Беларуская мова ў ХХ стагоддзі

Автор: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 22:10, контрольная работа

Описание работы

Працес фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.

Работа содержит 1 файл

бел. готовое.doc

— 80.00 Кб (Скачать)

Заданне 1. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Працес фарміравання новай  беларускай літаратурнай мовы супаў  з перыядам Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых  славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з'явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы” свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы  былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім  шрыфтам дапаможнік “Як правільна  пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго  аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і іншыя. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэсстабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя  дапаможнікі.

Уздым у 20-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывеў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільенаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай і грамамадскія ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. У канцы 20-ых гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

Аднак усталяванне сталінскага  таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна  спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так  званых “нацыял-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскія дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы, г.зн., уся нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстітутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "“б абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей"” З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.

Русіфікатарская палітыка органаў  улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.

Сітуацыя змянілася ў  канцы 80-ых - пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі  новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай  суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі - спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіцце на ей розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыемы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова - адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Заданне 2. Падбярыце  з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):

  1. Паведамлення гаспадыні-сообщения хозяйки;
  2. Шчырасці пачуццяу – щедрости чувств;
  3. Хворага мужа – больного мужа;
  4. З гэтай хвіліны – с этой минуты;
  5. Кахання Сашы – любви Саши.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):

  1. У меньшай  кватэры – в меньшей квартире;
  2. У закінутай майстэрні – в заброшенной мастерской;
  3. На брудным паркалі – на грязном ситце;
  4. На маладзенькай руні – на молоденьких озимых всходах;
  5. На поўначы Беларусі – на севере Беларуси 

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

  1. Публіцыстычны стыль

а) сутычка партый

Як адзначылася раней, сутычка партый ні да чаго не прывяла.

б) Адкрыццё тэатра

28 ліпеня на  адкрыцці тэтра прысутнічалі  шматлікія славутасці нашай дзяржавы.

в) прапаганда здаровай ежы

 Прапаганду здаровай ежы нёс прыезд дыетолагаў у дзіцячы дом.

  1. Навуковы стыль

а) інэртны газ

Інэртны газ выкарыстоўваецца ў прамысловасці.

б) кроп пахучы

Кроп пахучы ужываецца як прыправа да яды, пры  кансерваванні агародніны.

в) пераходныя дзеясловы

Пераходныя  дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое накіравана на прадмет.

  1. афіцыйна-справавы

а) паўнамоцны прадстаўнік

Паўнамоцны  прадстаўнік гэтай фірмы адмовіўся падпісаць дагавор арэнды.

б) указ прэзідэнта

Новы ўказ прэзідэнта ўступіў дзеянне з 12 ліпеня 2012 года.

в) працаздольнае насельніцтва

Па даведках 2011 года працаздольнае насельніцтва складае 80%  ад ўсяго насельніцтва Беларусі.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1. Трансфарматар напругі – трансформатор напряжения: трансфарматар, які сілкуецца ад крыніцы напругі.

2) Каэфіцыент  трансфармацыі трансфарматара –  коэффициент трансформации трансформатора: гэта велічыня, якая выказвае пераўтваральную характарыстыку трансфарматара адносна якога-небудзь параметру электрычнага ланцуга.

3) Зазямленне  – заземление: наўмыснае электрычнае  злучэнне якога-небудзь пункту электрычнай сеткі, электраўстаноўкі або абсталявання, з зазямляльным прыладай.

4) Сінхронная  машына – синхронная машина: гэта  электрычная машына пераменнага  току, частата кручэння ротара якой роўная частаце кручэння магнітнага поля ў паветраным зазоры.

5) Электрычны супраціў – электрическое сопротивление: фізічная велічыня, якая характарызуе ўласцівасці правадыра перашкаджаць праходжанню электрычнага току і роўная адносінам напружання на канцах правадніка да сілы току, працякалага па ім у вакууме.

6) Фільтр –  фильтр: прылада для вылучэння  пажаданых кампанентаў спектру  электрычнага сігналу або падаўлення  непажаданых.

7) Трансфарматар  – трансформатор: электрычны  апарат, які мае дзве або больш індуктыўна звязаныя абмоткі і прызначаны для пераўтварэння з дапамогай электрамагнітнай індукцыі адной або некалькіх сістэм пераменнага току ў адну або некалькі іншых сістэм пераменнага току.

8) Выпрамляльнік  – выпрямитель: пераўтваральнік  электрычнай энергіі; механічнае, паўправадніковай прылада, прызначаная для пераўтварэння пераменнага уваходнага электрычнага току ў пастаянны выхадны электрычны ток.

9) Электрамагніт  – электромагнит: прылада, якая стварае магнітнае поле пры праходжанні электрычнага току.

10) Электрычны  рухавік – электрический двигатель:  гэта электрычная машына, у якой  электрычная энергія пераўтвараецца  ў механічную, а пабочным эфектам з'яўляецца выдзяленне цяпла.

11) Энергія –  энергия: скалярная фізічная велічыня, якая з'яўляецца адзінай мерай розных формаў руху матэрыі і мерай пераходу руху матэрыі з адных формаў у іншыя.

12) Рэзістар  – резистор: пасіўны элемент электрычнага ланцуга, у ідэале характарызавальны толькі супрацівам электрычнаму току, гэта значыць для ідэальнага рэзістара ў любы момант часу павінен выконвацца закон Ома для ўчастка ланцуга: імгненнае значэнне напругі на рэзістары прапарцыйна току праходзіць праз яго.

13) Электронная  эмісія – электронная эмиссия:  з'ява выхаду электронаў з паверхні  цвёрдага цела або вадкасці.

14) Оптопара  – оптопара: электронны прыбор, які  складаецца з выпраменьвальніка  святла і фотапрымальніка, звязаных  аптычным каналам і як правіла  аб'яднаных у агульным корпусе.

15) Дыёд –  дио́д: двухэлектродны электронны прыбор, валодае рознай праводнасцю ў залежнасці ад кірунку электрычнага току.

16) Ёмістасць  – ёмкость: характарыстыка правадыра,  якая паказвае здольнасць правадыра  назапашваць электрычны зарад.

17) Амплітуда  – амплитуда: максімальнае значэнне  зрушэння або змены зменнай  велічыні ад сярэдняга значэння пры вагальным або хвалевым руху.

18) Частата –  частота: фізічная велічыня, характарыстыка  перыядычнага працэсу, роўная  ліку поўных цыклаў, учыненых  за адзінку часу.

Информация о работе Беларуская мова ў ХХ стагоддзі