Шматузроўневая нацыянальная свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай ў ХVІІ-ХХст

Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Ноября 2012 в 22:11, реферат

Описание работы

«Дагэтуль не распрацаваны абраз і развіццё нацыянальнага пытання ў межах Рэчы Паспалітай, без якога нельга надежным чынам зарыентавацца ў тым, як разумеўся змест нацыянальнай ідэі. Мы не ведаем дастаткова гэтай праблемы з боку грамадзян Рэчы Паспалітай няпольскай нацыянальнасці; не ведаем, якая была нацыянальная ідэалогія жыхароў Літвы... Паводле ўрыўкавага матэрыялу мы адчуваем, што гэтыя пытанні не былі тагачаснай эпосе цалкам чужыя».

Содержание

Уводзіны 3
1. Рэч Паспалітая Абодвух Народаў …………………………………………....4
2. Паланізацыя…………………………………………………………..............5-7
3.Двухузроўневая і трохузроўневая нацыянальная свядомасць……………8-12
4.Шматузроўневая гістарычная свядомасць……………………………......13-16
5. Феномен «краёўцаў»…………………………………………………….........17
6. Тутэйшыя……………………………………………………………………...18
7. Заключэнне…………………………………………………………………………………………….…….19
8.Літаратура...........................................................................................................20

Работа содержит 1 файл

Акадэмiя кipaвання.doc

— 2.30 Мб (Скачать)


Акадэмiя кipaвання  
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь


Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                            Рэферат па тэме:

Шматузроўневая нацыянальная

свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай

ў ХVІІ-ХХст.

 

 

 

 

                                                Выканаў студэнт 1 курса    

                                        спецыяльнасці “Дзяржаўнае

                                                      кіраванне і эканоміка”, 2 групы

Чэпікаў Яўген

                               

 

 

 

 

 

 

Мiнск 2011

Змест

Уводзіны 3

1. Рэч Паспалітая Абодвух Народаў …………………………………………....4

2. Паланізацыя…………………………………………………………..............5-7

3.Двухузроўневая і трохузроўневая нацыянальная свядомасць……………8-12

4.Шматузроўневая гістарычная свядомасць……………………………......13-16

5. Феномен «краёўцаў»…………………………………………………….........17

6. Тутэйшыя……………………………………………………………………...18

7. Заключэнне…………………………………………………………………………………………….…….19

8.Літаратура...........................................................................................................20

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

  

 Напачатку трэба прыгадаць Станіслава Ката, знакамітага гісторыка культуры, які ў апублікаванай у 1938 годзе працы «Нацыянальная свядомасць у Польшчы XV-XVII стагоддзяў» пісаў:

«Дагэтуль не распрацаваны абраз і  развіццё нацыянальнага пытання  ў межах Рэчы Паспалітай, без якога  нельга надежным чынам зарыентавацца ў тым, як разумеўся змест нацыянальнай ідэі. Мы не ведаем дастаткова гэтай праблемы з боку грамадзян Рэчы Паспалітай няпольскай нацыянальнасці; не ведаем, якая была нацыянальная ідэалогія жыхароў Літвы... Паводле ўрыўкавага матэрыялу мы адчуваем, што гэтыя пытанні не былі тагачаснай эпосе цалкам чужыя».

     

 

    Існуюць розныя пункты гледжання па дадзеным пытанні, часам нешматлікія факты нацыянальнай свядомасці. Гістарычнае значэнне нацыянальнай свядомасці ў Беларусі яшчэ да канца не атрымала адэкватнай ацэнкі. Таму я стаўлю перад сабой мэту не проста вывучыць гісторыю шматузроўневай нацыянальнай свядомасці на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай ў XVII-XX ст., але паказаць крыніцы заканамернасці, абгрунтаваць гістарычную неабходнасць вывучэння гэтага матэрыялу. 
    Тэма майго рэферата з'яўляецца актуальнай, бо любое новае апусканне ў гісторыю народа вядзе да фарміравання новай нацыянальнай самасвядомасці. Практычнае вывучэнне дадзенага пытання неабходна таксама і ў сувязі з тым, што, на вялікі жаль, свет не стаў бяспечней. Вывучыўшы мінулае, неабходна ўлічыць яго горкія ўрокі і пайсці ў мірную будучыню.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэч Паспалітая Абодвух Народаў

 

   Пытанне шматузроўневасці нацыянальнай свядомасці я хачу тут прадставіць у гістарычным кантэксце, у падвалінах якога ляжыць шматнацыянальны характар Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, якая сфармавалася ў выніку Люблінскай уніі 1569 г. Народаў у ёй, аднак, было болей за два. Каралеўскі сакратар пры Жыгімонце Аўгусце (а пазней ар-хібіскуп львоўскі) Ян Дымітр Салікоўскі, беручы слова ў пару першай вольнай элекцыі, пісаў: «Калі ў адной Рэчы Паспалітай і ў супольным Каралеўстве сядзяць Паляк, Літвін, Прусак, Русак, Мазур, Жмудзін, Інфлянт, Падляшанін, Валынчык, Кіяўлянін, не бачу ніякага шляху, каб яны маілі абраць пана са свайго народа». Салікоўскі акцэнтаваў рэгіянальныя падзелы, характэрны для іх партыкулярызм і праявы недаверу альбо непрыязі, якія адгэтуль часамі вынікалі. Але не яны акрэслівалі найважнейшыя на той час падзелы. Паняцце народа было цесна звязанае з паняццем дзяржавы. Таму федэрацыйную дзяржаву, якая паўста-ла ў выніку рэальнай уніі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, называлі Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў. Гэта выяўлялася ў канстытуцыях, гэткаю была і пануючая свядомасць шляхты. Тагачасны народ быў перадусім народам палітычным. У ягоны склад уваходзілі грамадзяне, якія чынна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці, а значыць, шляхта. Таму палякам быў грамадзянін Кароны як з этнічна польскіх, так і рускіх земляў; аналагічна літвінам быў шляхецкі «тубылец» (азначэнне з крыніц) Вялікага Княства, не-залежна ад яго этнічнага паходжання і мовы, якую ён ужываў.

Гэта не азначае, быццам у межах  абодвух палітычных народаў —  польскага і літоўскага — не адрознівалі  палякаў ці літвінаў ад русінаў. Адрозненні былі выразныя як у моўнай, так і  ў рэлігійнай сферы. У 1569 г. у Любліне, прымаючы дапучэнне да Кароны, валынская шляхта агаварыла сабе, і гэта было ўпісана ў інкарпарацыйны акт, што ўсе паперы і дакументы, у тым ліку і адрасаваныя да валынскіх зямянаў (гэта таксама тагачасны рэгіянальны тэрмін) з каралеўскай канцылярыі, будуць пісацца рускаю моваю і асобным рускім пісарам. Пра гэта згадвалася ня раз і ў першай палове XVII ст. Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. праваслаўная шляхта на чале з князем Канстанцінам Астрожскім стала на абарону «старажытнай рэлігіі грэцкай». Над адрозненнямі, аднак, пераважала саслоўная салідарнасць. Яе вызначала прывабнасць шляхецкіх прывілеяў, з якіх руская шляхта карысталася нароўні з польскай ці літоўскай.

 

 

 

 

 

Паланізацыя

 

    3 цягам часу, асабліва на працягу XVII ст., прагрэсавала моўная і культурная паланізацыя як рускай, так і літоўскай шляхты. Захоўвалася, аднак, свядомасць літоўскай дзяржаўнай адметнасці, грунтаванай не толькі на традыцыі і гісторыі, але і на рэальных інтарэсах шляхты і магнатаў Вялікага Княства. Прывядзем ліст Януша Радзівіла I, які пісаў у 1615 годзе да свайго сына, гетмана палявога літоўскага Крыштафа: «Хоць сам я літвінам нарадзіўся і літвінам давядзецца мне памерці, аднак у нашай айчыне мусім ужываць idioma польскага».

 

 

 

 

 

 

Януш Радзівіл

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паланізацыя пераважнае большасці  літоўскай і беларускай, а на Кароннай Русі — украінскай шляхты — прагрэсавала стыхійна, праз перайманне польскіх ідэяў, культурных узораў і мовы шляхецкім народам Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Надалей, аднак, захоўвалася ўсведамленне палітычнай адасобленасці абедзвюх дзяржаў, злучаных «святымі повязамі уніі». Праніклівы даследчык літоўскай мінуўшчыні Адольфас Шапока так характарызаваў польска-літоўскія стасункі пасля Люблінскай уніі: «Шляхецкія правы былі польскага паходжання, і таму часта нават літвіны называлі абедзве дзяржавы Польшчаю, а іх вырашальны грамадскі слой — польскім народам. Аднак, гэта была толькі грамадская і культурная супольнасць. Палітычна гэта былі дзве, хоць нават з'яднаныя аднароднай арганізацыяй, аднак асобныя дзяржавы, якія самі дбалі пра свае ўласныя справы». У гэтых развагах А. Шапока сцвердзіў існаванне ў пануючым саслоўі Літвы гістарычнай двухузроўневасці нацыянальнага пачуцця.

          Шматлікія крыніцы сведчаць, што, пачынаючы з XVII ст, адрозніваліся вузейшая айчына — Літва— і шырэйшая, Рэч Паспалітая, якую часта называлі таксама Польшчаю. Як грамадзяне Кароны, так і літвіны былі паводле тагачасных паняццяў палякамі. Гэтае паняцце, аднак, мела тады палітычны, а не этнічны характар. Гэткі ж палітычны характар мела акрэсленне «літвін». Ім азначалася шляхта, якая паходзіла як з этнічна літоўскіх, так і з беларускіх земляў. Як правіла, яна была дзвюхмоўнаю. У магнацкіх палацах і зямянскіх дварах гаварылі па-польску, захоўваючы літоўскую і беларускую мовы для кантактаў з народам. Затое дробная шляхта — літоўская ў Жмудзі, беларуская ў Беларусі — надалей гаварыла дома па-літоўску ці беларуску. Польскай мове, аднак, вучыліся ў школе, пад час службы на панскім двары, у войску. Вучыліся тым ахвотней, што польская мова мела характар адрозніка, які сведчыў аб прыналежнасці да шляхецкага грамадска-культурнага кола.

    Калі ў 1588 г. III Статут Літоўскі быў апублікаваны клопатам падканцлера літоўскага Льва Сапегі на «рускай» (старабеларускай) мове, то наступныя выданні, пачынаючы ад 1614 г, друкаваліся ў старанным і прыгожаю моваю пісаным польскім перакладзе.

 

Леў Сапега

 

 

Што далей то часцей па-польску складаліся і юрыдычныя акты, якія ўпісваліся ў судовыя кнігі з захаваннем толькі рускіх інтытуляцыяў, пакуль у 1696 годзе соймавая канстытуцыя не прызнала польскую мову за афіцыйную мову Вялікага Княства. На гістарычнай Літве, аднак, педантычна прытрымліваліся канстытуцыйных адрозненняў і асобнай, уласнай сістэмы права.

Асабліва выразна пачуццё палітычнай асобнасці шляхты Вялікага Княства абазначылася пад час Чатырохгадовага Сойму, які працаваў пад вузлом дзвюх канфедэрацыяў: кароннае на чале са Станіславам Малахоўскім і літоўскае пад кіраўніцтвам Казіміра Нестара Сапегі. Плёнам Чатырохга-довага сойму была, як вядома, не толькі унітарная Канстытуцыя 3 мая 1791 г., але і папраўка да яе — Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў ад 20 кастрычніка таго ж года, якая, умацоўваючы повязі ў сферы вайсковай арганізацыі і скарбу, гарантавала далейшае існаванне центральных літоўскіх устаноў, асобны судовы лад і ўласную сістэму права. Для грамадзян Літвы забяспечвалася палова месцаў у цзнтральных установах Рэчы Паспалітай. 3 гэтай нагоды Казімір Нестар Сапега казаў: «Панаванню Жыгімонта Аўгуста народы абавязаныя уніяй. Панаванню Станіслава Аўгуста будуць абавязаныя яшчэ мацнейшым яе яднаннем з азначэннем свае самастойнасці».

 

 

 

 

 

Двухузроўневая  і трохузроўневая  нацыянальная свядомасць

 

 Збліжэнне Кароны і Вялікага Княства перад абліччам знадворнай небяспекі на схіле XVIII ст. ішло ў пары з захаваннем федэрацыйнай мадэлі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Гэта знаходзіла выраз у дэманстрацыі двухузроўневай, а часам і трохузроўневай нацыянальнай свядомасці. Моцна выяўлялася яна і пазней, ужо пасля падзелаў, у моманты патрыятычных уздымаў і нацыянальных паўстанняў, становячы форму, якая лучыла пачуццё палітычнай еднасці з усведамленнем асобнасці жыхароў гістарычнай Літвы. Так, пад час паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі Найвышэйшая Нацыянальная Рада Вялікага Княства Літоўскага ў маніфесце ад 22 мая 1794 г. так апелявала да патрыятычных пачуццяў яго жыхароў:

«Грамадзянін! (...) Усемагутны Бог, вызваляючы Народ Польскі з жорсткага  ярма няволі, учыніў кракаўскую зямлю  калыскаю новае вольнасці палякаў  і вось спаслаў на тую святую зямлю  нашага суродзіча, грамадзяніна Літвы... Чалавек той... удыхнуў парыў сваёй адвагі ў душы змагарных літвінаў. Яму мы абавязаныя нашай Айчынай. Яму мы абавязаныя вяртаннем нашай славы палякаў».

Не інакш бачыў адносіны «літвіны — палякі» і прадстаўнік літоўскай арыстакратыі князь Міхал К. Агінскі, які імкнуўся да адбудовы польска-літоўскай дзяржаўнасці з апорай на Расію.

 

Міхал К. Агінскі

У мемарыяле ад 1 снежня 1811 г., накіраваным  да імператара Аляксандра I, ён пісаў: «Калі  ў траўні бягучага года я дазволіў сабе прадставіць Вашай Імператарскай Вялікасці лад Княства Літоўскага, то грунтаваў свой праект на ўпэўненасці... што гэтая арганізацыя паслужыць за ўзор да адбудовы Польшчы па злучэнні Варшаўскага Княства з Літвою».

  У сваіх дзённіках, пісаных па-французску, якія ахопліваюць 1788-1815 г., Агінскі так характарызаваў пазіцыю літоўскага палітычнага народа:

«Пасля уніі Літвы з Польшчаю Літвіны заўсёды раўніва пільнавалі сваіх даўніх правоў і прывілеяў, якія ім гарантаваў акт уніі, але былі заўсёды гатовыя на любыя ахвяры, калі таго ад іх патрабавала агульнае дабро Айчыны».

   У часы Венскага Кангрэсу сам Т. Касцюшка звярнуўся да імператара Аляксандра з лістом, у якім чытаем:

«Нарадзіўся я Літвінам... (...) Заслона будучыні пакрывае яшчэ лёсы маёй роднай зямлі і шмат іншых частак маёй айчыны... Жаданне, якое мне засталося, г. зн. каб сысці ў магілу з супакойлівай пэўнасцю, што ўсе падданыя В. Імп. Вялікасці палякі будуць пакліканыя карыстацца з Тваіх, Найяснейшы Пане, дабрадзействаў».

   Сведчанні з часоў Студзеньскага паўстання [1863 г.] кра- 
самоўна сведчаць пра адмену зместу шматузроўневай нацы- 
янальнай свядомасці. Вось жа, Выканаўчы Аддзел для Пра- 
вінцыі Літвы выдаў 19 сакавіка 1863 г. маніфест, у якім чыта- 
ем:

«Суродзічы! Польскі народ паўстаў каб скінуць ганебнае ярмо... <...> Выканаўчы Аддзел для Правінцыі Літвы, дзейнічаючы паводле мандата Нацыянальнага Ўрада, заклікае нашых братоў літвінаў і беларусаў, якія складаюць з Польшчаю непадзельнае цэлае, да з'яднання ўсіх нацыянальных сіл вакол сцяга незалежнасці. Адна мэта яднае нас усіх: вызваленне Айчыны. Суродзічы ўсіх вызнанняў і класаў, браты Літвы і Беларусі!.. Да ўсіх, у кім б'ецца польскае сэрца, клічам: наперад, пад штандар Белага Арла і Пагоні».

  

 

  Звяртае на сябе ўвагу суіснаванне адрозных крытэрыяў. 3 аднаго боку, моцна акцэнтуецца апеляцыя да этнічных супольнасцяў — нацыянальнасцяў («нашых братоў літвінаў і беларусаў»), але, з другога боку, аднолькава моцна падкрэсліваецца непадзельная еднасць Літвы з Польшчаю. Паўстанцаў заклікалі пад супольны знак Белага Арла і Пагоні. Гэта сталася — дадамо — ужо пасля таго, як кіраўніцтва паўстаннем узялі на сябе белыя. Напачатку «літоўскі сепаратызм» выступаў значна мацней. У змоўніцкім руху перад выбухам студзеньскага паўстання арганізацыя, якая дзейнічала ў Літве, увогуле адмаўлялася прызнаць вышэйшасць Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта (ЦНК). Робячы захады па каардынацыі сваёй дзейнасці з «партыяй руху» ў Каралеўстве, Правінцыйны Літоўскі Камітэт імкнуўся захаваць арганізацыйную адасобленасць і роўнасць з ЦНК. Распавядаючы пра ход перамоваў пасланца Правінцыйнага Літоўскага Камітэта Эдмунда Вярыгі ў Варшаве, Стэфан Кяневіч заўважаў: «Літоўскі сепаратызм 1862 можа тлумачыцца ў катэгорыях да падзелаў як рэха даўніх спрэчак Літвы з Каронаю пра агавораную ў актах уніі асобнасць Вялікага Княства» .

Информация о работе Шматузроўневая нацыянальная свядомасць на літоўска-рускіх землях Рэчы Паспалітай ў ХVІІ-ХХст