Контрольная работа по "Памятники истории и культуры Республики Беларусь"
Методичка, 22 Ноября 2012, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Перечень вопросов для комплексной контрольной работы по дисциплине "Памятники истории и культуры Республики Беларусь"
Работа содержит 1 файл
Памятники истории и культуры.doc
— 35.00 Кб (Скачать)Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Ваўкавыскі каледж
УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»
Спецыяльнасць 2-89 01 01
«Турызм і гасціннасць»
Пералік пытанняў для комплекснай кантрольнай работы
па дысцыпліне “Помнікі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь”
- Раскрыць сутнасць паняцця “помнікі гісторыі і культуры”. Пералічыць віды помнікаў археалогіі. Ахарактарызаваць адзін з іх.
- Назваць рамкі эпохі палеаліту на тэрыторыіі Беларусі. Раскрыць асаблівасці дадзенай эпохі на тэрыторыі Беларусі. Ахарактарызаваць найбольш старажытныя стаянкі каменнага веку.
- Даць азначэнне паняццю “горад”
. Апісаць гістарычныя ўмовы ўзні кнення і эвалюцыі беларускіх гарадоў у 9-13 ст.ст. Ахарактарызаваць узнікненне і станаўленне аднаго са старажытных беларускіх гарадоў (па выбару).
- Раскрыць адметныя рысы Гродзенскай школы дойлідства. Назваць найбольш вядомыя збудаванні. Даць характарыстыку Барысаглебскай (Каложскай) царквы.
- Назваць вядомыя вам Сафійскія саборы ў розных краінах.
Выкласці матэрыял аб Сафійскім саборы ў Полацку – помніку архітэктуры ХІ – ХУІІІ ст.ст.
Параўнаць архітэктурныя асаблівасці дадзеных архітэктурных збудаванняў.
- Даць паняцце культавай архітэктуры абарончага тыпу ў ХУ-ХУІІ ст.ст. Вызначыць як агульныя так і адметныя рысы храма-крэпасці ў Сынкавічах, Маламажэйкаве, Камаях. Ахарактарызаваць Сынкавіцкі храм-крэпасць з пункту гледжання спалучэння разнастайных архітэктурных стыляў (раманскі, готыка, рэнесанс).
- Даць паняцце замка. Раскрыць асаблівасці абарончай архітэктуры 14-16 ст. ст. Ахарактарызаваць адзін з замкаў, пабудаваных на беларускіх землях (па выбару).
- Назваць адметныя рысы архітэктурнага стылю “Віленскае барока”. Коратка ахарактарызаваць найбольш выдатныя архітэктурныя збудаванні дадзенага стылю. Раскрыць ролю архітэктара І. Глаўбіца ў развіцці новых тэндэнцый у беларускім дойлідстве сярэдзіны ХУІІІ ст.
- Даць паняцце палацава-паркавай сядзібы. Пералічыць палацава-паркавыя ансамблі ХІХ ст., размешчаныя на тэрыторыіі Беларусі. Ахарактарызаваць асаблівасці палацавага комплексу ў Гомелі.
- Даць кароткую характарыстыку развіцця архітэктуры Беларусі перыяду капіталізму др. паловы ХІХ – пач. ХХ ст.ст. Раскрыць новыя тэндэнцыіі ў горадабудаўніцтве. Прывесці прыклады архітэктурных збудаванняў.
- Назваць асноўныя рысы эклектызму ў архітэктуры. Даць характарыстыку этапаў развіцця рэтраспектыўнага накірунку на тэрыторыіі Беларусі. Апісаць архітэктурныя асаблівасці аднаго з будынкаў (па выбару).
- Выкласці матэрыял аб знаходжанні А.В. Суворава на тэрыторыі Беларусі. Пералічыць помнікі і памятныя месцы , прысвечаныя А.В. Сувораву на тэрыторыі Беларусі. Вызначыць накірункі дзейнасці ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава ў Кобрыне.
- Апісаць падзеі Айчыннай вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі. Пералічыць помнікі, прысвечаныя дадзеным гістарычным падзеям. Даць кароткую характарыстыку аднаму з іх.
- Даць кароткую характарыстыку дзейнасці Т. Касцюшкі. Пералічыць памятныя месцы, звязаныя з яго імем на тэрыторыіі Беларусі. Назваць вядомыя вам помнікі Т. Касцюшка ў замежных краінах.
- Даць кароткую характарыстыку дзейнасці К. Каліноўскага. Пералічыць помнікі и памятныя месцы, звязаныя з яго дзейнасцю. Апісаць адзін з іх.
- Даць гістарычную даведку аб І з’ездзе РСДРП у 1898 г. Выкласці матэрыял аб стварэнні і дзейнасці Дома-музея І з’езда РСДРП у Мінску. Вызначыць характар экспазіцыі музея ў нашыя дні.
- Апісаць мемарыяльны комплекс
“Брэсцкая крэпасць-герой”. Назваць імёны яго стваральнікаў.
- Назваць вядомыя вам памятныя месцы і помнікі, прысвечаныя ахвярам фашысцкіх концлагераў. Раскрыць асаблівасці мемарыяльнага комплекса “Хатынь”.
- Даць кароткую гістарычную даведку аб акупацыі Мінска. Назваць памятныя месцы і помнікі, звязаныя з дадзенымі падзеямі. Ахарактарызаваць 3-4 помніка, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
- Вызначыць асноўныя накірункі дзейнасці Нацыянальн
ай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Апісаць новы будынак бібліятэкі на праспекце Незалежнасці ў Мінску.