Беларуская ССР у гады новай эканамічная палітыкі

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Февраля 2013 в 20:50, реферат

Описание работы

Аднак да 1928 года балынавікі адмаўляюцца ад прынцыпаў нэпа. Сярод асноўных прычын згортвання нэпа: 1) рост сацыяльнага расслаення грамадства, у якім бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт; 2) немагчымасць эканамічнага дыктату пралетарскай дзяржавы ва ўмовах існавання прыватнай уласнасці; 3) усталяванне асабістай улады I. Сталіна і яго вялікія геапалітычныя планы.

Содержание

1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах
2. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
3. Эканоміка БССР у перыяд НЭП
3.1 Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
3.2 Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
3.3 Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі

Работа содержит 1 файл

Реферат Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі.docx

— 46.13 Кб (Скачать)

Меры пераадолення мелі надзвычайны характар, блізкі да метадаў "ваеннага камунізму". Такім чынам, НЭП страціў актуальнасць.

Агульныя прычыны  крызісаў - памкненне партыйна-дзяржаўнага  кіраўніцтва да паскоранай мадэрнізацыі грамадства пад лозунгам "рыўка  ў сацыялізм", што дэфарміравала  эканоміку. Існуючая ў краіне аўтарытарная палітычная сістэма неадпавядала рыначным метадам кіравання эканомікай. Адсутнічалі  трывалыя сувязі з сусветнай эканомікай, бо існавала манаполія дзяржавы на знешні гандаль.

Гаспадарчае развіццё было падпарадкавана інтарэсам унутрыпартыйнай  барацьбы. Апарат кіравання, больш звыклы да метадаў “ваеннага камунізму" праяўляў у большасці некампетэнтнасць. Адбываўся хуткі рост адміністрацыйна-бюракратычнага апарату, які бачыў у адраджэнні рынку небяспеку сваім прывілеям. Да таго ж, ў масавай свядомасці савецкіх грамадзян узніклі супярэчлівыя меркаванні. Па сутнасці, пасля рэвалюцыі 1917 г. адбылася “рэстаўрацыя” капіталізму. Як вынік - незадаволенась працоўных НЭПам, арыентацыя іх на агульную грамадзянскую роўнасць.

Былі і станоўчыя  вынікі правядзення НЭПа на Беларусі. Была адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, адноўлена прамысловасць, узрасла колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спажывецкі рынак  быў напоўнены асноўнымі таварамі, павялічыўся абарот гандлю. Тым не менш, Беларусь заставалася індустрыяльна  слабаразвітай рэспублікай СССР, удзельная вага яе прамысловасці  ў 1926 годзе склала менш аднаго працэнта ад усёй прамысловасці СССР.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры:

1. Гісторыя Беларускай  ССР: У 5 т. / Гал. рэд. Калегія:  І.М. Ігнаценка (старш.) і інш.  Мн.: Навука і тэхніка, 1971-1975.

2. Ходзін С .М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне): Вучэб. дапаможнік. Мн.: БДУ, 1999.193 с.

3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. - Мн., 2005. - 235 с.

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1-5; Т.6. Кн.1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.

 


Информация о работе Беларуская ССР у гады новай эканамічная палітыкі