Паўстанне 1794 года
Реферат, 05 Декабря 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Агульнапрызнана вялікае значэнне гістарычных ведаў у жыцці кожнага з народаў. Аднак у гісторыі нашай бацькаўшчыны нямала свядома забытых падзей, з’яў, выкрасленых з народнай памяці выдатных дзеячоў. “Цяжка прыгадаць народ, які быў бы так абыдзены ў веданні таго, што адбывалася на яго зямлі, які б так не шанаваў сваіх лепшых прадстаўнікоў”1. Без аднаўлення гэтых старонак нашага мінулага нельга стварыць аб’ектыўную і поўную гісторыю, да якой мы імкнемся. Гэта патрэбна было заўседы, гэта неабходна цяпер, калі Рэспубліка Беларусь з’яўляецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.
Содержание
Уводзіны 3
1. Паўстанне 1794 года 4
1.1 Перадумовы паўстання 4
1.2 Падрыхтоўка і ход паўстання. Пачатак баявых дзеянняў 5
1.3 Падзеі паўстання 1794 года на Берасцейшчыне 11
2. Кіраўнікі паўстання 17
Заключэнне 25
Спіс выкарыстанай літаратуры 26
Работа содержит 1 файл
Паўстанне 1794 года.doc
— 173.50 Кб (Скачать)У 1832 годзе Нямцэвіч пераязджае ў Парыж i актыўна ўключаецца ў бурлiвае жыцце эмiграцыі. Разам з Чартарыйскім i Міцкевiчам ен становіцца членам савета Таварыства навуковай дапамогі ў Францыi, садзейнічае адкрыццю ў Парыжы Польскай бiбліятэкi27.
У 1839 годзе пачынае
пісаць раман аб паўстаннi, але не
паспявае скончыць яго. У мае 1841 Нямцэвіч
памер і там жа ў Парыжы, удалечыні
ад радзімы, быў пахаваны.
Михаіл Францішак Карповіч – асветнік, публіцыст, палітычны дзеяч. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1744 г. у Камянцы Брэсцкай вобласці. Прафесар Кракаўскай і Віленскай акадэмій. Прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў і матэрыялістаў. У 1774 быў дэлегатам правінцыяльнага канвента ў Варшаве. Яго погляды на духоўнае і свецкае выхаванне — спроба дастасаваць вальнадумства да рэлігійнага аскетызму. 3 1783 прафесар дагматычнай тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды розных падзей у жыцці мясцовых магнатаў, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў.
Па сваіх поглядах быў радыкальным дэмакратам, прапанаваў адкрыць касы дапамогі сялянам з мэтай развіцця іх гаспадаркі. Адзін з першых на Беларусі выступіў з крытыкай прыгоннага права. Змагаўся за ажыццяўленне прынцыпаў Канстытуцыі 3 мая 1791, якая павінна была садзейнічаць палітычнаму і эканамічнаму ўмацаванню Польшчы28.
Прымаў актыўны
ўдзел у паўстанні 1794, якім кіраваў
Т. Касцюшка, быў яго памочнікам і ўваходзіў
у склад Літоўскага паўстанцкага ўрада.
Пасля задушэння паўстання царскія ўлады
выдалі загад на яго арышт. Пэўны час Карповіч
хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна
жыў у маентку Гражышкі на Сузальшчыне,
які атрымаў ад біскупа І. Масальскага.
Сабраў там багатую бібліятэку29.
З роду Сапегаў
у паўстанні удзельнічаў Казімі
Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памер у Вене.
Францішак Сапега нарадзіўся у Варшаве ў 1772 годзе і падлеткам быў залічаны ў кадэцкі корпус у Пулавах. У 21 год Францішак Сапега атрымлівае званне генерала артылерыі, яго генеральскі мундзір упрыгожвае ордэн святога Станіслава.
Як сведчаць рэляцыі тагачасных расейскіх сакрэтных службаў, Францішак удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Спадзеючыся на здольнасці маладога генерала і на аўтарытэт ягонага прозвішча, Тадэвуш Касцюшка спачатку запрапанаваў яму ўзначаліць збройны выступ на Літве. Але ў выніку патаемнай дыпламатыі Францішку дасталася толькі адна дывізія колькасцю дзве тысячы жаўнераў. 22 мая 1794 года генерал Сапега дакладвае ў Вільню, што ягонае войска канцэнтруецца ў Дзярэчыне і рыхтуецца да баявых дзеянняў.
Пасля паражэння паўстання расейцы не зачапілі адстаўнога камандзіра мяцежнікаў, запатрабаваўшы ад яго пісьмовага забавязання больш не ваяваць супраць Расеі. 6 студзеня 1795 года Францішак Сапега перадаў праз расейскага ваеначальніка М. Рапніна пакаянны ліст да Кацярыны ІІ, у якім, ратуючы ад канфіскацыі свае маенткі, прасіў імператрыцу дараваць удзел у паўстанні. Дачакаўшыся найвышэйшай літасці, Францішак прыязджае ў Пецярбург, дзе ў Петрапаўлаўскай крэпасці адбывае пакаранне звязнены Тадэвуш Касцюшка. Спрабуючы дапамагчы кіраўніку паўстання і даўняму сябру, князь сустракаецца з уплывовымі вяльможамі. Насуперак просьбам цесця, Станіслава Шчаснага-Патоцкага, які стала жыў у Пецярбурзе, на шматлікіх свецкіх раўтах і балях Францішак Сапега, выкарыстоўваючы ўсе даступныя яму метады, рыхтуе глебу для вызвалення Касцюшкі. Але ягоныя вымогі далі плен толькі праз два гады.
У 1796 годзе Францішак Сапега, ужо маючы ў сваім паслужным спісе тытулы расейскага тайнага саветніка і маршалка Менскай губерні, як дэлегат ліцвінскай шляхты ўдзельнічаў у каранацыі Паўла І, што адбывалася ў Маскве. Пасля гэтага цар наведаў фамільны палац Сапегі ў Дзярэчыне. Францішак не забыўся замовіць слова за свайго Галоўнакамандуючага. Прыехаўшы ў Пецярбург, Павел І уласнай персонай наведаўся ў Петрапаўлаўскую цытадэль і, не выходзячы з падзямелля, падпісаў указ аб вызваленні Касцюшкі30.
Пасля чыннага ўдзелу ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні і нараджэння сына Францішак Сапега свой абавязак перад Айчынай палічыў выкананым. Ен пачынае падарожнічаць па еўрапейскіх сталіцах, дзе з галавой акунаецца ў вяселае багемнае жыцце.
Заключэнне
Паўстанне 1794 г. быў першым з трох вызваленчых рухаў, якія адбыліся ў Польшчы, Заходняй Беларусі, Літве на лрацягу 70 гадоў. У паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гг. выкарыстоўваўся вопыт барацьбы канца XVIII ст., пераклікаліся і іх мэты. Па размаху баявых дзеянняў на Беларусі паўстанне 1794 г. было не меншым, чым, напрыклад, больш нам вядомыя вызваленчыя выступленні 1863—1864 гг., а геаграфічна яно распаўсюджвалася на ўсход нават болей.
Пры пэўнай непаслядоўнасці дзеянняў, супярэчлівасці, абмежаванасці поглядаў некаторых яго кіраўнікоў, недахопах прынятых імі рашэнняў, паўстанне было прагрэсіўным і мужным актам. Фактычна паўстанцы супроцьстаялі правячым рэжымам трох дзяржаў — Расіі, Прусіі, Аўстрыі. Еўрапейскі кантэкст і вялікае значэнне паўстання — відавочныя. Услед за Французскай рэвалюцыяй гэта быў новы рэвалюцыйны ачаг у Еўропе. Таму патушыць яго так дружна ўзяліся ўсе суседнія манархічныя кіраўнікі. Яны баяліся, што рэвалюцыйныя ідэі перакінуцца на іхнія краіны і актывізуюць пакуль што паслухмяныя народы. I гэта было небеспадстаўна: прыгонніцкі лад перажываў крызіс, які ўсе болей паглыбляўся.
Беларусь, у першую
чаргу Берасцейшчына, аказалася
адным з раенаў паўстанцкага руху.
Распаўсюджванне паўстання на гэтых
беларускіх землях было значным. Як ацэньваюць
даследчыкі, з агульнай колькасці
паўстанцаў у 150 тыс. чалавек ад 30 да 40 тыс.
з’яўляліся прадстаўнікамі нашага краю.
Шмат сярод іх было сялян-касінераў. Большасць
з іх загінулі ў бітвах з рэгулярным войскам
Расійскай імперыі. Яшчэ большая колькасць
нашых землякоў мела непасрэднае ці ўскоснае
дачыненне да паўстання. Усе гэта робіць
яго буйной сацыяльнай і ваенна-палітычнай
з’явай у гісторыі Бацькаўшчыны. Нам неабходна
ведаць пра гэта, калі мы хочам ушанаваць
імены і справы нашых гераічных продкаў,
аднавіць гістарычную памяць народа.
Спіс
выкарыстанай літаратуры
- Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мiнск: Экаперспектыва, 2000 - 2005. - Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалiтай (XVII - XVIII ст.) / Ю.Бохан [i iнш.]. -2004. - 343 с. (с. 245-259)
- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 ч. Ч. 1 / Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; М.П. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск : Беларусь, 1994. - 527 с. – с. 237
- Анішчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ. // Полымя, 1995. - № 5. - Ст. 225-241.
- Анішчанка Я. Яны баяліся беларускага народа //Беларуская мінуўшчына, 1997. - № 6. - Ст. 26-29.
- Барташэвіч К. З гісторыі паўстання Тадэвуша Касцюшкі. //Крыніца, 2001, № 8. Ст. 158-178.
- Бензярук А. Нараджэнне Касцюшкі: традыцыйны погляд і версіі // Сельская праўда. – 1997. – 29 кастр. – Ст 2-6.
- Бензярук А. Памяць нашае зямлі: Гiсторыка-культурныя мясціны Жабінкоўскага раена. - Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2002. - 36 с.
- Грыцкевіч А. Паўстанне 1794 г.: Перадумовы, ход, вынікі //Беларускі гістарычны часопіс, 1994. - № 11. – Ст. 39-46.
- Емяльянчык У.П. Паланез для касіянераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. – Мн., 1994. – 160 с.
- Касцюк М. За волю, роўнасць, незалежнасць. //Беларуская думка, 1994, № 7 - Ст. 71-74.
- Мазоўка Н. «Возьмем косы ды янычаркі...». Паплечнікі Т. Касцюшкі //Роднае слова, 1994. - № 2. – Ст. 70-73.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энц. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1995. – 671 с.
- Несцярчук Л.М. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму. – Брэст: ААТ Брэсцкая друкарня, 2006. – 296 с.
- Памяць: Гісторыка-дакументацыйная хроніка Брэст. 1 ч. – Мн.: Белта, 1997. – 576 с.
- Судлянкова В. Нямцэвіч у Англіі //Новы час, 2003. - № 19. – Ст. 7.
- Тарасаў, К.І. Начальнік паўстання / Кастусь Тарасаў // Памяць пра легенды : постаці беларускай мінуўшчыны / Кастусь Тарасаў. Выд. 2-е, дапоўненае. - Мінск, 1990. - Ст. 199-210.
- Чаропка В. Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў. Тадэвуш Касцюшка //Беларускі гістарычны часопіс, 2004, - № 12. – Ст. 9-21.
- Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 68 с.