Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2011 в 21:44, лекция

Описание работы

35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.
36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.
37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.
38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)

Работа содержит 1 файл

l9.doc

— 98.00 Кб (Скачать)

     У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). Эсеры ў аноўным, ветэраны народніцкага руху якія ў пачатку XX ст. ужо адсядзелі свае срокі ў турмах і павыходзілі на свабоду. На свабодзе яны прыняліся за старае, занялісь індывідуальным тэрорам і падрыхтоўкай да сацыялістычнай рэвалюцыі. У ідэалагічным плане партыя эсераў таксама заставалася на старых народніцкіх пазіцыях і прапагандавала сялянскі сацыялізм.

     У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы ў межа 1772 г. У праграме гэтай партыі і выпускаемай літаратуры не было нават і ўспамінаў пра Беларусь.

     Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць Стварэне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была перайменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.

     Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.

     Рэвалюцыйныя падзеі 1905 1907 гг. і Беларусь. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу па загаду Мікалая II была расстралаяна мірная дэманстрацыя рабочых, якія неслі цару петыцыю з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. было забіта каля 500 і паранена 3000 чалавек. Гэта падзея стала пачаткам першай расійскай рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Па ўсёй расійскай імперыі адбыліся палітычныя дэманстрацыі з лозунгам "Далоў самадзяржаўе". Толькі ў студзені 1905 у беларускіх гарадах іх адбылася больш за 30 а ў маі іх адбылася 56 з удзелам 200 000 рабочых. Такі размах рабочага руху звязываюць са святкаваннем 1 мая. Пралетарыят быў паддтрыманы і сялянствам. У Беларусі ў студзені адбылася каля 50 сялянскіх выступленняў, ўжо ў чэрвені 175 а да восені 1905 года сялянскі pyx ахапіў усю тэрыторыю Беларусі. Прычым калі рабочыя проста хадзілі на дэманстрацыі і не з’яўляліся на работу, то сяляне палілі панскія маёнткі, секлі панскія лясы, заганялі скаціну на панскія палі, а часам і забівалі саміх паноў. Сітуацыя стала крытычнай калі узбунтоаваўся экіпаж браняносца "Пацёнкіна" на Чорным моры (14 чэрвеня 1905), гэта абазначала, што апора царызма – армія пачала пераходзіць на бок рэвалюцыі. У Беларусі ў армію таксама пачалі пранікаць рэвалюцыйныя настроі. Летам 1905 года ў Мінску, Брэсце, Баранавічах адбыліся хваляванні сярод салдат чыгуначнікаў.

     Каб неяк палепшыць сітуацыю 19 жніўня 1905 года цар абнародаваў маніфест аб стварэнні дарадчай дзяржаўнай думы без заканадаўчых паўнамоцтваў. У народзе дума была называна булыгінскай бо праект яе пісаў нехта Булыгін. Булыгінскую думу народ байкаціраваў на выбары ў яе ніхто не з’явіўся, а рэвалюцыйны рух пачаў набіраць яшчэ большыя абароты і ў пачатку кастрычніка перарос ва Усерасійскую палітычную стачку. На практыцы гэта абазначала, што ва ўсёй Расійскай Імперыі не працывалі ні адно прамысловае прадпрыемства. Пад час гэтай стачкі на прадпрыемствах узнікаюць рэвалюцыйныя органы ўлады саветы рабочых дэпутатаў, якія кіравалі ходам стачак. У іх увайшлі прадстаўнікі партый РСДРП, БСГ, ППС эсеры, бундаўцы. Каб спыніць стачку 17 кастрычніка цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна з якім ствараеца новая дзяржаўная дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

     18 кастрычніка ў Мінску на прывакзальнай плошчы збіраецца 20 тысячны мітынг на каторым прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах а працягваць рэвалюцыйную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя. Трэба адзначыць, што рэвалюцыянеры былі ў многім правы, таму, што выбарчы закон быў надзвычай несправядлівым: 1 памешчык = 1 голас, 1 гаспадар завода ці фабрыкі = 1 голас, 15 сялян = 1 голас, 18 рабочых = 1 голас. Губернатар Курлоў загадаў расстраляць гэты мітынг і ў выніку 100 чалавек было забіта і 300 паранена. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску.

     Пасля маніфесту 17 кастрычніка ў РІ аформіліся ліберальныя (цэнтрысцкія) партыі, гэта Саюз 17 акцябра – акцябрысты і кантытуцыйна-дэмакратычная партыя кадэты. Яны заявілі, што рэвалюцыю трэба завяршыць бо асноўных мэтаў яна дабілася, у Расіі ўжо быў утвораны парламент. Акцябрысты і кадэты прызвалі да ўдзелу ў выбарах. Агульнае ў акцябрыстаў і кадэтаў было тое, што яны былі за абмежаваную парламентам (думай) манархію, аднак розніца паміж гэтымі партыямі была. Яны адрозніваліся сацыяльным паходжаннем: акцябрысты – найбагацейшыя прадпрымальнікі, гаспадары фабрык і заводаў, памешчыкі, кадэты – прафесары ВНУ і настаўнікі гімназій, чыноўнікі, прадстаўнікі сярэдней буржуазіі. Акцябрысты ігнаравалі нацыянальнае пытанне і былі за адзіную і недзялімую Расію, кадэты былі за прадстаўленне ўсім народам Расійскай імперыі культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Трэба адзначыць, што ўвогуле кадэты былі значна больш дэмакратычныя чым акцябрысты бо іх праграма прадугледжвала інтарэсы ўсіх слаеў насельніцтва Расійскай імперыі а не толькі багатых. Напрыклад, у праграме партыі кадэтаў былі патрабаванні ў інтарэсах рабочых якія ўключалі патрабаванне 8 гадзіннага рабочага дня, абавязковага 1 выхаднога ў тыдзень, абавязковага аплачваемага водпуску, за выплаты пенсій па старасці і інваліднасці. Трэба памятаць, што ў пачатку 20 ст. усяго гэтага ў РІ не было ў працоўным заканадаўстве. Для сялян кадэты патрабавалі нацыяналізаваць палавіну памешчыцкай зямлі і перадаць яе сялянам.

     Пасля 17 кастрычніка з’явіліся і правыя партыі якія выступалі за абсалютную, ні чыме не абмежаваную манархію і за падаўленне рэвалюцыі, акрамя таго правыя партыі таго часу, усе без выключэння прапагандавалі антысемітызм. Яны імкнуліся пераканаць грамадскасць у тым, што ў рэвалюцыі вінаваты яўрэі і іх трэба, як мінімум, выслаць за межы Расіі. Да такіх партый адносіліся Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла і інш. У народзе прадстаўнікі гэтых партыі атрымалі назву – чарнасоценцы.

     Трэба адзначыць, што маніфест не змог поўнасцю спыніць рэвалюцыю. Ужо 13 лістапада На Чорным моры ўзбунтаваўся экіпаж крэйсера "Ачакаў" 15 лістапада да яго далучыліся экіпажы яшчэ пяці караблёў. У снежні пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве якое падавілі з вялікімі цяжкасцямі. Толькі ў пачатку 1906 года ўдалася выбраць дзяржаўную думу. У беларускіх губернях перамаглі кадэты, якія правялі ў думу 29 з 36 дэпутатаў ад Беларусі

     Першая дума праіснавала не доўга, яна адмовілася зацьвердзіць Сталыпінскўю аграрную рэформу і была распушчана. У пачатку 1907 года адбыліся выбары ў другую дзяржаўную думу па новым выбарчым законе. У іх прынялі ўдзел нават рэвалюцыйныя арганізацыі, але яны не змаглі праваесці ад Беларусі ніводнага свайго прадстаўніка. Беларускіх губернях перамаглі Акцябрысты і Чарнасоценцы якія аб’ядналіся ў блок РОС (Российский окраинный союз). Аднак другая дума атрымалася яшчэ больш рэвалюцыйнай чым першая, яна не толькі не зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу але прапанавала сваю ўласную. Пасля гэтага думу адразу ж распусцілі. Адбылася гэта 3 чэрвеня, таму савецкая гістарыяграфія называе роспуск дзяржаўнай думы трэц’ечэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Пасля гэтага царызм выдаў такі выбарчы закон па катораму 50 % месцаў у думе замацоўвалася за памешчыкамі. Трэцяя дзяржаўная дума зацьвердзіла сталыпінскую аграрную рэформу.

     Сталыпінская аграрная рэформа не закранала памешчыцкага землеўладання. А на думку Першай і Другой дзяржаўнай думы памешчыкі абавязаня былі падзяліцца сваёй зямлёй з сялянамі. 

     Пытанне 37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

     Аўстра-Венгрыя імкнулася падпарадкаваць сабе паўднёва-славянскія народы і найперш Сербію, якая яшчэ ў 19 ст. дабілася незалежнасці. Паўднёваславянскія народы, падпарадкаваныя Аўстра-Венгрыяй, імкнуліся перайсці пад уладу Сербіі, таму на тэрыторыі Аўстра-Венгрыі дзейнічала сетка тэрарыстычных арганізацый, якая арганізоўвала забойствы аўстравенгерскіх дзяржаўных чыноўнікаў, генералаў, членаў дынастыі Габсбургаў, што правілі ў Аўстравенгрыі.

     28 чэрвеня 1914 удзельнік адной з узгаданых тэрарыстычных арганізацый серб гімназіст Гаўрыла Прынцып застрэліў наследніка Аўстра-Венгерскага прэстола Франца Фердзінанда і яго жонку. Праз два тыдні Аўстра-Венгрыя аб’явіла Сербіі Вайну. Расія заступілася за праваслаўную Сербію і аб’явіла вайну Аўстра-Венгрыі. За Аўстра-Венгрыю заступілася Германія і Аб’явіла вайну Расіі. За Расію заступіліся Англія і Францыя і аб’явілі вайну Германіі. Колькасць уцягнутых у вайну дзяржаў расла як снежны ком. У рэшце рэшт у канфлікт былі ўцягнуты 37 краін з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. У той час гэта 2/3 насельніцтва зямнога шара.

     На першых парах Расіі шанцавала ў гэтай вайне. Руская армія перайшла мяжу Германіі і без прашкод рухалася ў глыб краіны. Аднак потым немцы акружылі рускую армію і знішчылі. Загінула і трапіла ў палон 500 000 салдат і афіцэраў. Пасля гэтага немцы арганізавалі контрнаступленне. Летам 1915 года нямецкая армія перанесла баявыя дзеянні на тэрыторыю РІ, ёй была захоплена Варшава (Варшава у той час цэнтральны горад Прывіслінскага края Расійскай імперыі) і баявыя дзеянні перанесены на тэрыторыю Беларусі. У пачатку жніўня яны былі пад Баранавічамі і там іх удалася спыніць. У кастрычніку 1915 года рускай арміі удалася стабілізаваць фронт па лініі Дьвінск Паставы смаргонь Баранавічы Пінск.

     Адступаючая руская армія прымушала беларускае насельніцтва эвакуіравацца ў тыл. З меска зняліся 1,5 млн. чалавек. Частка іх была пераселена ў цэнтральныя губерні Расіі, частка пакінута ў прыфрантавой паласе. Тым, хто не хацеў адпраўляцца ў бежанства рускія пакідалі харчовых запасаў на два месяцы астатняе забіралі (гэта адбывалася перад наступленнем зімовых халадоў). На ўтрыманне бежанцаў царскі урад выдзяляў вялікія грашовыя сродкі, але да бежанцаў даходзіла ў лепшым выпадку 5% гэтых грошай, астатняе асядала ў кішэнях чыноўнікаў праз якіх гэтыя грошы праходзілі.

     На тэрыторыі Беларусі была ўведзена ваеннае становішча забараняліся усякя палітычная дзейнасць мітынгі забастоўкі стачкі, уводзілася цэнзура і каменданцкі час. Каб паспяхова правесці мабілізацыю  тут з 1914 года быў уведзены сухі закон. Была поўнасцю забаронена прадажа віна-гарэлачных вырабаў. Гэта быў цяжкі удар па эканоміцы Беларусі без працы засталася 600 прадпрыемстваў па вырабу гарэлкі і піва. Як вы памятаеце, у Беларусі было 18%  заводаў па вырабу алкагольных напояў.

     Іншая прычына эканамічнага заняпаду гэта мабілізацыя ў войска. Таму прадпрыемствы якія не працавалі на вайну – разараліся з-за вострага недахопу Рабочых рук.

     У сельскай гаспадарцы Беларусі таксама назіраўся ўпадак бо з яго у армію забралі найбольш працаздольных мужчын і лепшых коней.

     На захопленай тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся акупацыйны рэжым. Насельніцтва абкладалася вялікімі падаткамі, праводзіліся рэквезіцыі (рэквізіцыя – адабранне прадуктаў харчавання і фуражу на карысць арміі). За непадпарадкаванне людзей адпраўлялі ў концлагеры.

     Вайна загнала эканоміку Расійскай імперыі ў крызіс які ўсугубляўся яшчэ і тым, што ўсе чыгункі Расійскай імперыі былі заняты ваеннымі перавозкамі, таму ў буйныя гарады не паспявалі падвозіць прадукты харчвання. У Пецярбургу Маскве іншых буйных прамысловых гарадах пачаўся голад. Голад, эпідэміі, пахаронкі з фронту стварылі дабратворную глебу для дзейнасці рэвалюцыйных партый. Зімой 1916 – 1917 гг. рэвалюцыйныя партыі пачалі патрабаваць звяржэння цара і ўсталавання дэмакратычнай рэспублікі

     23 лютага 1917 г. у Петраградзе выйшлі на дэманстрацыю жанчыны з патрабаваннем далоў вайну, хлеба і міра да іх далучыліся рабочыя і салдаты (у тым ліку і тыя салдаты, што былі адпраўлены разганяць дэманстрацыю). Цар у гэты час знаходзіўся ў Магілёве ў стаўке галоўнакамандуючага. Ён выехаў у пецярбург каб неяк заспакоіць народ але не даехаў  1 сакавіка Мікалай ІІ адрокся ад прэстола а са склада дзяржаўнай думы быў сфарміраваны часовы ўрад.

     Беларусь у перыяд Лютаўскай Рэвалюцыі. 23 лютага 1917 года у Петраградзе перамагла рэалюцыя. Цар Мікалай II адрокся ад прэстола З прадстаўнікоў Дзяржаўнай Думы, быў сфарміраваны часовы ўрад. Часовы таму, што пастаянны меркавалася абраць пасля ўстаноўчага сходу. Устаноўчы сход меркавалі склікаць пасля таго як адбудзецца перамога ў WW1. Часовы ўрад прадстаўляў Расію на міжнароднай арэне, кіраваў дзяржаўнымі ўстановамі банкамі арміяй міліцыяй (была створана замест паліцыі), але ўлада яго была больш фармальнай чым фактычнай, таму што жадалі падпарадкоўвацца часоваму ўраду толькі буржуазія, інтэлігенцыя і прыблізна палова афіцэрскага складу расійскай армі.

     Большая ж частка рэвалюцыйных сіл – рабочыя сяляне і салдаты, па ўсёй тэрыторыі Расійскай рэспублікі не жадалі падпарадкоўвацца Часоваму ураду. Яны стваралі свае органы ўлады – Саветы рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў на чале каторых стаяў Петраградскі савет рабочых салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Саветы мелі з цягам часу набывалі усё больш і больш фактычную уладу. Такім  чынам у краіне ўсталавалася двоеўладдзе – адна ўлада Часовы ўрад другая ўлада саветы. На першых парах саветы супрацоўнічалі з Часовым урадам, але двеўладдзе з’ява часовая, яно не можа працягвацца доўга. З цягам часу інтарэсы Саветаў усё больш і больш разыходзіліся з інтарэсамі Часовага ўрада, у рэшце рэшт яны забралі сабе ўсю ўладу пад час кастрычніцкай рэвалюцыі.

Информация о работе Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст