Хельсінкскі працэс у Еўропе

Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2012 в 15:07, реферат

Описание работы

У 2010 годзе Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе адзначае 35-ую гадавіну падпісання Хельсінкскага заключнага акта.
З пачатку Хельсінкскага працэса ў пачатку 70-х гадоў дадзеная міжнародная арганізацыя перажыла значныя змены. Заявіўшы пра сябе як пра арганізацыю, якая падрыхтавала, Хельсінкскі сход 1975 г., СБСЕ ўнес свой уклад у развіццё агульнаеўрапейскіх стандартаў і новых узаемаадносінаў краін Усходу і Захаду. СБСЕ ператварылася ў аператыўную агульнаеўрапейскую арганізацыю, якае дбае пра папярэджанне і рэгуляванне канфліктаў ў краінах-удзельніцах.

Содержание

Уводзіны 3

1. Гістарчыныя перадумовы пачатку Хельсінкскага працэсу. 4
Палітыка разрадкі перашй паловы 1970-х гг.

2. Сход па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 7

3. Дзейнась СБСЕ у 80-х і 90-х гг. 10

Заключэнне 14

Спіс выкарыстанай літаратуры 15

Работа содержит 1 файл

реферат.doc

— 85.00 Кб (Скачать)


 

Змест                                                                 

 

Уводзіны                                                                                                                  3

                                                                                                               

1. Гістарчыныя перадумовы пачатку Хельсінкскага працэсу.                   4

Палітыка разрадкі перашй паловы 1970-х гг.                     

 

2. Сход па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.                                              7

 

3. Дзейнась СБСЕ у 80-х і 90-х гг.                                                                     10

 

Заключэнне                                                                                                           14

 

Спіс выкарыстанай літаратуры                                                                       15

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         Уводзіны

 

У 2010 годзе Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе адзначае 35-ую гадавіну падпісання Хельсінкскага заключнага акта.

З пачатку Хельсінкскага працэса ў пачатку 70-х гадоў дадзеная міжнародная арганізацыя перажыла значныя змены. Заявіўшы пра сябе як пра арганізацыю, якая падрыхтавала, Хельсінкскі сход 1975 г., СБСЕ ўнес свой уклад у развіццё агульнаеўрапейскіх стандартаў і новых узаемаадносінаў краін Усходу і Захаду. СБСЕ ператварылася ў аператыўную агульнаеўрапейскую арганізацыю, якае дбае пра папярэджанне і рэгуляванне канфліктаў ў краінах-удзельніцах.

Так званае “чалавечае вымярэнне” паняцця бяспекі з самага пачатку адыгрывала ключавую ролю ў дзейнасці СБСЕ/АБСЕ. АБСЕ зыходзіла з таго, што бяспека і правы чалавека непарыўны звязаныя паміж сабой.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Гістарчыныя перадумовы пачатку Хельсінкскага працэсу. Палітыка разрадкі перашй паловы 1970-х гг.

 

Уступаючы ў новае дзесяцігоддзе кіраўніцтва ЗША і СССР дэкларавала гатоўнасць працягнуць курс на ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Прэзідэнт Рычард Ніксан у пасланні да Кангрэса ў 1970-ым годзе заявіў пра тое, што” існуючы ядзерны баланс дыктуе неабходнасць рабіць галоўны ўпор на перамовы, а не на канфрантацыю”. Праз год у дакладзе ЦК КПСС XXIV з’езда падкрэслівалася,: “Мы зыходзім з таго, што паляпшэнне стасункаў паміж  ЗША и СССР з’ўляецца магчымым. Наша прынцыповая лінія ў дачыненні да капіталістычных краін, ў  тым ліку ЗША, складаецца ў тым, каб паслядоўна і поўна ажыццяўляць на практыцы прынцыпы мірнага суіснавання”. У 1971 годзе паміж дзвюма краінамі пачаліся актыўныя дыпламатычныя кансультацыі па пытаннях абмежавання стратэгічных ўзбраенняў, урэгулявання рэгіянальных канфліктаў. Было падпісана пагадненнне пра меры па памяншэнні небяспекі ўзнікнення ядзернай вайны, якое фіксавала дамоўленасці дзвюх краін па папярэджанні выпадковага ці несанкцыянаванага выкарыстання ядзернай зброі. Тады ж было падпісана пагадненне пра функцыянаванне лініі прамой сувязі паміж кіраўнікамі ЗША і СССР.

Актывізацыя савецка-амерыканскага супрацоўніцтва дазволіла значна прадвінуцца ва ўрэгуляванні “германскага пытання”.  У 1969 годзе пасля далучэння ФРГ да “Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі” СССР згадзіўся пачаць перамовы з ЗША, Велікабрытаніяй і Францыяй пра статус Заходняга Берліна, а таксама выкарыстоўваў свой уплыў на ГДР, каб пачаць палітычны дыялог кіраўніцтва дзвюх нямецкіх дзяржаў. 12 жніўня ў Маскве адбылося падпісанне савецка-заходнегерманскай дамовы пра імкненне абедзвюх краін да міралюбівай палітыкі і прызнанне імі непарушнасці пасляваенных межаў у Еўропе. Тым самым, ФРГ фактычна прызнала існаванне усходнегерманскай дзяржавы, а таксама адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да Польшчы і СССР. Гэтая лінія была замацавана ў польска-заходнегерманскай дамове пра нармалізацыю стасункаў ад 7 снежня 1970 года. Да верасня 1971 года пры ўдзеле амерыканскай дыпламатыі атрымалася падрыхтаваць і пагадненне чатырох дзяржаў па Заходнему Берліну. Яго ўдзельнікі дамовіліся не прымяняць у Заходнім Берліне сілы ці пагрозы сілай, вырашаць усе спрэчкі толькі мірнымі сродкамі, забяспечыць нармальнае функцыянаванне сувязяў паміж Заходнім Берлінам і ФРГ. Самі заходнія сектары горада безварункова прызнаваліся тэрыторыяй ФРГ,  а значыць на іх распаўсюджваліся ўсе міжнародныя пагадненнні і дамоўленасці Заходняй Германіі. Нармалізацыя стасункаў ГДР і ФРГ завяршылася падпісаннем 21 снежня 1972 года дамовы пра ўзаемнае прызнанне межаў, павагу да тэрытарыяльнай цэласнасці і міжнароднай суб’ектнасці адно аднаго. У верасні 1973 гожда абедзве нямецкія дзяржавы былі прыняты ў ААН.

У травені 1972 года адбыўся заключны візіт прэзідэнта Ніксана ў СССР. У ходзе яго былі заключаны “Дамова пра абмежаванне сістэм супрацьракетнай абароны” і “Часовае пагадненне пра некаторыя меры ў вобласці абмежавання стратэгічных наступальных узбраенняў”.  У адпаведнасці з першым з іх СССР і ЗША ўзялі на сябе абавязак не разгортваць такія сістэмы, якія б забяспечвалі абарону ўсёй краіны ад ракетнай атакі. Забаранялася выпрабоўваць і разгортваць супрацьракетныя сістэмы марскога, паветранага, касмічнага ці наземна- мабільнага базіравання. Кожнаму ўдзельніку дамовы дазвалялася размясціць сістэмы супрацьракетнай абароны ў двух раёнах радыусам не больш за 150 км з наяўнасцю ў кожным районе не больш за сто супрацьракет.

Падчас москоўскіх перамоў была падпісана і палітычная дэкларацыя “Асновы ўзаемных стасункаў паміж СССР і ЗША”. У гэтым дакуменце аб’яўлялася, што адрозненні ў ідэялогіі і сацыяльных сістэмах не павінны служыць перашкодай для мірнага суіснавання капіталістычных і сацыялістычных краін. Абодва бакі прызнавалі прынцып роўнай бяспекі, бралі на сябе абавязкі рабіць усё магчымае для перадухілення ваеннай канфрантацыі і ўзнікнення ядзернай вайны, заяўлялі пра сваю гатоўнасць урэгуляваць непаразуменні мірнымі сродкамі з улікам інтарэсаў абодвух бакоў, развіваць двухбаковыя сувязі ў вобласці эканомікі, навукі, тэхнікі і культуры. Для развіцця гэтых дамоўленасцяў у кастрычніку 1972 года было падпісана савецка-германскае пагадненне пра гандаль. Яно прадугледжвала забеспячэння іншаму боку статуса найбольшага спрыяння і адмову ад любой дыскрымінацыі ў гандлёвых стасунках.

Падчас візіта Л. Брэжнева ў ЗША ў чэрвені 1973 года было падпісана пагадненне пра перадухіленне ядзернай вайны. У адпаведнасці з ім ЗША і СССР абавязваліся пазбягаць ваеннай канфрантацыі, а ў выпадку ўзнікнення ваеннай небяспекі ажыццяўляць тэрміновыя кансультацыі. Амерыканскі бок пацвердзіў сваю згоду на арганізацыю агульнаеўрапейскага сходу па шырокім коле палітычных пытанняў,  а таксама на свой удзел ў перамовах  па скарачэнні ўзброеных сіл і ўзбраенняў у Цэнтральнай Еўропе.  Гэтыя перамовы пачаліся ў кастрычніку 1973 г. з удзелам дэлегацый ЗША, Велікабрытаніі, Канады, ФРГ, Бельгіі, Нідэрландаў, Люксембурга, СССР, ГДР, Польшчы і Чэхаславакіі. Яны выявілі агульнае імкненне ўзмацніць сістэму бяспекі ў Еўропе, але і адначасова глыбокі ўзаемны недавер. Удзельнікі перамоў не здолелі вызначыць агульны прынцып раззбраення.

Падчас новай сустрэчы Ніксана І Брэжнева у й974 г. было заключана пагадненне пра абмежаванне падземных выпрабаванняў і падпісаны тэхнічны пратакол да дамовы па супрацьракетнай абароне. Пасля вымушанага зыходу Ніксана з паста прэзідэнта, выкліканага Ўотэргейцкім скандалам, у савецка-амерыканскіх стасунках пачаўся паступовы спад.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

       

 

         2. Сход па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

 

Нягледзячы на нестабільнасць савецка-амерыканскіх стасункаў, еўрапейскія краіны выступалі за захаванне курса на ўмацаванне міра і бсяпекі. Савецкая і французская дыпламатыя яшчэ з канца 1960-х гг. выступалі за правядзенне агульнаеўрапейскага сходу, закліканага не толькі ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, але і ўнесці ва ўзаемаадносіны ўсіх краін кантынента дух супрацоўніцтва. Пасля вырашэння міжнародна-прававых праблем, звязаных з “германскім пытаннем”, стала магчымым правядзенне агульнаеўрапейскага форума па гэтых праблемах. На папярэдніх перамовах, якія прайшлі ў Хельсінкі ў два раунды ў лістападзе-снежні 1972 г. і студзені-чэрвені 1973 г. была распрацавана канцэпцыя Сходу па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (СБСЕ).

3 ліпеня 1973 г. у Хельсінкі на першы этап сходу сабраліся міністры замежных спраў 35 дзяржаў (усіх еўрапейскіх краін, акрамя Албаніі, а таксама ЗША і Канады). Высветлілася, што існуе яўнае разыходжанне ў разуменні мэт сходу. Краіны савецкага блоку выступалі перш за ўсё за ўсепамернае ўзмацненне калектыўнай сітсэмы бяспекі і разгортванне палітыкі раззбраення. Заходнія палітыкі лічылі, што праблема бяспекі патрабуе прынцыпова новых вырашэнняў -  паніжэння агульнага ўзроўню варожасці за кошт інтэнсіфікацыі гуманітарных сувязяў, пераадолення бар’ераў, якія перашкаджаюць абмену інфармацыяй і ідэямі. Падобныя прапановы ўспрымаліся іх апанентамі як спроба ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы і падрыхтоўка шляхоў для “імперыялістычнай ідэялагічнай дыверсіі”.  Савецкая дэлегацяя паспрабавала знайсці кампраміс. Было заяўлена, што такія меры, як палягчэнне ўз’яднання сем’яў, арганізацыя сумесных міжнародных тэлевізійных праграм, паляпшэнне варункаў для працы замежных журналістаў, адкрыццё бібліятэк замежнай літаратуры і чытальных залаў, камерцыйнае распаўсюджанне замежных фільмаў і міжнародных часопісаў, з’яўляюцца прымальнымі. Перапыненне “глушэння” замежных радыёстанцый звязвалася з адмовай ад выкарыстання заходнімі краінамі радыёстанцый у прапагандысцкіх мэтах. У той жа час ад абмеркавання любых пытанняў, звязаных з дзейнасцю дысідэнтаў ці памягчэннем дзяржаўнай цэнзуры,  савеці бок рашуча адмовіўся.

З верасня 1973 г. па чэрвень 1974 г. у Жэневе праходзіў другі этап сходу, прысвечаны дэталёваму аналізу праектаў і выпрацоўцы выніковага тэксту дамовы СБСЕ (які атрымаў неафіцыйную назву “Зялёная Кніга” паводле колеру пераплёту падпісанага экзэмпляра).

Заключны акт уключаў дамоўленсці, якія павінны былі выконвацца ў поўным аб’ёме як адзінае цэлае, па :

1) бяспецы ў Еўропе;

2) супрацоўніцтве ў сферах эканомікі, навукі і тэхнікі, аховы навакольнага асяроддзя;

3) супрацоўніцтве ў гуманітарных  іншых сферах;

4) далейшых кроках пасля сходу.

Заключны акт утрымлівае 10 прынцыпаў, якія вызначаюць нормы ўзаемаадносінаў і супрацоўніцтва:

      суверэнная роўнасць, павага правоў, уласцівых суверэнітэту;

      непрымяненне сілы ці пагрозы сілай;

      непарушнасць межаў;

      тэрытарыяльная цэласнасць;

      мірнае ўрэгуляванне спрэчак;

      неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы;

      павага правоў чалавека і асноўных свабод;

      роўнапраўе і права народаў распараджацца сваім лёсам;

      супрацоўніцтва паміж дзяржавамі;

      выкананне міжнародна-прававых абавязкаў.

            Заключны акт гарантаваў прызнанне і недатыкальнасць пасляваенных межаў у Еўропе і накладаў на ўсе дзяржавы-удзельнікі абавязкі па захаванні правоў чалавека.

Падпісанне главамі 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады 1 жніўня 1975 г. у Хельсінкі Заключнага акта Сходу па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе стала апагеем разрадкі міжнароднай напружанасці. Заключны акт уключаў дэкларацыю прынцыпаў узаемаадносін краін-удзельніц СБСЕ.

Дзесяць хельсінкскіх прынцыпаў не проста пераказвалі асноўныя палажэнні Статута ААН, а ў дастатковай меры адлюстроўвалі падыходы краін-удзельніц да прынцыпаў мірнага суіснавання на еўрапейскім кантыненце.

Акрамя таго ў заключным акце былі замацаваны працоўныя сферы СБСЕ, а значыць усе сферы міждзяржаўных стасункаў. Першапачаткова яны атрымалім назву хельсінкскіх “кашоў”, а ў цяперашні час “вымярэнняў”. Да першага каша – ваенна-палітычнага вымярэння – дачыняюцца пытанні палітычнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі, папярэджанне і вырашэнне канфліктаў. Другі кош – эканоміка-экалагічнае вымярэнне – ахоплівае праблемы супрацоўніцтва ў вобласці эканомікі, навукі, тэхнікі і навакольнага асяроддзя. Да трэцяга каша – чалавечага вымярэння – дачыняецца супрацоўніцтва ў гуманітарных і іншых сферах (інфармацыя, культура, адукацыя), а таксама правы чалавека.

Информация о работе Хельсінкскі працэс у Еўропе