Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Декабря 2011 в 19:59, контрольная работа

Описание работы

Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння.

Содержание

Уводзіны
1.Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай.
2.Дзяржауна-палітычны лад Рэчы Паспалітай.
3.Сацыяльна-эканамічнае жыцце Рэспублікі Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
4.Рэлігійныя канфесіі на Беларусі.Берасцейская царкоуная унія.
Заключэнне.
Спіс літаратуры.

Работа содержит 1 файл

Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай.docx

— 69.50 Кб (Скачать)

Абодва бакі ўяўлялі сабою ўзброеныя лагеры, шатры і гарматы пакрывалі  наваколле Брэста. Католікі, каб  не дапусціць ніякага ўздзеяння  праваслаўных на Рагозу, узялі яго  пад свой кантроль і ахову. Каб  пазбавіць праваслаўных магчымасці весці саборныя нарады ў царкве, Іпаці Пацей, епіскап брэсцкі, загадаў  зачыніць усе храмы, і праваслаўныя вымушаны былі выбраць для пасяджэнняў  сабора прыватны дом, у якім знаходзілася вялікая зала, што служыла пратэстанцкай  малельняй. Праваслаўныя падзяліліся  на дзве часткі - свецкую і духоўную, вызначылі парадак пасяджэнняў  і пасля асвячэння залы духоўнага  сабора пачалі сваю дзейнасць [4, с. 122-123]. Насуперак канонам, патрабуючым  асуджэння вінаватых і іх ушчування, епіскапы не выслухалі меркаванняў  праваслаўных і адразу прызналі іх вінаватымі. Пытанне аб уніі не абмяркоўвалася на уніяцкім саборы, а толькі была прачытана  папская зацвярджальная грамата  на унію. 9 (19) кастрычніка 1596 г. пасля  ўрачыстай працэсіі пад час набажэнства  была абвешчана знакамітая Брэсцкая (Берасцейская) царкоўная унія. Новаствораная  Уніяцкая царква захавала свае структуры: усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі беларускія землі, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская, Полацкая, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская), а уніяцкі мітрапаліт захаваў тытул мітрапаліта кіеўскага з кафедрай у Навагрудку і Вільні. Праваслаўныя епіскапы ВКЛ выступілі супраць заключанай уніі і адзначылі, што пытанне аб адзінстве цэркваў павінны вырашаць сусветныя саборы, і што яна можа сапраўды адбыцца толькі пры ўмове ліквідацыі ўсіх супярэчнасцей паміж Праваслаўнай і Каталіцкаю цэрквамі ў веры і абрадах і згодзе ўсіх усходніх патрыярхаў. Іерархі Праваслаўнай царквы 9 кастрычніка 1596 г. прынялі рэзалюцыю і надалей цвёрда прытрымлівацца праваслаўя і не падпарадкоўвацца пастырам-уніятам [3, с. 50-52]. Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцкай царквы вызначаны трыццаццю трыма «Берасцейскімі артыкуламі», прызнанне якіх стала галоўнаю ўмовай заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю Праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця Яны агаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці Уніяцкай царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад рымскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапату, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі. Праваслаўныя епіскапы, якія падпісалі унію, прызнавалі над сабою вяршэнства папы рымскага, але праваслаўная абраднасць павінна была заставацца ранейшай [5, с. 287; 7, с. 331]. Разам з тым Уніяцкая царква прызнавала догмат аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога-Бацькі, але і ад Бога-Сына («філіокве», з цягам часу былі прыняты і іншыя асноўныя рымска-каталіцкія дагматы). Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. рэзка пагоршыла становішча Праваслаўнай царквы ВКЛ, якую пазбавілі апошніх праяў апякунства з боку закона і дзяржавы. Уніяцкімі храмамі ў асноўным станавіліся праваслаўныя цэрквы, што не магло падабацца тым праваслаўным вернікам, якія не жадалі мяняць веру. З пункту гледжання свецкіх уладаў і уніяцкіх іерархаў, Уніяцкая царква становіцца свайго роду пераемніцай Праваслаўнай царквы, а праваслаўныя веруючыя павінны былі або падпарадкавацца уніяцкім епіскапам або апынуцца па-за законам, як гэта ў выніку фактычна і адбылося [8, с. 114]. Аб'яднанне, якое здзяснялася падманам і гвалтам, не спрыяла аб'яднанню Праваслаўнай і Каталіцкай царквы, а прывяла да з'яўлення новай - Уніяцкай, што істотна ўскладніла рэлігійныя і нацыянальна-культурныя супярэчнасці на Беларусі, Украіне і Літве. Такім чынам, пасля Брэсцкага сабора 1596 г. на землях ВКЛ з`явілася новая царква - Уніяцкая, якая з цягам часу ахапіла абсалютную большасць вернікаў. Па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму. Але, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы.

Заключэнне.

Такім чынам  бачым, что галоунае багацце таго часу – зямля, належала феадалам, прычым большая частка зямель была у маемасць невялікай групы магнатау і багатейшай шляхты.

 Сялянства  канчаткова апынулася у залежнасці  ад феадала, стала прыдаткам  да зямлі. Шматлікія падаткі,  цяжкім каменем ляжалі на плячах  простага мужыка. Не паляпшалі  яго становішча і войны, прайшоушыя  па землях Беларусі. Вынікам эксплуатацыі  станавіліся сялянскія паустанні.  У выніку некаторых паустанняу  улада на короткі час пераходзіла  да бунтаушчыкоу, але усе паустанню  былі у канцы канцоу разбіты,  кіраунікі выступленняу жорстка  караліся. Такія пратэсты прыносілі  некаторае палабленне павіннасцей,  але не змянялі сітуацыі у  цэлым.

 Гарады  канцэнтравалі у сабе рамяство  і гандаль , аказвалі дзейнасны  уплыу на развіцце культуры. У  азначаны перыяд назірауся даволі  высокі узровень развіцця гарадоу.  Гарадскія улады і шляхецтва  пастаянна змагаліся за большую  удаду над горадам. Гаджане,  як і сяляне плацілі шмат  падаткау, але іх становішча мажна  назваць больш прывабным. Для  оховы сваіх інтарэсау рамеснікі  і гандляры аб’ядноуваюцца у  арганізацыі (цэхі і гільдыі). У XVIII стагоддзі з’яуляюцца мануфактуры,  якія у асноуным канцэнтруюцца  у малых гарадах і мястэчках.  Развіваецца як унутраны гандаль,  так і знешні.

Спіс  літаратуры.

1.У.М.Ігнатоускі  “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.”Мінс  “Беларусь”,1992г.

2.ЮхоЯ.А. “кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі”Мінск 1992г.

3.Статут  Вялікага княства Літоускага 1588г.Мінск  1989г.

4.Даунар-Запольскі  М.В.”Гісторыя Беларусі” Мінск  1994г.

5.Гісторыя  Беларусі”Беларусь у часыРэчы  Паспалітай”. Том трэці.Мінск  “Современная школа”экаперспектыва””2007г.

6.Унія у  дакументах.Мінск 1997г.

Информация о работе Беларускія землі у складзе Рэчы паспалітай