Шпаргалка по "Истории"

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2012 в 11:37, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Истории".

Работа содержит 1 файл

пытанні па Гісторыі Беларусі з адказамі.docx

— 297.15 Кб (Скачать)

мора і па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае — Полацкае княства  вымушана было ўступіць у барацьбу з двума другімі цэнтрамі ўлады  на ўсходнеславянскіх землях — з  Кіевам і Ноўгарадам. Тры цэнтры былі вельмі падобныя па свайму палітычнаму  і эканамічнаму паходжанню, а з  часоў Уладзіміра іх аб’ядноўвалі і дынастычныя сувязі. Агульнымі  для гэтых княстваў былі царкоўнаславянская мова і агульнахрысціянскія каштоўнасці, якія пачалі распаўсюджвацца сярод  кіруючай эліты.

Значных поспехаў у барацьбе за незалежнасць Полацка дасягнуў сын Ізяслава, князь Брачыслаў (1003 – 1044). Ён паспяхова змагаўся з Ноўгарадам за волакі — сухапутныя шляхі паміж рэкамі, валоданне якімі прыносіла значныя прыбыткі ў скарб. У 1021 г. Брачыслаў здзейсніў паход на Ноўгарад і захапіў горад, але на зваротным шляху ў Полацк быў разбіты кіеўскім князем Яраславам Мудрым (сынам Рагнеды і Уладзіміра). У выніку Брачыслаў і Яраслаў Мудры заключылі саюз, па якому да Полацкага княства далучаліся важныя гарады Віцебск і Усвяты, якія кантралявалі волакі паміж Заходняй Дзвіной і Дняпром. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыславічы, ці, як называлі яго летапісы, Усяславе Чарадзеі (1044 – 1101). Пры ім канчаткова было зацверджана, што ўладанні Рагвалодавічаў утвараюць асобную, незалежную зямлю, вылучаную з астатняй Русі, і ў другой палове ХІ ст. Полацк зрабiўся асноўным сапернiкам Кiева. Каб паказаць сваю роўнасць з вялікімі князямі Яраславічамі (сынамі Яраслава Мудрага) і падкрэсліць незалежнасць Полацкага княства, па загаду Усяслава ў Полацку быў пабудаваны сабор Святой Сафіі, які стаў уровень з кіеўскім і наўгародскім Сафійскімі саборамі. У 1065 – 1078 гг. паміж войскамі Усяслава Чарадзея і Яраславічаў адбыўся шэраг бітваў, найбольш жорсткай з якіх была бiтва на Нямiзе ў 1067 г. У сувязі з гэтай падзеяй упершыню ў летапісах згадваецца г. Менск. Бітва на Нямізе была прайграна Усяславам Чарадзеем, а насельнiцтва Менска знішчана. Апісваючы гэтую падзею, летапiсец адзначаў: «На Нямізе снапы сцелюць з галоваў, малоцяць цапамі булатнымі, на таку жываты кладуць, веюць душу ад цела...». З рэшткамі сваёй дружыны Усяслаў адышоў да Дняпра, але падманам быў захоплены Яраславічамі ў палон. Больш за год прасядзеў полацкі князь у порубе (турме) у Кіеве, пакуль не быў вызвалены паўстаўшымі жыхарамі горада. Усяслаў

Чарадзей на некаторы час  стаў кіеўскім князем, але потым  вярнуўся ў Полацк. У 1097 г. у Любечы адбыўся з’езд князёў Рурыкавічаў, на якім адбылася спроба ўпарадкавання адносін паміж нашчадкамі Яраслава Мудрага. Яго вотчына раздзялілася на ўдзелы трох ліній – Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў. Гэтая дамова не тычылася Полацкай зямлі, і таму Усяслаў Чарадзей не быў запрошаны на гэты з’езд. Такім чынам, нашчадкі Яраслава Мудрага прызналі незалежнасць Полацкага княства. Да канца ХІ ст. вотчына Усяслава не ведала спусташэнняў, і гэта быў перыяд, калі Полацкае княства дасягнула найбольшай сваёй магутнасці. Вышэйпералічанае дазваляе сцвярджаць, што Полацкае княства было першай дзяржавай на беларускiх землях, паколькi Полацкая зямля мела ўсе неабходныя атрыбуты дзяржаўнасці.

1. Тэрыторыю — узнiкшы як горад на беразе Дзвiны i Палаты, Полацк здолеў аб’яднаць паўночна-ўсходнюю i цэнтральную часткi беларускiх зямель. У другой палове ХІ ст., у перыяд найбольшай магутнасці Полацкага княства, яно межавала з Наўгародскай зямлёй на поўначы, са Смаленскай — на ўсходзе, з Тураўскай — на поўдні, з балцкімі народамі —на захадзе.

2. Насельніцтва, якое ўсведамляла сябе жыхарамі менавіта гэтай дзяржавы і адрознівала сябе ад тых, хто жыў за межамі іх княства. Жыхары Полацкага княства называлі сябе крывічы-палачане.

3. Органы кіравання, якія ў Полацкім княстве можна вызначыць як княжацка-вечавы лад. Веча — агульны сход грамадзян, які збіраўся ў Полацку. Вечавалодала вялікімі паўнамоцтвамі: запрашала князя, а таксама магло прагнаць яго («указаць яму шлях»), абвяшчала вайну і заключала мір, прызначала падаткі. Практычна ўсе найважнейшыя справы дзяржаўнай палітыкі ажыццяўляліся толькі са згоды большасці паўнапраўных грамадзян. Паўнамоцтвы князя распаўсюджваліся ў асноўным у сферы выканаўча- распараджальнай дзейнасці. Ён абавязаны быў клапаціцца пра абарону краіны, кіраваць войскам і збіраць падаткі. Полацкае княства мела сваю ўласную дынастыю Рагвалодавічаў —«Рагвалодавых унукаў».

4. Войска. Галоўнай ваеннай сілай з’яўлялася княжацкая дружына. Полацкая дружына ўжо ў 907 г. прымала ўдзел у паходзе кіеўскага князя Алега на Царград.

5. Законы. Пануючым было так званае «звычаёвае права» — сістэма няпісаных прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін і абапіраліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужывання і прызнаваліся дзяржавай.

6. Падатковая сістэма. Падаткі з насельніцтва збiраліся князем разам з дружынай у выглядзе данiны натуральнымі прадуктамі: зернем, мёдам, футрам i г.д. Збор данiны ва ўсходніх славян называўся «палюддзе».

 

Такiм чынам, Полацкае княства стала першай дзяржавай на беларускіх землях, якая па ўзроўню развiцця не саступала iншым моцным княствам таго часу– Кiеўскаму i Наўгародскаму.

Тураўскае княства. Але Полацкае княства не было адзінай дзяржавай на землях Старажытнай Беларусі. У басейне ракі Прыпяць у Х ст. на аснове племяннога саюза дрыгавічоў утварылася Тураўскае княства. Пра раннюю гісторыю Тураўскага княства звестак няма. Упершыню цэнтр княства г. Тураў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 980 г. Першым летапісна вядомым князем гэтай дзяржавы быў Тур, ад яго імя, згодна летапісу, насельніцтва празвалася тураўцамі.

Тураўскае княства таксама  мела выгаднае геаграфічнае становішча, паколькі праз яго тэрыторыю праходзілі міжнародныя гандлёвыя магістралі. Першая па Прыпяці і Дняпру вяла ў Чорнае мора; другая мела напрамак на Польшчу і праходзіла па рэках Прыпяць – Піна – Мухавец – Буг; трэцяя праз сістэму рэк Прыпяць – Ясельда – Рось – Нёман вяла ў Балтыку.

Тураўскае княства, якое межавала з больш моцнай Кіеўскай дзяржавай, да 80-х гадоў Х ст., хутчэй за ўсё, заставалася самастойным, а ў 980-я гады трапіла ў залежнасць ад Кіева. Вядома, напрыклад, што кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч

пакінуў кіраваць у Тураве свайго сына-намесніка Святаполка.

Грамадска-палітычны лад  у Тураве меў свае асаблівасці. Тураўскія  князі паводле роднасных сувязяў з кіеўскімі мелі права займаць кіеўскі трон. У такім выпадку ў Тураў прызначаўся княжацкі намеснік — пасаднік. Горадам і воласцю кіравала веча; ёсць звесткі, што веча нават выбірала епіскапа. Гэта было незвычайнай з’явай, паколькі епіскапаў па царкоўных законах павінен быў прызначаць мітрапаліт.

Аднак на развіццё Тураўскага княства вельмі адмоўна ўплывала адсутнасць сваёй правячай дынастыі. Прадстаўнікі розных княжацкіх родаў, якія займалі тураўскі прастол, не дбалі пра мясцовыя інтарэсы. У выніку такой палітыкі Тураўшчына нават губляла землі. Так, у 1142 г. Тураўскае княства страціла гарады Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў, а ў 1155 г. — Мазыр.

Берасцейская  зямля. Важным цэнтрам Сярэдняга Пабужжа з’яўляўся горад Берасце. Разам з гарадамі Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік тэрыторыя Берасцейскай зямлі ўяўляла сабой практычна адзіную ў сацыяльна-палітычных адносінах вобласць, нягледзячы на тое, што этнічны склад насельніцтва тут быў вельмі разнастайны.

Берасце адыгрывала ролю заходняга  фарпоста на землях усходніх славян, і да сярэдзіны ХІІ ст. Берасцейская зямля ўваходзіла ў склад Тураўскага княства. За магчымасць мець уплыў на гэтую тэрыторыю ў другой палове ХІІ ст. змагаліся

кіеўскія і галіцка-валынскія  князі і нават польскія каралі. У выніку, як і Тураўскае княства, Берасцейская зямля ў другой палове ХІІ ст. трапіла ў залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў.

Верхняе Панямонне з’яўлялася тэрыторыяй, на якой ад старажытнасці жылі балцкія плямёны яцвягаў, літвы і дайновы. Каланізацыя гэтых зямель славянамі ажыццяўлялася пазней за іншыя тэрыторыі. Верхняе Панямонне ўключала гарады Наваградак, Гародню, Ваўкавыск, Слонім і інш.

Як сведчаць летапісы, з  канца Х ст. тэрыторыя Гарадзеншчыны  трапіла ў сферу палітычных інтарэсаў кіеўскіх князёў: «на яцвягаў» хадзілі Уладзімір Святаслававіч і Яраслаў Мудры. Апошні ў 1044 г. заснаваў Наваградак. Некаторы час Верхняе Панямонне знаходзілася ў палітычным падпарадкаванні Галіцка-Валынскага княства. Аднак у першай трэці ХІІ ст. у летапісах паведамляецца аб самастойным гарадзенскім князі Усеваладку (1116– 1141), які ў 1127 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк. Гэты факт сведчыў пра тое, што Гародня ўжо была цэнтрам удзельнага княства. Дынастычныя шлюбы звязвалі гарадзенскіх князёў з кіеўскімі, і яны перыядычна арганізоўвалі сумесныя ваенныя паходы. У сярэдзіне ХІІІ ст. Верхняе Панямонне адыграла знакавую ролю ў гісторыі Беларусі, паколькі менавіта гэтыя землі сталі тэрытарыяльным ядром новай

дзяржавы, вакол якой перад  пагрозай знешніх ворагаў пачалі аб’ядноўвацца аслабленыя ўдзельныя  ўсходнеславянскія княствы. Такім  чынам, у перыяд ІХ – ХІ ст. развіццё беларускіх зямель характарызавалася  ўзнікненнем на іх тэрыторыі раннефеадальных  княстваў-дзяржаў, для якіх быў уласцівы прынцып арганізацыі насельніцтва не на падставе кроўных сувязяў, а  па тэрытарыяльнай прыкмеце. Пазней працэс утварэння і развіцця дзяржаў-княстваў змяніўся феадальнай раздробленасцю (1101 –сярэдзіна ХІІІ ст.) — з'явай, якая была характэрнай для ўсіх краін, якія развіваліся па шляху феадалізму.__

  1. Унутры і знешнепалітынае становішча  беларускіх зямель у 12 – першай палове 13 ст.

Пастановы знакамітага Любецкага  з'езда вырашылі лёс Кіеўскай Русі на некалькі стагоддзяў. Шэсць найбольш уплывовых князёў Русі сабраліся  разам каб спыніць міжусобіцы і ўмацаваць паміж сабой мір...

 

У сувязі з пераменамі ў  палітычным жыцці Полацкай зямлі XII — пачатку XIII ст. адбываліся змены  ў яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры. З канца XI ст. побач з  валасцямі, што падпарадкоўваюцца  непасрэдна Полацку, ужо існуюць  воласці-ўдзелы,...

 

Развіццё гістарычных  падзей у Тураўскім княстве ў XII ст. прыводзіць да высновы аб яго  пэўнай своеасаблівасці ў сістэме  княстваў Кіеўскай Русі. У найбольш магутных з іх, дзе цвёрда ўcталяваліся пэўныя княжацкія дынастыі, у XII ст. адбываецца...

 

Тэрыторыя Сярэдняга або  Беларускага Пабужжа ўключае  ў сябе землі, якія ляжаць у басейне  сярэдняга цячэння Заходняга  Буга і яго прытокаў (Мухавец, Лясная, Рыта). З далёкай старажытнасці  Буг з'яўляўся асноўнай воднай магістраллю  рэгіёна...

 

Землі Пасожжа ў XI—XIII стст. уваходзілі ў склад Смаленскага  і Чарнігаўскага княстваў. Таму гісторыя гэтых зямель непасрэдна звязана  з падзеямі, якія адбываліся на асноўнай тэрыторыі княстваў...

 

Узнікненне гарадоў у  Панямонні, як гаварылася вышэй, звязана  са з'яўленнем тут славян і эвалюцыяй  усходнеславянскага грамадства. Можна  вылучыць тры этапы ў станаўленні  і развіцці гэтых гарадоў: канец X — першая палова XI ст., сярэдзіна XI —...

 

Дзяржава — гэта разгалінаваная сістэма палітычнай улады, якая ажыццяўляецца  ў краіне. Яна аб'ядноўвае ўсё  насельніцтва ў адно тэрытарыяльнае цэлае. Але адносна адзіная ў XI ст. раннесярэднявечная дзяржава —  Полацкае княства-зямля ў XII ст....

 

Нямецкія святары, купцы  і рыцары высадзіліся ў вусці  Заходняй Дзвіны ў канцы XII ст. Захопніцкія  намеры "пілігрымаў" пад выглядам распаўсюджання веры сярод мясцовага  насельніцтва хутка сталі відавочнымі  і выклікалі супраціўленне...

 

  1. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9-13 ст.

Прыняцце хрысціянства. Помнікі  пісьменнасці. У 988 г. кіеўскім князем Уладзімірам  Святаслававічам была пынята хрысціянская рэлігія візантыйскага ўзору. У 992 г. князь Ізяслаў у Полацку  заснаваў епархiю. (Епархія—царкоўная  акруга, якой кіраваў епіскап.) Гэта дало магчымасць распаўсюдзіць пісьменнасць. У XI ст. у полацкай зямлі асвойвала  мовы ў 863 г. браты Кірыла і Мяфодзій). Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з'яўляюцца так званыя «Ба-рысавы»  і «Рагвалодавы» камяні. Каля Оршы знахо-дзіўся «Рагвалодаў камень»  вышынёй 3 м з вялікай

 

колькасцю надпісаў. (У часы барацьбы з рэлігіяй ён быў узарваны.) У Падзвінні іх вядома дзевяць. На шасці з іх значыцца імя Барыса, у сувязі з чым камяні называюць  «Барысавымі». Гэта былі язычніцкія куль-тавыя  камяні, на якіх полацкія князі загадвалі  выбі-ваць надпісы хрысціянскага  зместу. (Язычніцтва -рэлігійныя вераванні, калі чалавек абагаўляе розныя сілы прыроды.) Такім чынам яны дамагаліся пакла-нення язычнікаў хрысціянскім святыням, а таксама ўвекавечвалі свае імёны. Выключную навуковую  каш-тоўнасць маюць берасцяныя граматы-пісьмы і даку-менты XI XV стст. на бярозавай  кары берасце. Знойдзены берасцяныя граматы ў Віцебску, Мсціслаўлі. У Бярэсці знойдзены грэбень  з дрэва (сам-шыту) з паслядоўна размешчанымі славянскімі літарамі (XIII ст.), які  выконваў ролю «буквара». Пісьменнымі  ў старажытных гарадах былі не толькі прадстаўнікі духавенства і  знаці, але і простыя гара-джане.

 

Рукапісныя кнігі. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне. Рукапісных царкоўных кніг XI XIII стст. захавалася няшмат. Ёсць звесткі аб існаванні  По-лацкага летапісу, страчанага ў XVIII ст. Самай ранняй рукапіснай кнігай на Беларусі з'яўляецца Тураўскае евангелле (XI ст.). Летапісам гісторыі Кіеўскай Русі з'яўляецца «Аповесць мінулых  гадоў», напісаная ма-нахам Нестарам у пачатку XII ст., а таксама Іпацьеўскі летапісны звод. Вяршыняй мастацкай  літаратуры Ста-ражытнай Русі лічыцца  «Слова аб палку Ігаравым». У ім прадстаўляюць  цікавасць паведамленні аб полацкіх князях, асабліва аб Усяславе Чарадзеі. Кнігі пісалі на пергаменце. (Пергамент - спецыяльна вырабленая тонкая скура  маладых жывёл.) Рукапіс складалі ў сшыткі, вокладкамі служылі дзве дошкі.

 

Дойлідства. У 50-я гг. XI ст. ў Полацку быў пабу-даваны грандыёзны Сафійскі сабор. Ён меў сем купа-лоў, усярэдзіне быў аздоблены фрэскамі. Там знаходзіўся архіў, біоліятэка, дзяржаўная казна. (У пачатку XVIII ст. у час Паўночнай вайны сабор  быў узарваны пры ўздзеянні войскаў  Пятра I, затым у 1738 - 1750 гг. перабудаваны і ў такім выглядзе дайшоў да нас.) У сярэдзіне XII ст. на беразе ракі Палата была пабудавана Спаская царква Ефрасіннеўскага  манастыра (майстар Іаан), размаляваная ўнутры фрэскамі (фрэска

Информация о работе Шпаргалка по "Истории"