Тэма Радзімы ў творчасці М.Багдановіча

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Марта 2012 в 18:37, творческая работа

Описание работы

Сэнс слова Радзіма знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з такімі паняццямі, як зямля, на якой ты нарадзіўся, народ, які яе насяляе, яго гісторыя, культура, прырода. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што тэма Радзімы – адна з асноўных у творчасці Максіма Багдановіча.

Работа содержит 1 файл

Тэма Радзімы ў творчасці М.Багдановіча.doc

— 43.00 Кб (Скачать)


Сэнс слова Радзіма знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з такімі паняццямі, як зямля, на якой ты нарадзіўся, народ, які яе насяляе, яго гісторыя, культура, прырода. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што тэма Радзімы – адна з асноўных у творчасці Максіма Багдановіча.

М.Багдановіч – класік нацыянальнай літаратуры. Ён – выдатны талент, яркі, самабытны, са сваім непаўторным голасам. Паэт памёр зусім маладым, на дваццаць шостым годзе жыцця. Але за свой кароткі век ён зрабіў шмат для развіцця і ўзбагачэння роднай літаратуры, і спадчына яго з’яўляецца набыткам духоўнай культуры народа.

Максім Багдановіч – мастак яркага лірычныгы даравання. “Яго лірыка, - пісаў бацька паэта Адам Ягоравіч, - ёсць гісторыя яго душэўных перажыванняў, маляўніча расказаных ім самім…”.

Жывучы за межамі Радзімы, паэт вывучаў Беларусь у гутарках з бацькам, цёткамі, чытаў кнігі па гісторыі, фальклорныя зборнікі, этнаграфічныя працы. Вельмі моцнае ўражанне зрабіла на Багдановіча наведванне Беларусі, Віленскага беларусскага музея, дзе ён пазнаёміўся з рукапісамі старажытных кніг, з узорамі старадаўняга ткацтва беларусаў. Асабліва спадабаліся яму вытканыя з вялікім умельствам слуцкія паясы. На аснове матэрыялаў, стрыманых у час паездкі, М. Багдановіч напісаў цыкл твораў “Старая Беларусь”. Найбольш выдатны верш гэтага цыкла, пакладзены на музыку, - “Слуцкія ткачыхі”. Аўтар сілай паэтычнага ўяўлення ўзнавіў абставіны, у якіх ткаліся паясы. Для большай эмацыянальнай напружанасці М.Багдановіч увёў у верш маладых дзяўчат. Яны “дзявочыя забыўшы сны, свае шырокія тканіны на лад персідскі ткуць”. Чужыя персідскія ўзоры нялюбы іх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго, роднага, блізкага, дарагога ім:

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі…    

Зачараваныя прыродай роднага краю, яны міжвольна ўносяць у тканіны красу сваёй роднай прыроды:

І тчэ, забыўшыся рука,

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

“Цвяток радзімы васілька” становіцца абагульненым вобразам глыбокага патрыятычнага значэння. Гэта сімвал радзімы і любові да яе, да народнага мастацтва. І нішто – нават прыгонная праца – не можа прымусіць народ адрачыся ад свайго роднага, нацыянальнага, на чым грунтуецца яго духоўная культура. Такая галоўная думка гэтага твора.

Максіма Багдановіча заўсёды непакоіў гістарычны лёс беларускага народа. Вялікі сыноўні боль за свій народ гучыць у вершы “Народ, Беларускі Народ!..” Аўтар гаворыць пра яго забітасць і неадукаванасць, пра абкрадзенасць душы:

Народ, беларускі народ!

Ты цёмны, сляпы, быццам крот,

Табою ўсягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі зярна

І душу тваю абакралі, -

У ёй нават мовы няма. 

Паэту балюча бачыць бедныя хаткі, убогія палі, абяздоленых людзей. Разважаючы над лёсам свайго народа і радзімы, Максім Багдановіч бачыць прычыну ўсіх няшчасцяў і бед народных у сацыяльнай няроўнасці. Верш “Мяжы” – адзін з самых выдатных узораў грамадзянскай лірыкі Багдановіча. Паэтычная думка верша выражаецца абагульнена, метафарычна, набывае значэнне мастацкага сімвала. Вобраз межаў – гэта ўвасабленне ўсяго ўласнапрыватніцкага ладу жыцця, сімвал прыгнечанасці, няволі, адчужанасці чалавека. Багдановіч выкрывае антыгуманную, антычалавечную сутнасць індывідуалістычнай маралі:

Нязмерны вольныя прасторы

Святой зямлі – а чалавек

Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,

Хаваўся ў іх, як ліс у норы,

І жыў тужліва сам – адзін,

Дрыжачы, як лісцё асін,

Зласлівы, бессардэчны, хцівы,

Такі здрадлівы,

Для ўсіх чужы, зусім чужы.

Верш “Мяжы” – аўтарскі маналог, дзе апавядальная інтанацыя чаргуецца з заклінальнай, і гучыць ён як абвінаваўчая прамова.

Высокае пачуццё патрыятызму, адданасць Радзіме жыве ў народзе. У вершы “Як Базыль у паходзе канаў…” у цэнтры ўвагі вобраз паміраючага на чужыне салдата. Яму балюча раставацца з жыццём. Але галоўны лірычны матыў верша – развітанне салдата з роднай зямлёй. У прачулых, поўных сардэчнага болю і пяшчоты развітальных зваротах яго выяўляецца душа сяляніна, хлебароба-працаўніка, чалавека-патрыёта адданага сына народа:

- Не пабачу я цябе, цёмны луг,

Поле чыстае, раздольнае!

Мне па вас ужо ніколі не хадзіць,

Мне зялёнай травы не касіць.

Апошняе прадсмяротнае слова салдата пасвечана самаму дарагому і любаму – Бацькаўшчыне:

-      Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь,

Уся староначка бяздольная!

Не забыў твой сын сваёй маці,

За цябе ў зямлі яму ляжаці.

Грамадзянскія матывы служэння Бацькаўшчыне гучаць у вершы М.Багдановіча “Пагоня”. У ім сімвалам неўміручасці радзімы выступае старадаўняя Літоўская Пагоня, якую “не разбіць, не спыніць, не стрымаць”. Лірычны герой верша гатовы “ўмерці” за “Маці-Краіну”:

Маці родная, Мці-Краіна!..

Не усцішыцца гэтакі боль…

Ты прабач, ты прымі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь…

У поглядах на будучыню беларускага народа М.Багдановіч быў аптымістам, верыў у адраджэнне роднага краю. Гетая вера не пакідала паэта на працягу ўсяго яго кароткага, але непрастога і небясхмарнага жыцця, у самыя дарматычныя перыяды, што перажывала краіна.

Пра адраджэнне Беларусі Багдановіч гаварыў у “Санеце”. Каму ж, як не яму, належыць першынства як бы новага адкрыцця Радзімы-браначкі, якая імкнецца наперад, да святла, адраджаецца з малога зернетка, што захавалася на працягу стагоддзяў і нарэшце ажыло:

Вось сівал твой, забыты краю родны!

Зварушаны, нарэшце, дух народны,

Я верую, бясплодна не засне,

А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,

Каторая магутна, гучна мкне,

Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.

У 1915 годзе, калі Беларусь была парэзана акопамі, поўнілася гулам кананады, калі дзясяткі тысяч людзе, ратуючыся ад вайны, сталі бежанцамі, М.Багдановіч напісаў:

Беларусь, твой народ дачакаецца,

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня…

Будучае беларускага народа ўяўляецца Багдановічу шчаслівым, светлым, радасным. Ён малюе яго ў рамантычных вобразах усходу сонца, вясны, залацістага яснага дня, яснай зараначкі. Усе гэтыя вобразы, з’яўляючыся паэтычнымі ўвасабленнямі, маюць сімвалічны сэнс. Гэты кароценькі твор – адкрыты зварот да краю і народу свайго мужнець, змагацца з сіламі змроку, шукаць шляхоў да светлага жыцця.

Паэзія М.Багдановіча трывала ўвайшла ў свядомасць і культуру беларускага народа, стала яго каштоўным духоўным багаццем і застаецца ў яго нацыянальнай мастацкай скарбніцы вялікім прыкладам патрыятычнага служэння Радзіме. Яго вершы вучаць любіць сваю Радзіму, беражліва, паважліва ставіцца да яго гісторыі, культуры, прыроды, нараджаюць пачуццё веры ў свій народ, гонар за яго дзейнасць. Максім Багдановіч сумаваў, што не пакіне пасля сябе нашчадкаў. Яго нашчадкі – мы ўсе. І яго творы. Яго песні. Яго думкі.

 

 



Информация о работе Тэма Радзімы ў творчасці М.Багдановіча