Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Автор: Пользователь скрыл имя, 30 Мая 2012 в 12:26, контрольная работа

Описание работы

23 жніўня 1939 года ў Маскве паміж СССР і Германіяй быў падпісаны Дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў – “пакт Молатава – Рыбентропа”. Савецкі Саюз імкнуўся такім чынам выйграць час для завяршэння мерапрыемстваў па ўмацаванні абароназдольнасці краіны.
1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Фашысцкая Германія разам з саюзнікамі пашырала агрэсію супраць краін Еўропы. Ужо вясной 1940 года былі захоплены такія краіны, як Данія, Нарвегія, Бельгія, Галандыя і інш. Летам і восенню Германія працягвала баявыя дзеянні: капітулявала Францыя, вялася бамбардзіроўка Англіі, нямецкія войскі занялі Румынію. Так у 1941 годзе акрамя гэтага былі захоплены Балгарыя, Грэцыя, частка Югаславіі, а на тэрыторыі Афрыкі вяліся баявыя дзеянні.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………….…….2
I. Напад Германіі на СССР. Першы этап ваенных дзеянняў: захоп Беларусі………………………………………………………………….....3
ІІ. Арганізацыя акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць беларускіх калабаранцкіх арганізацый……………………………………………………………………….5
ІІІ. Развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы………………….….8
IV. Аперацыя “Баграціён” і вызваленне БССР…………………………….….10
V. Асноўныя паняцці па тэме…………………………………………………..13
Высновы…………………………………………………………………………14
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………15

Работа содержит 1 файл

контрольная.doc

— 94.00 Кб (Скачать)

Вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі, распаўсюджванню цэнтральных і падпольных газет і лістовак. У маі 1942 года мінскія падпольшчыкі выпусцілі першы нумар газеты “Звязда”. Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі выдавалася каля 170 падпольных часопісаў і газет, што садзейнічала ўзмацненню партызанскай барацьбы і надавала ёй больш арганізаваны характар.

Грандыёзнай па маштабах і эфектыўнай па выніках была “рэйкавая вайна” – масавы падрыў чыгунак з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак для нямецкай арміі. Першы этап яе пачаўся падчас контрнаступлення савецкай арміі пад Курскам і працягваўся з пачатку жніўня па сярэдзіну верасня 1943 года. У другой палове верасня-кастрычніку прайшоў другі этап “рэйкавай вайны”, у выніку якога перавозкі для групы арміі “Цэнтр” значна паменшыліся. А трэці этап гэтай вайны праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі і таксама меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага з чэрвеня 1941 года па ліпень 1944 года партызаны нанеслі вялікі ўрон акупантам у тэхніцы і жывой сіле. Так былі знішчаны амаль 500 тысяч гітлераўцаў і паліцэйскіх, 11128 эшалонаў і бронепаяздоў былі пушчаны пад адхон, 29 чыгуначных станцый былі разгромлены, 18700  нямецкіх машын былі падарваны і спалены. Значную каштоўнасць складала партызанская разведка, якая збірала інфармацыю аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах праціўніка.

На тэрыторыі Беларусі змагаліся і прадстаўнікі іншых краін – Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі. На Палессі дзейнічала група славацкіх антыфашыстаў у партызанскім злучэнні Сабурава, на чале якой стаяў Ян Нялепка.

Партызанскі рух на Беларусі з’яўляўся сапраўды ўсенародным. Тут існавала 1255 партызанскіх атрадаў і 213 брыгад колькасцю больш за 370 тысяч чалавек. Трэба адзначыць, што касцяк партызанскага руху складалі сяляне і рабочыя – 56,1%, таксама ў ім удзельнічалі служачыя, навучэнцы і вайскоўцы. Больш за палову партызан складала моладзь, ім не было яшчэ і 25 гадоў.

Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу, падрывалі і разладжвалі тыл нямецкай арміі, трымалі акупантаў у страху і напружванні. Прадстаўнікі нашай краіны складалі больш за 70% партызан, чым зараз мы можам ганарыцца!

               IV. Аперацыя “Баграціён” і вызваленне БССР

Восенню 1943 года пачалося вызваленне БССР ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў. Пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня савецкія войскі сіламі 13-й арміі Цэнтральнага фронту вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі – г. Камарын. Затым савецкія войскі выбілі нямецкіх захопнікаў з Клімавіч, Касцюковіч, Крычава і да канца верасня падступілі да Віцебска, Рагачова, Магілёва.

Ужо ў лістападзе 1943 года Чырвоная армія здолела вызваліць прамысловы і культурны цэнтр Беларусі – г. Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. За восень-зіму 1943-1944 гг. у выніку наступлення савецкіх войск было вызвалена каля 40 раёнаў абласцей Беларусі: Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай.

Завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны пачаўся ў 1944 годзе. Ён характарызаваўся поўным выгнаннем нямецкіх захопнікаў з савецкай тэрыторыі, у тым ліку і з Беларусі. Гэта быў пачатак вызвалення народаў Еўропы. Адным з найважнейшых этапаў вызвалення Еўрапейскай прасторы ад гітлераўцаў была Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай “Баграціён”.

Да пачатку бітвы, ў чэрвені 1944 года, лінія Беларускага фронту праходзіла на ўсход ад Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска і ўяўляла сабой  выступ. На працягу красавіка-мая быў дэталёва распрацаваны план  аперацыі, улічваючы важнасць і складанасць задачы. Такім чынам была праведзена ўсебаковая падрыхтоўка да наступлення, савецкія войскі былі аб’яднаны ў 4 фронты і максімальна забяспечаны тэхнікай, боепрыпасамі, гаручым, медыкаментамі і харчаваннем.

23 чэрвеня 1944 года пачалася  бітва за вызваленне Беларусі. 1-ы Прыбалтыйскі (камандуючы Баграмян), 2-і Беларускі (Захараў), 3-і Беларускі (Чарняхоўскі) фронты перайшлі да наступальных дзеянняў. Праз суткі да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Ракасоўскага. Да гэтага наступлення падключыліся таксама Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк “Нармандыя – Нёман”, а таксама партызанскія злучэнні. Каардынацыяй дзеяння франтоў займаліся маршалы Васілеўскі і Жукаў.

Ужо на наступны дзень пасля наступлення савецкія войскі прарвалі лінію абароны праціўніка. А яшчэ праз два дні намаганнямі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў была знішчана віцебская групоўка гітлераўцаў, якая мела назву “Віцебскі кацёл”. Так быў вызвалены Віцебск. 28 чэрвеня штурмам савецкіх войск быў узяты Магілёў, тады ж быў разбіты і “Бабруйскі кацёл”. 1 ліпеня 3-і Беларускі фронт вызваліў Барысаў. Але галоўным быў бой  за сталіцу Беларусі – Мінск. Камадаванне фашыстаў рабіла ўсё, каб утрымаць горад, таму тут былі сканцэтраваны 3 пяхотныя, 1 танкавая дывізіі, 3 палкі эсэсаўцаў, перавезеныя з Польшчы. 3 ліпеня пачаўся бой за вызваленне Мінска і паспяхова завяршыўся ў той жа дзень. Першым, хто ўехаў у Мінск, быў Д.Г. Фролікаў. У акружэнні апынулася больш за 100 тысяч нямецка-фашысцкіх захопнікаў, гэта быў так званы “Мінскі кацёл”. Але ім не ўдалося вырвацца і такім чынам 70 тысяч здраднікаў былі забіты, а астатнія ўзяты ў палон. Пасля вызвалення Мінска галоўныя сілы савецкіх франтоў узялі напрамак на захад: 4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 – Маладзечна, 16 – Гродна, 28 – Брэст. Да канца ліпеня немцы былі поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

Такім чынам, за месяц наступлення савецкія войскі ачысцілі тэрыторыю нашай краіны працягласцю з поўначы на поўдзень больш як на 400 км і з усходу на захад – на 500 км. У выніку аперацыі “Баграціён” была вызвалена не толькі ўся Беларусь, але часткі Літвы, Латвіі, усходнія раёны Польшчы.

Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Многія гісторыкі расцэньваюць паражэнне гітлераўцаў на Беларусі як катастрофу вермахта і нават канчатковае паражэнне Германіі.

Яшчэ дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць нямецкіх захопнікаў, і ўвесь гэты час беларускі народ аказваў усямерную дапамогу Чырвонай арміі, напружваў усе сілы, каб адрадзіць жыццё на амаль цалкам спапялёнай тэрыторыі Беларусі.

                     V. Асноўныя паняцці па тэме

 

Армія краёва – узброеная падпольная арганізацыя, якая дзейнічала на акупіраванай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Польшчы і частцы тэрыторыі СССР (Беларусь, Літва, Украіна), якая ставіла мэту аднаўлення Польшчы ў межах да верасня 1939 года.

Генацыд – дзеянні з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той ці іншай нацыі (народа). Палітыку генацыду ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў праводзілі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, нямецка-фашысцкія захопнікі.

Гета – месцы пражывання яўрэйскага насельніцтва ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, створаныя фашыстамі з мэтай масавага знішчэння яўрэяў, якіх яны адносілі да ніжэйшай расы.

Калабарацыянізм – тэрмін з’явіўся ўжо пасля вайны (1953 г.), з французскага гэта значыць супрацоўніцтва –  супрацоўніцтва насельніцтва з фашыстамі ў акупіраваных краінах, у тым ліку і на Беларусі.

Рэйкавая вайна – масавае разбурэнне чыгунак партызанамі з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Праводзілася у тры этапы: пачатак жніўня 1943 года, кастрычнік 1943 года (“Канцэрт”), ноч на 20 чэрвеня 1944 года. У выніку “рэйкавай вайны” перавозкі фашыстаў скараціліся на 40%.

                            

 

 

 

                              Высновы

Разгром фашысцкай Германіі ў вайне 1939-1945 гг. мае сусветна-гістарычнае значэнне. Гэта перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала вялікае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму, пераканаўчым пацвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Значэнне і роля баявых дзеянняў узброеных сіл ЗША, Англіі, Францыі, Кітая, намаганні і стойкасць народаў іншых краін, якія змагаліся з гітлераўскай Германіяй, несумненны і відавочны.

Звыш 300 тысяч салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі – атрымалі ордэны і медалі. Таксама з беларусаў былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі і генераламі – В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі, А.Р. Бацюня, І.І. Гусакоўскі і інш. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятанкавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў з Беларусі. Таксама свой уклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі “Рэспублікай-партызанкай”.

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. Разам з усімі народамі з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ. На алтар Вялікай Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў сваіх грамадзян. Ні адной сям’і не абышла вайна, таму нашы людзі добра ведаюць цану заваявання міру.

 

             Спіс выкарыстанай літаратуры

1.                  Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.

2.                  Гісторыя Беларусі: дап. для падрыхтоўкі да экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання / пад навук. рэд. М.С. Сташкевіча, Г.Я. Галенчанкі,                   І.І. Багдановіча. – 2-е выд., перапрац. Мн., 2006.

3.                  Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 1998.

4.                  Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г. Навуч. дапам. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2009.

 

 

 



Информация о работе Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.