Тапаніміка населенных пунктаў Карэліцкага раёна

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2012 в 11:15, реферат

Описание работы

Геаграфічныя назвы, іх паходжанне і гісторыя фармавання цікавілі людзей з глыбокай старажытнасці. Яшчэ ў працах антычных географаў і гісторыкаў можна знайсці спробы тлумачэння асобных тапонімаў.
Тапаніміка (греч. "месца" + "імя"), навука, якая вывучае геаграфічныя назвы (тапонімы), заканамернасці іх узнікнення, развіцця, функцыянавання.

Работа содержит 1 файл

Тапаніміка населенных пунктаў Карэліцкага раёна.docx

— 41.61 Кб (Скачать)
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     “Тапаніміка населенных пунктаў                             Карэліцкага раёна” 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     2012 
 
 
 
 
 

     Уводзіны 

     Геаграфічныя  назвы, іх паходжанне і гісторыя фармавання цікавілі людзей з глыбокай старажытнасці. Яшчэ ў працах антычных географаў  і гісторыкаў можна знайсці спробы тлумачэння асобных тапонімаў.

     Тапаніміка (греч. "месца" + "імя"), навука, якая вывучае геаграфічныя назвы (тапонімы), заканамернасці іх узнікнення, развіцця, функцыянавання.

     Любая геаграфічная назва, няхай гэта будзе горад, сяло, рака ці возера, яр ці горная вяршыня, утойвае ў сабе пэўны сэнс. Беззмястоўных, бессэнсоўных найменняў не існуе. Аднак існуе шмат назваў, сэнсавае значэнняў якіх яшчэ не раскрыта. Гэта адносіцца галоўным чынам да тых з іх, якія ўзніклі на мовах старажытных, цяпер вымерлых ці якія асіміляваліся другімі народамі. Часта памяць пра іх захавалася толькі ў геаграфічных назвах.

     На  тэрыторыі Беларусі 209 гарадоў, гарадскіх  і працоўных пасёлкаў, каля 25000 сельскіх населеных пунктаў, каля 40000 рэк, больш 10000 азёр і вадасховішчаў, сотні назваў раўнін, град і ўзвышшаў. І ўсе яны маюць свой пэўны адрас у выглядзе геаграфічных імёнаў. Але не ўраз узніклі гэтыя назвы. Іх фармаванне і назапашванне ішло на працягу тысячагоддзяў.

     Такім чынам, на нашай беларускай зямлі каля 80000 геаграфічных назваў. І гэта без уліку назваў вуліц у гарадах і пасёлках, шматлікіх дробных аб'ектаў (балот, сажалак, лясоў і ралляў, асобных урочышчаў і захаваных сяліб), вядомых невялікаму кругу мясцовых жыхароў.

     Вытокі тапаніміі Беларусі губляюцца ў глыбіні стагоддзяў, і цяжка цяпер адказаць, калі з'явіліся першыя геаграфічныя імёны на зямлі нашых продкаў.

     Геаграфічныя назвы гарадоў і сёл, рэк і азёр вельмі разнастайныя па паходжанні. Адны з іх адлюстроўваюць асаблівасці прыродных умоў мясцовасці, іншыя характарызуюць склад насельніцтва і яго заняткі, трэція вызначаюць месцазнаходжанне сяла, возера ці іншага геаграфічнага аб'екта. Ёсць на тэрыторыі Беларусі і назвы, якія паходзяць ад літоўскіх, латышскіх і цюркскіх каранёў. шматлікія геаграфічныя назвы з'яўляюцца своеасаблівымі гістарычнымі помнікамі, якія сведчаць пра распаўсюджванне былых промыслаў, пра напрамак старых транспартных шляхоў.

     Нам цяжка зразумець думкі і светаадчуванне нашых далёкіх продкаў. Але мы ў стане ацаніць вобразнасць і яркасць імёнаў, якія яны ўмелі даваць сваёй мясцовасці і пабудаваным паселішчам: Кругагор’е, Свіцязь, Нёман, Гайна, Заслаўль,

     Каштоўнасць тапанімічных матэрыялаў тлумачыцца першым чынам устойлівасцю геаграфічных назваў, якія захоўваюцца нават у тых  выпадках, калі з'явы, якія яго спарадзілі, змяніліся ці перасталі існаваць; геаграфічныя назвы ў гэтым выпадку становяцца своеасаблівымі гістарычнымі дакументамі. Часта сустракаем мы назвы сёлаў "Залессе", "Дубравы", "Бярозкі" там, дзе ўжо даўно няма ні лясоў, ні дубраў, ні бярозавых гаёў. Такія назвы сёлаў, як "Гута", "Паташня", "Тартак", дашлі да нашых дзён, хоць у сёлах, якія носяць гэтыя назвы, ужо даўно няма ні гут, ні паташняў, ні тартакоў.

     Пры параўнанні геаграфічных назваў, якія прыводзяцца ў гістарычных дакументах, з іх сучаснай транскрыпцыяй і вымаўленнем можна заўважыць, як змяняецца адно і тое ж слова. Нярэдкія выпадкі, калі назва, няправільна запісаная першымі картографамі, перайшлф затым у скажоным выглядзе ў дакументы і вусновую гаворку.

     Існуе даволі шмат крыніц, якія тлумачаць  паходжанні назваў самых розных геаграфічных аб'ектаў. Пры напісанні працы я выкарыстоўвала кнігі Жучкевіча і Рылюка. 

 

     

  1. Групоўка  назваў населеных  пунктаў Карэліцкага  раёна.
 

     Вялікая група айконімаў Карэліцкага  раёна пайшла ад асабовых імён заснавальнікаў і ўладальнікаў паселішчаў. Да іх адносяцца  г.п. Карэлічы, вёскі Асташын, Жухавічы, Качаны, Райца, Раманы, Цырын, Баранавічы, Юравічы, Сімакава, Некрашэвічы і  многія іншыя.

     Лясы, балоты, азёры, рэкі і элементы рэльефу  часта служылі арыенцірам на мясцовасці. Гэта дало аснову назвам вялікай групы  населеных пунктаў: Заречча, Забалоцце, Загор’е. З месцазнаходжаннем і  знешнім абліччам населеных пунктаў  звязаны такія тапонімы, як Палужжа, Падгайна, Беражна, Лукі.

     Прыкметай урадлівасці альбо неўрадлівасці  глеб з’яўляліся тыпы лясоў, якія асвойваліся. Найлепш радзіла зямля пасля  высякання дубовых, ліпавых, бярозавых  лясоў. Таму існуюць такія назвы, як Дуброва, Беразавец. З назвамі  раслін і жывёл звязана вялікая  група айконімаў. Акрамя пералічаных  вышэй, ёсць яшчэ Альшаны, Зелянец, Горныя і Новыя Руткавічы, Горная і Дольная  Рута, Руціца. Няцяжка здагадацца, адкуль паходзяць назвы вёсак Турэц, Мядзвядка, Варонча, Волца.

     Группа  тапонімаў звязана з гістарычнымі падзеямі, з умовамі жыцця насельніцтва ў розныя часы (Баяры, Засценкі, Вялікая  і Сіняўская Слабада, Аколіца  і інш).

     Фарміраванне  беларускай народнасці ў XIV—XVI стст. абумовіла  вялікую колькасць назваў населеных  пунктаў, звязаных з рознымі этнічнымі  групамі насельніцтва (Ятвезь, Русацін, Вобрына).

     Група геаграфічных назваў сведчыць аб занятках насельніцтва ў мінулым. У залежнасці ад роду заняткаў узніклі наступныя  назвы: Плужыны, Лядкі, Руднікі, Рудзьма, Сапатніца, Скорава.

     Некаторыя назвы населеных пунктаў з’явілася  пасля правядзення зямельнай  рэформы ў Вялікім княстве  Літоўскім у XVI ст. Да групы айконімаў, абумоўленыях тыпамі паселішчаў можна аднесці: Навасёлкі, Селішча, Новае Сяло.

     Існуюць і  паселішчы з гідранамічнай  асновай. Яны паходзяць ад назваў рэк або звязаны з выхадам  падземных вод: Сэрвач, Уша, Міранка, Крынкі, Крынічнае.

     Асобную групу айконімаў утвараюць геаграфічныя назвы савецкага часу. З’явіліся  населеныя пункты Краснае, Першамайскі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    1. Назвы населеных пунктаў ад асабовых імён заснавальнікаў і ўладальнікаў паселішчаў

     Гэта  самая вялікая группа айконімаў  на тэрыторыі Карэліцкага раёна.

     Назвы населенных пунктаў і імёны людзей вельмі часта узаемазвязаныя. Незлічоная колькасць геаграфічных аб'ектаў названа асабістымі імёнамі людзей.

     Патранімічныя тапонімы.

     Дадзеныя  тапонімы ўзніклі на аснове імёнаў, прозвішчаў і мянушак першапасяленцаў, землеўладальнікаў і іншых катэгорый людзей (патронім ад грэчаскага πατρωνυμος - "які носіць імя бацькі").

            

    1. Тапонімы, звязаныя з месцазнаходжаннем і знешнім абліччам населенных пунктаў
 
    1. Айконімы, узнікшыя ад назваў раслін і жывёл

     Нашы  продкі ахвотна выкарысталі асаблівасці  мясцовага ландшафту ў назвах населеных пунктаў. Гэта вельмі важна, бо з цягам часу навакольны ландшафт змяняецца, а назва захоўваецца доўга і дае магчымасць географу рэканструяваць тэрыторыі былых дубраў, буйных лясных масіваў, месцы распаўсюджання тых ці іншых прадстаўнікоў жывёльнага свету.

     Слова “дуб” у беларускай тапаніміі з'яўляецца асновай самога вялікай колькасці назваў, звязаных з пародамі дрэў. Такое шырокае ўжыванне яго тлумачыцца тым, што нашы далёкія продкі ўшаноўвалі гэтае дрэва, прыпісвалі яму цудадзейную сілу, прысвячалі легенды, песні, быліны. Старажытныя славяне дуб адносілі да ліку святых дрэў. Пад шатамі дубоў яны склікалі ваенныя рады, прымалі важныя дзяржаўныя рашэнні, прыносілі ахвяры сваім багам. Адпраўляючыся ў ваенны паход або ў далёкую дарогу, яны ішлі да магутнага дуба, зрывалі з дрэва самы вялікі ліст і хавалі каля свайго сэрца, зашываючы яго ў кашулю. Гэты ліст-талісман нагадваў аб бацькаўскай хаце, радзіме, а воіна абараняў ад ран і смерці ў баях. Часта рабілі з дубовага лісця вянкі. Гэта быў вельмі прыгожы рытуал. Вянок з лісця дуба падносіўся на срэбнай пасудзіне (дарунак правадыра). Воін у прысутнасці родных і блізкіх браў вянок з пасудзіны, паднімаў яго двума рукамі, апускаўся на адно калена, схіляў галаву, цалаваў вянок, пасля чаго клаў у сваю сумку як самы каштоўны талісман і памяць аб радзіме.

     Нашы продкі паважалі гэтае дрэва за яго сілу, моц і прыгажосць і звязвалі яго з магутным богам грома і маланак Пяруном.

     Такое стаўленне да дуба звязана не толькі з вялікім ландшафтным значэннем гэтай драўнянай пароды. Дубравы абаранялі людзей у гадзіны небяспекі, давалі ежу, хавалі ад праследаванняў, сагравалі энергіяй агню і г.д. Таму на тэрыторыі Беларусі больш двухсот тапонімаў з рознымі варыяцыямі тэрмінаў дуброва, дубец, дуб. У Райцаўскім сельсавеце Карэліцкага раёна існуе вёска Дуброва.

     Колькі песень і вершаў складзена аб бярозе. У іх гэты беластволы цуд паўстае як увасабленне складнасці, пяшчоты, прыгажосці. Бярозавыя гаі - не толькі ўпрыгожванне беларускага пейзажу. Сок бярозы - гэтыя лекі, напой, квас. Бяроза - дрэва-піянер: яна першай абжывае гары, высечкі і пусткі. Лепшыя дровы з бярозы. З яе робяць мэблю, розныя вырабы. Народ здаўна ўслаўляў і апяваў бярозу. Яе імем звалі месцы, дзе жылі людзі. Яе заўсёды высаджвалі каля жылля. Нядзіўна, што са словам бяроза ў Беларусі каля ста тапонімаў, не лічачы назваў урочышчаў, балот. Так атрымала сваю назву вёска Беразавец.

    1. Назвы ад тыпаў паселішчаў

     Найболей  тыповымі з гэтых назваў на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца наступныя: Гарадзішча, Мястэчка, Гарадец, Сяло, Навасёлкі, Селішча і т.д. Амаль усе яны належаць адносна буйным паселішчам.

     .

    1. Тапонімы з гідралагічнай асновай
 
    1. Назвы населенных пунктаў, звязаныя з рознымі  этнічнымі групамі  насельніцтва

     Міжэтнічныя працэсы, якія адбываліся ў мінулым, як у люстэрку адлюстраваны ў шматлікіх тапонімах Беларусі. Таму варта спыніцца на вельмі важнай групе беларускай нацыянальнай тапаніміі, якая дапаможа лепш зразумець, хто з розных плямёнаў, народнасцяў і этнічных груп, дзе і калі жыў на беларускай зямлі.

     Этнатапонімы ў Беларусі вельмі шматлікія - каля 500. Беларусы як народнасць сфармаваліся ў XIV-XVI стагоддзях на той зямлі, дзе яны жывуць і ў нашы дні, ва ўмовах самых цесных кантактаў з народамі-суседзямі, асабліва балцкага паходжання. Міжэтнічныя сувязі нашых продкаў з іншымі народамі не спыніліся і пасля таго, як была сфармаваная беларуская нацыя.

     На  розных гістарычных этапах адбывалася перасяленне на нашы землі людзей з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі. З XVI стагоддзя на беларускай зямлі ў якасці палонных было расселена шмат татараў.

     Некаторыя дэмаграфічныя працэсы адлюстраваны ў тапаніміі Карэліцкага раёна.

     Ятвезь – вёска ў Райцаўскім сельсавеце Карэліцкага раёна.

     Вёсак з назвай Ятвезь, Яцвезь, Яцвязь на Беларусі больш за дзесяць. Месца іх знаходжання — строга вызначаная тэрыторыя: захад і цэнтр Гродзенскай вобласці (у асноўным па цячэнні Нёмана) і паўночна-ўсходняя ўскраіна Брэсцкай вобласці. Толькі адна вёска Яцвязь аказалася на ўсходзе Мінска.

     Назвы Яцвезь — Яцвязь паходзяць ад імя балтыйска-прускага племені яцвягаў. У Гродзенскім Панямонні яцвягі былі карэннай, вядомай з X стагоддзя, народнасцю. Шматлікія ўпамінанні пра іх данеслі да нас рускія летапісы — перш за ўсё Іпацьеўскі, а таксама польскія і нямецкія хронікі.

     Яцвягі ў сваім развіцці, відаць, так і не пераступілі сямейна-родавых рамак грамадскага ўпарадкавання. Аднак старажытныя летапісцы надаюць яцвягам шмат увагі. I таму сёння, хаця народнасць тая знікла, мы можам не толькі абрысаваць граніцы іх былой тэрыторыі, назваць галоўныя паселішчы, імёны выдатных воінаў-важакоў, але і маем уяўленне пра іх побыт і лад жыцця. Прычына такой, як бы цяпер сказалі, павышанай увагі летапісцаў да невялікага прускага племені выклікана незвычайнай ваяўнічасцю і бязлітаснасцю яцвягаў.

     Пазнейшыя гісторыкі называюць іх вечнымі бадзягамі, нястомнымі, бясстрашнымі паляўнічымі і воінамі, з якіх мала хто паміраў каля хатняга ачага. Астанкі іх спачываюць у панямонскіх лясах і на незлічоных ратных палях.

Информация о работе Тапаніміка населенных пунктаў Карэліцкага раёна