Нацыянальныя рэлигии

Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Марта 2013 в 10:59, реферат

Описание работы

Нацыянальныя рэлігіі – гэта рэлігіі таго ці іншага народа. Чалавек робіцца паслядоўнікам гэтых рэлігій ужо ў сілу свайго нараджэння. У нацыянальных рэлігіях існуе моцная сувязь паміж нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасцю: лічыцца, што ўсе члены народа з’яўляюцца адначасова і прыхільнікамі “яго рэлігіі”. Адмаўленне ад гэтай рэлігіі фактычна азначае разрыў са сваім народам.

Работа содержит 1 файл

Нацыянальныя рэлігіі.doc

— 142.50 Кб (Скачать)

Вярхоўным баством з’яўляецца багіня Сонца Аматэрасу. Лічыцца, што  яна паклала пачатак імператарскай  дынастыі: праўнук Аматэрасу Нінігі сышоў з неба і зрабіўся першым японскім імператарам.

Галоўнымі свяшчэннымі  кнігамі сінтаізму з’яўляюцца “Кадзікі” (Запіскі аб справах старажытнасці”, 712 г.) і “Ніхонгі” (“Японскія хронікі”, 720 г.). Яны ўяўляюць сабой сукупнасць міфаў а таксама, як працяг апошніх, хронікі праўлення першых японскіх імператараў.

У XVII—XVIII стагоддзях у сінтаізме  склалася вучэнне какутай («цела дзяржавы»). Згодна з ім, камі жывуць ва ўсіх японцах і дзейнічаюць праз іх. Імператар – жывое ўвасабленне багіні Аматэрасу і павінен шанавацца разам з багамі. Японія – дзяржава-сям’я,  у якой падданых адрознівае сыноўя пачцівасць да імператара, а імператара – бацькоўская любоў да падднаных . Дзякуючы гэтаму японская нацыя з’яўляецца абранай, пераўзыходзіць усе астатнія па сіле духа і мае нейкае вышэйшае прызначэнне. У другой палове ХІХ ст.  імператар быў афіцыйна абвешчаны жывым богам на зямлі, а сінта атрымала статус абавязковай дзяржаўнай рэлігіі. Яе першасвятаром таксама быў імператар. Было ўведзена абавязковае выкладанне сінтаізму ва ўсіх навучальных установах краіны. Распаўсюджваўся рытуал шанавання імператара. Уводзіліся новыя афіцыйныя святы, такія як, напрыклад, Дзень нараджэння імператара, Дзень уступлення імператара на прастол і г.д. З нагоды гэтых святаў ва ўсіх школах выконваўся абрад шанавання партрэтаў імператара і імператрыцы, якія суправаджаліся спяваннем нацыянальнага гімну.

Дзяржаўны сінтаізм праіснаваў да 1945 года. Пасля паразы Японіі ў вайне  і яе акупацыі амерыканскімі войскамі, адной з першых дэрэктыў амерыканскіх уладаў была ”дэрэктыва аб сінтаізме”, у якой была забаронена любая падтрымка  сінтаізму дзяржавай і яго  прапаганда дзяржаўнымі служачымі. Імператар перастаў быць жывым богам і першасвятаром, застаўшыся толькі сімвалам японскага народа. Палажэнне аб адзяленні рэлігіі ад дзяржавы былі замацаваны ў Канстытуцыі Японіі, прынятай у 1947 годзе. Сінтаізм зрабіўся адной з тых рэлігій, якія распаўсюджаны ў Японіі.

Трэба падкрэсліць, што сінтаізм –  нацыянальная рэлігія, ён звяртаецца толькі да японцаў.  Ён узнік у працэсе  аб’яднання вераванняў, распаўсюджаных у розных рэгіёнах Японіі вакол культаў  цэнтральнай правінцыі Ямата, які быў звязаны боствамі – продкамі імператара. Складванне сінтаізму ў адзіную агульнадзяржаўную рэлігію адбывалася пад моцным уплывам будызму, які пранік ў Японію ў 6-7 стст. Паколькі будызм быў вельмі папулярны ў японскай арыстакратыі, было зроблена ўсё, каб пазбегнуць міжрэлігійных канфліктаў. Спачатку камі былі абвешчаны апякунамі будызму, пасля некаторыя з іх пачалі асацыявацца з будысцкімі святымі. У выніку склалася ўяўленне, што камі, як і людзі, могуць мець патрэбу  ў выратаванні, якое ажыццяўляецца ў адпаведнасці з будысцкімі канонамі.

У ідэйным сэнсе ўплыў будызму  праявіўся ў тым, што ў сінта  з’явілася канцэпцыя дасягнення гарманічных узаемаадносін з  камі праз ачышчэнне ад усяго таго непатрэбнага, што перашкаджае чалавеку ўспрымаць навакольны свет такім, які ён ёсць на самой справе. Сэрца чалавека, які ачысціўся, падобнае люстэрку, яно ўспрымае свет ва ўсіх яго праявах і робіцца сэрцам камі. Тады чалавек жыве ў гармоніі са светам і багамі, а краіна квітнее. Галоўным духоўным прынцыпам сінта з’яўляецца жыццё ў згодзе з наваколлем. Лічыцца, што свет – адзінае сістэма, дзе камі, людзі і душы памерных жывуць побач.

Камі з’яўляюцца неўміручымі і  ўключаны ў кругазварот нараджэння і смерці, праз які ўсё ў свеце  пастаянна абнаўляецца. У сінта  не існуе паняцця выратавання, замест гэтага кожны сам вызначае сваё месца ў свеце сваімі пачуццямі і ўчынкамі. Дабро і зло ў сінтаізме  атаясамліваюцца з такімі паняццямі як “чыстае” і “нячыстае”. Калі чалавек “забрудзіўся”, гэта значыць зрабіў нешта непадабаючае, ён павінен зрабіць абрад ачышчэння. Грахом у сінта лічыцца парушэнне сусветнага парадку, за гэта пасля смерці ён адправіцца ў Краіну Змроку і там будзе весці цягаснае існаванне ў атачэнні злых духаў. Смерць разглядаецца як непазбежнае затуханне жыццёвых сілаў, якія потым будуць зноў адроджаныя. Для паслядоўнікаў сінта ўсе асноўныя падзеі адбываюцца ў гэтым свеце, які разглядаецца як найлепшы з усіх магчымых.

У нашыя часы сінтаізм, як правіла, мае пераважна храмавы характар. Храмы ў гонар розных камі пачалі будавацца з самога з’яўлення сінтаізму. У пачатку ХХ ст. іх было каля 200 000, аднак потым іх колькасць пачала скарачацца, і зараз у Японіі налічваецца каля 8000 сінтаісцкіх храмаў. Некаторыя з іх з’яўляюцца рэлігійнымі цэнтрамі агульнанацыянальнага ўзроўню, але большасць – невялічкія мясцовыя храмы.

Кожны храм прысвечаны нейкаму прыроднаму феномену, гістарычнай падзее, якая важная для дадзенай суполкі і  г.д. Пры храме маецца святар, які  адпраўляе абрады. Робіць ён гэта ў  большасці храмаў, так бы мовіць “па сумяшчальніцтву”, бо займаецца яшчэ нейкай дзейнасцю. Толькі ў найбольш вялікіх храмах можа быць некалькі святароў а таксама пастаянныя служкі. У маленькіх храмах усю працу па падтрыманню памяшкання ў належных умовах а таксама правядзенню храмавых святаў і набажэнстваў выконваюць самі прыхаджане.

Сінтаісцкія свяцілішчы маюць агульныя рысы. Першае, што кідаецца ў вочы наведвальніку – гэта вялікія  сімвалічныя вароты (торыі), з двух вертыкальных і двух папярэчных слупоў, якія абаўзначаюць уваход у свяцілішча. Яны лічацца варотамі ў месца, якоя належыць камі, дзе багі могуць праяўляцца, і з імі можна зносіцца. Перад уваходам у храм, а таксама ў іншых месцах, дзе, як лічыцца могуць з’яўляцца камі, вывешваюцца сімэнава – тоўстыя жгуты з рысавай саломы. Звычайна храмавы комплыкс складаецца некалькіх пабудоў, якія знаходзяцца ў прыгожай мясцовасці і ўпісаны ў прыродны ландшафт. Галоўны будынак прызначаны для баства. У ім знаходзіцца алтар, дзе  захоўваецца сінтай -- “цела камі” – прадмет, у які, як лічыцца, усяляецца дух камі. Сінтаем могуць быць самыя розныя прадметы: драўляная шыльдачка з імём баства, камень, галіна дрэва. Яго не дэманструюць ваеруючым, ён заўсёды схаваны. Паколькі лічыцца, што душа камі невычарпальная, адначасовая яе прысутнасць у сінтаях розных храмаў, не лічыцца нечым дзіўным альбо нелагічным. Унутры храма выяў багоў няма, але могуць быць выявы тых жывёл, якія асацыююцца з тым ці іншым баством. Калі храм прысвечаны баству той мясцовасці, дзе ён знаходзіцца, то спецыяльнага  будынку для камі можа наогул не быць, бо лічыцца, што камі прысутнічае ў той мясцовасці, дзе пабудаваны храм.

Аснову сінтаісцкага культу складае  шанаванне камі, якому прысвечаны храм. Для гэтага выконваюцца рытуалы, мэта якіх – усталяваць і падтрымаць сувязі паміж вернікамі і баством. Большасць сінтаісцкіх абрадаў маюць індывідуальны характар, напраклад, калі чалавек наведвае свяцілішча, каб звярнуцца з якой небудзь прозьбай – аб бязпечным падарожжы, паспяховым экзамене, удалай эканамічнай справе альбо проста таму, што ён праходзіў побач. Як правіла, ён не ўваходзіць у храм а ўсе абрады выконвае  на знешнім дворыку перад храмам. Робіць амавенне, кідае манету ў скрыню для ахвяраванняў, дзёргае за вяроўку, да якой зверху прывязаны званочак, двойчы пляскае ў далоні, кланяецца і кажа кароткую малітву, зноў пляскае ў далоні і сыходзіць. Гук званочка і плясканне ў далоні павінны прыцягнуць увагу камі да прысутнасці веруюцага.

Сямейныя ўрачыстасці, асабліва вяселлі,  таксама прадугледжваюць наведване  свяцілішча. Часта прыносяць наванароджаных дзяцей, каб памаліцца аб іх здароўі.

Святы ў сінтаізме адбываюцца вельмі маляўніча, могуць суправаджацца рознымі  шэсцямі, феерверкамі, спартовымі спаборніцтвамі. Японцы масава прымаюць удзел у святах.

 Шмат японцаў прытрымліваюцца  адразу некалькіх рэлігій: вяселлі звычайна адбываюцца па сінтаісцкіх абрадах, а пахаванні – па будысцкіх, хаця вяселлі па будысцкіх і нерэлігійных абрадах таксама распаўсюджаны.

Ад прыхільнікаў сінта не патрабуецца  штодзённых малітваў і частых наведванняў  храму. Дастаткова ўдзелу ў асноўных храмавых святах і выкананне традыцыйных абрадаў, звязаных з асноўнымі падзеямі ў жыцці чалавека. Таму самі японцы вельмі часта ўспрымаюць сінта як сукупнасць нацыянальных звычаяў і традыцый. Нішто не перашкаджае сінтаісту вызнаваць любую іншую рэлігію, альбо лічыць сябе атэістам. Але выкананне абрадаў сінта неадзельна ад штодзённага жыцця японцаў, проста большасць абрадаў не разглядаецца як праява рэлігійнасці.  Абрады ўспрымаюцца прагматычна -- як сацыяльныя абавязкі. Такоя палажэнне параджае парадаксальную сітуацыю: з аднога боку, амаль усё штодзённае жыццё Японіі пранізана сінтаізмам, з другога – толькі некаторыя з японцаў лічаць сябе сінтаістамі.

 

 

 


Информация о работе Нацыянальныя рэлигии