Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)
  1. Першый пасяленні людзей на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага грамадства (100 тыс. г. да н.э.-5 ст. н.э.).

ПЕРШЫЯ ПАСЯЛЕННI ЧАЛАВЕКА НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI.ЖЫЦЦЕ ВА УМОВАX ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ.

Больш-менш сталае пражыванне чалавека на Беларусi прасочваецца сто-сорак  тысяч гадоу назад.  Сляды яго  знойдзены у  Быхаускiм  i Веткаускiм  раенах. Паселiшчы людзей размяшчалiся пераважна на берагах буйных рэк:  Прыпяць, Днепр, Сож. 26-23 тыс. гадоу таму назад  было  дзве  такiх стаянкi на Гомельшчыне.  Самая старажытная  стаянка чалавека каменнага веку знаходзiлася каля  вескi  Юравiчы Калiнкавiцкага раена,  знойдзены  рэшткi вогнiшча.  Другая стаянка  адкрыта на правым беразе Сожа,  каля вескi Бердыж Чачэрскага раену.  Тут  знойдзены прылады працы з  крэмню. Жыцце старажытнага чалавека было вельмi цяжкiм,  таму першыя  насельнiкi  Беларусi  не маглi жыць паасобку.  Спачатку яны аб'ядналiся у гурткi,  дзе быу важак.  У каменным веку утварылася парная сям'я, што садзейнiчала пераходу да радавой абшчыны (40 тыс.  гадоу  таму назад). Спачатку род быу мацярынскiм, асноуным здабытчыкам ежы была жанчына. З павелiчэннем колькасцi насельнiцтва утваралiся новыя роды.  У IX-VI тысячагоддзях  адбылося аб'яднанне родау у плямены. Першыя плямены на Беларусi узнiклi на Сожы,  Прыпяцi.  У V тысячагоддзi да нашай эры плямены аб'ядналiся у групы плямен. Адна з iх - днепра-данецкая  - пражывала на тэрыторыi Прыпяцi i Бярэзiны.  другая група -верхнедняпроуская - склалася каля вярхоу Дняпра i Сожа.  У VI-III тысячагоддзях  да н.э. былi знойдзены 600 стаянак чалавека, адна з

iх - ля вескi Камень  Пiнскага раену.  у бронзавым  веку засялiлася Палессе i Падняпроу'е.  Займалiся земляробствам i жывелагадоулей.

У жалезным веку (VII ст.н.э.  - V ст.н.э.) Беларусь засялiлi  некалькi  пляменных груп мiлаградская зарубiнская.  пасля з'яулення бронзавых i жалезных прылад працы  земляробства  i  жывелагадоуля выходзяць  на першае месца,  а гэта была праца мужчын,  адсюль на змену мацярынскаму роду прыходзiць бацькоускi. Менавiта з бацькоускага роду з'яуляецца маемасная няроунасць людзей у гэты час з бацькоускага роду вылучаюцца сем'i,  якiя не звязаны  памiж  сабой сваяцкiмi адносiнамi, яны складалi сельскую абшчыну.

  1. Рассяленне славянскіх плямёнаў  на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчыя адносіны. Грамадскае развіццё (6-9 ст.).

Лічыцца, што аддзяленне славянскага этнасу ад індаеўрапейскай  супольнасці адбылося каля V ст.a З  пашырэннем у 2-й чвэрці V ст. улады  гунаў да сярэдняга Падунаўя продкі славян пачалі шырокае рассяленне. Першапачатковае месца лакалізацыі  славянскай культуры не высветлена і  адной з верагодных версій аб вытоках  славян лічыцца іх сувязь з кіеўскай культурай і з венетамі. З перасяленнем астраготаў з Прычарнамор'я на Сярэдні  Дунай працэс славянскага перасялення  набыў асаблівы размах. У пакінутым  абшары чарняхоўскай культуры на мяжы V-VI стст. праз кароткі час пачалі ўтварацца новыя, блізкія між  сабой пражская і пянькоўская  культура, насельніцтва якіх з візантыйскіх пісьмовых крыніц было вядома як склавены, якія ўяўлялі сабой заходнюю групу  славян, і анты - усходнія славяне.4 (ст.37)Лічыцца, што у гэты час яны займалі  тэрыторыю Прыкарпацця, вярхоўяў Днястра  і правабярэжжа сярэдняга Падняпроўя.a

 

З V ст. большую частку тэрыторыі  Цэнтральнай Беларусі паміж Верхнім  Панямоннем і Беразіной, а таксама  беларускае Падзвінне займалі плямёны  банцараўскай культуры. На ўсходзе  суседзямі банцараўскіх плямён было насельніцтва тушамлінскай культуры, якое жыло у верхнім цячэнні Дняпра. Тэрыторыі на паўднёвы захад ад тушамлінскай культуры былі занятыя плямёнамі  калочынскай культуры.3 (ст.35) Падабенства  гэтых трох культур паказвае, што  ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі адбывалася уніфікацыя культур жалезнага  веку, межы распаўсюджання якіх былі максімальнна блізкія да пазнейшых этнаграфічных  межаў рассялення беларусаў.6 (ст.16) На тэрыторыі ўсходняй і паўднёва-усходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі (ад сярэдняга цячэння Нёмана на захадзе да воз. Свір на ўсходзе) развівалася  балцкая культура ўсходнелітоўскіх курганаў2 (ст.627), якая, паводле сучасных уяўленняў, утварылася ў IV-V стст. шляхам асіміляцыі культуры штрыхаванай керамікі прышэльцамі з захаду - носьбітамі культуры шурпатай керамікі.8 (ст.62)

 

Этнічная прыналежнасць  банцараўскай, тушамлінскай і калочынскай  культур застаецца канчаткова не высветленным. Прысутнасць як балцкіх  так і славянскіх помнікаў у межах  культур дае падставу адным даследчыкам  лічаць іх балцкімі, другім - славянскімі. Існуе таксама версія аб першапачатковай  прыналежнасці ўсіх трох культур  да балтаў, якія ў ходзе маруднага  перасялення славянскіх плямёнаў пераймалі  славянскія традыцыі і часткова асіміліраваліся  находнікамі. У выніку чаго "мясцовыя культуры набылі заўважны двуэтнічны характар з перавагай балцкіх  элементаў у банцараўскай і тушамлінскай культурах і выразным славянскім уплывам у культуры калочынскай".3 (ст.36)

 

Візантыйскія пісьмовыя  крыніцы сведчаць, што ў славян на пачатку іх рассялення яшчэ захоўваўся радавы лад жыцця і што ў  іх існавала рабства і гандаль  рабамі.1 (ст.132) На чале роду стаяў старэйшына - самы стары і паважаны прадстаўнік  роду.1 (ст.135)

(Апошняя рэдакцыя: 25.09.2010)

 

1-я хваля рассялення  славян 

2-я пал. VI - сяр. VII стст. - 1-я  хваля рассялення славян на  тэрыторыі Беларусі  

 Пальчатыя фібулы (зашпількі)  з гарадзішча Нікадзімава (Горацкі  р-н). V-VIII стст. (Абласны краязнаўчы  музей. Магілёў)

Фота з сайту memorial.iatp.by

 

У VI ст. на прасторах Усходняй Еўропы заступілі авары, якія ў сярэдзіне VI ст. перасяліліся на сярэдні Дунай, адкуль яны падпарадкавалі частку балгараў і славян, якіх выкарыстоўвалі ў  сваіх войнах з Візантыяй. У гэты час тэрыторыя рассялення славян працягвала павялічвацца "дзякуючы наяўнасці вялікіх незаселеных  абшараў у Цэнтральнай Еўропе, адкуль папярэдняе германскае насельніцтва перасялілася ў барбарскія каралеўствы  на тэрыторыі былой Заходняй Рымскай  Імперыі".4 (ст.37) У заходнім напрамку славяне мігравалі да Віслы і  Эльбы.a Вядома нават, што ў 623 г. на заходняй перыферыі Аварскага каганата была створана протадзяржава, якой амаль адзінымі насельнікамі былі славяне.4 (ст.37) Частка славян рушыла на ўсход і дайшла да вярхоўяў Дняпра, а пасля да Дона, Акі і Ладажскага возера.1 (ст.132)

 

Пранікненне на землі ўсходніх балтаў на тэрыторыі Беларусі адбывалася з розных напрамкаў, з якіх найважнейшы  быў паўднёвы. Найстаражытнейшыя  бясспрэчныя славянскія помнікі  на беларускіх землях былі знойдзены  на поўдзень ад Прыпяці і належалі да пражскай культуры. У цэнтры, на ўсходзе  і поўначы Беларусі славяне прынялі  ўдзел у фарміраванні і развіцці банцараўскай, тушамлінскай і калочынскай  культур. Адбывалася пранікненне славян і ў беларускае Пабужжа. Працэс рассялення славян на поўначы Беларусі быў звязаны  з культурай доўгіх курганоў у  Беларускім Падзвінні. Перасяленне  славян ў глыб заселяных балтамі  земляў на першым этапе насіла збольшага  мірны характар.3 (ст.37-39)

 

Беларускае Панямонне  засталася незакранутым на гэтым  этапе славянскай міграцыі. Левабярэжжа  Нёмана засялялі балцкія плямёны  культуры каменных курганаў, а на правабярэжжа і ў верхнім цячэнні Віліі  была распаўсюджана культура ўсходнелітоўскіх курганаў.3 (ст.37-38)

 

Паступова ў славян адбываўся  працэс разлажэння радавых адносін. Паводле візантыйскіх пісьмовых  крыніц у славян у VI - VII стст. вызначаліся  тры сацыяльныя групы. Першая - група  свабодных і раўнапраўных абшчыннікаў, якія складалі выключную большасць  родаплемянных славянскіх аб'яднанняў. Другая - рабы, і трэцяя - кіруючая вярхушка - племянная славянская знаць. Існавалі як малыя сем'і, так і вялікія - патраніміі.1 (ст.133)

(Апошняя рэдакцыя: 11.03.2009)

 

2-я хваля рассялення  славян 

Кан. VII - пач. IX стст. - 2-я хваля  рассялення славян на тэрыторыі Беларусі  

 Грыўня шыйная балцкага  тыпу і пярсцёнак, знойдзеныя  ля в. Гарадок (Маладзечанскі  р-н). VII-X стст.2

 

Працяг вялікіх перасяленняў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, патрэба у асваенні новых тэрыторый  а таксама ваенная дзейнасць  авараў, далі ў канцы VII ст. новы штуршок  перасяленню славян у глыбіню  балцкіх земляў. Славянская міграцыя на Беларускія землі адбывалася па ранейшых напрамках. У перасяленні  брала ўдзел насельніцтва лука-ракавецкай культуры, якая ў VIII ст. змяніла пражскую. Рухаючыся з поўдня на поўнач уверх  па цячэнні Беразіны і правабярэжжы Дняпра, а таксама перайшоўшы Прыпяць, прадстаўнікі культуры пачалі засяляць яе левабярэжжа. У левабярэжжы Дняпра ўздоўж басеіна Сажа рухаліся на поўнач прадстаўнікі яшчэ адной славянскай культуры - раменскай.3 (ст.39-40)

 

У параўнанні з папярэдняй хваляй перасяленняў, у гэты перыяд рух славян на балцкія землі адбываўся  з частымі ўзброеннымі сутыкненнямі з-за ворнай зямлі і матэрыяльных каштоўнасцяў. Найбольшы націск славян прыйшоўся на басеін Дняпра, дзе  жылі плямёны падняпроўскіх калочынскай  і тушамлінскай культур, гарадзішчы якіх, паводле археалагічных дадзеных, загінулі ў полымі ў выніку нападаў  чужынцаў, якімі не заўсёды былі славяне. Знаходкі наканечнікаў аварскіх стрэл сведчаць аб актыўным удзеле авараў у выцясненні або падпарадкаванні  балцкіх культур. Перасяленне на тэрыторыі занятыя банцараўскімі  плямёнамі мела больш мірны характар, хоць таксама не абыходзілася без  сутычак. Між тым канфлікты на беларускіх землях у час перасялення  славян мелі міжабшчнны, а не этнічны  характар, гэта значыць яны узнікалі не паміж славянамі і балтамі, а паміж абшчынамі, незалежна  ад іх этнічнай належнасці.3 (ст.39-42)

 

Захоп новых зямель выклікаў змены ў сацыяльнай структуры  славянскіх плямён, што праявілася ў першую чаргу ў памнажэнні багацця  ваенна-племянной вярхушкі. У выніку маёмасна-сацыяльнага расслаення фарміруяцца  асобная палітычная арганізацыя, органамі кіравання якой з'яўляліся вярхоўны правадыр, савет старэйшын і народны  сход, які складаўся з усіх свабодных  мужчын, здольных насіць зброю. Такая  форма арганізацыі грамадства і  яго кіравання атрымала назву "ваеннай  дэмакратыі", якая была характэрнай  як для славян так і для балтаў і з'яўлялася формай пераходнага  перыяду да классавага грамадства і  да ўтварэння дзяржавы.1 (ст.134)

(Апошняя рэдакцыя: 11.03.2009)

 

Утварэнне племянных саюзаў

VIII - X стст. - перыяд утварэння  племянных аб'яднанняў на тэрыторыі  Беларусі  

 Бронзавыя упрыгожанні  з гарадзішча ля в. Кісялі (Талачынскі  р-н).

VI-VII і VIII-XI стст.2

 

Вынікам шматвякавога як мірнага, так і ваеннага ўзаемадзеяння  паміж славянамі і балтамі, паступовага  змешвання находнікаў з карэнным насельніцтвам стала утварэнне  новых міжплемянных супольнасцяў. Сведчаннем балцка-славянскага сімбіёзу служыць  спалучэнне ў адных помніках як балцкіх  так і славянскіх рысаў.6 (ст.18) Маючы  славянамоўны характар, племянныя аб'яднанні  арганічна спалучалі элементы духоўнай і матэрыяльнай культуры славян і  балтаў.3 (ст.42) У аснове гэтых аб'яднанняў ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэратарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. Адзінства мовы, культуры, грамадскай структуры і тэрыторыі дазваляе вызначыць племянныя саюзы як протанароднасці. Разам з тым  яны з'яўляліся протадзяржавамі, альбо  пачатковымі дзяржавамі, якія ў летапісе называюцца "княжаннямі".1 (ст.136)

 

Раннясярэднявечныя пісьмовыя  крыніцы з ліку ўсходнеславянскіх  плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, называюць дрыгавічаў, крывічаў і  радзімічаў, якія пры агульным усходнеславянскім  абліччы мелі шэраг спецэфічных  рысаў, з якіх праз тысячагоддзе найбольш паказальнымі з'яўляліся адрозненні ў  жаночых упрыгожваннях і пахавальным  абрадзе.6 (ст.18)

 

Крывічы займалі значныя  абшары Усходняй Еўропы і жылі ў  вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі  і на поўдні Чудскага Возера. У канцы I тыс. гэта вялізнае аб'яднанне распалася  на групы - полацкую, смаленскую і пскоўскую.1 (ст.138) Дрыгавічы засялялі землі  ад Прыпяці да лініі Заслаўе - Лагойск - Барысаў. На ўсходзе яны былі абмежаваныя  дняпром, а на захадзе - Выганаўскімі балотамі. На поўначы Беларускага  Палесся дрыгавічы перанялі ўсю  культуру балцкага насельніцтва. Радзімічы  займалі басейн Сожа да левага берага Дняпра.6 (ст.19)

 

Каланізацыя Панямоння была распачата з X ст. Разам з плямёнамі  крывічаў і дрыгавічаў туды памкнуліся валыняне і драўляне. Аднак асіміляцыя балтаў у Панямонні ішла вельмі марудна, і гэты рэгіён заставаўся змешанай балта-славянскай зонай яшчэ праз некалькі стагоддзяў.6 (ст.19)

 

 

 

  1. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі. Полацкае і Тураўскае княствы (9-13 ст.).

 

З’яўленне першых дзяржаўных утварэнняў ва ўсходніх славян у перыяд ранняга феадалізму цалкам адпавядала аналагічным працэсам у Заходняй Еўропе. Першыя дзяржавы фактычна з’яўляліся племяннымі княжаннямі. Летапісы паведамляюць, што ў другой палове ІХ ст. славянскія плямёны палян, драўлян, славенаў, крывічоў і дрыгавічоў мелі свае племянныя  княжанні.

Полацкае  княства з цэнтрам у горадзе Полацку было першай дзяржавай, якая ўзнікла на беларускіх землях. Полацк займаў вельмі выгаднае геастратэгічнае становішча. Заходняя Дзвіна ў той час з’яўлялася часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Візантыі і Арабскага халіфата з усходнеславянскімі княствамі і скандынаўскімі краінамі. Ён праходзіў праз Няву,

Волхаў, Ловаць, Заходнюю Дзвіну да Дняпра і меў назву шляха «з варагаў у грэкі». Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і

гандлёвы цэнтр. Акрамя таго, Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян — Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець

эканамічную і ваенную  перавагу ў рэгіёне. Вядома, што ў 907 г. Полацк быў саюзнікам Кіева, а полацкая дружына прымала ўдзел у паходзе кiеўскага князя Алега на сталіцу Візантыі — Канстанцінопаль (Царград). Паход скончыўся перамогай Кіева, а Канстанцiнопаль вымушаны быў плаціць даніну і Полацку. У другой палове Х ст. летапісы згадваюць першага вядомага полацкага князя Рагвалода, які прыйшоў «з-за мора», княжыў у Полацкай зямлі і валадарыў ёю. У гэты ж час Полацк становіцца ахвярай барацьбы за вярхоўную ўладу паміж наўгародскім князем Уладзімірам і яго братам, кіеўскім князем Яраполкам. Саюз з Полацкам мог стаць вырашальным у гэтай барацьбе, таму ў перыяд паміж 975 і 978 г. Уладзімір і Яраполк адначасова звярнуліся да полацкага князя з падобнай прапановай. Летапісы гэтую дыпламатычную акцыю спрошчана падаюць як сватанне вышэйзгаданых князёў да дачкі Рагвалода Рагнеды. Згодна з летапісам, Рагнеда выбрала Яраполка, дадаўшы пры гэтым, што яна не хоча выходзіць за Уладзіміра ― «сына рабыні» (Уладзімір быў пазашлюбным сынам кіеўскага князя). Але хутчэй за ўсё, выбар Рагнеды быў абумоўлены тым, што полацкі князь хацеў бачыць сваім палітычным саюзнікам больш уплывовага і моцнага кіеўскага князя. Далей для Полацка падзеі разгортваліся вельмі трагічна. Уладзімір з войскам нечакана напаў на горад, знішчыў полацкую княжацкую сям’ю, а Рагнеду прымусова зрабіў сваёй жонкай. Пазней ён забіў Яраполка, заняў кіеўскі трон і на некаторы перыяд (каля 20 гадоў) аб’яднаў пад сваёй уладай Наўгародскае, Полацкае і Кіеўскае княствы. Утвораная Уладзімірам дзяржава атрымала ў гістарыяграфіі назву «Кіеўская Русь». Залежнасць Полацк ад Кіева працягвалася нядоўга. Пасля 988 г. Рагнеда, якая так і не даравала Уладзіміру забойства сваіх сваякоў, зрабіла няўдалы замах на яго жыццё. Уладзімір параіўся з баярамі і замест пакарання Рагнеды адправіў яе разам з іх сынам Ізяславам назад, у Полаччыну, у спецыяльна пабудаваны горад Ізяслаўль (цяпер г. Заслаўе Мінскай вобласці). Такім чынам, была адноўлена вотчына Рагнеды, а пасля запрашэння палачанамі Ізяслава на княжанне ў Полацк аднавілася ў Полацкай зямлі і дынастыя Рагвалодавічаў — унукаў Рагвалода. З таго часу полацкiя князi вялi барацьбу за аднаўленне і ўмацаванне незалежнасцi Полацка. Размешчанае на двух важных гандлёвых шляхах — па Дняпру ў Чорнае

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"