Биография Мележа

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Декабря 2011 в 02:11, биография

Описание работы

Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з цягам часу не толькі не губляецца ў памяці, а становіцца больш дарагім. Такім куточкам для I. Мележа было яго роднае Палессе, Гомельшчына. Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна ў сям'і Паўла Фёдаравіча і Марыі Дзянісаўны Мележаў 8 лютага 1921 года. У Івана было звычайнае вясковае дзяцінства і юнацтва.

Работа содержит 1 файл

мележ1.doc

— 121.79 Кб (Скачать)

    Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з цягам часу не толькі не губляецца ў памяці, а становіцца больш дарагім. Такім куточкам для I. Мележа было яго роднае Палессе, Гомельшчына. Нарадзіўся будучы пісьменнік у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна ў сям'і Паўла Фёдаравіча і Марыі Дзянісаўны Мележаў 8 лютага 1921 года. У Івана было звычайнае вясковае дзяцінства і юнацтва. Працоўная загартоўка, сялянскае выхаванне, сур'ёзнае стаўленне да жыцця будуць ратаваць I. Мележа праз усё жыццё. А яго ўраж-лівая душа пранясе любоў да зямлі і людзей, да матчынай мовы і песні. Гэта будзе пазней, а спачатку хлопец вучыўся ў пачатковай школе ў родных Глінішчах. У сямігодку давя-лося хадзіць Івану ў суседнюю вёску Алексічы.

    «Вельмі дарагімі і вельмі важнымі» былі для I. Мележа гады вучобы ў Хойніках. Там пачалося самастойнае жыццё за межамі бацькоўскай хаты, складанае, галоднае, але поўнае нечаканасцей і адкрыццяў. Хлопец актыўна ўдзельнічаў у рабоце школьнага літаратурнага гуртка, пісаў вершы, многа маляваў, іграў у школьных спектаклях. У старшых класах захапіўся творамі беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

    Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду I. Мележа аказала нацыянальная літаратура ў асобах Я. Купалы Я. Коласа, П. Труса, К. Чорнага. Вучыўся будучы пісьмен-нік «у сур'ёзнай літаратуры, літаратуры, якая піша праў. ду»: А. Пушкіна, М. Гогаля, М. Някрасава, I. Тургенева Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Твардоўскага, А. Фадзеева, Л. Лявонава, К. Сіманава; Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, М. Рыль-скага, М. Стэльмаха, А. Ганчара; Бальзака, Рэйманта, Гётэ, Гейнэ, Хемінгуэя.

    Хойніцкую сярэднюю школу юнак скончыў з атэстатам выдатніка. Гэта давала права на паступленне ў любы інстытут без экзаменаў. Свой выбар ён спыніў на Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, але не прайшоў па конкурсе. Вярнуўся ў Хойнікі, працаваў у райкаме камсамола. Пазней будзе ўспамінаць, што гэты год даў яму «багата больш, чым любая вучоба ў любым інстытуце».

    У 1939 годзе I. Мележ становіцца студэнтам таго ж мас-коўскага інстытута, але з першага курса прызваны ў армію. Служыць на Украіне. Вялікая Айчынная вайна застала хлопца з Палесся ў Карпатах, ён трапляе ў самае пекла гарачых баёў. У 1942 годзе цяжка паранены пад Растовам -- асколкам бомбы раздрабіла правае плячо, пасля чаго быў камісаваны. З пасведчаннем аб інваліднасці I. Мележ апынуўся ў горадзе Бугу-руслане Чкалаўскай вобласці. У Малдаўскім педагагічным інстытуце выкладаў ваенную падрыхтоўку і сам вучыўся завочна на літаратурным факультэце. Тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай -- студэнткай фізмата Лідзіяй Пят-ровай, а ў 1943 годзе яны пажаніліся. Восенню Мележы едуць на Сходню пад Масквой, дзе аднавіў працу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

    Сходненскі перыяд надзвычай важны ў станаўленні I. Мележа-мастака, бо менавіта тут ён цвёрда вырашыў стаць пісьменнікам. Першыя свае апавяданні даверыў К. Чорнаму і атрымаў падтрымку. Сталы майстар адчуў У маладым пачаткоўцы талент, настойліва раіў пісаць, праца-ваць над сабой і сачыць «за псіхалагічным абгрунтаваннем чалавечых учынкаў».

    Летам 1944 года разам з універсітэтам, у якім вучыўся з 1943 па 1945 год, I. Мележ вярнуўся ў вызваленую Беларусь. Пасля заканчэння філфака стаў аспірантам. працаваў над дысертацыяй па творчасці К. Чорнага, выкладаў родную літаратуру, быў супрацоўнікам «Полымя», працаваў у апараце ЦК Кампартыі Беларусі. Быў час, калі Івану Паў-лавічу давялося зрабіць выбар: прысвяціць сябе навуковай працы ці пісьменніцкай дзейнасці. Ён выбраў пісьменніц-кую дзейнасць і замест дысертацыі напісаў некалькі кні-жак прозы.

    Пісьменніцкую працу I. Мележ заўсёды спалучаў з актыўнай грамадскай дзейнасцю. З'яўляўся членам Сусвет-нага Савета Міру, старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру, старшынёй Беларускага аддзялення таварыства «СССР--Францыя», дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узначальваў пісьменніцкую прыёмную камісію, выконваў абавязкі сакратара, а пазней -- намесніка старшыні праў-лення Саюза пісьменнікаў БССР.

    Заслугі I. Мележа перад Радзімай былі высока ацэнены двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі «Чырвонай Зоркі» і «Знак пашаны», медалямі. За вялікія дасягненні ў развіцці беларускай савецкай літаратуры ў 1972 годзе яму прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. Раман «Людзі на балоце» ў 1962 годзе адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа, за ра-маны «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» пісьменніку прысуджана Ленінская прэмія. У 1976 годзе Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа адзначана яго кніга «Жыццёвыя клопаты».

    Пісаць вершы і апавяданні I. Мележ пачаў яшчэ вучнем. Літаратурныя захапленні юнака падтрымаў настаўнік М. Пакроўскі, які спрыяў апублікаванню ў 1939 годзе ў «Чырвонай змене» першага верша «Радзіме». Перад вайной вершы пачынаючага паэта друкаваліся ў газетах «Літара-тура і мастацтва», «Бальшавік Палесся» (г. Мазыр), у 1943 -- у «Бугурусланскай праўдзе». У 1941 --1942 гадах Мележ вёў дзённік, запісы якога ў 1977 годзе ўвайшлі У яго «Першую кнігу», што ўбачыла свет ужо пасля смерці пісьменніка.

    Першыя апавяданні, сярод якіх «Апошняя аперацьія» ♦ Сустрэча ў шпіталі», напісаў у тбіліскім шпіталі. Тэта і* высока ацаніў К. Чорны. Ужо ў апавяданні «У завіруху» якое дало назву першаму зборніку апавяданняў (1946) малады пісьменнік зрабіў рашучы крок да авалодання май-стэрствам псіхалагічнага аналізу.

    У 1948 годзе была выдадзена кніга прозы «Гарачы жні-вень». Назву ёй дала аднайменная аповесць, напісаная ў 1946 годзе пасля наведвання спаленай і спустошанай пад. час вайны роднай вёскі. Аўтар паэтызуе будзённую ся-лянскую працу, перадае душэўную прыгажосць простых вясковых людзей. Менавіта ў гэты час пісьменнік па-нова-му адчуў, што значыць Палессе ў яго жыцці. Ужо ў ранніх творах I. Мележа назіралася тэндэнцыя да аб'яднання ў цыклы («Гарачы жнівень», апавяданні «Перад навал ьніцай» і «Павел прыехаў»).

    Паступова пашыраліся жанравыя рамкі творчасці пісь-менніка. 3 канца 1947 года ён працуе над раманам «Мін-скі напрамак» (1947--1953). Аўтар расказвае пра вызвален-чую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра стратэгіч-ную аперацыю «Баграціён», якая мела гістарычнае значэн-не. I. Мележ імкнуўся да шырокага, панарамнага паказу падзей. Раман населены дзесяткамі герояў -- ад радавых салдат і партызан да вопытных камандзіраў, смелых воена-чальнікаў. Асабліва напружана працаваў пісьменнік над вобразам I. Д. Чарняхоўскага, камандуючага Трэцім Бела-рускім фронтам. Вайну I. Мележ паказаў як агульнанарод-ную трагедыю. Сярод іншых раманаў свайго часу «Мінскі напрамак» вылучаўся выразнай арыентацыяй пісьменніка на гуманістычныя прынцыпы. Але тагачасная крытыка не-адназначна сустрэла раман. I сам аўтар быў вельмі патра-бавальны да свайго твора, пра што сведчаць шматлікія праўкі і перавыданні. Толькі ў 1974 годзе ён завяршыЎ апошнюю, пятую, рэдакцыю.

    Праца над «Мінскім напрамкам» стала важным этапам у творчым росце I. Мележа-празаіка. Іван Паўлавіч прЫ' знаваўся, што кніга памятная яму і таму, што «толькі з &е выхадам адчуў сябе пісьменнікам».

    Пасля «Мінскага напрамку» I. Мележ апынуўся нібы на ростанях. Цяжкая праца над раманам так знясіліла, што ён адчуваў сябе не ў стане ўзяцца за значную кнігу. Каля трох гадоў не пісаў буйных твораў. Надрукаваў некалькі апавяданняў, дзве маленькія аповесці «Блізкае і няблізкае» (1954), «Дом пад сонцам» (1954), п'есы «Пакуль вы мала-дьія» (1955), «Дні нараджэння» (1957), «У новым доме» (1957).

    Тым не менш даследчыкі лічаць 1950-я гады новым этапам творчых пошукаў I. Мележа. Пра яго пачатак свед-чылі апавяданні «У тарах дажджы» (1954) і «Спатканне за горадам» (1955). Першае з іх, што дало назву аднаму са зборнікаў, напісана на матэрыяле даваеннай службы аўтара ў войску. Вобраз Макоўчыка, які ў час разліву горнай ракі ратуе каня, прызнаны сапраўднай удачай Мележа-мастака. Апавяданні і аповесці 1950-х гадоў склалі тры зборнікі прозы -- «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961). Аўтар выявіў у іх мастакоў-скую ўвагу да маральна-этычнай праблематыкі. Згадваючы сярэдзіну 1950-х гадоў, сам I. Мележ адзначаў, што для яго гэта быў «вельмі важны час, час пошукаў, роздуму, расча-равання, самапазнання». Зразумела, не ўсё, напісанае ў гэты час, мела аднолькава высокі мастацкі ўзровень. Аднак най-больш плённыя здабыткі шмат у чым прадвызначылі по-спех мастака на этапе творчай сталасці.

Информация о работе Биография Мележа