Тапаніміка населенных пунктаў Карэліцкага раёна

Автор: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2012 в 11:15, реферат

Описание работы

Геаграфічныя назвы, іх паходжанне і гісторыя фармавання цікавілі людзей з глыбокай старажытнасці. Яшчэ ў працах антычных географаў і гісторыкаў можна знайсці спробы тлумачэння асобных тапонімаў.
Тапаніміка (греч. "месца" + "імя"), навука, якая вывучае геаграфічныя назвы (тапонімы), заканамернасці іх узнікнення, развіцця, функцыянавання.

Работа содержит 1 файл

Тапаніміка населенных пунктаў Карэліцкага раёна.docx

— 41.61 Кб (Скачать)

     Суседзі з Польшчай, з мазаўчанамі, з галіцка-валынскімі княствамі, яцвягі на працягу X—XIII стагоддзяў пастаянна рабілі на гэтыя землі спусташальныя набегі, бязлітасна распраўляліся з людзьмі, нікога не пакідаючы ў жывых. Страшная памяць пра яцвягаў доўгі час захоўвалася на ўсходзе Польшчы.

     Самастойна і ў саюзе з татарамі яцвягі нападалі таксама і на рускія землі. У першы паход супраць іх хадзіў у 983 годзе князь Уладзімір Святаславіч. Тройчы — у 1038, 1040 і 1044 гадах — «ваяваў яцвягаў» Яраслаў Мудры.

     У 1102 годзе хадзіў на яцвягаў полацкі князь Барыс Усяславіч, які ў знак перамогі (па В. Тацішчаву) заснаваў горад Барысаў. Ваявалі з яцвягамі і галіцкія князі.

     Апошнія ўпамінанні пра яцвягаў (у польскіх хроніках) адносяцца да XVI стагоддзя. Народ знік. Знікла і бяспісьменная, блізкая да прускай, мова яцвягаў, хаця яе сляды яшчэ ў XVIII—XIX стагоддзях знаходзілі ў літоўскай і беларускай мовах. Частка яцвягаў з Панямоння была адціснута ў Літву і Сувалкію, частка асімілявалася сярод беларусаў.

     Такім чынам, вёскі з назвамі Яцвезь — Яцвязь, якія здзіўляюча дакладна вызначалі граніцы старажытных яцвяжскіх зямель, засталіся бадай што адзіным напамінкам пра старадаўніх абарыгенаў Панямоння — ваяўнічага племені яцвягаў.

     Вялікая і Малая Вобрына  – вёскі Ярэміцкага сельсавета Карэліцкага раёна.

     Обры - славянская летапісная назва авар . Па нашым летапісе Обры сталі валодаць некаторымі славянскімі плямёнамі пасля гунаў, з пачатку VI стагоддзя. Летапіс захаваў памяць аб гвалтах Обраў над дулебскімі жонкамі, якія служылі ім замест канёў і валоў. Па летапісным апісанні, яны былі моцныя целам і ганарлівыя розумам, і за свой гонар былі знішчаныя Богам усе да аднаго. Ёсць прымаўка  і зараз: "загінулі як обры". Царства Обраў было знішчана ў VII ст. часткова правадыром чэхаў Само, часткова франкамі.

     На  Беларусі каля 10 тапонімаў з асновай  “Обры” 

    1. Тапонімы, звязаныя з заняткамі  насельніцтва
 
    1. Айконімы, узнікшыя дзякуючы гістарычным  падзеям і ўмовам жыцця ў розныя часы
 
    1. Назвы савецкага часу
 
 

     Заключэнне 

     Усё на Зямлі мае свой адрас. Адрасная функцыя геаграфічных назваў найболей важная і неабходная чалавечаму грамадству. Немагчыма прадставіць сучасны свет без геаграфічных імёнаў. Спыняць сваю дзейнасць пошта і тэлеграф, чыгункі, замруць самалёты ў аэрапортах і судны ў безназоўных прычалах і пірсах. А як стануць распавядаць аб падзеях у розных частках Землі тэлевізійныя каментатары?

     Такім чынам, геаграфічныя назвы - важная палітычная прылада ва ўнутраным жыцці любой краіны, а таксама ў міжнародных зносінах.

     Без перабольшання можна сказаць, што мы жывем у свеце геаграфічных назваў. Яны вызначаюць месца нашага нараджэння, сталага жыхарства і працы.

     Тапанімічныя  даследаванні могуць аказаць вялікую  дапамогу геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, лінгвістыцы. Пераход ад рашэння  асобных пытанняў тапанімікі да высвятлення  агульных заканамернасцяў павысіў  бы значэнне тапанімікі як аднаго з  метадаў навуковага даследавання. Знойдзеныя заканамернасці дапамаглі бы ўсталяваць адносны узрост паселішчаў, выявіць знікшыя і парушаныя геаграфічныя ландшафты, высвятліць карціну мінулых эканамічных сувязяў, месцаў здабычы карысных выкапняў, прадпрыемстваў, накірунак міграцыі насельніцтва. Вялікае значэнне маюць тапанімічныя даследаванні для вывучэння тыпаў і гісторыі ўзнікнення населеных пунктаў, феадальных землеўладанняў, культурных сувязяў на тэрыторыі асобных раёнаў і частак рэспублікі.

     Вялікае значэнне ўяўляе выкарыстанне тапанімікі ў інтарэсах турызму. У распаўсюджванні тапанімічных ведаў асабліва вялікая роля экскурсаводаў. Галоўным у іх аповядзе павінна быць навуковае тлумачэнне сучаснай назвы, пададзенае ў займальнай агульнадаступнай форме.


Информация о работе Тапаніміка населенных пунктаў Карэліцкага раёна