Шляхi i напрамкi тэрытарыяльнага пашырэння ВКЛ з ХІІІ па ХV ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2011 в 17:38, реферат

Описание работы

З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча Полацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

Содержание

1. Перадумовы уваходжання беларускіх зямель ў склад ВКЛ
2. Міндоўг і яго палітыка. Войшалк
3. Уключэнне Полацкай зямлі
4. Рост тэрыторыі пры Гедыміне, Кейстуце і Альгердзе
5. "Збіранне" рускіх зямель пры Вітаўце
6. Высновы
7. Выкарыстаная літаратура

Работа содержит 1 файл

Шляхi пашырэння ВКЛ з 13 па 15 ст. 93.doc

— 69.00 Кб (Скачать)

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублики Беларусь 

Беларускi дзяржауны унiверсiтэт 

Гiстарычны факультэт 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Рэферат па тэме: 

Шляхi i напрамкi тэрытарыяльнага пашырэння ВКЛ з ХІІІ па ХV ст. 
 
 
 
 
 
 
 

    Выканаў:                            студэнт  1 курса,  група 7    Цікач Е. І. 

      Праверыў:                                                                      …………….. 
 
 
 
 
 
 
 
 

г.Мінск -2011

Змест:

1. Перадумовы уваходжання беларускіх зямель ў склад ВКЛ

2. Міндоўг і яго палітыка. Войшалк

3. Уключэнне Полацкай зямлі

4. Рост тэрыторыі пры Гедыміне, Кейстуце і Альгердзе

5. "Збіранне" рускіх зямель пры Вітаўце

6. Высновы

7. Выкарыстаная літаратура 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

1.Перадумовы уваходжання беларускіх зямель ў склад ВКЛ

     З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча Полацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.

     З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага  Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш узрасла. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае развіццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

     Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія плямёны былі імі асіміляваны. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэрыторыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Слонімам (па Ермаловічу).

     Па  ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культуры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю (Літоўскія набегі гэта агульнавядомы факт, захоп Полацка, Менска, Друцка, і іншых гарадоў у 1152-м годзе таксама вядомы гістарычны факт).

     2.Міндоўг і яго палітыка. Войшалк

       У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг цi у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі цi шляхам захопу падпарадкаваў Навагародскае княства. Потым падпарадкаваў княству некаторыя лiтоўскiя землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Чорная Русь разам з літоўскімі землямі складала асноўнае ядро Вялікга княства Літоўскага.

       Чорная Русь, магчыма, да гэтага уваходзіла ў склад Полацкага княства. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да навагародцаў прапанову злучыць свае сілы, ці навагародскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне.

     Такiм чынам, пачаткам дзяржаўнасцi быў саюз важнейшага горада Панямоння Навагародка з літоўскім правадыром Міндоўгам. Новая дзяржава ўтваралася ў Навагародку, куды ў сярэдзіне XIII ст, перамясціўся з Полацка цэнтр палітычнага жыцця Беларусі, а першую цагліну ў яе падмурак заклаў Міндоўг.

     У 1246 г., відаць, у момант узыходжання на трон у Навагародку, Міндоўг прыняў праваслаўе, што было ўмовай яго абрання на пасаду князя навагародскага. У 1248 г. ён аб'яднаў землі верхняга Панямоння вакол Навагародка: "поімана бъ вся земля Літовская", што можна прыняць за пачатак ВКЛ.

     Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы ў 50-70-я гг. XIII ст. былі галіцка-валынскія князі. У 1252 г. вялікае войска на чале з Данілам Галіцкім, спустошыла "ўсю зямлю навагародскую", захапіла Гарадзеи, пагражала задушыць працэс утварэння новай дзяржавы ў самым пачатку. З гэтага першага цяжкага выпрабавання дзяржаву выратаваў дыпламатычны манеўр Міндоўга, якому ўдалося перацягнуць на свой бок Лівонскі ордэн згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. У 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор з Данілам Галіцкім. Пад палітычны ўплыў ВКЛ увайшоў Полацк, куды на княжанне быў запрошаны пляменнік Міндоўга. Багатыя полацкія традыцыі дзяржаўнага і культурнага жыцця аказалі значны ўплыў на фарміраванне ўнутранага ладу ВКЛ. З гэтага часу пачынаецца тэрытарыяльнае пашырэнне ВКЛ.

     У 1263 г. Міндоўг быў забіты разам  са сваімі двума сынамі. Адзін з  яго сыноў Войшалк уцёк у Пінск. Ен пасля ўпартай міжусобіцы пры  падтрымцы навагародскай і пінскай  дружын вярнуўся ў Навагародак, заняў  бацькоўскі прастол і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай". Войшалк працягваў палітыку Міндоўга на узмацненне дзяржавы. Аб гэтым свечадць крыніцы. Напрыклад, полацкі князь Ізяслаў у грамаце-дамове з рыжскімі немцамі напісаў "Полацак і Віцебск адно ёсць, а мы ў волі Божай і Войшалкавай". Полацка-Віцебская Русь паступова пераходзіла пад пратэкцыю магутнага суседа, які забяспечваў ёй моцную пазіцыю ў гандлёвай канкурэнцыі з лівонскімі немцамі, Псковам і Вялікім Ноўгарадам. 

     3.Уключэнне Полацкай зямлі

     На  пачатку XIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне адбылося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гарантаваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Дагавор быў заключаны паміж князем Віценем з літоўскага боку і епіскапам Якавам і полацкімі баярамі з полацкага боку.

     Да гэтага часу невядома, ці было ўваходжанне рускага Полацка ў склад Літвы на самой справе добраахвотным.

     Ёсць меркаванне, што полацкія землі не належалі на законных падставах ні "епіскапу Якаву", ні полацкім баярам. Полацк належыў спадчыннікам полацкіх князёў, дынастыі Рурыкавічаў. Так, што ўказаны "акт" - незаконны і толькі пацвярджае літоўскую акупацыю Русі. Больш за тое, ніякага "літоўскага" боку ў той час не было, быў князь Міндоўг, які і далучыў да сябе Гродна і Навагародак - Чорную Русь. У якасці доваду прыводзяць тое, што дагавор быў заключаны ўжо пасля, а не да” ваеннага захопу” чужых зямель (у 1252-м годзе). Таму так званы дагавор толькі пацвердзіў факт далучэння сілавым шляхам. Няма таксама гістарычных звестак аб тым, што Полацкія баяры (якім княства ўсё роўна не належала) "звярнуліся да Літвы". Гэта Літва, спачатку робячы ваенныя набегі на Полацк і захапіўшы рускія гарады Полацк, Мінск, Друцк, Ізяслаўль ў 1252-м годзе, праз 50 гадоў фармальна далучыла да сябе названыя зямлі і падпісала незаконны акт, гэта калі ён наогул існаваў.

     На мой погляд ўваходжанне беларускага Полацка ў склад Літвы было ўсё ж такі добраахвотным.... Па-першае, калі б былі нейкія ваенныя сутычкі летапісы не пакінулі б іх без хоць нейкай увагі. Па-другое, археолагі знайшлі б сляды гэтых сутычак.

     У канцы. 13 ст на полацкай зямлі фактычна кіравалі немцы-крыжакі цы(тэўтоны забралі з дапамогай ордэна мечаносцаў Падзвінне і Латгалію), таму полацкія баяры звярнуліся да ліцвінаў за дапамогай. Князь Віцень узяў Полацкае княства пад абарону на правах аўтаноміі й самакіравання.

       Калі б "летувісы акупавалі Полацк", то ўсе наступныя полацкія акты пісаліся б па-жамойцку, а замест полацкай Сафіі было б капішча Пяркунаса. Не было ніякіх жамойтаў, не было ніякай акупацыі!

       З упэўненасцю можна гаварыць толькі аб дабравольна-дагаварной аснове ўваходжання ў склад ВКЛ буйных беларускіх зямель - Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх, якія зацвярджалі аўтаномны статус гэтых зямель. 

     4.Рост тэрыторыі пры Гедыміне, Кейстуце і Альгердзе

     Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён правіў чвэрць стагоддзя і за гэты час далёка пасунуў межы і ўплыў сваёй дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча ХІ-ХІІ стст. на Крывой (Лысай) гары. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".

     Падчас  праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Ёсць падставы меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар. Так, менскі князь Васіль як васал Гедыміна ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў сын Альгерд пабраўся шлюбам з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаемцам Віцебскага княства. Увайшлі ў склад ВКЛ таксама Падляшша і Валынь (цяпер Украіна).

     Рост  тэрыторыі ажыццяўляўся амаль выключна за кошт ўсходнеславянскіх зямель. Трэба адзначыць, што гэтыя землі далучаліся не столькі шляхам узброенага захопу, колькі па прызыву мясцовага насельніцтва. Яно бачыла ў літоўцаў абарону ад мангола-татараў. Іншым шляхам пашырэння дзяржавы былі шлюбы паміж княжацкімі сем'ямі. Такім чынам Гедыміну атрымалася далучыць да сваёй дзяржавы віцебскую зямлю. У пачатку XIVст. да ВКЛ далучана Турава-Пінскае княства, якое да нашэсця мангола-татараў яны знаходзілася пад уплывам ваюючых паміж сабой галіцка-валынскіх і літоўскіх князёў. У сярэдзіне XIIIст. мангола-татары захапілі Галіцка-Валынскае княства і турава-пінскія князі, не жадаючы трапіць у залежнасць ад Залатой арды, перайшлі на бок ВКЛ.

     Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. На мой погляд, палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў.

     Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне  да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Берасцейская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ у канцы ХІІІ — першай палове XIVст. пасля доўгай барацьбы за яе літоўскіх князёў і польскіх каралёў. Барацьба закончылася дагаворам 1366 г. паміж вялікім князем літоўскім Кейстутам Гедымінавічам (1345—1382) і польскім каралём Казімірам. Паводле гэтага дагавора Берасцейская зямля была канчаткова падпарадкавана ВКЛ

     За  стагоддзе свайго імклівага росту, ад Міндоўга да Гедыміна, невялікае  княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі  і балтамі, і пераўтварылася ў  Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тэрмін "Літва" стасаваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная Украіна.

     «Пры  Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае  княства Літоўскае выступіла  з палітычнай праграмай аб'яднання, збірання ўсіх усходнеславянскіх зямель і абвясціла сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных традыцый старажытнай Русі. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далёка на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, падпарадкаваў Смаленск, Бранск, Кіеў, Падолію. Пры гэтым толькі для заваёвы ўкраінскіх зямель яму давялося прымяніць зброю - ды і то супраць мангола-татараў. У 1362 г. яны былі разбіты ў бітве пры Сініх водах. Альгерд умацаваў пазіцыі ВКЛ у Ноўгарадзе і Пскове, намагаўся перамагчы Маскву.

     Да XV ст. у Полацку, Віцебску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і ў Падоле захоўваліся мясцовыя княжання, на чале якіх часта стаялі князі - Рурыкавічы. Практычна ўся паўднёва-заходняя палова зямель былой Кіеўскай Русі ўвайшла тады ў склад ВКЛ. Разам з Кіеўскім княствам у 60-я гады XIV ст. увайшлі ў яго склад і апошнія з беларускіх зямель – Брагінская і Мазырская воласці, падпарадкаваныя Кіеву.

     Пры Альгердзе і Кейстуце працэс уключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ быў завершаны. На гэтых землях усталявалася ўлада літоўскіх князёў. 

Информация о работе Шляхi i напрамкi тэрытарыяльнага пашырэння ВКЛ з ХІІІ па ХV ст