Беларускі нацыяналізм

Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Января 2012 в 19:20, контрольная работа

Описание работы

Беларускі нацыяналізм - гэта вызвольны, аб'яднаўчы грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы - адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Работа содержит 1 файл

Беларускі нацыяналізм.doc

— 128.50 Кб (Скачать)

Беларускі Дзяржаўны універсітэт ім. М.Танка 
 
 
 
 
 
 
 

Беларускі нацыяналізм 
 
 
 
 

                                 Выканаў студэнт ?-ага курса ? групы                                                                                                                                                                               
 
 
 
 
 
 
 
 

Мінск, 2011г

Беларускі нацыяналізм - гэта вызвольны, аб'яднаўчы  грамадзка-палітычны рух, які на аснове яднаньня ў суцэльны фронт  усіх паборнікаў дзяржаўнай самастойнасьці мабілізуе найшырэйшыя народныя масы да барацьбы за волю народа й чалавека, за нацыянальную, палітычную ды сацыяльную справядлівасьць, за аднаўленьне на беларускіх этнічных землях Беларускай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы - адзінага гаранта існаваньня й працьвітаньня нацыі.

Прадмова

"Беларускі  нацыяналізм - гэта дух адвечнай  стыхіі, тая магутная, безупынна  палаючая ў гушчы народных  масаў сіла, што векавечна зьберагала, зьберагае і будзе зьберагаць  нацыю перад зьнішчальнымі ўдарамі".

У даведніку "Беларускі нацыяналізм" зьмешчана інфармацыя пра арганізацыі, партыі, фармацыі й асобы беларускіх нацыяналістаў ХІХ-ХХ стагодзьдзяў. Дагэтуль падобнага выданьня ў Беларусі не існавала. Мы паспрабавалі сабраць пад адну вокладку матэрыялы, многія зь якіх і сёньня знаходзяцца ў маладаступных крыніцах.

У кнізе  зьмешчаны зацемкі пра розныя, іншы раз варожыя арганізацыі. Таксама  былі няпростымі адносіны паміж некаторымі асобамі. Мы ж пастараліся аб'ектыўна  паказаць іх дзейнасьць, зводзячы да мінімуму камэнтары й ацэнкі.

На жаль, у гісторыі беларускага нацыяналізму яшчэ застаецца шмат "белых плямаў". Таму мы не змаглі адлюстраваць у даведніку ўсе пэрсаналіі й распавесьці пра ўсе нацыяналістычныя арганізацыі, якія існавалі. Інфармацыя пра іх усё яшчэ ляжыць у спэцсховішчах. Магчыма, у будучыні зьявіцца больш дасканалае выданьне па гісторыі беларускага нацыяналізму.

З пэўных прычын, мы адмыслова не закраналі  ў гэтым выданьні беларускі нацыяналістычны  рух апошняга дзесяцігодзьдзя.

Пятро Казак 

АБ'ЯДНАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНЦКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ (АБСА)

Незалежніцкая арганізацыя, якая існавала ў Заходняй Беларусі й на эміграцыі ў 1924-38 гадах  і аб'ядноўвала беларускіх студэнтаў, пераважна нацыяналістаў. Арганізацыя  ўваходзіла ў Міжнародную студэнцкую канфэдэрацыю ды на яе зьездах распаўсюджвала інфармацыю пра паняволены й падзелены акупантамі беларускі народ і Беларусь. АБСА мела за мэту згуртаваньне ўсіх беларускіх студэнцкіх арганізацый для сумеснай працы на ніве беларускага адраджэньня. Штаб-кватэра АБСА знаходзілася ў Празе, дзе на розных мовах выдаваўся "Бюлетэнь АБСА". Пры арганізацыі існавалі аддзелы міжнародных зносін, прэсы, эканомікі ды іншыя. У 1930 годзе ў АБСА ўваходзіла 540 студэнтаў-беларусаў, а за ўвесь час яго існаваньня - тысячы маладых людзей. З АБСА выйшлі дзесяткі выдатных дзеячоў Беларускага Супраціву: Міхал Вітушка, Мікалай Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Мікола Чарнецкі ды іншыя. АБСА спыніла сваё існаваньне ў 1938 годзе, у сувязі з цяжкім фінансавым становішчам, з малым лікам беларускіх студэнтаў у Эўропе ды моцнымі нападкамі расейскіх эмігранцкіх і польскіх шавіністычных студэнцкіх арганізацый.

АНТЫБАЛЬШАВІЦКІ БЛЁК НАРОДАЎ (АБН)

Міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасьць якой была накіравана на каардынацыю  антысавецкага змаганьня ва Ўсходняй Эўропе й Азіі. Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфэст АУН ад сьнежня 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 годзе. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 21-22 лістапада 1943 года ў Жытомірскіх лясах адбылася нелегальная канфэрэнцыя дэлегатаў "нацыянальна-рэвалюцыйных арганізацый паняволеных Масквой народаў". На ёй быў утвораны Нацыянальны Камітэт Паняволеных Народаў для каардынацыі іх "рэвалюцыйнай барацьбы", прынятая палітычная плятформа й маніфэст (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай Незалежніцкай Партыі капітан В.Ермаковіч і ст. лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад пседай "Дружны" падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі). У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канфэрэнцыя прадстаўнікоў "паняволеных народаў", на якой былі выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супольнай працы й барацьбы. Антыбальшавіцкі Блёк Народаў быў утвораны 16 красавіка 1946 г. у Пазінгу каля Мюнхэна ў Заходняй Нямеччыне на нелегальнай канфэрэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызвольных арганізацый народаў Усходняй Эўропы й Азіі. АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канфэрэнцыі й кангрэсы, да ўрадаў заходніх краін, у якіх перасьцерагаў іх перад "маскоўска-бальшавіцкай небясьпекай". Антыбальшавіцкі Блёк Народаў аказваў падтрымку антыбальшавіцкаму падпольлю ў СССР, вёў шырокую прапаганду. У праграмных дакументах АБН адзначалася: "Разгром бальшавізму і канчальны падзел Расеі-імпэрыі - гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змаганьня", "Мядзьведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм зьнікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры - эвэнтуальная перамога на пэрэфэрыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджваньня". У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасьці кожнага народу ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі, актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імпэрыі, у якім ёсьць і яе заслуга. Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская Незалежніцкая Партыя, Беларускі Нацыянальны Цэнтар, Беларуская Цэнтральная Рада, Беларускі Вызвольны Фронт. Вядомыя беларускія дзеячы, як Станіслаў Станкевіч, Уладзімір Тамашчык і Дзімітры Касмовіч, уваходзілі ў кіраўніцтва АБН. У ЗША існавала група "Беларускія сябры АБН". У яе кіраўніцтва ўваходзілі Анатоль Плескачэўскі, Уладзімір Пеляса й Міхась Сенька.

АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ (АБН)

Створана  ў 1940 годзе ў Варшаве, як нелегальная  арганізацыя. Летам 1941-га перанесла  сваю дзейнасьць у Беларусь. Па некаторых  зьвестках, у 1942 г. АБН налічвала 500 чалавек. На яе чале стаяў Цэнтральны Камітэт. Старшыня ЦК АБН - Янка Станкевіч. АБН вяла перамовы з польскай падпольнай Арміяй Краёвай аб супрацоўніцтве, "польска-беларускай федэрацыі" й нават аб стварэньні беларуска-польскіх партызанскіх аддзелаў. Аднак кантакты з польскім супрацівам не далі ніякага выніку. У 1943 годзе АБН увайшла ў падпольнае Беларускае Нацыянальна-Дэмакратычнае Аб'яднаньне (БНДА) ды была ў ім галоўнай сілай. На жаль, пакуль невядома, чым займаліся АБН і БНДА, акрамя кантактаў з палякамі. Пасьля гібелі ў сьнежні 1943 года ў Менску Вацлава Іваноўскага і выезду ў Чэхію Янкі Станкевіча, АБН-БНДА фактычна спыніла сваё існаваньне. Многія сябры арганізацыі, якія працавалі ў грамадзянскай адміністрацыі й школьніцтве, летам 1944 г. падаліся на Захад. Тыя нешматлікія, што засталіся на Бацькаўшчыне, маглі далучыцца да Руху Супраціўленьня, які арганізоўвала Беларуская Незалежніцкая Партыя.

БАРЫСАЎСКІ  ПАРТЫЗАНСКІ АДДЗЕЛ "ЧОРНАГА КАТА"

Адна  з самых актыўных (з ведамых  нам на сёньняшні час) вайсковых фармацый, якая належала да партызанскай арганізацыі "Чорны Кот". Дзейнічаў на Барысаўшчыне й у сумежных раёнах у другой палове 1940-х гг. Амаль штотыднёва выдаваў газэту "Лесавік". У 1948 г. войскі НКВД падчас карнай апэрацыі супраць Барысаўскага аддзела ўжывалі атрутныя газы. Адзін з партызанаў у 1949 г. перабраўся праз Заходні Бэрлін на Захад. Лёс партызанскага адзьдзела невядомы. Магчыма, адным з камандзіраў аддзелу быў Сакаловіч.

БЕЛАРУСКАЕ  КРАЁВАЕ ВОЙСКА (БКВ)

Партызанская  арганізацыя, створаная Беларускай Незалежніцкай Партыяй. Адзін з варыянтаў назову "Беларускай Вызвольнай Арміі" ды "Чорнага Ката". Падобны назоў аддзелаў беларускай партызанкі генэрала Вітушкі сустракаецца ў эміграцыйных выданьнях БНП. Беларускім Краёвым Войскам Дзімітры Касмовіч і Міхал Вітушка называлі створаныя імі беларускія вайсковыя аддзелы на Браншчыне, Смаленшчыне й Магілеўшчыне, і якія налічвалі дзесяткі тысяч байцоў. Частка гэтых аддзелаў ужо з 1943 г. распачала антыбальшавіцкую партызанскую барацьбу.

БЕЛАРУСКАЯ ВАЙСКОВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ (БВА)

Нелегальная арганізацыя беларускіх вайскоўцаў-нацыяналістаў. Заснавана ў 1944 годзе па рашэньню ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Будавалася па ўзору "Польскай Арганізацыі  Вайсковай". БВА мусіла складацца  з актыву БНП, найперш з дэсантных груп батальёна "Дальвіц", якія перакідваліся ў Беларусь. У красавіку 1945 г. у Бэрліне адбылася нелегальная канфэрэнцыя БНП, на якой зноў паўстала пытаньне БВА. Усевалад Родзька прапанаваў рэарганізаваць партыю ў Беларускую Вайсковую Арганізацыю, якая павінна была ўзначаліць антысавецкі партызанскі рух на Бацькаўшчыне. Аднак большасьць удзельнікаў канфэрэнцыі неўзабаве загінулі ў баях з бальшавікамі або трапілі ў іх рукі (Родзька, Гелда ды іншыя). Пра дзейнасьць БВА ў пазьнейшы час нічога невядома.

БЕЛАРУСКАЯ  ВЫЗВОЛЬНАЯ АРМІЯ (БВА)

Партызанская  арганізацыя. Першыя згадкі пра БВА  адносяцца да 1945 г. Старшыня ЦК БНП  Ус.Родзька, якому падначальваліся "паўстанцкія сілы ў Беларусі", быў кіраўніком дэсантных груп "Дальвіца", якія нібыта ўваходзілі ў "Беларускую Вызвольную Армію". У 1949-50 гг. у беларускай эміграцыйнай прэсе паведамлялася пра дзейнасьць у Беларусі "Беларускай Вызвольнай Арміі пад камандаю ген. Вітушкі". Аднак больш распаўсюджанай назвай партызанскіх аддзелаў генэрала Вітушкі быў "Чорны Кот". У 1949 годзе ў Заходняй Нямеччыне выходзіў часапіс "За волю. Лісткі Замежнага сэктару Беларускае Вызвольнае Арміі".

БЕЛАРУСКАЯ  НАЦЫЯНАЛІСТЫЧНАЯ СЯБРЫНА (БНС)

Адно  з першых выразна нацыяналістычных беларускіх згуртаваньняў. БНС дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўнівэрсытэта Сьцяпана Батуры. БНС мела антыбальшавіцкі характар, ды выкрывала сапраўдную сутнасьць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газэту "Беларусь працы". Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідэр Беларускай Нацыяналістычнай Сябрыны. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газэты. Па некаторых зьвестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі.

БЕЛАРУСКАЯ  НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ (БНСП)

Арганізацыя нацыяналістаў, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1930-х гадах. Арыентавалася  на Нямеччыну. Утворана ў 1933 годзе. У  яе кіраўнічае ядро ўваходзілі: Фабіян Акінчыц (старшыня), Уладзіслаў Казлоўскі (рэдактар і выдавец партыйнага воргану газэты "Новы шлях"), Альбін Стэповіч, Павал Арцішэўскі, Лявон Дубейкаўскі, Канстанты Юхневіч, Алёйзы Пецюкевіч і Антон Сапко. Кіраўніцтва БНСП распрацоўвала ідэялёгію, імкнулася пашырыць сетку партыйных арганізацый (моцныя пазыцыі ў БНСП былі на Стаўпеччыне). У 1937 годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі. Частка сяброў на чале з Ф.Акінчыцам у 1938 г. выехалі ў Нямеччыну. У 1940 г. БНСП на чале з Ул.Казлоўскім нелегальна дзейнічала пад летувіскай уладай у Вільні. У ліпені 1941-га Казлоўскі аднавіў дзейнасьць БНСП, але немцы яе забаранілі. Са сьмерцю Ф.Акінчыца і Ўл.Казлоўскага ў 1943 г., а таксама з уступленьнем М.Ганько ў Беларускую Незалежніцкую Партыю, БНСП спыніла сваё існаваньне.

БЕЛАРУСКАЯ  НЕЗАЛЕЖНІЦКАЯ ПАРТЫЯ (БНП)

Палітычная  арганізацыя беларускіх нацыяналістаў, якая ў 1940-50-х гг. нелегальна дзейнічала ў Беларусі. Па адной з вэрсіяў, БНП была заснавана яшчэ напрыканцы 1939 г. у Вільні (па іншай - у 1942 г. у  Менску). У 1940 г. у Варшаве яе ідэёляг а. Вінцэнт Гадлеўскі піша праграму й статут партыі, якія абнаўляліся ў 1942 г. пасьля рэарганізацыі БНП. У статуце БНП мэтай партыі было "здабыцьцё і забясьпечаньне на будучыню Незалежнасьці Беларусі" і да яе яна ішла "праз баёвы зрыў народных масаў да збройнага змаганьня". Найвышэйшым ворганам БНП быў Цэнтральны Камітэт, які ствараўся агульным зьездам акруговых кіраўнікоў партыі. Асноўнай партыйнай адзінкай БНП было зьвяно з кіраўніком зьвяна на чале. Існавалі таксама раённыя, акруговыя й краёвыя камітэты партыі. Раз на два гады зьбіраўся партыйны зьезд, а таксама партыйныя канфэрэнцыі. Друкаваным ворганам БНП быў "Бюлетэнь Беларускай Незалежніцкай Партыі", які выдаваўся ў 1942-46 гг. (выйшла 6 нумароў).

Падчас  нямецкай акупацыі сябры БНП апаноўвалі грамадзянскую адміністрацыю, кіравалі вайсковымі й паліцыйнымі аддзеламі, узначальвалі нацыянальныя партызанскія атрады. Напрыканцы чэрвеня 1944 г. ЦК БНП рыхтаваў у Менску антынямецкае паўстаньне з мэтай абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, якое было адменена з прычыны імклівага наступу Чырвонай Арміі. Летам 1944 г. кіраўніцтва партыі выехала ў Нямеччыну, пакінуўшы ў Беларусі падпольныя й партызанскія групы. У 1944-45 гг. у Беларусь зь Нямеччыны перапраўляліся дэсантныя групы, складзеныя з сябраў БНП, якія мусілі арганізоўваць антысавецкі супраціў у шэрагах Беларускага Краёвага Войска. Частка кіраўнікоў і актывістаў партыі, у тым ліку й старшыня ЦК БНП Ус.Родзька, былі арыштаваныя савецкай дзяржбясьпекай. Аднак ацалеўшыя падпольныя структуры здолеў аб'яднаць генэрал Міхал Вітушка, які кіраваў БНП у Беларусі. На эміграцыі быў утвораны Замежны сэктар БНП на чале з Дз.Касмовічам, які падтрымліваў сувязь з партыяй на Бацькаўшчыне праз сваіх кур'ераў. 30 верасьня 1946 г. у Зах. Нямеччыне адбылася ІІІ канфэрэнцыя БНП. На ёй адзначаўся "сталы рост БНП на Бацькаўшчыне", якая пашыралася ў падпольлі й мела ўплыў на партызанскі рух. Па некаторых зьвестках, БНП актыўна змагалася супраць савецкіх уладаў да канца 1956 г. Партыйныя структуры на эміграцыі ў 1955 г. уліліся ў Беларускі Вызвольны Фронт.

БЕЛАРУСКАЯ  СЯЛЯНСКАЯ ПАРТЫЯ "ЗЯЛЁНЫ ДУБ"

Беларуская  нацыяналістычная баявая арганізацыя, якая дзейнічала ў Беларусі ў 1920-х  гадах. Вяла збройную барацьбу супраць  бальшавіцкіх акупантаў. Камандзірам  арганізацыі быў Вячаслаў Адамовіч (сын, атаман Дзяргач). Маючы базы ў Заходняй Беларусі, аддзелы "Зялёнага Дубу" доўгі час рабілі рэйды ў БССР.

БЕЛАРУСКІ ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ (БВР)

Палітычна-вайсковая  арганізацыя беларускіх нацыяналістаў  на эміграцыі. БВР быў заснаваны  ў 1950 г. у Зах. Нямеччыне й Ангельшчыне маёрам Л.Зарэчным і напачатку дзейнічаў нелегальна. Пры дапамозе ангельскіх сьпецслужбаў, у 1950-51 гг. некалькі дывэрсыйна-разьведвальных груп БВР былі перакінуты ў Беларусь. Амаль усе разьведчыкі-беларускія вайскоўцы выканалі заданьне й вярнуліся на Захад. У Манчэстары (Ангельшчына) пачала арганізоўвацца "Баявая афіцэрская школа БВР", якая мусіла падрыхтоўваць кіруючыя партызанскія кадры для перакідкі іх у Беларусь. У сваёй дзейнасьці БВР супрацоўнічае з Украінскай Нацыянальнай Гвардыяй атамана Бульбы-Бараўца. У 1952 г. адбываецца легалізацыя БВР. Маёр Л.Зарэчны, як "кіраўнік Арганізацыйнага бюро Галоўнага Штаба БВР", выдае 27 лютага 1952 г. адозву да беларускіх вайскоўцаў з заклікам далучацца да "Вайскова-палітычнага цэнтра Вызваленьня Беларусі", які будзе каардынаваць сілы беларускага антыбальшавіцкага фронту. 9 сакавіка 1952 г. у Манчэстары адбылася "надзвычайная канфэрэнцыя" беларускіх вайскоўцаў, на якой быў утвораны Галоўны Штаб БВР. У 1952 г. у Лянгэнфэльдзе (Зах. Нямеччына) пачалі выходзіць газэта "Незалежная Беларусь" і "Інфармацыйны бюлетэнь Галоўнага Штабу БВР" (выдавец - Палітычна-прапагандовы аддзел Галоўнага Штаба БВР).

Информация о работе Беларускі нацыяналізм