Хрысціянская злучнасць”, у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, буржуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробная буржуазія.  Галоўная мэта гэтай арганізацыі — прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі.

Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу  на захопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, папершае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а  падругое — прадухіліць поўнае засілле  Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай  мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета “Гоман”.

Як на акупаванай немцамі тэрыторыі, так  i на усход ад лініі фронту легальнымі беларускімі арганізацыямі з'яўляліся дабрачынныя бежанскія камітэты. Заснаванае вясной 1915 г. у Вільні Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня В. Іваноўскі, намеснікі А. Луцкевіч і В. Ластоўскі) паспела да акупацыі заходняй часткі краю адкрыць свае аддзелы ў Мінску, Вілейцы, Дзісне, Полацку i іншых месцах. Дзейнічалі таксама такія таварыствы, як “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыства”, “Беларускі вучыцельскі саюз” .

Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны  камітэт (БНК), які ўзначальваў А. Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў  Расіі, якая адбылася ў Стакгольме ў  красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі  камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі  народ чакае вызвалення з-пад  няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемарандумам на міжнароднай канферэнцыі  ў г. Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В. Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспадаром на ўласнай зямлі.

У беларускай гістарычнай літаратуры даецца ў  асноўным адмоўная ацэнка дзейнасці  БНК. Ён абвінавачваецца ў нацыяналізме, у поўным адыходзе ад палітычнай праграмы беларускага нацыянальнага руху, распрацаванай і прынятай на II з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў студзені 1906 г.

У гэтых  абвінавачваннях не ўлічваецца тое, што Беларускі народны камітэт  ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія  намаганні, каб звярнуць увагу сусветнай  грамадскасці на лёс Беларускага  краю, яго культуру, каб абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага  народа.

А ў прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб будучым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А. Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні нацыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі паражэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць “крыж на вызваленні Беларусі”.

3 другой  паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі  беларускага нацыянальнага руху  сталі Петраград, Масква, Мінск,  Калуга і іншыя гарады, дзе  бежанцы-беларусы ўтварылі свае  суполкі, апорныя пункты па  вывучэнні становішча ў Беларусі, згуртаванні беларускага нацыянальнага  руху, прапагандзе беларускай літаратуры. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства  ўнутраных спраў Расіі дазволіла  выданне ў Петраградзе і Мінску  беларускіх газет “Дзянніца”  і “Светач” [2, с. 376-378].

Нягоды, прынесеныя імперыялістычнай вайной, выклікалі глухое незадавальненне, пашырэнне апазіцыйных настрояў, якія ўсё часцей выліваліся ў адкрытае супраціўленне ўладам. Поруч з  класава-палітычнай абуджалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Усё гэта ў спалучэнні з aнaлaгiчнымi працэсамі ў іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс арганізаванага па імперскаму тыпу расійскага грамадства, які ўрэшце рэшт выліўся ў грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм 1917 года і ўжо далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

93 гады назад скончылася Першая сусветная вайна…

«Страшно  подсчитывать миллионы убитых. Горько видеть слом государства. Ещё страшнее и горше, и обиднее глухая бесследность трагедии в нашей истории. Ни одна война не оказалась так затёрта  в сознании потомков, как эта. Она  «переросла в гражданскую» и как бы перестала существовать. Европа вся покрыта памятниками бойцам 1914-1918 годов. Миллионы жертв первой мировой войны были покрыты десятками миллионов жертв второй, Отечественной. Герои той, первой, скрывали свои награды от новой власти. Поколения, угробленные в 1914-1918 годах, взывают к нам из безвестности», - Л. Анінскі [цыт. па: 7, с. 74-75].

Помнікі - сведкі старадаўніх і не зусім аддалёных падзей часта сустракаюцца на беларускай зямлі. Спачатку гэта былі звычайныя камяні з выбітымі на іх словамі “ў гонар...” ці “ў памяць...”, затым з’явіліся крыжы, каплічкі, помнікі і мемарыялы... Іх шмат, таму што жахлівых і разам з тым велічных падзей за стагоддзі адбылося нямала. І адна з іх Першая сусветная вайна.

З друку  вядома, што зараз надаецца вялікая  ўвага ўшанаванню памяці загінуўшых у першай сусветнай. Так, у в. Заброддзе  Вілейскага раёна, на беразе р. Нарачанка, па ініцыятыве мастака Барыса Цітовіча створаны музей Першай сусветнай вайны.

Смаргонскі  раённы выканаўчы камітэт Гродзенскай  вобласці правёў адкрыты конкурс  на распрацоўку эскізнага праекта  мемарыяльнага ансамбля ў памяць абаронцаў Айчыны. І гэта невыпадкова... Ушанаванне подзвігу яе ўдзельнікаў  падпарадкоўвалася ідэалогіі, якая раней нічога агульнага не мела з гісторыяй. Сёння, калі старая ідэалогія саступае месца новай, надыходзіць час хоць часткова выправіць несправядлівасць у дачыненні да вядомых і невядомых герояў і ўдзельнікаў ваенных бітваў.

Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў воінаў Першай сусветнай вайны прайшла 14 жніўня 2011 г. на Мінскіх брацкіх ваенных могілках. На гэтых могілках пахаваны 5 тыс. воінаў, якія аддалі свае жыцці за Айчыну. На месцы пахавання ахвяр вайны створаны велічны мемарыял [1, c. 2].

Да Дня перамір'я - 11 лістапада 2011 г. была прымеркавана памятная акцыя. Яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр першага ў гісторыі глабальнага ваеннага супрацьстаяння. Начальнік кіравання па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ўзброеных Сіл Беларусі палкоўнік Віктар Шумскі расказаў, што ў іх базе дадзеных маюцца звесткі аб 923 пахаваннях ахвяр гэтай вайны на тэрыторыі нашай краіны. На дзяржаўным уліку лічыцца 147 вайсковых пахаванняў перыяду Першай сусветнай вайны, дзе  18317 ваяроў. Аднак праца па пошуку пахаванняў працягваецца.

У народзе лічаць, што вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні яе салдат!

Начальнік цыклу гісторыі войн і ваеннага мастацтва  Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Лютко, у сваю чаргу, адзначыў адзін дадатны момант у падзеях 1914-1918 гг., аб тым што, упершыню на палітычнай карце Еўропы і свету з'явілася самастойная беларуская дзяржава. Наша краіна - "стварэнне" вайны. Як ні дзіўна, упершыню пра Беларусь як пра дзяржаву загаварылі менавіта ў гады Першай сусветнай.

Не было б шчасці, ды няшчасце дапамагло-чатырохгадовая бітва, якое панесла жыцці тысяч беларусаў, дало нараджэнне нашай краіне. Гэта наш боль і наша быль. Але не варта забываць, пра тое, што “любая вайна вядзе толькі да магіл”... [5, с. 2].

Таксама трэба адзначыць правядзенне 14 лістапада на тэлеканале ОНТ грамадска-палітычнага ток-шоў “Адкрыты фармат” на тэму “Першая сусветная вайна ў лёсе Беларусі”. Кожны тэлеглядач мог паўдзельнічаць у інтэрактыўным галасаванні і аддаць свой голас, за тое як павінна фінансавацца ўвекавечанне памяці герояў Першай сусветнай з дзяржаўнага бюджэту ці энтузіястамі? 

Жадаецца сказаць, што створаныя помнікі, мемарыялы, правядзенне тэлеперадач ў гонар герояў і ахвяр гэтай вайны сімвалізуе аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Гэта з’яўляецца сведчаннем таго, што мы, сучасныя беларусы, - народ, які з павагай ставіцца да свайго мінулага і яго герояў, па-хрысціянску шануем памяць тых, хто загінуў пры выкананні воінскага абавязку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС  ЛІТАРАТУРЫ

 

 

  1. Астанкі воінаў першай сусветнай вайны ўрачыста перапахаваны ў Мінску.- Звязда. – 2011. – 16 жн. – С. 2.

 

  1. Гісторыя Беларусі : падруч. у 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў [i інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мінск : Выш. шк., 2003. - 416 с.

 

  1. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі. (канец XVIII – пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк і інш. – Мінск : Экаперспектыва, 2007. – 519 с.: іл.

 

  1. Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 2. Беларусь у перыяд капіталізму   (1861 —1917 гг.). Мінск : «Навука i тэхніка»,   1972. – 688 с.: іл. і карт.

 

  1. Да Дня перамір'я - акцыя памяці. – Белорусская нива. – 2011. – 11 ліст. – С. 2.

 

  1. Саракавік, I.A.     Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гicтoрыі  / I.A. Саракавік.  – Мінск : «Современная школа», 2006. - 456 с.

 

  1. Станіславовіч, М. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны / М. Станіславовіч // Беларус. гіст. часоп. – 2007. - № 10. – С. 74.

 

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 5. М — Пуд /  Беларус. Энцыкл.;  рэдкал.: Г.П. Пашкоў  (галоўны рэд.)  [i інш.]; Маст. Э.Э. Жакевіч.  — Мінск : БелЭн, 1999.  — 592 с.: іл.

 

 

 


Информация о работе Беларусь у гады Першай сусветнай вайны