Стылістыка рэпартажу. Вобраз аўтара ў рэпартажы

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2012 в 13:54, курсовая работа

Описание работы

Адной з важнейшых і пакуль яшчэ мала вывучаных праблем функцыянальнай стылістыкі з’яўляецца парблема жанравых форм маўлення. Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае чытачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспрыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу.

Содержание

УВОДЗІНЫ

ГЛАВА 1 ЖАНРАВЫЯ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ РЭПАРТАЖУ
1.1.Рэпартаж як адзін з інфармацыйных жанраў журналістыкі. Віды і асаблівасці рэпартажу
1.2 Стылістыка рэпартажу

ГЛАВА 2 ВОБРАЗ АЎТАРА Ў РЭПАРАТАЖЫ
2.1. Аўтарскае “я” як асноўны элемент рэпартажу
2.2. Рэпартаж на старонках сучаснай газеты: стылістычныя асаблівасці, праблемы выражэння аўтарскай мадальнасці

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Работа содержит 1 файл

курсач.doc

— 178.50 Кб (Скачать)

Але есць і сення журналісты, якія спецыялізуюцца на рэпартажах і з цягам часу,з набыццем вопыта прагрэсіруе іх здольнасць выражаць сваё ўласнае “я”, аўтарскую мадальнасць. Паступова іх рэпартажы ўзбагачаюцца на розных лексічных узроўнях, набываюць усе рысы сапарўднага рэпартажу.

Прасочым такі прагрэс на прыкладзе рэпартажаў Ганны Тоўкач, супрацоўніцы газеты “Рэспубліка”.

У адным з першых яе рэпартажаў “Если мамы рядом нет” (гл. Прыкладанне А) выкарыстоўваецца толькі агульная лексіка. Няма ў матэрыяле ні эпітэтаў, ні метафар, ні параўнанняў.

Цяжка вызначыць і марфалагічныя асаблівасці, хаця пэўнае дынаміка падзей існуе (Заведующая отделом организационно – массовых мероприятий Центра художественного творчества Валентина Бурая провела меня вдоль стендов).

Амаль палову рэпартажу складае простая мова, якая стварае эфект праўдзівасці, прысутнасці аўтара на месцы падзеі.

-  Что вы видите на этом рисунке? – спросила Валентина Александровна, прикрывая рукой его название.

-  Уютная комната, игрушки… А как тут раскрывается тема конкурса?

-  Взгляните на название картины, - заведующая указала мне на подпись: «Комната для приемного брата». – А вот еще одна интересная работа.

Сродкам выражэння аўтарскай мадальнасці выступае таксама прыналежны займеннік “мне” (“Некоторые из работ удалось увидеть и мне”, “заведующая указала мне на подпись”; “Мне показали папку, где были собраны все стихотворения и эссе школьников”)

Аднак у вогуле рэпартажам назваць гэты матэрыял можна толькі ўмоўна. Справа не толькі ў яго аператыўнасці і адсутнасці аналітыкі, уласнага пункту погляду аўтара, але і ў адсутнасці астатніх абавязковых рыс жанру.

Наступны рэпартаж “У Студенки, на Березине” (гл. Прыкладанне Б).

Рэпартаж належыць да III тыпу маўлення, маўленне вядзецца ад 1-ай і 3-яй асобы.

Трэба звярнуць увагу на з’яўленне невялікай колькасць вобразных сродкаў мовы – метафар, эпітэтаў, параўнанняў. Загаловак рэпартажу, які з’яўляецца галоўным рэкламным сродкам матэрыялу, гучыць вельмі проста і нават непрывабна “У Студенки, на Березине”. Выратоўвае тут падзагаловак “Наполеоновская армия” снова оказалась под Борисовом”. Але па тэксту, там дзе можна было выкарыстаць разнастайныя тропы для выражэння экспрэсіўнасці і аўтарскага “я”, аўтар абыходзіцца без іх. І гэта не гледзячы на тое, што падзеі, пра якія вядзецца размова ў рэпартажу, не проста дазваляюць – патрабуюць выразных параўнанняў, эпітэтаў і перыфраз.

У адрозненні ад папярэдняга, гэты рэпартаж насычаны спецыяльнай лексікай, без якой не магчыма было б раскрыць тэму. Такія тэрміны як “реконструкцыя”,” униформист”, “кадетский корпус”, ”полк”, “гусары” і г.д. ужыты ў кантэксце і не патрабуюць дадатковага тлумачэння.

У рэпартажы можна заўважыць, так званыя, стылістычныя змяшэнні. Спалучэнне гутарковых і кніжных элементаў лексікі знаходзім у наступным урыўку: “Чтобы пошить себе мундир, нужно сначала перечитать гору специальной литературы, а потом смастерить все это. – рассказывает Виктор Николаевич”.

Марфалагічныя асаблівасці рэпартажу выражаюцца праз панаванне дзеяслова, які разам з асабовымі і прыналежнымі займеннікамі выражае аўтарскую мадальнасць.

Эфект прысутнасці, уласцівы сапраўднаму рэпартажу, і аўтарскае “я” выяўляецца ў канструкцыях з асабовымі і прыналежнымі займеннікамі: “Я подошла”, “представил мне”, “мы переправились”, “мне удалось” і г.д.

Усе дзеясловы ў рэпартажы ўжыты ў прошлым часе, таму страчваецца такая значная асаблівасць, як “цяперашняе рэпартажу”. Але асноўная фукцыя дзеяслова – стварыць дынаміку развіцця апісваемай сітуацыі – усё ж выконваецца. І гэта добра выяўляецца ў наступных сказах: “Я подошла к одной из групп, которая готовилась к церемонии”, “Пришло время начинать церемонию, и полк ровным строем отправился на площадку возле могилы французских солдат”, “После того как у могилы возложили цветы, мы переправились на другой берег Березины.”

Сярод сінтаксічных асаблівасцей рэпартажу можна падкрэсліць наяўнасць сказаў з інверсійным парадкам слоў. Напрыклад, “К деталям своих костюмов относятся очень внимательно”, “По традиции с приветственным словом к пришедшим обратилась госпожа Мирей Мюссо..”, “В этом году почетными гостями стали…” и г.д.

Абстаноўку дакументальнасці, праўдзівасці падзей стварае простая мова – рэплікі ўдзельнікаў рэканструкцыі.

Ёсць і няпоўныя сказы, у якіх, у выніку пропуску дзейніка, смыславы цэнтр пераносіцца на дзеяслоў-выказнік. Напрыклад, “К деталям своих костюмов относятся очень внимательно”, “Храню сотню мундиров и полтысячи знаков военной доблести”, “Шьют форму, участвуют в реконструкции сражений”. Такія сказы дынамізіруюць апавяданне.

Сэнсавым тыпам маўлення рэпартажу з’яўляецца апавяданне з элементамі апісання. Разважанне наогул адсутнічае, што надае рэпартажу чыста аператыўны характар. Аднак трэба адзначыць, што ў матэрыяле прысутнічаюць амаль усе неабходныя стылістычныя рысы рэпартажу, што сведчыць аб пэўным творчым прагрэсе аўтара.

Разгледзім яшчэ адзін прыклад рэпартажу – доследу Г. Тоўкач (гл. Прыкладанне В).

Адразу звяртае да сябе ўвагу метафарычны загаловак у “Злокачественное образование”.

Лексіка рэпартажу насычана эпітэтамі (строгие экзаменаторы, бесконечные зачеты, выдуманная история, гневные письма, заветные корочки і г.д.), метафарамі (липовый диплом, отписался на мой ящик).

Значная роля ў рэпартажы адводзіцца тэрміналагічнаму пласту (образцы дипломов, дипломированный специалист, экспертизы, учебный курс і г.д.), сустракаюцца элементы размоўнай лексікі і слэнгу(“Для вящей солидности”, “отписался на мой ящик несколькими гневными письмами”, “декана, который подписал мой “диплом”, в природе не существует”).

Трэба адзначыць, што выкарыстанне ў адным матэрыяле разнастайнай лексікі, ад “нізкай”, слэнгавай, да тэрміналагічнай робіць рэпартаж непасрэдным, жвавым і вельмі выразным.

Як сродак выражэння аўтарскай мадальнасці ў рэпартажы ўжываецца асабовы займеннік “я”, прыналежны займеннік “мне”, яны таксама выражаюць эфект ўдзелу ў падзеях (“пишут мне с одного сайта”, “Я уже практически поверила…”, “со своим дипломом я отправилась по месту учебы”).

У дадзеным рэпартажы ў адрозненні ад папярэдніх аўтарская мадальнасць праяўляецца вельмі добра. Рэпарцёр робіць дослед і паступова праводзіць за собой чытача па кожным яго этапе. Пастаўленая ў пачатку праблема – дзе, як і за які кошт набыць дыплом аб вышэйшай адукацыі беларускага ВНУ, а таксама што за гэта можна атрымаць, разглядаецца з розных бакоў, даследуецца аўтарам. І трэба падкрэсліць, што на кожным этапе рэпарцер выказвае свае думкі, робіць пэўныя вынікі, выкарыстоўвае для гэтага разнастайныя ўстаўныя і ўводныя канструкцыі, рытарычныя пытанні, што робіць яго ўластнае “я” яшчэ больш выразным і надае рэпартажу аналітычны характар (“Уверена, есть среди студентов те, кто думает: а не проще ли купить диплом?”, “Из любопытства ввела в поисковой системе запрос…”,“кто знает, может быть этот специалист трудится сейчас в какой-нибудь фирме”, “Итак, мой липовый дипломк БГЭУ не имеет никакого отношения”, “Вопрос: от куда у него корочки и образцы?” і г.д.).

Такім чынам, беларускія журналісты, на жаль, выкарыстоўваюць не ўвесь арсенал стылествараючых сродкаў рэпартажу. Часцей за ўсё нам даводзіцца чытаць аператыўныя, або афіцыйныя рэпартажы. Уласнае “я” рэпарцёра выражаецца недастаткова, таму “размываюцца” межы рэпартажу і становіцца цяжка адрозніць яго ад расшыраннай заметкі з выкарыстаннем простай мовы. Ацэначныя канструкцыі, каментарыі, разважанні ў рэпартажы павінны праходзіць скрозь прызму рэпарцёрскага «я», уступаць у сплаў з аўтарскім маналогам i ўводнымі ў яго элементамі, з дапамогай якіх перадаецца ход падзей, абмалёуваюцца канкрэтныя жыццёвыя эпізоды.

Але станоўчай з’яўлявай можна лічыць той творчы, рэпарцёрскі прагрэс, які з цягам часу адбываецца ў аўтараў, якія спецыялізуюцца на рэпартажы.

 


ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

 

У працэсе напісання курсавой работы была дасягнута галоўная цэль - вывучэнне асаблівасцей стылістыкі рэпартажу, а таксама ролі аўтарскага “я” у моўнай структуры рэпартажу.

Пры вывучэнні навуковай літаратуры па тэме “Стылістыка рэпартажу. Вобраз аўтара ў рэпартажы” нельга было не заўважыць, што толькі некаторыя аўтары даюць канкрэтнае азначэнне рэпартажу. Таму прааналізаваў і абагульніў тэарытычны матэрыял, можна даць наступнае азначэнне: рэпартаж - гэта адзін з інфармацыйных жанраў, які дазваляе чытачу набыць уяўленне пра ту ці іншую падзею праз непасрэднае ўспрыманне фактаў журналіста-відавочцы.

Рэпартажу, як інфармацыйнаму жанру, характэрны наступныя рысы:

-       Ён паведамляе чытачу аб нейкай падзеі, што адбылася нядаўна;

-       Рэпартажу ўласціва ўжыванне вялікай колькасці тэрміналагічнай, спецыяльнай лексікі, уласных імёнаў;

-       У рэпартажы строга вытрымліваецца агульная тэндэнцыя да дакументальнасці, дакладнасці, канкрэтнасці выкладу.

Уласнай асаблівасцю рэпартажу з’яўляецца адлюстраванне падзеі ў працэссе.

Аўтарская мадальнасць пранізвае ўсе часткі рэпартажу, аб’ядноўвае знешне разнародны тэкст унутраным адзінствам.

Аўтарскае “я” рэпарцёра - гэта і кампазіцыйны, і стылістычны, і сюжэтны цэнтр рэпартажу. Знешняя стракатасць пры ўнутранай цэласнасці праяўляецца таксама пры аналізе лексікі і фразеалогіі твора.

На старонках сучаснай беларускай прэсы рэпартажу адводзіцца зусім не першае месца, але не гледзечы на гэта есць журналісты якія ўпарта працуюць у гэтым жанры і удасканальваюць сваё майстэрства. Такую выснову можна зрабіць на падставе аналізу рэпартажэй супрацоўніцы газеты “Рэспубліка” Ганны Тоўкач, якая за даволі кароткі час дабілася значных поспехаў у напісанні рэпартажаў. Пачаўшы з караценькіх аператыўных рэпартажаў, сёння яна радуе чытача сваімі аналітычнымі рэпартажамі і рэпартажамі-доследамі.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

 

1.        Бараўцоў, Г.У. Пра стыль і этыку журналіста // Культура мовы журналіста. – 1990. – 5. – С. 90-93;

2.        Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова. – Мінск, 1974. – С.274;

3.        Вакуров, В.Н. и [др.] Стилистика газетных жанров / В.Н. Вакуров, Н.Н. Кохтев, Г.Я. Солганик. – М., 1978. – 267 с.;

4.        Вовчок, В.Д. Стилистика газетных жанров / В.Д. Вовчок. – Свердловск, 1981. – 316 с.;

5.        Ким, М.Н. Репортаж: технология жанра.– СПб.: Изд-во Михайлова В.А., 2005. – 385 с.;

6.        Кожина, М. Н. О специфике художественной и научной речи в аспекте функциональной стилистики. - Пермь, 1966. – 270 с.; С. 13—14.

7.        Кожина, М.В. Стилистика русского языка. – М, 1983. – С.100;

8.        Коньков, В. И. Речевая структура газетных жанров. СПб., 2004;

9.        Мисонжников, Б. Я. Журналистский текст как средство коммуникации. Социальное функционирование журналистики / Сост. и отв. ред. С. Г. Корконосенко. СПб., 2004. – 294 с.;

10.   Мисонжников, Б. Я. Феномен репортажа. Методология прессы (идентичность творческой составляющей) / Ред. колл.: Б. Я. Ми­сонжников (отв. ред.), Г. С. Мельник, А. А. Юрков. - СПб., 2003. 53 с.;

11.   Мисонжников, Б. Я., Юрков, А.А. Основы творческой деятельности журналиста.- СПб.,2002

12.   Муха, Ф. Зачем каштальяну духовой оркестр? // Республика. -2009. -224.;

13.   Ожегов, С.И. Краткий словарь литературоведческих терминов. - С. 202.

14.   Сметанина, С. И. Медиа-текст в системе культуры (динамические процессы в языке и стиле журналистики конца XX века). – СПб, 1992

15.     Солганик, Г. Я. О композиционной и стилистической роли авторского «я» // Стиль репортажа. М., 1970.

16.   Солганик, Г. Я. Стиль репортажа. – М., 1970;

17.   Стральцоў, Б. В. Метад i жанр. Асновы творчага майстэрства журналиста: Вучэб. дапам. для студэнтаў спец. "Журналістыка" / Б. В. Стральцоў. - Мінск.: Выд-ва БДУ, 2002. - 118 с.;

18.   Стральцоў, Б. В. Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1977.- 336 с.

19.   Стральцоў, Б. В. Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1973. – 136 с.;

20.   Толкач, А. У Студенки, на Березине // Республика. – 2009. – 226.

21.   Цікоцкі, М.Я. Стылістычныя асаблівасці інфармацыйных жанраў газеты. Заметка і рэпартаж // Культура мовы журналіста. – 1992. – 6. -99-112 с.

 

2



Информация о работе Стылістыка рэпартажу. Вобраз аўтара ў рэпартажы