Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Декабря 2011 в 19:59, контрольная работа

Описание работы

Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння.

Содержание

Уводзіны
1.Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай.
2.Дзяржауна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.
3.Сацыяльна-эканамічнае жыцце Рэспублікі Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
4.Рэлігійныя канфесіі на Беларусі.Берасцейская царкоуная унія.
Заключэнне.
Спіс літаратуры.

Работа содержит 1 файл

Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай.docx

— 69.50 Кб (Скачать)

4.Рэлігійныя  канфесіі на Беларусі.Берасцейская  царкоуная унія.

Па меры ўзрастання супернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у ХV-ХVІ стст. узрастала  заклапочанасць вялікакняскай адмiнi-страцыi той акалічнасцю, што мясцовае праваслаўнае святарства, а ра-зам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-палiтычным уплывам праваслаўнай Масквы. Са стварэннем у ёй самастойнага і не залежнага  ад Канстанцінопаля патрыярхату (1589) мясцовыя права-слаўныя iерархi, у тым  лiку мiтрапалiт Кiеўскi, трапiлi у прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш  занепакоiла элiту РП.

 На той  час праваслаўная царква ВКЛ  перажывала не лепшыя ча-сы. Па  сутнасці, асноўнай яе сацыяльнай  апорай з’яўлялася бяспраў-нае  сялянства і гарадскія нізы. Праваслаўныя  святары выказвалi цікавасць да  ўніі, спадзеючыся атрымаць роўнае  з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва  ў Сенаце, або для таго, каб  зусім не застацца без паствы. У 1595-1596 гг. асобныя праваслаўныя  іерархі наведалi папу Рымскага  і атрымалі яго блаславенне  на ўнiю. Для яе канчатковага  зацвярджэння ў Брэсце быў  скліканы царкоўны сабор. 9 кастрычнiка  прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэкакаталiцкай царквы. Жыгiмонт III Ваза ўнiверсалам ад 15 лістапада  1596 г. зацвердзiў гэты акт i заклiкаў  жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць  унiяцкiх бiскупаў.

 Новая  канфесiя прызнавала вяршэнства  папы Рымскага, запазычвала каталiцкiя  дагматы, крыж і распяцце, убранства  храмаў, але захоўвала абраднасць  і богаслужэнне на царкоўна-славянскай  мове. Акрамя таго, уніяцкім святарам  дазвалялася мець сям’ю.

 Укараненне  ўнiяцтва на Беларусi адбывалася  няпроста. Па-першае, пэўная частка  заможных пластоў насельніцтва  ўбачыла ў ім каталіцкую экспансію.  Па-другое, не ўсе праваслаўныя  прыходы далучыліся да ўніі. І  калі ў 1620 г. на Ўкраіне была  адноўлена праваслаўная царква, то ёй падпарадкавалася ўсё  праваслаўнае насельнiцтва Беларусi. Па-трэцяе, у шэрагу выпадкаў гвалтоўная  актыўнасць святароў па неадкладным  пераўтварэнні праваслаўных прыходаў  ва ўніяцкія выклiкала процiдзеянне  вернікаў. Так, 12 лістапада 1623 г. у  Вiцебску быў забiты полацкi уніяцкі  арцыбiскуп Iясафат Кунцэвіч. Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi удзел вернiкi праваслаўных прыходаў  не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.

 Па даручэннi папы Рымскага Жыгiмонт III Ваза  накiраваў у Віцебск войскi  з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку горад быў пазбаўлены  магдэбургскага права. Са знятых  з праваслаўных храмаў званоў  быў адлiты адзiн вялiкi –  у памяць Кунцэвiча. Па прыгавору  суда два бурмістры і 17 жыхароў  былі пакараны смерцю. Кароль  РП загадаў уніяцкаму святарству  надалей больш памяркоўна, без  гвалту распаўсюджваць веру, і  гэта дало своё плён. Нават  пісьменнік М. Сматрыцкі, які  спачатку шчыра выступаў супраць  уніяцтва, у сваіх апошніх творах  канца 1620-х гг. далучыўся да  ўніі і асудзіў праваслаўе.

 Асобныя  праваслаўныя шляхцічы і святары  працягвалі барацьбу за аднаўленне  самастойнасці сваёй царквы. Пасля  смерці Жыгімонта III Вазы новы  кароль Уладзіслаў ІV (1632-1648) быў  вымушаны аднавіць праваслаўную  іерархію і ў наступным годзе  зацвердзіў мітрапалітам П. Магілу. Сейм, скліканы ў 1635 г. пацвердзіў  свабоду дзейнасці дзвюх «рускіх»  цэркваў – праваслаўнай і ўніяцкай.

 Пад час  контррэфармацыі праваслаўная шляхта  прымала ўнiю. Так, у 1660 г.  ва ўсёй РП католiкi складалi  ужо 43%, унiяты – 33, праваслаўныя  – 10, iўдзеi – 9, людзі ўсіх іншых  вер –5 % ад колькасцi усiх жыхароў  дзяржавы.

 Уніяцкая  царква ўтварала Кіеўскую мітраполію (з цэнтрам у Вільні) у складзе  9 епархій, з якіх 5 прыпадала на  беларускія землі. Папа Рымскі  прызначаў кіраўніка ўніяцкай  царквы – мітрапаліта, які,  у сваю чаргу, мог прызначаць  кіраўнікоў епархій. У адрозненне  ад каталікоў, адзіным манаскім  ордэнам уніятаў з’яўляўся ордэн  базыльянаў (св. Васілія Вялікага). Да  першага падзелу РП на тэрыторыі  Беларусі існавала 55 базыльянскіх  кляштараў, буйнейшымі з якіх  былі Полацкі, Жыровіцкі, Менскі, Віцебскі і інш. Базыльяне мелі  свае навучальныя ўстановы, друкарні  і сярод іншых уніятаў вызначаліся  высокай адукаванасцю. Аберагаючы  сваю паству ад каталіцкага  ўплыву, яны выдавалі на блізкай  да беларускай мовы набажэнскую  літаратуру, чым дапамагалі беларусам  зберагчы сваю культурную ідэнтычнасць.

 Казацкія  атрады, якія траплялі на Беларусь  у час войн (1648-1651) (1654-1667), не рабілі  адрозненняў паміж католікамі  і ўніятамі і аднолькава жорстка  каралі тых і другіх. Такую  ж палітыку праводзілі ваяводы  Аляксея Міхайлавіча. Прычым, калі  каталіцкаму касцёлу дазвалялася  праводзіць службу на захад  ад Бярэзіны, то ўніяцтва забаранялася  паўсюдна. Нават паводле ўмоў  Андрусаўскага перамір’я (1667), кароль  абавязаўся не пашыраць унію  ў Магілёўскай епархіі.

 Праваслаўныя  іерархі РП з удзячнасцю прымалі  дапамогу рускіх цароў, але  не спяшаліся адмаўляцца ад  аўтаноміі, і толькі ў 1686 г.  Кіеўская мітраполія ўвайшла  ў падпарадкаванне патрыярха  маскоўскага. Але іх прававое  становішча па-ранейшаму было  горшым за становішча каталікоў  і ўніятаў. Напрыклад, пасля  вайны 1654-1667 г. ім не дазвалялася  займаць пасады ў магістраце.

 Сітуацыя  склалася такім чынам, што ў  канцы XVII – пачатку XVIII стст. праваслаўная  вера ў РП страціла аўтарытэт  настолькі, што тры яе епархіі  з чатырох перайшлі ва ўніяцтва. Адзіная Беларуская епархія імкліва  губляла сваіх прыхільнікаў. Пад  яе кантролем засталося толькі 130 цэркваў, а 164 царквы і 5 манастыроў  на працягу 1686-1754 гг. таксама далучыліся  да ўніі.

 Пад час  Паўночнай вайны з-за прысутнасці  ў РП іншаземных войскаў становішча  асноўных канфесій пэўным чынам  змянілася. Характэрна, што Пётр  І ставіўся да каталікоў даволі  прыхільна і нават дазволіў  ім адкрыць некалькі касцёлаў  у Расіі. Разам з тым праваслаўны  цар разглядаў уніятаў як здраднікаў  веры. З яго ведама ў 1706 г.  у Полацку было забіта пяць  манахаў-базыльянаў, мноства іх арыштавана  і вывезена ў Расію. Маёмасць  базыльянскіх кляштараў была  разрабавана рускай арміяй, а  ў 1710 г. ад полацкай Сафіі,  ператворанай у склад пораху, пасля выпадковага выбуху засталіся  адны руіны. У той самы час  цар накіраваў у Магілёў камісара  для абароны інтарэсаў праваслаўнага  насельніцтва, а ў 1717 г. дамогся  ад сейма прыняцця адпаведнага  закона ў абарону правоў іншаверцаў  усёй краіны. Такую ж палітыку  праводзілі Кацярына І, Лізавета  І і інш., але працэс умацавання  ўніі за кошт праваслаўя працягваўся. 

 У апошняй  трэці XVII – пачатку XVIII стст. уніяты  пераўзыйшлі ўплыў праваслаўнай  царквы. Таму паспрыялі вынікі  ўніяцкага царкоўнага сабору (з’езду), які адбыўся ў Замосці ў  ліпені-верасні 1720 г. пад старшынствам  папскага нунцыя. Паводле прынятых  пастаноў, у веравучэнне і працэдуру  ўніяцкага набажэнства ўводзіліся  асобныя лацінскія элементы (сімвал  веры, узгадванне імя папы рымскага), але традыцыі ўсходняй (праваслаўнай) царквы па-ранейшаму захоўваліся.  Нягледзячы на значныя дасягненні  уніятаў, іх канфесія намаганнямі  ксяндзоў часта падавалася як  непаўнавартасная, «хлопская» і  г. д., што ўрэшце правакавала  ўзрастанне напружанасці паміж  каталіцкай і уніяцкай элітамі.(4.396с.)  

Справа аб'яднання  каталіцкай і праваслаўнай веры ставілася  ў глабальным маштабе першапачаткова на Канстанцкім (1418 г.) і на Фларэнтыйскім (1438 г.) саборах. Упершыню на тэрыторыі  ВКЛ ідэю уніі падтрымаў Вітаўт, які бачыў непазбежнасць барацьбы праваслаўя і каталіцтва на сваіх землях. Таму пытанне царкоўнай уніі мела на землях ВКЛ амаль 200-гадовую гісторыю. Не дзіўна, што езуіты так ухапіліся за ідэю уніі - для іх унія была не новай самастойнай царквой, а толькі пераходным этапам ад праваслаўя да каталіцызма [2, с. 355]. Галоўнай прычынай падрыхтоўкі царкоўнай уніі стала імкненне да збліжэння царкоўных і свецкіх іерархаў ВКЛ і Польшчы.

Галоўным  тэарэтыкам уніі і яе ідэйным натхняльнікам  стаў езуіт Пётр Скарга (Павенскі), які  абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе  «Пра еднасць касцёла Божага» (1577 г.). У сваім шырокавядомым трактаце Скарга заклікаў праваслаўных грамадзян  ВКЛ вярнуцца да рашэнняў Фларэнтыйскага сабора, пагадзіцца з тымі «нязначнымі», на яго погляд, умовамі, якія прывядуць  да рэлігійнай згоды ў Рэчы Паспалітай. Ён накідаў шырокую праграму палітычна-культурнай дзейнасці на землях ВКЛ: раіць наладжваць супольныя сяброўскія сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных святароў, паноў, шляхты, браць пад апеку беларускія і  ўкраінскія школы, кнігавыдавецтвы, перакладаць  на польскую або «рускую» мову карысныя кнігі і г.д. Асаблівую ролю езуіт  надаваў каталіцкім вучоным, якія павінны  былі займацца апрацоўкай грамадскай думкі, «пераконваць» беларускіх і  ўкраінскіх паноў і шляхту, растлумачваць  неабходнасць рэлігійнай згоды, уніі, шкоднасць «схізмы» (праваслаўя).

Праваслаўныя  іерархі ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 г. і меў намер  пашырыць сваю ўладу на ўсю тэрыторыю  былой Кіеўскай Русі. Адначасова яны  разлічвалі атрымаць усе прывілеі і  правы каталіцкіх епіскапаў, абаперціся на падтрымку з боку Каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з  брацтвамі, якія выступалі сапраўднымі  абаронцамі праваслаўя, і рэфармацыйным  рухам [5, с. 287; 7, с. 55].

Першым з  праваслаўных іерархаў выказаў намер  прыняць унію львоўскі епіскап Гедэон Балабан, дзеля гэтага ён уступіў  у змову з луцкім епіскапам  Кірылам Цярлецкім, з якім да гэтага часу варагаваў. Яны пачалі схіляць  новага кіеўскага мітрапаліта Міхаіла  Рагозу склікаць сабор у Бельзе, без удзелу міран, для абмеркавання царкоўных праблем. Мітрапаліт вырашыў  склікаць сабор па справах уніі ў  Брэсце ў 1591 г. Цярлецкі, Балабан, мінскі епіскап Лаўрэнці Пельчыцкі і  холмскі Дыянісій Збіруйскі сабраліся  трохі раней у Бельзе і дамовіліся прыняць унію, з такім намерам  яны і прыехалі ў Брэст.

На Брэсцкім саборы вышэйшыя іерархі Праваслаўнай царквы скардзіліся на сваё гаротнае становішча і на нелады са свецкімі ўладамі. Цярлецкі прама заявіў, што  выхад толькі адзін - прыняць царкоўную  унію. Іерархі склалі грамату, у якой пісалі, што яны па абавязку пастыраў дзеля таго, каб выратаваць сваіх  прыхаджан ад бед, гатовы падпарадкавацца  рымскаму папе, калі будзе захавана ўсходняя абраднасць [1, с. 120]. У маі 1592 г. епіскапы перадалі грамату каралю Жыгімонту III, які выказаў ім удзячнасць, абяцаў розныя выгоды і «абарону ад нягод», роўныя правы з каталіцкім духавенствам.

Нягледзячы  на гэтыя захады сваіх духоўных лідараў, праваслаўныя вернікі не збіраліся  прымаць унію і лічылі гэтых чатырох  епіскапаў здраднікамі. Львоўскае  братства звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярха з просьбай дапамагчы  і прыслаць у ВКЛ свайго экзарха.

Між тым  памёр брэсцкі епіскап Мялеці Храбтовіч, і на яго месца ў 1593 г. быў узведзены сенатар і  кашталян Брэсцкі Іпаці Пацей, сваяк  вядомага абаронцы праваслаўя Канстанціна  Канстанцінавіча Астрожскага, які, аднак, хутка паразумеўся з Цярлецкім  і Балабанам і стаў галоўным арганізатарам  падрыхтоўкі уніі [4, с. 109 - 110].

К.К. Астрожскі  напісаў ліст Пацею, у якім выказаў  думку, што аб`яднанне цэркваў  павінны правесці перш за ўсё патрыярхі  Усходніх Цэркваў, а таксама маскоўскі  патрыярх, і раіў Пацею паехаць  у Маскву і там папрасіць Вялікага князя Маскоўскага і мясцовых духоўных асоб, каб яны дапамаглі  Праваслаўнай царкве ВКЛ. На гэта Пацей  адказаў, што паездкі ў Маскву баіцца, бо там яго могуць арыштаваць і пакараць, і пісаў, што калі сам  князь не дасягнуў пагаднення з мітрапалітам, «то і ён сам не адважваецца  слова сказаць пра такія рэчы, бо мітрапаліт непрыхільны да рымлян». Гэта была відавочная няпраўда - Рагоза быў патаемным прыхільнікам уніі..

Прыхільнікі уніі не змаглі прыцягнуць на свой бок  К. Астрожскага і атрымаўшы рашучы адказ [3, с. 46-47], вырашылі паспяшацца з  прыняццем уніі. З гэтай мэтай  шэраг вышэйшых асоб Праваслаўнай царквы, прыхільнікаў уніі (епіскапы Балабан, Рагоза, Пацей, Збіруйскі, Пельчыцкі  і іншыя), у чэрвені 1595 г. падпісалі  акт аб прыняцці уніі.

22 верасня  1595 г. адбылася нарада прыхільнікаў  уніі, на якой абмяркоўвалася  пытанне заключэння уніі і  накіравання пасольства ў Рым.  Адначасова адзначалася, што пад  уплывам агітацыі К. Астрожскага  народ настроены супраць будучай  уніі. Адначасова епіскапы далі Цярлецкаму і Пацею даручэнне наведаць рымскага папу Клімента VIIІ і зацвердзіць аб'яднанне Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў пад яго ўладай. 15 лістапада 1595 г. Іпаці Пацей і Кірыл Цярлецкі прыбылі ў Рым і перадалі ў папскую канцылярыю шэраг дакументаў, абапіраючыся на якія рымскі першасвятар мог прыняць рашэнне аб заключэнні царкоўнай уніі: 1) дамову епіскапаў ад 1 снежня 1594 г.; 2) артыкулы ад 1 чэрвеня 1595 г.; 3) саборнае пасланне папе ад 12 чэрвеня 1595 г.; 4) лісты караля і каталіцкіх біскупаў [6, с. 64-65]. Справу падрыхтоўкі уніі ўскладніў Клімент VIIІ, які ў сваёй буле, высланай мітрапаліту Рагозе адразу пасля выезду з Рыма Цярлецкага і Пацея, патрабаваў яшчэ і ўвядзення ва уніяцкую царкву каталіцкага набажэнства. Епіскапы прадбачылі непазбежнасць абурэння праваслаўных і адправілі папе ліст, у якім прасілі яго адмяніць сваё патрабаванне. Клімент VIII згадзіўся і задаволіўся толькі падначаленнем праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай сваёй уладзе [2, c. 357]. Пасля атрымання з Рыма згоды на унію і ў адпаведнасці з універсалам Жыгімонта ІІІ у Брэсце ў царкве Святога Мікалая на пачатку кастрычніка 1596 г. сабраўся царкоўны сабор, мэтай якога было абвяшчэнне царкоўнай уніі. Адначасова па ініцыятыве Канстанціна Астрожскага ў доме пратэстанта Райскага сабраўся праваслаўны царкоўны сабор, які пракляў усіх, хто прысутнічаў на уніяцкім саборы і пазбавіў іх сана. У адказ уніяцкі сабор зрабіў тое самае ў дачыненні да сваіх апанентаў.

Информация о работе Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай