Хельсінкскі працэс у Еўропе

Автор: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2012 в 15:07, реферат

Описание работы

У 2010 годзе Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе адзначае 35-ую гадавіну падпісання Хельсінкскага заключнага акта.
З пачатку Хельсінкскага працэса ў пачатку 70-х гадоў дадзеная міжнародная арганізацыя перажыла значныя змены. Заявіўшы пра сябе як пра арганізацыю, якая падрыхтавала, Хельсінкскі сход 1975 г., СБСЕ ўнес свой уклад у развіццё агульнаеўрапейскіх стандартаў і новых узаемаадносінаў краін Усходу і Захаду. СБСЕ ператварылася ў аператыўную агульнаеўрапейскую арганізацыю, якае дбае пра папярэджанне і рэгуляванне канфліктаў ў краінах-удзельніцах.

Содержание

Уводзіны 3

1. Гістарчыныя перадумовы пачатку Хельсінкскага працэсу. 4
Палітыка разрадкі перашй паловы 1970-х гг.

2. Сход па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 7

3. Дзейнась СБСЕ у 80-х і 90-х гг. 10

Заключэнне 14

Спіс выкарыстанай літаратуры 15

Работа содержит 1 файл

реферат.doc

— 85.00 Кб (Скачать)

Дзякуючы Хельсінкскаму працэсу ў дзяржаў-удзельнікаў з’явіўся пастаянны канал для ўзаемных зносінаў, кодэкс нормаў паводзінаў (у міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных стасунках), а таксама доўгатэрміновая праграма супрацоўніцтва. Тым самым дух Хельсінкі садзейнічаў як умацаванню стабільнасці, так і мірным пераменам у Еўропе.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         3. Дзейнасць СБСЕ у 80-х і 90-х гг.

 

Усё вышэйсказанае вызначыла каталізуючую ролю СБСЕ ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і пераадоленні ідэялагічнага расколу, які панаваў у 70-я  і 80- я гады мінулага стагоддзя. Да канца васьмідзесятых гадоў сход пачаў ператварацца у універсальны механізм агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва на аснове распрацоўкі агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў, якія падзяляюць як Захад, так і Ўсход.

Да 1990 года СБСЕ функцыянаваў у выглядзе серыі сустрэч і канферэнцый, на якіх выпрацоўваліся нормы і абавязкі, перыядычна слухалася інфармацыя пра іх выкананне.

Паваротным момантам у дзейнасці СБСЕ стала Парыжская сутрэча на вышэйшым узроўні ў 1990 г. Падпісанне 21 лістапада 1990 года Хартыі для новай еўропы паставіла кропку ў халоднай вайне і палажыла пачатак ператварэнню СБСЕ з форума для перамоў і дыялога ў актыўную структуру. Тым самым у Хартыі для новай Еўропы была пастаўлена задача унесці уклад у кіраванне працэсам гістарычных змен у Еўропе і даць адказ  на новыя выклікі, якія паўставалі пасля заканчэння халоднай вайны. Для вырашэння гэтых задач было створана некалькі ўстаноў і інстытутаў, пастаўлена на рэгулярную аснову правядзенне сустрэч, працы сходу быў нададзены сістэмны характар. У Парыжскай хартыі асабліва падкрэслівалася, што “эра канфрантацыі і расколу ў Еўропе скончылася”,  таму стасункі паміж дзяржавамі “будуць засноўвацца на ўзаемнай павазе і супрацоўніцтве”.

Главы дзяржаў і ўрадаў пацвердзілі таксама прывержанасць да прынцыпаў еўрапейскай бяспекі, замацаваных у Хельсінкскім Заключным акце 1975 года, і намецілі новыя арыентыры ў пабудове сістэмі бяспекі ў Еўропе.  Прызнаючы неабходнасць “новай якасці палітычнага дыялога і супрацоўніцтва” паміж дзяржавамі-ўдзелінькамі ў справе “забеспячэння правоў чалавека, дэмакратыіі, верхавенства закона, замацавання міра і судзеяння адзінству ў Еўропе”, удзельнікі саміту прынялі вырашэнне пра істытуцыяналізацыю СБСЕ.  Гэта знайшло адпаведнае адлюстраванне ў Хартыі. Ствараўся трохступенчаты механізм палітычных кансультацый:

1. Сустрэчы глаў дзяржаў і ўрадаў дзяржаў-удзельнікаў, якія праводзяцца рэгулярна раз у два гады. На самітах павінны абмяркоўвацца асноўныя рэгіянальныя і глабальныя праблемы, вызначацца прынцыповыя накірункі дзейнасці СБСЕ, прымацца асноўныя дакументы Сходу.

2. Савет міністраў замежных спраў – цэнтральны форум для палітычных кансультацый у межах працэсу СБСЕ. “Савет будзе разглядаць пытанні, якія маюць дачыненне да СБСЕ, і прымаць адпаведныя вырашэнні”.

3. Камітэт старэйшых паўнамоцных асоб, у функцыі якога ўваходзіць падрыхтоўка пасяджэнняў савета, выкананне яго вырашэнняў, а таксама агляд некаторых пытанняў.

Акрамя таго былі створаны Сакратарыят (у Празе), Цэнтр па папярэджанню канфліктаў і Бюро па свабодных выбарах для судзеяння кантактам і абмену інфармацыяй пра выбары ў дзяржавах-удзельніках.

Структурная схема Сходу, намечаная ў Хартыі, дала магчымасць больш аператыўна рэагаваць на выклікі еўрапейскай бяспекі, а пастаянныя органы стваралі аснову для будучай сістэмы бяспекі ў Еўропе.

У дадзеным дакуменце была адлюстравана дзейнасць СБСЕ па трох вымярэннях: кантроль над узбраеннямі, меры ўмацавання даверу і бяспекі; развіццё супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, навукі. Тэхнікі, навакольнага асяроддзя; узаемадзеянне ў гуманітарнай і іншых сферах (грамадскія кантакты, інфармацыя, культура, адукацыя), а таксама правы чалавека і нагляданне за выбарамі.

Главы дзяржаў і ўрадаў таксама віталі падпісанне 19 лістапада 1990 г. Дамовы пра звычайныя узбраенні ў Еўропе, які павінен быў стаць ваенна-палітычнай базай новай, постканфрантацыйнай асновай сістэмы бяспекі ў еўропе. У Парыжскай хартыі было запісана: “Беспрэцэдэнтнае скарачэнне ўзброеных сіл, якое з’явіцца вынікам Дамовы пра звычайныя ўзбраеніі ў Еўропе, ў спалучэнні з новымі падыходамі да бяспекі і супрацоўніцтва ў межвх працэсу СБСЕ прывядуць да новага разумення бяспекі ў Еўропе і нададуць новую якасць нашым стасункам”.

Такім чынам, Парыжская хартыя для новай Еўропы залажыла неабходныя перадумовы для стварэння ў межах сходу арганізацыйных структур, здольных вырашаць задачы па самым шырокі м спектры агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва, звязаныя з папярэджаннем і мірным урэгуляваннем канфліктаў. Хартыя стала першым шматбаковым дакументам, дзе падводзіліся вынікі халоднай вайны, і абвяшчаўся пачатак новай эры ў стасунках паміж Усходам і Захадам на еўрапейскім кантыненце.

Умацаванне інстытутаў і структур Сходу садзейнічала актывізацыі яго дзейнасці па ўсіх аспектах бяспекі. Вырашэнні сходу краін-удзельніц СБСЕ пацвердзілі імкненне шэрагу краін надаць Хельсінкскаму працэсу прынцыпова новую якасць, якая разумела ператварэнне Сходу з форума для пераважна палітычнага дыялогу ў арганізацыю па падтрыманні ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцці супрацоўніцтва на еўраатлантычнай прасторы ад Ванкувера да Ўладзівастока.

 

Сустрэча глаў дзяржаў і ўрадаў СБСЕ ў Хельсінкі 9 – 10 ліпеня 1992 г. стала вызначальнай для далейшага развіцца канцэпцыі новай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Новыя выклікі, сярод якіх першае месца займалі рэгіянальныя канфлікты, прымусілі перагледзець многія падыходы да зябеспячэння бяспекі на кантыненце. У Дэкларацыі Хельсінкскага саміта 1992 г. было пацверджана, што “СБСЕ з’яўляецца форумам, які вызначае накірунак працэса фармавання новай Еўропы і стымулюе гэты працэс”. Упершыню СБСЕ абазначыў сябе як рэгіянальную арганізацыю.

Вырашэнні Хельсінкі-ІІ былі ў асноўным накіраваныя на ператварэнне СБСЕ з прадстаўнічага форума ў магутную арганізацыю з цэлым шэрагам аператыўных функцый. Адным з вырашэнняў саміту, увасобленых у жыццё, стаоа стварэнне пасады Вярхоўнага камісара па справах нацыянальных меншасцяў.

У ходзе рымскай сустэчы Савета міністраў замежных спраў (Рым, 1993 г.) быў выдвінуты шэраг ініцыятыў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці СБСЕ, замацаванне за ім цэнтральнай палітычнай ролі ў сістэме еўрапейскіх арганізацый. Прыняты выніковы дакумент надае асаблівую ўвагу павелічэнню аператыўных магчымасцяў СБСЕ па папярэджянні і урэгуляванні канфліктаў.

 

На Будапешцкай сутрэчы на вышэйшым узроўні (снежань 1994года) дзяржывы- ўдзельніцы СБСЕ абмяркоўвалі пытанне пра тое, якой павінна быць мадэль бяспекі ў 21 ст. Быў зацверджаны “Кодэкс паводзінаў, які тычыцца ваенна-палітычных аспектаў бяспекі”, у якім павеламляліся прынцыпы, якія вызначаюць ролю ўзброеных сіл у дэмакратыным грамадстве. Дзяржавы прызналі, што рэзкае ўзрастанне ролі СБСЕ ў фармаванні агульнай прасторы бяспекі ў Еўропе дазваляе перайменаваць СБСЕ ў Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, што не змяняе ні характару абавязкаў па СБСЕ, ні статуса СБСЕ і яго інстытутаў. Тым самым на саміце ў Будапешце было прынята ператварыць з 1 студзеня 1995 г. СБСЕ ў АБСЕ са сваім статутам і праваой базай. Гэта надало працы арганізацыі палітычны імпульс і адначасова стала адлюстраваннем шляху яе істутуцыянальнага развіцця.

 

Абмеркаванне мадэлі бяспекі для 21 ст. Працягвалася і на саміце АБСЕ ў Лісабоне (снежань 1996г.). На Лісабонскай сустрэчы была прынята Дэкларацыя пра “Мадэль агульнай і ўсеабдымнай бяспекі для Еўропы 21 стагоддзя”, зацверджаны “Асновы кантролю над узбраеннямі”. У гэты самы час атрымаў далейшае развіццё тэзіс пра ключавую ролю АБСЕ ў справе ўмацавання бяспекі і стабільнасць ва ўсіх яе вымярэннях.

 

Вынікі саміта ў Лісабоне абумовілі прыняцце на чарговым саміце АБСЕ ў Стамбуле ў 1999г. Хартыі еўрапейскай бяспекі. Тым самым быў падведзены вынік дыскусіі пра мадэль бяспекі для Еўропы 21 ст. Тады была прынята і Стамбульская дэкларацыя і падпісана адаптаваная дамова пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе.

Галоўныя элементы, якія ўтрымлівае Хартыя, уяўляюць сабой новыя крокісродкі і механізмы, якія павялічваюць ролю АБСЕ як ключавога інструмента ранняга папярэджання канфліктаў, урэгулявання крызісаў і постканфліктнага ўзнаўлення.

Краіны-ўдзельніцы заявілі пра сваю адданасць справе фармавання свабоднага, дэмакратынага і больш адзінага рэгіёну АБСЕ, дзе дзяржавы сусінуюць у міры, а людзі супольнасці жывуь у варунках свабоды і бяспекі. Для дасягнення гэтай мэты было вырашана прыняць шэраг новых крокаў:

      прыняць Платформу бяспекі, заснаваную на супрацоўніцтве, з тым, каб замацаваць узаемадзеянне паміж АБСЕ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі і тым самым забяспечыць лепшае выкарыстанне іх рэсурсаў;

      развіць ролю АБСЕ ў аперацыях па падтрыманні міра;

      стварыць групы аператыўнай экспертнай падтрымкі і супрацоўніцтва;

      пашырыць магчымасці ў сферы паліцэйскай дзейнасці;

      стварыць Аператыўны цэнт для планавання і разгортвання аперацый АБСЕ на месцах;

      умацаваць працэс палітычных кансультацый ў межах АБСЕ.

    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

Падзеі 21 ст. Ставяць перад АБСЕ новыя задачы. Лакальныя канфлікты, якія паўстаюць у выніку парушэння правоў чалавека, усё часцей займаюць месца класічных міжнародных канфліктаў. Рэлігійная і этнічная напружанасць, міжнародны тэрарызм, экстрэмізм з прымяненнем гвалту і бескантрольнае распаюсюджанне лёгкай зброі дэстабілізуюць працэсы дэмакратызацыі. Гандаль людзьмі, арганізаваная зланчыннасць, кантрабанда наркотыкаў пабуджаць супольнасць да рашучых дзеянняў.

Як у перыяд прыняцця Хельсінскага заключнаг акта, так і ў цяперашні час АБСЕ падвяргаецца крытыцы. Яе папркаюць бездзеяннем і недастатковай эфектыўнасцю.

АБСЕ адрозніваецца ад іншых міжнародных арганізацый усебаковай канцэпцыяй бяспекі, шырокім геаграфічным ахопам, але галоўнае, што АБСЕ заснавана на прынцыпах роўнапраўнага супрацоўніцтва і згоды. Маючы чыста палітычны характар і малы бюракратычны апарат, АБСЕ здольнаяхутка рэагаваць на змены сітуацыі.

У дачыненні да канфліктаў, якія адбываюцца ў краінах-удзеьніцах, АБСЕ мае цэлы шэраг пераваг, у прыватнасці, лічыць незаконнай забарону на ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзярдавы. Перавагай таксама з’яўляецца і тое, што ў аснове дзейнасці арганізацыі ляжыць палітыка супрацоўніцтва, а не канфрантацыі.

Хаця з моманту падпісання Хельсінкскага заключнага акта прйшло ўжо 35 гадоў, АБСЕ засталася малодай і дынамічнай арганізацыяй. Калі яна захвае гэтыя рысы, то і ў далейшым будзе ў стане знаходзіць эфектыўныя вырашэнні ў адказ на новыя патрабаванні, звязаныя з еўрапейскай бяспекай.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Жерар Штудманн. Человеческое измерение - краеугольный камень всесторонней концепции безопасности // Информационно-аналитический портал "Наследие" [Электронны рэсурс]. -  Рэжым доступа: http://www.nasle

dieru/ipravo/20_10/21_ 1/article.php?art=8. – Дата доступа: 01.12.2010.

           2. Политика разрядки в первой половине 1970-х гг. Хельсинкский процесс // Сайт История Мира [Электронны рэсурс]. -  Рэжым доступа:    http://www.istmira.com/novejshaya-istoriya/1512-politika-razryadki-v-pervoj-polovine-1970-x-gg.html. – Дата доступа: 01.12.2010.

3.  ОБСЕ: история создания и цели // Информационный портал www.zakon.kz [Электронны рэсурс]. -  Рэжым доступа: http://www.zakon. kz/60354-obse-istorija-sozdanija-i-celi.html/ – Дата доступа: 01.12.2010.

 

 

  

                 

 

 

 

14

 



Информация о работе Хельсінкскі працэс у Еўропе