"Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды"

Автор: J********@mail.ru, 27 Ноября 2011 в 13:58, сочинение

Описание работы

Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх

Работа содержит 1 файл

Свае.docx

— 12.51 Кб (Скачать)

"Свае" і чужыя  ў аповесці Васіля Быкава "Знак  Бяды".  

 Аповесць В.  Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна  ў ёй разглядаецца праз успрыняцце  яе мірнымі жыхарамі, для якіх  уласны хутар становіцца месцам  здзекаў і гвалту, своеасаблівай  Галгофай. Мінулая вайна, на думку  В. Быкава, паказала, "якім высокім  і якім нізкім можа быць  чалавек, да якой велічы могуць  узняцца адны і да якой нізасці  апусціцца другія". Таму ў творы  пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца  выявіць прычыны здрадніцтва,  прыстасавальніцтва, маральнага падзення  адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела,  што здрадніцтва не можа нарадзіцца  далёка ад нас, саміх сябе. Яно  найбольш праяўляецца ў часы  цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек  стаіць на мяжы выбару паміж  жыццём і смерцю. Адны выбіраюць  жыццё і тым самым здраджваюць  сабе, радзіме, народу, пачынаюць  прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца  да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з  першых дзён не мірацца з  новымі парадкамі, свядома канфліктуюць  з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца  з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі  ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак  і Недасека. Сярод усіх паліцаяў  сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю  вылучаўся Гуж, які яшчэ да  вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў  адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай  уладай, Гуж здзекаваўся з людзей  не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення.  З лютай нянавісцю спрабаваў  ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за  сваёй затоенасці, непрадказальнасці  ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак  — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся  прыхільнікам новых змен, дапамагаў  адшукваць "ворагаў" народа  і за паклёпніцкі данос нават  быў узнагароджаны рэквізаванымі  ботамі. З прыходам фашыстаў ён  з лёгкасцю і спраўна стаў  служыць фашысцкай сістэме так  жа, як калісьці служыў савецкай  уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў  аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую  небяспечнасць, чым у заведама  адкрытай чалавеказабойчай палітыцы  ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам  В. Быкаў у аповесці адводзіць  не так многа ўвагі. З імі  мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі  ў хаце Сцепаніды і Петрака.  Але і гэтага дастаткова, каб  упэўніцца ў тым, што перад  намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі  сродкамі будуць імкнуцца да  панавання і знішчэння існуючага  ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі  ворагамі, і ад іх нельга чакаць  асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя  за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў  паліцаі, якія не часова, а ўжо  назаўсёды сталі чужымі для  аднавяскоўцаў і якім ніколі  не давяралі ворагі. Такім чынам,  чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на  дзве катэгорыі: чужыя, якія  адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі,  і былыя свае людзі, якія  з-за здрады і прадажнасці сталі  чужымі для свайго народа. Аўтар  сцвярджае, што свае "чужыя"  больш страшныя за адкрытага  ворага, яны здольны служыць любому  злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя  ў жыцці герояў твора, калі  выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх  — "чужых" застаецца актуальнай  і для нашага часу.

Информация о работе "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды"