Стылістычныя адметнасці мовы на старонках “Звязды”

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 20:02, курсовая работа

Описание работы

Ідэю размежавання мовы і маўлення, якую цяпер прызнаюць амаль усе лінгвісты, упершыню развіў вядомы швейцарскі лінгвіст Ф. дэ Сасюр. Ён вызначыў тры аб`екты лінгвістычных даследаванняў: мову як сацыяльную з`яву; маўленне як індывідуальную з`яву; моўную дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.

Работа содержит 1 файл

курсавая па стылістыцы.docx

— 61.55 Кб (Скачать)

      Я прачытала артыкул Марыны Доўгер пад назвай “У памкненнях да “хэпі  энда”[12, c. 6 ]. Артыкул распавядаў пра фестываль “Лістапад”, які штогод праходзіць на Беларусі. Матэрыял быў напісаны ў публіцыстычным стылі, дзе можна было сустрэць словы іншамоўнага паходжання, тэрміналогію, словы размоўнага стылю. Мяне ўразіла добрае валоданне мовай, прафесійнае спалучэнне розных cтылёвых асаблівасцей, якія гарманічна выглядалі ў тэксце. Я сустрэла медыцынскі тэрмін “амнезія”, які не быў расшыфраваны аўтарам, але ён зразумелы для большасці чытачоў. Таксама аўтар шырока выкарыстоўвала ў тэксце словы іншамоўнага паходжання, якія добра “прыжыліся” і ў нашай мове: “пафас”, “экстрымальны”, “бескампрамісны”, “дыскрымінацыя”, “рэйтынг”, “камфортнасць” – усімі гэтымі словамі мы штодзённа карыстаемся пры размове, таму ні адно з іх не выклікала ніякай цяжкасці ў разуменні. Гэта гаворыць аб тым, што журналістка з вялікай павагай аднеслася да сваіх чытачоў, і не выкарыстала ніводнага слова, якое б не зразумел хоць адзін чытач. Такая павага да сваіх чытачоў вельмі прыемная, тэкст гладкі, чытаецца і ўспрымаецца проста. Я сустрэла таксама слова размоўнага стылю, якое кожны з нас выкарыстоўвае ў сваёй мове – “мабільнік”, мала хто ўжо гаворыць “мабільны тэлефон”, таму аўтар і выкарыстала гэта моўнае скарачэнне. Ад гэтага яе тэкст толькі наблізіўся да мовы простага чытача, але на моўныя сродкі жанру гэта не паўплывала. Прафесіяналізм аўтара бачна неўзброеным вокам,  прыемна чытаць такія тэксты.

     Не  была б гэта газета літаратурнай, каб  на яе старонках нельга было сустрэць нарысы. І я знайшла адзін такі пад назвай “Мелодыя старадаўняга храма”[8, c.11] аўтара Міколы Багадзяжа. Як мы ведаем, для нарысу характэрны літаратурныя тропы (эпітэты, метафары, параўнанні і г.д.). Усе рысы нарысу я знайшла ў гэтым больш мастацкім, чым публіцыстычным творы. Адразу ў загалоўку мы бачым метафару “мелодыя старажытнага храма”, далей у тэксце аўтар шырока выкарыстоўвае мастацкія сродкі:

  “Можа, іх думкі  і пачуцці ўклаліся  нейкім чынам у  старажытныя муры? Можа, мы чуем музыку іхніх душ?

Гучыць  музыка і ў Нясвіжскім фарным касцёле. Мелодыя яго, як і гэтыя старажытныя сцены, спакойная і сціплая. Але колькі ў гэтай сціпласці сапраўднай духоўнай глыбіні!

Калі  глядзіш на касцёл, то дзівішся яго ўзнёсласці. “Барока” ў перакладзе з партугальскай  мовы азначае “ажурны”, “пампезны”, “выкрутасісты”. Пра Нясвіжскі  фарны такога сказаць  нельга. Яго сціплую  бялюткасць і цэльнасць  толькі дзе-нідзе  падзяляюць паясы  антаблесментаў ды чатыры нішы са статуямі. Але  заходзіш у касцёл — і цябе асыпае, так-так, менавіта асыпае, бы праліўны дождж, цэлая  хваля фарбаў і  адценняў. У першае імгненне ад іх пераліваў  проста дух сцінае. Асабліва ўражвае  наведвальнікаў гэтая  размалёўка ў яркі сонечны дзень, калі промні праз вокны  светлавога барабана, які размешчаны пад  купалам, заліваюць  святлом усю цэнтральную  частку храма. Хістанні нагрэтага паветра  ствараюць уражанне, быццам фрэскі злёгку расплываюцца, дрыжаць… Асабліва моцны гэты эфект пры міжвольным параўнанні з як быццам ахутанымі паўзмрокам бакавымі нефамі. Цяжка  нават сканцэнтравацца  на якой-небудзь з  фрэсак, бо вочы самі пераскокваюць на суседнюю, затым —  на наступную, затым  далей, і трэба  неймаверныя намаганні, каб спыніцца на адной  з іх.”

Сапраўды, метафары, эпітэты, параўнанні яскрава  апісваюць нам усю прыгажосць касцёла, якім так захапляецца аўтар. На мой погляд, вельмі ўмела ён выкарыстоўвае  моўныя сродкі, прыгажосцю слова пранізаны  ўвесь тэкст, дзякуючы тропам: “музыка душ”, “мелодыя спакойная і сціплая, як старажытныя сцены”, “сціплая бялюткасць”, “асыпае, бы праляўны дождж, цэлая хваля фарбаў і адценняў”, “дух сцінае”, “хістанні паветра свараюць уражанне”, “фрэскі злёгку расплываюцца, дрыжаць”, ахутанымі паўзмрокам бакавымі нефамі, “вочы самі пераскокваюць”.

Нарыс уразіў мяне сваёй цеплынёй, любоўю аўтара да касцёла, у якім ён пабываў, выбарам моўных сродкаў. Вельмі прыемна  чытаць нарыс, калі бачыш, што аўтар  уклаў усю сваю душу для яго  напісання.

     Сустрэла  я на старонках “ЛіМ`а” і такую інфармацыйную заметку, дзе ў кожным сказе прысутнічала графічная тэрміналогія, з якой я зусім не знаёма, таму і ўспрыманне тэкста было цяжкім. Журналіст Міхась Цыбульскі пісаў заметку (“Знакі адметнага мыслення”) пра графічную выставу пад назвай “Знакі часу”[16, c. 2 ]. Я сустрэла тэрміны мастацтва, якія мне зусім не знаёмы, і я зразумела, што не кожны чалавек зразумее, аб чым ідзе гаворка, сустрэўшы такую прафесійную тэрміналогію, як “афорт”, “лінарыт”, “літаграфія”, “шоўкаграфія”, “пастэль”,” манатыпія”, “эстамп”, “лінагравюра”. Зразумела, што аўтар разумее, аб чым піша, але ён не падумаў, што для людзей, якія не маюць адукацыі будзе незразумела значэнне гэтых тэрмінаў. Таму заўсёды, ужо які раз я нагадваю, журналіст павінен памятаць, што з тэрмінамі трэба быць вельмі ўважлівым і падумаць, што не кожны чытач разумее іх значэнне. Таму, уводзячы тэрміналогію на старонкі газеты, трэба заўсёды расшыфроўваць значэнне таго ці іншага тэрміна.

     Хачу  звярнуць увагу яшчэ на адзін матэрыял “Літаратуры і мастацтва” пад  назвай “У суквецці імёнаў духоўных…”[9, c.15] Анатоля Бароўскага. Я нават не магу вызначыць, у якім жанры ён напісаны, мне здаецца ў сінкрэтычным, бо тут сустракаюцца элементы нарыса (шырокае выкарыстанне тропаў) і інтэрв`ю. Гэты матэрыял прысвечаны бібліятэцы і бібліятэкарам, з якімі ён вядзе размову. Але мяне ўразіла стылістыка гэтага матэрыяла. Аўтар шырока выкарыстоўвае мастацкія элементы, цытаты. Я нават не ведала, што так гарманічна “зніжаны” жанр інтэрв`ю можа злучацца з высокім жанрам нарысу. У пачатку аўтар піша:

“Бог  заклікае нас да светласці  і праведнасці, да кахання і любові, але заўсёды пакідае  нам права выбару — ці ты йдзеш  да святла, ці табе даспадобы  цемрадзь.

Як  медыкі, набываючы  прафесію лекара чалавечага цела, даюць клятву Гіпакрата адносіцца  да людскіх хваробаў са спагадай і не пашкодзіць здароўе  чалавека, так і  прадстаўнікі бібліятэчнай справы павінны працаваць, звяраючы сваю працу  з Бібліяй, а менавіта ўзяўшы за аснову першыя радкі паводле  Яна Святое Дабравесце: “Напачатку было Слова, і Слова Было ў  Бога, і Слова было Богам. Яно было на пачатку ў Бога. Усё праз Яго пачалося, і без Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. У ім было жыццё, і жыццё было святлом для людзей. І святло ў цемры свеціць і цемра не агарнула яго…”

“І  святло ў цемры  свеціць…” Залатыя  Боскія словы!

Мы  не можам жыць без  святла і слова.”

     У канцы свайго матэрыяла аўтар  прыводзіць таксама словы з Бібліі, што вельмі гарманічна з пачаткам твора: “Напачатку было Слова…”

     Сапраўды  інтрыгуючы пачатак, тым больш што далей ён бярэ інтэрв`ю ў бібліятэкара. Але гэта не супярэчыць з пачаткам, у гэтым ёсць нейкая дзіўная гармонія, у гэтым злучэнні інтэрв`ю, нарыса і цытат з Бібліі. Раней я такога не бачыла на старонках газет, таму такі выбар жанраў, моўных сродкаў мяне сапраўды ўразіў. У гэтым ёсць наватарства. А нешта новае ў наш час вельмі важна, цікава. З вялікім захапленнем аўтар піша пра бібліятэку, з не меншым захапленнем пра яе расказвае бібліятэкар, а словы з Бібліі толькі падкрэсліваюць каларыт усяго тэкста. Нова. Цікава. Я ўжо амаль расчавалася ў сучаснай журналістыцы, але гэты сінкрэтызм падарыў мне надзею, што ёсць яшчэ журналістыцы, якія могуць зрабіць не толькі цікавы сваёй стылістыкай тэкст, але і цікавае злучэнне зараз папулярнага жанра інтэрв`ю з меней папулярным жанрам нарыса. Я рада, што вырашыла ў сваёй курсавой працы прасачыць за мовай і стылем менавіта гэтых выданняў, я ўбачыла многа новага і важнага для сябе. А сапраўды цікава толькі тая праца, у якой знаходзіш нешта новае, раней невядомае. Ніколькі не расчаравалася ні ў выбары сваёй тэмы, ні ў выніках, якія зрабіла ў ходзе працы. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Стылістычныя адметнасці мовы на старонках “Звязды”