Уладзімір Караткевіч – апавядальнік

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2011 в 17:24, курсовая работа

Описание работы

Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацынальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………...3-4
1. Караткевіч як прадстаўнік “філалагічнага” пакалення пісьменнікаў………………………………………………………………………..5-6
2. Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “апавяданне”. Сучасная беларуская проза………………………………………………………………………………7-11 2.1. Апавяданне як жанр…………………………………………………………..7-8
2.2. Сучасная беларуская проза (кароткі агляд)………………………………..8-11
3. Апавяданні Ул. Караткевіча: тэматыка, праблематыка, сістэма вобразаў………………………………………………………………………….12-23
Заключэнне……………………………………………………………………..24-25
Бібліяграфічны спіс………………

Работа содержит 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 81.31 Кб (Скачать)

       Эпас валодае разнастайнымі спосабамі  моўна-мастацкага выяўлення (апісанне, маналог, дыялог, аўтарская мова  і мова персанажаў, няўласна-простая мова), а таксама шматлікімі сродкамі стварэння вобраза (учынкі і дзеянні персанажа, прамая аўтарская характарыстыка, раскрыццё характараў праз мову, гаворачыя імёны і прозвішчы, партрэт, пейзаж, інтэр’ер і інш.).

     Эпас  выпрацаваў сваю сістэму відавых  і жанравых форм, найбольш распаўсюджанымі  ў якой з’яўляюцца раман, аповесць і апавяданне.

     Апавяданне (альбо малая форма ў эпічным  родзе літаратуры) уяўляе сабой невялікі твор, у якім расказваецца, як правіла, пра нейкі адзін вызначальны  выпадак у жыцці чалавека. У  апавяданні адна сюжэтная лінія з  абмежаванай колькасцю дзеючых  асоб, характары якіх ужо дастаткова сфарміраваныя. Апісанні ў апавяданні, як правіла, адсутнічаюць, а калі і  маюць усё-такі месца, дык характарызуюцца  пры гэтым надзвычайнай сцісласцю. Свае вытокі літаратурнае апавяданне вядзе з малых фальклорных  жанраў: казак, легенд, паданняў і г. д. Жанравымі разнавіднасцямі апавядання, паводле В. Рагойшы і шэрагу інш. вучоных, з’яўляюцца, як ужо адзначалася  вышэй, навела (апавяданне з напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам  не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым фіналам – «Бунт» Я. Коласа, «Пяць лыжак заціркі» З. Бядулі і інш.), нарыс (мастацка-дакументальнае апавяданне з сапраўднымі падзеямі ў цэнтры і рэальнымі персанажамі, што выступаюць пад сваімі прозвішчамі  – «Званы ў прадоннях азёр»  У. Караткевіча, «Дзівасіл» В. Палтаран і інш.), памфлет (вострасатырычнае дакументальна-мастацкае  апавяданне, як правіла, на сацыяльна-палітычную праблематыку – «Горад жоўтага д’ябла»  М. Горкага, «Берлінскі анучнік» К. Чорнага  і інш.), гумарэска (невялічкае гумарыстычнае  апавяданне – «Дзядзіна» Ф. Багушэвіча, «Сацыяліст» Я. Коласа і інш.). Пачынальнікам  празаічнага апавядання ў новай  беларускай літаратуры выступіў Ф. Багушэвіч («Палясоўшчык», «Тралялёначка» і інш.). Услед за ім дадзены від і жанр развівалі ў пачатку ХХ ст. К. Каганец, Цётка, Ядвігін Ш., Я. Колас, З. Бядуля, У. Галубок, М. Гарэцкі і інш., а  ў савецкі час – К. Чорны, М. Лынькоў, Я. Скрыган, Я. Брыль, В. Быкаў, М. Стральцоў, У. Караткевіч, В. Адамчык, Б. Сачанка і цэлы шэраг інш. аўтараў.  

Сучасная  беларуская проза (кароткі агляд)

     Сучасная  беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама тэма сталінскіх рэпрэсій 30-х гг.. Больш абвострана тавіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах, аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. У беларускай прозе нямала твораў, у якіх народ і вайна разглядаюцца праз прызму ўспрыняцця мірнага жыхара. Гэта раманы “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае чужынцы”(1983) І.Чыгрынава, “Тартак” І. Птушынава, “Чужое неба” Б.Сачанкі, “У падзямеллі” М. Аўрамчыка, “Знак бяды” В. Быкава. Трагедыя тут у тым, што чалавек безабаронны перад жорсткасцю, несправядлівасцю. Яго з сям ‘ёй могуць вывесці ў чужую краіну і ператварыць у раба , прыкрыцца ім ад куль. Галгофай, напрыклад, для герояў В.Быкава, месцам здзекаў і гвалту стаў уласны хутар, што падкрэслівае асабліва трагічнае становішча чалавека на вайне. Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на дакументальнай аснове. Кніга А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) — страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў, фотаздымкаў, галасоў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзяды, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак ў гісторыі беларусаў. У дакументальнай аповесці С. Аляксевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Сабраныя разам расказы жанчын малююць аблічча вайны, гучаць як сведчанні – абвінавачванні фашызму.

     У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскац АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш. Характэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў шэраг сваіх твораў У. Караткевіч: рамны “Хрыстос прызямліўся ў гародні”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чэзенія”. Многія творы прысвечаны гістарычным дзеячам, асветнікам, постацям далёкай мінуўшчыны, барацьбе беларускаг народа за сваю незалежнасць ( К. Тарасаў. ” Тры жацці Рагнеды”; Л. Дайнека “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”; У. Арлоў. “Ефрасіня Полацкая”, “Дзень, калі ўпала страла”; А. Лойка. “Францыск Скарына” і інш. Кніга В. Чаропкі “Імя ў летепісе” расказвае пра дзеячоў далёкага мінулага Беларусі Рагвалода, Рагнеду, Святаполка, Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда, Кейстута і інш.

     Апошнія гады называюць гадамі праўды, якая стала неад’емнай часткай нашага жыцця. У літаратуры пачынаюць узнаўляцца падзеі 30-50-х гг., расказваецца аб Курапатах, аб массавых ахвярах таго часу. Скалечаныя таталітарнай сістэмай лёсы пісьменнікаў і іх творчасць сёння становяцца прадметам спецыяльнага даследвання. Ужо духоўным набыткам шарокага кола чытачоў сталі дакументальныя аповесці і  апавяданні С. Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчы білетам”, П. Пруднікава “Яжовыя рукавіцы”, “Пекла”, Ф. Аляхновіча “У капцюрох ГПУ”, Б. Мікуліча “Аповесць для сябе”. З іх паўстаюць падрабязнасці тых страшных падзей, высвечваюцца абліччы катаў і іх шматлікіх ахвяр. Трагічнай старонцы нашай гісторыі, звязанай з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, прысвечаны раманы Г. Далідовіча “Свой ом”,  “Пабуджаныя”. У іх паказваюцца лідэры БНР, якія, на думку аўтара, не здраднікі, а змагары. У беларускай літаратуры пачынаюць пастепова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш. Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавяданне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.

     Можна зрабіць вынік, што для беларускай прозы характэрны як нацыянальныя пытанні  і праблемы, так і агульначалавечыя, тыя, якія раглядаюцца і ў літаратурах  іншых краін свету. І глыбіння іх раскрыцця і адлюстравання  ўражвае, нічым не саступаючы замежным літаратурам. Вельмі яскравай з’яўляецца тэндэнцыя да паказу рэальных падзей, да паказу гістарычнай праўды. Таксама  хацелася б адзначыць, што літаратура на сучасным этапе з’яўляецца сродкам  выкрыцця грамадскіх заганаў і праблем. Але ж гэта не адмаўляе такую важную функцыю літатуры, як геданістычная. І менавіта ў малой прозе Караткевіча гэта выяўляецца вельмі добра.

 

     Апавяданні  Ул. Караткевіча: тэматыка, праблематыка, сістэма  вобразаў

     У адкрытым пісьме чытачам у часопісе «Молодая гвардия» У. Караткевіч адзначыў: «Цяпер пра яркае і надзвычай прыгожае. У некаторых пісьмах гаварылася нават пра рамантыку. Глупства гэта. Усё гэта ў мяне звычайная рэальнасць. Толькі трэба пачуць гэту рэальнасць дзіўнай, выключнай». (14, с. 64)

     Цяпер ёсць усе падставы зрабіць выснову, што пісьменнік не проста спазнаў «рэальнасць дзіўнай, выключнай». 3 выразных грамадзянскіх, маральна-этычных і творчых пазіцый ён увасобіў яе ў вобразах, што сталі набыткам беларускай літаратуры. Такое спазнанне для У. Караткевіча — працэс, які працякае ў розных часавых і прасторавых вымярэннях і ў якім ёсць месца і рэальнай асобе, і гістарычнаму факту, і мастацкаму домыслу. У адзінае цэлае зліваюцца талент і накіраванасць творчых пошукаў. Для рэалізацыі сваіх шматпланавых інтарэсаў пісьменнік актыўна выкарыстоўвае, з аднаго боку, такія розныя літаратурныя жанры – раман, аповесць, апавяданне, эсэ, нават казку і, з другога, не жанравы, але ўражлівы прыём – аддаленне сваіх герояў ад родных мясцін, роднай бацькаўшчыны. Але ўсе яны пранізваюцца адзіным стрыжнёвым пачаткам — гуманізацыяй чалавечых узаемаадносін. Гуманізм увогуле адны з самых яскравых рысаў Караткевіча. Як казаў пра яго Я. Сіпакоў: “Караткевіч вельмі любіў людзей, і людзі гэтаксама любілі Яго. Бо ён паважаў іх і прымаў усіх такімі, якія яны ёсць. – з іхнімі хібамі і заганамі, з іхнімі клопатамі і замілаваннямі…”(13, с. 270)

     Менавіта  апяванне чалавечнасці і чалавекалюбства, пошук і адкрыццё ў звычайных людзях «незвычайных» рысаў харакгару, рамантычна-пачуццёвае ўспрыманне навакольнага свету надаюць творам У. Караткевіча вялікую прыцягальную сілу.

     Па  словах Валянціны Коўтун, Караткевія “займае адметнае месца ў Святой кнізе беларускай нацыянальнай класікі. Яго шлях – праз церніі – да зорак. Ён – лідэр нацыянальнага падзвіжніцтва…Уладзімір  Караткевіч –беларускі літаратурны  касмалогас”.

     Больш вядомыя, як кажуць, “заўсёды на слыху” буйныя празаічныя творы У Караткевіча. Але ж сам ён вельмі зацікаўлена, апантана і адказна адносіўся да жанру апавядання. Яно «не можа жыць без псіхалагічнай глыбіні. I яе неабходна шукаць таму, што апавяданне — гэта і ёсць адна замкнутая глыбіня. Не ўся рака з яе перакатамі на каменьчыках, дзе можна і ўброд пацягнуцца, і адпачыць, з яе пясчанымі падводнымі косамі і астраўкамі, як раман, а адно прадонне, адзін- адзіны вір гэтай ракі, а віру без глыбіні нельга”. Канкрэтызуючы сваю метафарычную вобразнасць, празаік зазначае: “На  сваім  не  вельмі   вялікім  вопыце скажу пісаў я і раманы, і аповесці, але зведаў поўнае шчасце толькі тады, калі адчуваў: апавяданне ўдаецца”. (14, с. 7 )

     Апавяданне  «Як звяргаюцца ідалы» добра вядома не толькі беларускаму чытачу — яно перакладзена на ўкраінскую і польскую мовы. Яго гераіні Алёнцы толькі год і дзевяць месяцаў. «...варта каму-небудзь зрабіць выгляд, што ён замахваецца на ката, сабаку альбо чалавека,— і адразу гучыць адчайдушна-ўмольны віск:

     — I цеба.

     Гэта  азначае “не трэба”. Значыць, галоўнае, з чаго складаецца чалавек, ужо ёсць” (9, с. 177). Ужо на пачатку жыцця для маленькага чалавечка не трэба гвалту, не трэба абману, крывадушша, насілля, ён сам у нейкі момант здолеў пераадолець жах і атрымаць першую жыццёвую перамогу...

     На  наш погляд, Караткевія адзіны, хто здолеў на прыкладзе такого маленькага чалавечка, зусім яшчэ дзяцяці, паказаць такую глыбокую маральную праблему. Гэта атрымалася выдатна і натуральна, бо шчырасць дзяцяці стала добрай і светлай асновай для паказу асноўных этычных правілаў жыцця.

     Усёй  сваёй творчасцю пісьменнік шукае  падыходы да ўдасканалення адносінаў паміж людзьмі, імкнецца зберагчы чалавечую душу ад духоўнай эрозіі, па-мастацку даследуе шляхі маральнага самаўдасканалення асобы. Творчыя пошукі вядуць яго ў пасляваенны Кіеў і на Далёкі Усход, беларускую вёску і Маскву. Ён любіў беларускую прыроду, рэчкі і лясныя азёры, пушчы і звычайныя пералескі, старыя і новыя гарады, любіў закінутыя архітэктурныя помнікі, даследаваў, апісваў іх, ведаў, як кажуць, у твар дзясяткі і сотні помнікаў беларускага дойлідства, вандраваў па краіне, спасцігаючы ўсё новыя і новыя далі, людзей, грамадскія працэсы. А калі звярнуцца да літаратурных герояў, то ўжо адзін пералік іх зойме даволі многа месца. Тут і дзеці, і студэнты, і вучоныя, і палешукі, і цыганскі табар, і людзі мастацтва. I ў кожнага свой характар, сваё светаразуменне, свае адносіны да жыцця, абавязку, другіх людзей. I ў той жа час у кожнага ёсць свая адметная рыса, якая раскрывае сутнасць характару, часцей за ўсё ў незвычайных абставінах, у хвіліны найвышэйшага напружання духоўных і маральных сіл. I тады зусім яскрава праступае звязанасць і неадрыўнасць лёсу героя ад лёсу народа, іх дыялектычная ўзаемасувязь, выходзячая на агульначалавечыя каштоўнасці. І ўсё гэта на аснове рэальных, быццам бы невыдуманых, гісторый. Чытаеш і разумееш, што апісаныя падзей маглі адбыцца з кім заўгодна і дзе заўгодна. Гэта свядомы аўтарскі прыём, бо лічыцца, што лепш запамінаецца і ўспрымаецца тое, што лёгка перакладваецца на сябе.

       Возьмем для прыкладу галоўнага героя апавядання «Карней — мышыная смерць». Пацукалоў Карней «быў худы, з сухім і доўгім тварам, на тонкіх вуснах якога заўжды сядзела з'едлівая і таемная усмешка. I пахла ад яго неяк дзіўна: так пахнуць камяністыя мясціны, што зараслі пустазеллем».

     Гэта  быў варты жалю, некалькі дзікаваты  чалавек, непрыкметны, непрыстасаваны да жыцця, жорсткі вораг пацукоў, які, аднак, не мог бы пакрыўдзіць і мухі. Уяўленне Карнея пра шчасце, напрыклад, нельга назваць недасягальным — яно ў тым, «каб сесці пад дрэва і піць смачны чай» (9, с. 213).

     I вось гэты чалавек, у якога самога і не было сапраўднага жыцця, вырашае дапамагчы беднай удаве Стучэўскай вывесці «ў людзі» сына Янку. «Прабачце мне за тое, што я скажу, — звярнуўся Карней да гаспадыні.— Але мне здаецца, хлопчык павінен вучыцца. У яго светлая галоўка. Вы ведаеце, ходзяць плёткі, у якіх я, вядома, ні сном ні духам ня вінен. Жанчыны — гэта глупства, прабачце.

     Але рота людзям не замажаш. I я неяк палюбіў хлопца. Няхай здае экзамены, мне хочацца, каб ён быў інжынерам... Стыпендыя ж, кажуць, невялікая, дык няхай ён вучыцца і клопату не мае. ...У мяне ёсць такія-сякія грошы» (9, с. 202).

     Працаваў  Карней як пчала, не шкадуючы ні часу, ні здароўя. I, напэўна, задума яго б ажыццявілася, калі б не пачалася вайна. На жаль, менавіта яна рэльефна высвеціла душэўныя якасці Карнея. Аказаўшыся сведкам пакарання смерцю маладой жанчыны, Карней спрабуе ўгаварыць нямецкага афіцэра адмяніць павешанне: “Яна ж чалавек, як і вы...” (9, с. 216). У адказ раздалося: “Марш, дурань!” Пацукалоў глянуў назад. Жанчына ўжо вісела, а адзін салдат, абхапіўшы яе ногі, цягнуў уніз. Карней жаласна застагнаў і пайшоў прэч. Сэрца яго аблілося крывёй. Ён зразумеў, што фашыстаў угаворамі не доймеш, іх трэба знішчаць, як тых самых пацукоў, з якімі Карней змагаўся ўсё жыццё.

     Ён  мініруе свой дом, свой лепшы на свеце дом, у які было ўкладзена так многа працы і клопатаў і ў якім на гулянку сабраліся нямецкія афіцэры. Усё гэта для Карнея адступае на задні план, калі трэба пакараць зло. У прызначаны час міна ўзарвалася. Дом палаў, як свечка. Карней спачатку заплакаў, а потым, выціраючы вочы лапленым рукавом, вымавіў: «Пацукі! Дальбог, пацукі. Я яшчэ ніколі не бачыў такіх тлустых» (9, с. 219).

     Які глыбокі сэнс у гэтых словах. Фашысты  — гэта тыя ж самыя пацукі, ад якіх трэба ачысціць зямлю, каб забяспечыць людзям спакойнае і радаснае жыццё. I зусім справядліва адзначае В. Шынкарэнка, што маральныя якасці героя ставяць яго ў адну шарэнгу з шолахаўскім Андрэем Сакаловым, талстоўскім Іванам Сідаравым, лынькоўскім Астапам і інш.

Информация о работе Уладзімір Караткевіч – апавядальнік