Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці
Курсовая работа, 03 Мая 2013, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Пры апісанні гэтай тымы автор паставіў перад сабой такія мэты, як:
• Сабраць і прааналізаваць неабходны матэрыял па маёй тэме.
• Прааналізаваць смяротнае пакаранне, як меру крымінальнай адказнасці.
• Найбольш поўна разгледзець такую з,яву, як смяротнае пакаранне на тэрыторыі ВКЛ у 16 стагоддзі, а таксама перыяд яе выкарыстанн.
• Высветліць, наколькі жорсткім было выкарыстанне смяротнага пакарання на тэрыторыі ВКЛ у адносінах да іншых краін еўропы, а таксама жорсткасць гэтага пакарання па Статуту ВКЛ 1588 года ў параўнанні з крыніцамі крымінальнага права на тэрыторыі феадальнай еўропы таго часу.
Содержание
Уводзіны……………………………………………………………….... 3 ст.
Частка 1. Смяротнае пакаранне, як мера крымінальнай адказнасці... .5 ст.
Частка 2. Смяротнае пакаранне па Статуту 1588 года………………..11 ст.
Заключэнне………………………………………………………...........17 ст.
Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………….19 ст.
Работа содержит 1 файл
Курсавая работа!!!!!!.doc
— 116.00 Кб (Скачать)Тым самым мы можам падвесці вынік, што акрамя простага смяротнага пакарання выкарыстоўваюцца больш цяжкія і ўстрашаючыя яго віды.
Статут 1588г. прадугледжваў смяротнае пакаранне за здзяйсненне злачынстваў:
- супраць рэлігіі і царквы (крадзеж у царкве, забойства ў царкве і інш., прычым за спакушэнне з праваслаўя, багахульства выкарыстоўвалася кваліфікаванае пакаранне – спальванне жывым);
- дзяржаўныя (часцей за ўсё заканадаўца не абгаворваў);
- супраць парадку кіравання;
- супраць правасуддзя;
- выенных;
- супраць жыцця, здароўя і чэсці людзей;
- маёмастных.
К павешанню прысуджалі разбойнікаў, крадзежнікаў, пайманых са здабыткам ; асобы, упершыню асуджаныя за крадзеж, калі каштоўнасць перавышала вызначаную сумму(па Судзебніку 1468г. – вышэй паўкапы грошай, па Статуту 1588г. – вышэй 240 грошай); а таксама крадзежнікі – рэцэдывісты незалежна ад каштоўнасці скрадзенага [5, c. 64 – 65].
Аднак няроўнасць паміж людзьмі прагледжваецца і ў Статуце 1588г. У выпадку, калі шляхціч абвінавачваў простага чалавека ў крадзяжы і прынёс прысягу пры тым з сапрысяжнікамі, - прызначалася смяротнае пакаранне. Калі ж абвінавачвалі шляхціча ў тым жа злачынстве, то ён мог некалькі разоў апраўдацца шляхам прынясення прысягі з сапрысяжнікамі.
Патрэбна адзначыць, што смяротнае пакаранне усё ж магло прымяняцца ў адносінах да шляхціча: Артыкулъ 1. Раздзел 12 “…если бы который шляхтичь зъ зуфалъства, з опилъства и без данья причины своволне, умысльне, легце поважаючи право посполитое а паствечися над створеньемъ божимъ, ч[о]л[о]в[е]ка простого стану, не шляхтича, забилъ, а былъ бы пойманъ заразомъ за [так!] горячомъ учинку в часе, вышей в семъ статуте на горячий учинокъ замерономъ, таковый шляхтичь за слушнымъ доводомъ маеть быти горломъ каранъ, кромъ головщизны…” [14].
Да смяротнага пакаранняпрысуджваліся асобы, якія застрэлілі звера ў чужым лесе і якіх спаймалі пры гэтым са здабыткам. Смерцю каралі пасобнікаў і укрывацеляў злачынцаў, забойцы бацькі і маці, а таксама забойцы брата ці сястры з карыслівай мыты (атрыманне спадчыны). Смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца і за ўзброены напад на шляхецкі маёнтак: Артыкулъ 1. Раздзел 11. Хто бы на чый домъ або на господу умысльне наехалъ, хотечы его забити.
Уставуемъ: хто бы на чый домъ шляхетский не только на самый дворъ, але и на гумно або на дворецъ, где быдло и иншое господаръство домовое бываеть ховано, кгвалтомъ умысльне наехавшы або нашедъшы, а в томъ дому кого кольвекъ забил и тымъ покой посполитый възрушылъ, а то бы на него было слушнымъ доводомъ водлугъ сего статуту переведено, тотъ горло тратить, а не толко самъ, але и помочники такового, хто з нимъ на томъ кгвалте будеть, также горъломъ карани будуть…;[14].
за напад на вайне
на другога война свайго
Уставуемъ: хто бы без воли отца, матки и стрыевъ або инъшыхъ близскихъ, будь тежъ опекуновъ, на якомъ колвекъ местцу взял кого с тыхъ персонъ, вышей мененыхъ, кгвалтомъ, менуючы, ижъбы ему в малженъство пошлюбила, а то бы пришло передъ нас, г[о]с[по]д[а]ря, або передъ который врядъ нашъ, тогды таковая персона маеть первей взята быти до секвестру того вряду, передъ который се то приточыт, и маеть быти дана до росправы на хован[ь]е на таковое местъцо, где бы водлугъ стану своего при белыхъ головахъ учтиве хована была. И кгды се то покажеть с права, же яко приятелей кревныхъ або опекуновъ, такъ тежъ и ее самое на то позволенья не было, тогды тотъ, хто се того важылъ, маеть горломъ каранъ быти… і т.д.[14].
Для прывядзенне смяротнага
пакарання ў выкананне
Статут 1588г. рэгламентуе выкарыстанне некаторых кваліфікаваных формаў смяротнага пакарання, не прадугледжаных папярэднім крымінальным законам, але прымяняемых на практыцы. За дзяржаўныя злачынствы каралі, як правіла: чацвертаваннем, пасаджэннем на кол і калесаваннем. За забойства жонкай мужа прадугледжвалася закапванне вінаватай жонкі яшчэ жывой у зямлю. Асуджаную са звязанымі за спінай рукамі закопвалі ў землю па плечы і пакідалі павольна паміраць пры стражніках. Людзям, якія праходзілі каля яе, дазвалялася толькі кідаць грошы на яе пахаванне, а святару – маліцца за ўратаванне яе душы. [5, c.65].
Статут 1588 года зрабіў спробу абмежаваць адказнасць за чужую віну, абвясціўшы прынцып асабістай адказнасці віноўнай асобы. Згодна з законам суб,ектам злачынства мог быць толькі чалавек. Псіхічна хворыя, а таксама асобы, якія не дасягнулі пыўнага ўзросту, да адказнасці не прыцягваліся. Калі Статут 1566 г. прадугледжваў крымінальную адказнасць пасля 14 гадоў, то Статут 1588 года – пасля 16. Закон размяжоўваў віну на наўмысную і ненаўмысную. Ненаўмысная віна ў шэрагу выпадкаў прадугледжвала маёмасную адказнасць (пакрыццё страт, шкоды): Артыкулъ 23. Раздзел 11. О неумысльномъ а пригодномъ мужобойстве.
Уставуемъ: естли бы хто с прыгоды, а не с хути, не з вазни, але з неведомости, стреляючы на звер або на птаху, кого забил. Другое: если бы ремесникъ, будуючы домъ або муруючы, а дерево або цекглу, камень необачне упустилъ и кого тымъ забилъ. Третее: естли бы, секучы дерево, секера, с топорища спадъшы, кого ранила, и от тое бы раны умеръ. Четверътое: где бы посечоное дерево, валечисе, з неведомости того, который секъ, кого забило. Пятое: если бы кому, стреляючы з луку або з ручницы до шапки и якого иного целю, стрела або куля, взявшы похватъ вбокъ або через гору, кого зранила, а от тое бы раны умеръ. А не мели бы тые особы промежку себе первей никоторое вазни и зайстя, ино для такового пригодного мужобойства, кгды се людми добрыми, веры годными, которые того будуть ведоми, высветчыть, и з ними, а в недостатку обчых, хотя жъ з слугами своими принамней, кгды самотреть прысягнеть, таковый на горъле и везеньемъ каранъ не будеть. Вед же головщизну водле стану забитого детемъ або близкимъ его заплатити будеть повиненъ. [14]
Пры адсутнасці віны крымінальнае пакаранне (у тым ліку смяротнае) не прымянялася. Для правільнага вызначэння ступені віны суд павінен быў вызначыць прычынную сувязь паміж дзеяннямі вінаватай асобы і іх вынікамі.
Першая спроба сфармуляваць прэзумпцыю невінаватасці зроблена яшчэ ў Статуце 1566 г., а Статут 1588 г. пашырыў гэтае правіла і на простых людзей. Атрымалі сваё прававое замацаванне ў Статуце і такія інстытуты, як неабходная абарона і крайняя неабходнасць, рэцэдыў.
Трэба адзначыць, што такія суровыя формы пакаранняў не з,яўляліся характэрымі для мясцовага права і ў боольшасці сваёй былі прынесены аднекуль. Самыя даўнія помнікі права зусім не ўспамінаюць аб смяротным пакаранні. Толькі Судзебнік 1468г. рэгламентуе яго з мэтаю застрашэння за некаторыя маёмасныя крадзяжы. [5, c. 66].
Пашырэнне ідэй гуманізму садзейнічала некатораму змякчэнню пакаранняў, прывядзенню іх у адпаведнасць учыненым злачынствам. Невыпадкова, што ўжо ў прадмове да Статута 1588 г. указваецца на неабходнасць за злачынныя дзеянні прымяняць “слушнае каранье”. Нягледзячы на гэта, за адно і тое ж злачынства простых людзей і шляхціцаў каралі па-рознаму. У гэтым выяўляўся класава-саслоўны характар феадальнага крымінальнага права, якое працавала на карысць феадалаў, захоўвала ўсе іх ільготы і перавагі.
Трэба заўважыць, што пакаранні, што прымяняліся ў адпаведнасці са Статутам ВКЛ 1588 г., былі больш гуманныя, чым тыя, што існавалі ў іншых еўрапейскіх краінах той эпохі. Апошняе праяўляецца ў:
- непрымяненні смяротнай кары ў адносінах да цяжарных жанчын (праўда, калі ў іх нараджалася дзіця, іх усё роўна каралі смерцю);
- таксама не каралі дзяцей;
- устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека;
- устанаўлівалася больш высокая крымінальная адказнасць за злачынствы супраць жанчын;
- адносна невялікія тэрміны зняволення і інш. [17, c. 168]
Нормы Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года былі прасякнуты ідэяй умацавання прававога парадку. Усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаліся дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Усе вольныя людзі павінны былі судзіцца толькі нормамі, якія былі змешчаны ў Статуце. І нават калі судзіў селяніна па праве вотчыннага суда сам феадал-уласнік, працэсуальныя дзеянні і санкцыі павінны былі адпавядаць статутавым нормам.
Заключэнне
У сваёй працы я пастараўся прааналізаваць тыя моманты, якія мяне найбольш зацікавілі. Наогул, такая тэма як смяротнае пакаранне ў ВКЛ у XVI стагоддзі вельмі мяне зацікавіла. Я лічу, што такую з,яву, як пакаранне чалавека шляхам пазбаўлення яго жыцця, прааналізаваць ў курсавой рабоце ў поўнай меры, немагчыма.
На мой погляд я ў поўнай меры прааналізаваў і адвобразіў асноўныя рысы такога публічна-крымінальнага пакарання, як смяротнае пакаранне.
Наогул мэты і задачы, якія я ставіў перад сабой, я ў поўнай ступені здзейсніў і нават перавыканаў. Асноўны абагульняючыя вывады я падвёў у асноўным тэксце маёй працы (так як каротка аб галоўным нельга сказаць).
Праца над тэмай маёй курсавой працы здалася мне вельмі цікавай і яна можа быць прадоўжана.
У рабоце я пастараўся звярнуць увагу на прававыя аспекты, таму што гэты час характэрызуецца вялікай колькасцю гістарычных нарматыўна-прававых актаў, якія аказалі вялікі ўплыў на гісторыю нашай краіны і якія з,яўляюцца помнікамі беларускага і нават еўрапейскага права.
У выніку я прыйшоў да наступных вывадаў, якія я падзяліў на 2 групы:
- Гістарычныя
- З цягам часу напрацягу XV – XVI стст. вобласць выкарыстання смяротнага пакарання павялічвалася.
- Найбольш суровыя формы пакаранняў не з,яўляліся характэрымі для мясцовага права і ў боольшасці сваёй былі прынесены аднекуль.
- Самыя даўнія помнікі права зусім не ўспамінаюць аб смяротным пакаранні.
- Статуты Вялікага княства Літоўскага , калі іх параўноўваць з помнікамі права феадальнай эпохі іншых дзяржаў, значна больш гуманныя.
- Існавала вялікая колькасць іншых пакаранняў і іх відаў. Таму не заўсёды выкарыстоўвалася менавіта смяротнае пакаранне.
- Тое што дало выкананне гэтай працы мне асабіста
- Вопыт працы с рознагаліновы гістарычнымі прававымі дакументамі і матэрыламі.
- Удасканалення навыкаў працы з гістарычнай літаратурай.
- Развіцце ўменняў аналізаваць і сістэматызаваць гістарычны матэрыял.
Спіс выкарыстаных крыніц
- Вішнеўскі А.Ф., Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1996 гг.): Курс Лекцый. – Мінск: Акадэмія МУС РБ, 1996 – 153 с.
- Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрылах (Са старажытных часоў да нашых дзен): Вучэб. дапаможнік. – 2-е выд., дап. – Мінск: Акадэмія МУС РБ, 2003 г. – 320 с.
- Вішнеўскі А.Ф., Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вуч. дап.// А.Ф. Вішнеўскі – Мн. Акадэмія МУС РБ, 2003 г. – 319с.
- Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду: курс лекцый / Т. І. Доўнар. – Мінск: ІСЗ, 2001. – 312 с.
- Довнар Т.И., Шелкопляс В.А., Уголовное право Беларуси (XV-XVI вв.): Уч. Пособие – Мн.: Академия МВД РБ, 1995 – 96с.
- Довнар Т.И., Шелкопляс В.А., История государства и права Беларуси (XIV – XVI вв.) : Уч. Пособие – Мн.: Академия МВД РБ, 1993 – 33с.
- Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі // Т.І. Доўнар – 3-е выданне – Мн.: Амалфея, 2009. – 400с.
- Каментарыі да Статута 1566 года / Т.І. Доўнар, У. М. Сатолін, Я. А. Юхо. Тлумачальны слоўнік / Т.І. Доўнар, Я. А. Юхо.
- Первый Литовский Статут Т. 1, Ч. 1. / Вильнюсский гос. университет им. В. Капскукаса, АН Лит. ССР. Институт истории. – Вильнюс: : Минтис, 1983г. – 420 с.
- Первый Литовский Статут Т. 1, Ч. 2. / Вильнюсский гос. университет им. В. Капскукаса, АН Лит. ССР. Институт истории. – Вильнюс: : Минтис, 1983г. – 634 с.
- Соколов А.К., Тяжельникова В.С. Курс Советской истории. 1941 – 1991. Минск, Высшая школа, 1999. – 415 с.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года. / Пад рэд. акад. АН Літоўскай ССР К.І. Яблонскага. – Мінск,: Выд. АН БССР, 1960. – 253с.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Уводны артыкул Я. А. Юхо. – Мн.: Тэсей, 2003. – 351 с.
- Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года / http://starbel.narod.ru/
statut1588.htm - Чигринов, П.Г. История Беларуси с древности до наших дней: Уч. пособ. // П.Г. Чигринов – Мн.: Книжный дом, 2004. – 672с.
- Чигринов, П.Г. Очерки истории Беларуси: уч. пособ. // 3-е издание исправленное – Мн.: Выш. школа, 2007. – 463с.
- Юхо Я.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права // Я.І. Юхо – Мн.: Беларусь, 1991. – 238с.