Эканамічная палітыка царскага ўрада ў дачыненні да Беларускага краю. Ці была Беларусь калоніяй Расіі

Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Марта 2012 в 22:25, реферат

Описание работы

У працы прадпрынята спроба адзначыць змены ў сельскай гаспадарцы, гандлі і прамысловасці Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі ў выніку разбора Рэчы Паспалітай. Вызначыць асноўны палітычны курс расійскай улады ў дачыненні да Беларусі. І адказаць на пытанне: ці была Беларусь калоніяй Расіі?
Гэтую тэму даследавалі беларускія гісторыкі З.В. Шыбека, В.І. Галубовіч, У.М. Ігнатоўскій і інш. Пры напісанні рэферата ў асноўным выкарыстоўваліся іх кнігі.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………..
Змены ў эканамічным і сацыяльным становішчы Беларусі пасля далучэння да Расіі………………………………………………………………………………….
Змены ў сельскай гаспадарцы………………………………………………
Змены ў транспарце і гандлі………………………………………………..
Змены ў прамысловасці……………………………………………………….
Эканамічны вынік далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Ці стала Беларусь калоніяй Расіі?..........................................................................................
Высновы…………………………………………………………………………..
Спіс выкарыстанай літаратуры……………

Работа содержит 1 файл

реферат.docx

— 36.30 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

 

 

Мінск 2011





Кафедра эканамічнай гісторыі

 

 

 

РЭФЕРАТ

 

па дысцыпліне: Эканамічная гісторыя Беларусі

на тэму: “Эканамічная палітыка царскага ўрада ў дачыненні да

Беларускага краю. Ці была Беларусь калоніяй Расіі?”

 

 

 

Студэнт                                                                                              

ФМЭО, 1-ы курс, ДАЭ-1                                          

 

Праверыў

прафэсар                                                                     З.В. Шыбека

 

 

ЗМЕСТ

 

Уводзіны…………………………………………………………………………..

Змены ў эканамічным і  сацыяльным становішчы Беларусі пасля  далучэння да Расіі………………………………………………………………………………….

    1. Змены ў сельскай гаспадарцы………………………………………………
    2. Змены ў транспарце і гандлі………………………………………………..
    3. Змены ў прамысловасці……………………………………………………….

Эканамічны вынік далучэння  Беларусі да Расійскай імперыі. Ці стала  Беларусь калоніяй Расіі?..........................................................................................

Высновы…………………………………………………………………………..

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………..

 

УВОДЗІНЫ

 

У працы прадпрынята спроба адзначыць змены ў сельскай гаспадарцы, гандлі і прамысловасці Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі ў выніку разбора Рэчы Паспалітай. Вызначыць асноўны палітычны курс расійскай улады ў дачыненні да Беларусі. І адказаць на пытанне: ці была Беларусь калоніяй Расіі?

Гэтую тэму даследавалі беларускія гісторыкі З.В. Шыбека, В.І. Галубовіч, У.М. Ігнатоўскій і інш. Пры напісанні рэферата ў асноўным выкарыстоўваліся іх кнігі.

  

ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ І САЦЫЯЛЬНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ДАЛУЎЭННЯ ДА РАСІІ

 

    1. Змены ў сельскай гаспадарцы

 

У канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі у той час беларускія землі, знаходзілася у стане глыбокага палітычнага крызісу. Гэта выкарысталі суседнія краіны – Прусія, аустрыя і Расія – і ў выніку трох падзелаў ліквідавалі Рэч Паспалітую як самастойную дзяржаву.

З канца XVIII ст. пачаўся новы этап ў развіцці гаспадаркі Беларусі, але цяпер ўжо у складзе Расійскай дзяржавы. Аснову эканомікі тагачаснай Беларусі складала земляробства, якое было скірована на вытворчасць збожжа, у першую чаргу жыта. Попыт на збожжа у Заходняй Еўропе ў першай палове XIX ст. стымуляваў на Беларусі хуткае пашырэнне уласнай гаспадаркі прыгоннікаў, рост яе таварнасці. Памешчыкі павялічвалі плошчу сваіх ворных зямель, стваралі новыя фальваркі на асвоеных сялянамі пустках і высечках лесу. Найбольш значнай з’явай таго часу стала шырокае распаўсюджанне бульбы. Еўрапейская “бульбяная рэвалюцыя” XIX ст. ахапіла Беларусь амаль што без спазнення. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох- да чатырох-полля. Бульба заняла адно з найбольш важных месцаў сярод сельскагаспадарчых культур Беларусі. Як тэхнічная сыравіна для вінакурства, бульба давала вялікія прыбыткі памешчыкам. Сталі будавацца і першыя крухмальныя заводы. Для сялян бульба стала літаральна “сялянскім хлебам”, ратуючы ад галоднай смерці ў неўраджайныя гады.

З развіццём рыначных адносін  у многіх памешчыцкіх маёнтках пашыралася вытворчасць льну, канапель і пянькі. Новай справай стала вырошчванне  цукровых буракоў. У першую чаргу  ім займаліся самі памешчыкі –  уладальнікі цукровых заводаў. Некаторая памешчыкі ў мэтах павелічэння таварнасці сваёй вытворчасці выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, паляпшалі пароды жывёлы [2, с. 133]. Памешчыкі былі заахвочаны пашырэннем гаспадарак, таму будавалі ў сваіх маёнтках прамысловыя прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны: суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, піваварныя, а таксама млыны і кузні. У канцы XVIII – першай палове XIX ст. у розных раёнах Беларусі пачалі ўзнікаць прамысловыя пасяленні, якія ўяўлялі сабой суцэльныя комплексы вытворчых прадпрыемстваў. Эканамічны патэнцыял такіх цэнтраў ў сельскай мясцовасці быў больш высокі, чым ў шэрагу гарадоў. Гэтаму садзейнічалі спалучэнне сыравіны, энергіі, паліва і наяўнасць працоўнай сілы, значную частку якой складалі беларускія сяляне. На чале новай арганізацыі сваіх гаспадарак стаялі памешчыкі. Але новыя з’явы мелі месца толькі ў невялікай частцы буйных і сярэдніх памешчыцкіх гаспадарак. Да адмены прыгоннага права ў сельскай гаспадарцы Беларусі панавалі праца прыгонных сялян на паншчыне з яе вельмі нізкай прадукцыйнасцю, трохполле і руцінная тэхніка [2, с. 135].

Новай з’явай было і тое, што сярод сялян пачынаецца дыферэнцыяцыя, якая садзейнічала выдзяленню заможных. Заможныя сяляне ўжо выкарыстоўвалі ў сваіх гаспадарках простыя сельскагаспадарчыя машыны. Але большасць сялян належыла памешчыкам: у 1812 г. – 79,8% і ў 1845 г. – 64,6%. Зямельныя надзелы складалі ад ½ да 1 дзесяціны. Зямля апрацоўвалася па трохпольнай сістэме традыцыйнымі прыладамі. Сялянская жывёла была слабасільнай і малапрадукцыйнай. Вельмі нізкай бала і ураджайнасць: з аднаго пасаджанага зерня часта збіралі 2-3. Гэта была выклікана тым, што памешчыцкіх сялян знаходзілася на паншчыне. Норма якой складала 12 дзён (6 мужчынскіх і 6 жаночых), павялічылася норма згонаў [2, с. 136 ]. Усё гэта прыводзіла да таго, што ў сялян, па сутнасці не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Звычайнай з’явай былі неўраджаі, жабрацтва, голад. Усё гэта падрывала не толькі сялянскую гаспадарку, але і ўвогуле ўвесь феадальна прыгонніцкі лад.

Таму ў другой палове XIX ст. быў праведзены шэраг эканамічных і буржуазныз рэформ у выніку якіх сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Была ліквідавана манаполія памешчыкаў на сялянскую працу, што садзейнічала росту рынка рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Рэформа 1861 года адкрыла  шлях да капіталізму ў сельскай гаспадарцы, аднак пераход ад старой прыгонніцкай да капіталістычнай сістэмы не адбыўся адразу, таму ў памешчыкаў Беларусі захаваліся буйнейшыя масівы зямлі. На кожнага памешчыка прыходзілася зямлі ў 75 раз больш, чым на сялянскі двор. Памешчыцкія гаспадаркі паступава набывалі таварны характар, да сістэмы капіталістычнай вытворчасці паступова далучаліся і гаспадаркі сялян. Паказчыкам гэтага  працэсу з’явіліся рост гандлёвага земляробства і маёмаснае расслаенне сялянства [2, с. 171].

Пасля паўстання 1863-1864 гг. узмацнілася  каланізацыя Беларусі. Расійскі ўрад задарма раздаваў землі рускім генералам, якія мелі асаблівыя заслугі ў  ліквідацыі паўстання. Таксама у Беларусі з’явіліся рускія сяляне-каланісты, але ў канцы 80-х іх колькасць не перавышала дзьвух тысяч, а чвэрць з іх потым згалела. Аграрная каланізацыя не дала вялікіх вынікаў. І ў канцы XIX ст. большасць беларускіх земляў заставалася ў руках мясцовых землеўласнікаў. Рускія не выяўлялі асаблівай цікавасці да беларускіх маёнткаў. Вольных земляў у імперыі хапала. Сялянская ж каланізацыя патрабавала вялікіх дзяржаўных выдаткаў [3, с. 112]. 

Відавочна, саступала земляробству жывёлагадоўля. Гэта было звязана з  тым, што адсутнічаў дадатковы рынак  збыту яе прадукцыі. Але ў канцы 90-х гг. XIX ст. значна павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы, асабліва ў гаспадарках заможных сялян.

Працэсс развіцця капіталістычных  адносін ў сельскай гаспадарцы Беларусі значна паскорыўся з-за сусветнага аграрнага  крызісу 1880-1890-х гг. непасрэднай прычынай крызісу з’явіўся ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі і Канады, у выніку чаго рэзка ўпала яго цана на ўнутраных рынках еўрапейскіх краін, а таксама Расіі. Хлебны гандля Беларусі пачаў цярпець вялікія страты. Збожжавая гаспададарка ў ходзе аграрнага крызісу не змагла прыстасавацца да новых умоў рынку, таму памешчыкі пачалі пераарыентоўваць свае гаспадаркі на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі. Малочная жывёлагадоўля становіцца той галоўнай галіной, да якой прыстасоўваюцца ўсе іншыя галіны сельскай гаспадаркі.

  Пасля далучэння да Расіі прыкметна ажыццявілася сельская гаспадарка Беларусі, галоўным чынам гэта было звязана з тым, што добра забяспечваўся збыт зерня і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі за мяжу і буйныя гарады Расіі. Памешчыкі пашыралі пасяўныя плошчы збожжавых і тэхнічных культур – льну, канапель, а таксама пасебы бульбы, асабліва ў Гродзенскай і Віцебскай губернях. Жывёлагадоўля таксама рухалася наперад, але да аграрнага крызісу 80-90-х гг. XIX ст. яна яшчэ адыгрывала другародную ролю. Рост таварна-грашовых адносін паступова ўзмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фарміраванне сялянскай буржуазіі, але тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва.

 

 

    1. Змены ў транспартце і гандлі

 

 

У развіцці капіталістычных  адносін ў Беларулі вялікае значэнне адыграла чыгунанае будаўніцтва, якое разгарнулася ў 60-70-я гг. XIX ст. яно паскорыла развіццё прамысловасці, гандлю, грамадскаму падзелу працы і міграцыі насельніцтва. Першая каляя Пецярбург-Варшава прайшла праз Гародню ў 1862 г. Беларускія землі вырываліся з традыцыйнага рынку былой Рэчы Паспалітай і ўключаліся ў сістэму ўсерасійскіх рынкавых сувязяў. Чыгуначныя маршруты не супадалі з транспартнай сеткай беларускага рэгіёна, якая існавала на аснове рэк. Некалі вядомыя гандлёвыя цэнтры Магілёў, Бешанковічы, Стоўбцы страчвалі сваю славу толькі з-за таго, што іх мінулі рэйкавыя магістралі. Царскі ўрад праводзіў тарыфную палітыку, згодна з якой, плта за карыстанне чыгункай ўстанаўлівалася з такім разлікам, каб вываз тавараў за мяжу з Масквы абыходзіўся танней чым з. Таму Беларусь стала проста транспартным калідорам Расійскай імперыі. З будаваннем чыгункі кошт беларускай сыравіны ўзроз, і яе вываз на продаж стаў прыбытковейшым за апрацоўку на месцы. Пачалося інтэнсіўнае вынішчынне лясоў. Менавіта тады пачалі мялець беларускія рэкі, чэзнуць жывёльны свет пушчаў Мінска [3, c. 113].

Галоўным гандлёва-прамысловым  цэнтрам Беларусі гэты час становіцца Мінск, які знаходзіўся на прамых ці ускосных сувязях з усёй яе тэрыторыяй. Сюды прывозілі шмат прамыслова-мануфактурных тавараў з Маскоўскага, Пецярбургскага раёнаў, Польшчы. Мінск у якасці зборнага і размеркавальнага пункта абслугоўваў боьшую частку раёнаў Палесся, многія раёны поўначы і захаду Беларусі. Буйным гандлёвымі цэнтрамі з’яўліся таксама Гомель, Магілёў, Гродна, Пінск. Пінск асабліва вылучаўся сярод гандлёвых цэнтраў. Ён служыў размеркавальным цэнтрам збыту прамысловых тавараў і лясных грузаў [2, с. 186]. Мястэчкі былі своеасаблівымі пасрэднікамі буёнога гарадскога капіталу: забяспечвалі прамысловымі вырабамі мясцовых спажыўцоў і збіралі прадукцыю сельскагаспадарчай вытворчасці для іх далейшай рэалізацыі.

У канцы XIX ст. прадпрымальнікі складалі ў агульнай массе беларускага насельніцтва 9,5%, а буйныя камерсанты не набіралі і 0,1%. У немцаў, рускіх, палякаў і яўрэеў, што жылі ў Беларусі, удзельная вага дзелавых людзей перавышала 18%, будучы ўдвая большай, чым у беларусаў. Беларускія прадпрымальнікі складаліся пераважна з малаадукаваных і маладасведчаных сялянскіх заможных гаспадароў [3, с. 116].

Такім чынам, выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла ўзнікненне на яе тэраторыі мноства гандлёвых  цэнтраў для вынасу на замежны  рынак як уласнай, так і прывазной  сельскагаспадарчай прадукцыі. Асаблівая  роля ў транзітным гандлі належала гарадам, якія былі звязаны чыгуначным транспартам.

 

 

    1. Змены ў прамысловасці Беларусі

 

 

Эканамічнае развіццё Расійскай імперыі было строга цэнтралізаванае. Але царскі ўрад зусім не дбаў пра развіццё ў Беларусі буйной прамысловасці, пра размяшчэнне тут дзяржаўных замоваў. Ён не рабіў гэтага ў значнай ступені таму, што не хацеў супрацоўнічаць ні з памешчыкамі польскай культуры, ніз яўрэйскімі прадпрымальнікамі. Праз пошліны і тарыфы цар заланіў беларускія землі ад ўплыву польскай і замежнай індустрыі, каб мець тут манаполію ў збыце вырабаў расійскай прамысловасці, пераважна ткніны. З-за спрыяльных чыгуначных тарыфаў прамысловыя тавары было прасцей завозіць з суседніх раёнаў, чым арганізоўваць іх выраб на месцы. Наплыў расійскіх тавараў правёў да таго, што ў Беларусі знікла вытворчасць цукру, зняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйшага гатунку тытунёвыя фабрыкі. Польскія і германскія прадпрымальнікі будавалі прамысловыя прадпрыемствы на Гарадзеншчыне, каб не плаціць непатрэбных збораў пры перавозе тавараў праз мытню ў Расію праз мытню. Па ўзроўню прамысловасці Гарадзенская губерня таму і выбілася ў лік перадавых ў імперыі. Але ў цэлым расійская манапалізацыя беларускага рынку не спрыяла развіццю тут нацыянальнай прамысловай вытворчасці. Яна заставалася пераважна на дафабрычнай стадыі і спецыялізавалася на пераапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Для буйногапрамысловага будаўніцтва не хапала вольных капіталаў [3, с. 114].

Вялікая ўдзельная вага дробнатаварнай вытворчасці ў прамысловасці  Беларусі тлумачыцца як гістарычнымі, так і эканамічнмі ўмовамі. Па-першае, яўрэйскае насельніцтва, якое асела ў гарадах і мястэчках Беларусі, было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй і ў большасці сваёй не мела вялікіх капіталаў для заснавання буйных прадпрыемстваў і займаліся ў асноўным рамяством. Па-другое, на Беларусі ў адрозненні ад Расіі не былі знойдзены радовішча нафты, вугалю, жалезных руд, што патрабавалася для буйной вытворчасці. Па-трэцяе, царскі ўрад быў зацікаўлены ў захаванні Беларусі як аграрнага прыдатку імперыі. Асноўная колькасць фабрак і заводаў была пабудавана ў 80-90-я гады, калі ўжо былі пракладзены галоўныя чыгуначныя магістралі. Да 1890 г. фабрыкі і заводы Беларусі давалі амаль палову ўсёй прамысловай прадукцыі. Але ў Беларусі узровень яе канцэнтрацыі быў ніжэйшы, чым па краіне ў цэлым. Тут пераважалі сярэднія і дробныя прадпрыемствы, на кожнам з якіх працавала меньш за 50 чалавек [2, с. 179].

Двума палюсамі фабрычнай  вытворчасці Беларусі былі горад  і вёска. У вёсках канцэнтравалася  прадпрымальніцтва шматлікіх і  багатых землеўладальнікаў (пераважна  апалячаных). Яны спецыялізаваліся на тавараёмістай вытворчасці, связанай з пераапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. У гарадах канцэнтравалася  прадпрымальніцтва багатых купцоў (пераважна яўрэяў). Яны спецыялізаваліся на арганізацыі працаёмістай вытворчасці. Таму вёска мела болей фабрычных прадпрыемстваў. Горад жа хутчэй павялічваў колькасць фабрычных рабочых. З канца XIX ст. вызначылася тэндэнцыя да занавання землеўладальнікамі фабрычных прадпрыемстваў у гарадах. У гарадскіх цэнтрах пад канец XIX ст. выраблялася большая частка прамысловай прадукцыі. Гарады ішлі наперадзе тэнічнага і тэхналагічнага прагрэсу. Іх металаапрацоўчая прамысловасць забяспечвала сельскую гаспадарку і харчовую прамысловасць неабходным інвентаром і абсталяваннем [1, с. 111]. 

Информация о работе Эканамічная палітыка царскага ўрада ў дачыненні да Беларускага краю. Ці была Беларусь калоніяй Расіі