Уладзімір Караткевіч – апавядальнік

Автор: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2011 в 17:24, курсовая работа

Описание работы

Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацынальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………………...3-4
1. Караткевіч як прадстаўнік “філалагічнага” пакалення пісьменнікаў………………………………………………………………………..5-6
2. Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “апавяданне”. Сучасная беларуская проза………………………………………………………………………………7-11 2.1. Апавяданне як жанр…………………………………………………………..7-8
2.2. Сучасная беларуская проза (кароткі агляд)………………………………..8-11
3. Апавяданні Ул. Караткевіча: тэматыка, праблематыка, сістэма вобразаў………………………………………………………………………….12-23
Заключэнне……………………………………………………………………..24-25
Бібліяграфічны спіс………………

Работа содержит 1 файл

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.docx

— 81.31 Кб (Скачать)

     Чалавечнасць  з вялікай літары чытач знойдзе  і ў герояў апавядання «Вока тайфуна» мінёра Анатоля Кані і мічмана Дубаўца, якія, рызыкуючы жыццём, адводзяць плывучую міну з-пад карабля (заўважым, што знешняй драматычнай сітуацыі папярэднічала рэзкая спрэчка герояў, дзе яны займалі супрацьлеглыя маральныя пазіцыі), і ў сына старога кніганошы Тураўца (апавяданне «Кніга-ношы»), які ведаў пра небяспеку, што яго чакае за пранос беларускай кнігі з Прусіі ў «Паўночна-Заходні край», тым не менш ішоў і выконваў цяжкую і небяспечную работу. «...Амаль як святы Кірыла Тураўскі... Толькі таго за кнігі хвалілі» (9, 271).

     Апавяданне  “Вока тайфуна” уражвае апісаннем таго, як прырода можа адлюстроўваць унутраны стан чалавека. “Тайфун” круціў не толькі марскія воды, але і душу галоўнага героя, які перажываў цяжкае, неўзаемнае каханне. І адчуваннем гэтай “буры” насычаны твор амаль з першых радкоў. Паміж чытачом і героем усталёўваецца ўнутраная блізкасць, мы адчуваем яго боль, перажываем разам з ім. Менавіта дзякуючы апісанню акаляючых абставін, ствараецца такая атмасфера прысутнасці. А гэта ўжо рыса бязмежнага таленту Караткевіча-апавядальніка.

     Калі  ўзяць такія паняцці як «маральнасці» і «духоўнасці», то «стары дуб Крывашапка» надзелены пісьменнікам гэтымі якасцямі ў самым вялікім аб'ёме (апавяданне «Дрэва вечнасці»). Вядома, тут выкарыстана алегорыя: дуб валодае нейкімі чалавечымі якасцямі.

     Але ёсць і глыбокі філасофска-этычны сэнс: тут, на беларускай зямлі, існуюць тыя векавыя, непрамінальныя каштоўнасці, без якіх цяжка ўявіць вытокі народнай гісторыі, трываласць народа ў барацьбе з прыгнятальнікамі, аснову тых ідэй, якія і сёння выхоўваюць у людзей патрыятызм, павагу да гісторыі, іх гістарычную і нацыянальную свядомасць.

     Дазволім  чытачу самому разабрацца ў такіх  алегарычна-сімвалічных разважаннях: «Але вось ён стаіць і яшчэ расце. А  перад ім у маўчанні стаім мы. Неўміручая мозгам і справамі мятуліца-аднадзёнка. А ён стаіць. Галава ягоная ў небе.

     ...I наўрад ці быў намнога меншы, калі чалавек з вачыма хітруна і аматара пагуляць, з сэрцам, у якім жыла, аднак, гарачая любоў да сваёй беларускай зямлі, Крывашапка, стаяў пад ім і клікаў на паўстанне беларускіх сялян, сваіх братоў. Палалі вогнішчы. Полымя іхняе адбівалася на лёзах кос, на вострых іглах вілаў, у глыбокіх вачах, чырванела на кары Вечнага Дрэва...

     Не  ведаю, ці адпавядае дрэву імя  «цар-дуб». Назва «дуб Крывашапкі» адпавядае больш, хаця і яна не з лепшых. Усякае імя будзе вартым жалю перад гэтай велічнай, перад гэтай мудрай вечнасцю» (9, с. 308—309).

     Мабыць, дзякуючы такім вось «дубам Крывашапкі», блакітнаму і залатому, залатому і блакітнаму, «без канца, без краю, без мяжы» прыроднаму прастору («Блакіт і золата дня»), вясёлцы, налітай «колерамі такой першапачатковай яснасці і чысціні — як сама радасць...» («Барвяны шчыт»), існуе найлепшая, най-прыгажэйшая ў свеце зямля Беларусі, апетая ўзнёслым словам У Караткевіча.

     Хараство  роднай прыроды – гэта адна з найвышэйшых для творчасці пісьменніка тэма. I ўсё ж яна не ператвараецца ў самамэту. Родная прырода — гэта той лірычны фон, дзякуючы якому вобразы герояў апавяданняў, аповесцей, іншых літаратурных жанраў набываюць большую прыцягальнасць, становяцца больш жыццёвымі і  запамінальнымі. Як, напрыклад, у апавяданні «Блакіт і золата дня» (яно, дарэчы, уключана ў двухтомную «Анталогію беларускага апавядання» (1967). Хараство чалавечых адносін, юнацкага кахання Юркі і Наталі ў спалучэнні з аўтарскімі адступленнямі, паэтызацыяй роднай прыроды набываюць яшчэ большую чысціню і высакароднасць. «Азораная ззяннем паходняў, абкружаная шматкаляровымі карагодамі чаўноў згасала і танула ў водах адразу за імі імгненная праява. Дрэвы закрылі яе, паглынулі воды і цемру, і адразу стала ясна, што тая праява чужая, што на шмат кіламетраў няма нічога, акрамя воднай роўнядзі, вычварнай вязі плыняў, пены ў вірах, пагружаных у ваду лясоў і цішыні.

     I па гэтых водах, па залітай вадою зямлі імчаў толькі адзін іхні човен, іхні каўчэг. Недзе, напэўна, былі іншыя чаўны, але для гэтых двух нікога не існавала» (9, с. 207).

     Уражанне  ўзвышанасці, нейкай незямной узнёсласці і трапятлівасці ўзнікае, дзякуючы імкненню пісьменніка «апаэтызаваць перш за ўсё «першабытныя формы жыцця, дзікую, адвечную прыгажосць зямлі, такія ўзаемаадносіны паміж людзьмі, дзе пануюць законы простай жыццёвай неабходнасці, вызначаныя самой прыродай чалавека».

     Знаходзіць  пісьменнік такія ж адметныя словы, каб апісаць «краіну Цыганію», чалавечыя адносіны да мядзведзяў, непадзеленае каханне. Вось «песенная» (В. Быкаў), «калядная рапсодыя», у якой толькі выпадак не даў жыцця чалавечаму шчасцю. Але герой апавядання Мікола Ласевіч — аматар даўніны, знаўца і збіральнік помнікаў традыцыйнага мастацтва — гэты выпадак, а разам з тым і сваю нерашучасць, сваё няўменне пастаяць за каханне судзіць па самай высокай маральнай шкале. «I вяртання ўжо не магло быць. Якімі пасля гэтага сабачымі вачамі ён паглядзіць у гэтыя адданыя вочы, якія жывуць толькі дзеля яго, яшчэ раз жорстка, да смяротнай абразы, а можа, і да смерці падмануць яе, добрую, мілую, якая спачатку проста хацела адпомсціць, а пасля зразумела, што з гэтага атрымалася нешта зусім не тое, і прыпала да яго, як да апошняга мура, і даверылася яму» («Калядная рапсодыя». (9, с. 463).

     У. Караткевіч імкнецца паказаць чытачу, што ўсюды вакол яго, у людзях, прыродных з'явах ёсць месца прыгожаму. I гэта прыгожае павінна быць апаэтызавана, прыўзнята над звычайнай рэальнасцю, рамантызавана. Згаджаючыся з такім меркаваннем, патрэбна, аднак, адзначыць, што не заўсёды рамантызацыя паводзін чалавека, абставін, у якіх ён жыве і дзейнічае, надаюць твору дынамізм. Наадварот, здараецца і так, што гэты прыём выглядае штучным, надуманым. Як у апавяданні «Лятучы Галандзец» у адносінах да якога ёсць супярэчлівыя думкі. Тут ёсць і элементы прыгодніцтва, і легенды, і баладнае гучанне, і, нарэшце, паэзія. Але яно — гэта караткевічаўская цэласнасць, арыгінальны завершаны твор. Пісьменнік Касачэўскі -рамантык з высокімі жыццёвымі ідэаламі і перакананнямі застаўся адзін — яго каханая выйшла замуж за другога чалавека. Каб забыцца, ён кідае сталіцу, едзе ў невялікі прыбалтыйскі гарадок, дзе яго ніхто не ведае, гоіць сваю сардэчную рану. I вось аднойчы ў гарадку, у піўным бары ён становіцца сведкам непрыемнай размовы суайчыннікаў пра ягоняе няўдалае каханне, пра яго самога, яго звычкі і захапленні.

     Не  даслухаўшы размову да канца, ён ідзе на марскі бераг, бярэ човен і вырашае трохі паплаваць па начным моры. (Дарэчы, і тут лірычнае адступленне пра мора, напісанае на высокім мастацкім узроўні, спрыяе раскрыццю душэўнага стану героя, разуменню яго чытачом). Раптам перад ім праплывае сілуэт карабля з таго далёкага семнаццатага стагоддзя. Гучаць незразумелыя словы пра нявесту, каханку, называецца імя Марыя, нарэшце з карабля выкідваюць бутэльку. Касачэўскі ловіць яе, адкрывае, знаходзіць шматок жоўтай паперы, на якой напісаны адрас і імя той Марыі, якая была калісьці пакінута няўдачлівым мараком.

     Касачэўскі  едзе ў той горад, знаходзіць вуліцу, старэнькі дамок, сустракае актрысу Марыю. I аказваецца — гэта і ёсць яго сапраўднае каханне. Гэтае апавяданне не назавеш мудрагельным. Яно напісана той цудоўнай мовай У. Караткевіча, якая робіць прывабнай нават самую банальную рэч, У спалучэнні з рамантычнымі прыгодамі Касачэўскага мова надае твору займальнасць і перакананасць. «Лятучы Галандзец», які ў рэшце рэшт аказаўся старой пасудзінай, прыстасаванай да кіназдымкаў, выкарыстаны тымі ж зласлівымі суайчыннікамі для розыгрышу Касачэўскага.

     Такі  прыём – гэта толькі яшчэ адно пацвярджэнне рамантызму Караткевіча, пра які столькі было напісана і сказана яго суайчыннікамі.

     У пачатку 1988 г. беларускі чытач змог пазнаёміцца з апавяданнем У  Караткевіча «Маленькая балерына», якое чакала сваёй публікацыі амаль трыццаць гадоў (напісана ў 1961 г). Нетрадыцыйнае яно для пісьменніка, але калі ўспомніць аповесць «У снягах драмае вясна», то, разам узятыя, яны маглі б быць цікавым накірункам празаічнага апавядальніцтва. Прысвечана апа-вяданне маральна-эстэтычным праблемам савецкага жыцця ў 30-я гады (праўда, асэнсаванне іх адбываецца ў пасляхрушчоўскую адлігу). Але і тут пісьменнік ідзе сваім адметным шляхам. Гэту адметнасць адзін з даследчыкаў творчасці У. Караткевіча Л. Прашковіч з Мазыра назваў, як пісанне «навырост», з улікам патрэб заўтрашняга дня.

     Як  пісала Ала Сямёнава: “…Ул. Караткевіч адчуваў, прадчуваў, шмат у чым прадвызначаў духоўную сітуацыю…”(13, с. 279)

     У дадзеным выпадку пісьменнік не становіцца ў позу гнеўнага абвінаваўцы і раскрывальніка жорсткасцей і бесчалавечнасці сталінізму. Для разумення ўсёй агіднасці і бяздушнасці сістэмы таго часу, у якой духоўнае жыццё грамадства, асобы, творчыя працэсы мастака былі безаглядна падпарадкаваны волі аднаго чалавека. У. Караткевіч даносіць да чытача нешта іншае. Ён прапануе прасачыць, як адбывалася творчая і, галоўным чынам, маральная эвалюцыя маленькай балерыны, выхаванай на сляпой веры ў бязгрэшнасць «бацькі наро-даў». Спачатку гэта юная асоба, якая не сумняваецца ў дзейнасці Сталіна і якая як бы стаіць па-за жыццём, застаецца безуважнай да людскіх трагедый. Яе не кранаюць ні паведамленне сябра па працы, акцёра Віктара Клявіна аб арышце і смерці ў турме яго дзядзькі Івана — старога бальшавіка, байца Першай Коннай; ні арышт суседа па кватэры Антона Набатава. ні нават тое, што сябры па працы сталі адносіцца да яе «больш уважліва і насцярожана, з падкрэсленай ласкавасцю». А пасля асабістага знаёмства з правадыром яна стала «такой шчаслівай, што, здавалася, яшчэ хвіліна і сэрца разарвецца, не ў змозе вытрымаць гэтага».

     Але ж жыццё ідзе побач з актрысай. Яе асабістыя ўражанні, гутаркі з акружаючымі людзьмі (з бацькам, з уяўным сябрам-дэмагогам) параджаюць у васямнаццацігадовай Ніны сумненні. Сумненні, якія дасягаюць свайго псіхалагічнага апагея ў час драматычнай сцэны ў тэатры, калі яна ўбачыла нешта такое... Яе любімы Сталін не толькі не заступіўся за людзей, якія віталі і славілі яго, а, наадварот, раўнадушна паназіраўшы за расправай з імі сваіх ахоўнікаў, грэбліва ўсміхнуўся, а затым і зусім знік з тэатральнай ложы. Адбылося нешта накшкалт арыстоцелеўскага катарсіса: «...увесь яе маленькі свет любові да гэтага чалавека даў трэшчыну... памёр у яе сэрцы». Перакананасць у сабе, потым сумненні, у рэшце рэшт псіхалагічны зрух, трагедыя завяршаюцца з'яўленнем новага чалавека з новым разуменнем і ўспрыманнем, здавалася б, раней назаўсё-ды вечных ісцін.

     Але колькі такіх людзей вытрымалі, выжылі? Ведае, бадай што, толькі гісторыя і... статыстыка. Але калі вярнуцца да Караткевіча, то ўбачым: шчырыя пачуцці, сапраўднае мастацтва не патрабуюць сляпой веры ў аўтарытэты і правадыроў, яны ім не падуладныя, яны выражэнне сілы Дабра, Мудрасці і Прыгажосці.

     І зноў на прыкладзе аднаго лёсу, аднаго жыцця Караткевіч паказвае лёс усяго  народа.

     Нельга  абысць ўвагай апавяданне У Караткевіча «Вялікі Шан Ян». Прысвечанае кітайскай гісторыі V—VIII стст. да н.э., яно з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем шматграннасці таленту пісьменніка. Зварот да гісторыі далёкага Кітая можа паказацца нечаканым і выпадковым. Але гэта не так. Таму што пазнанне гісторыі (у дадзеным выпадку кітайскай) не было для У. Каратаевіча самамэтай. Гістарычныя падзеі — гэта вызначальная аснова, што дазваляла пісьменніку пранікнуць у сутнасць чалавечых характараў, спасцігнуць месца і ролю Чалавека ў гістрычным працэсе. Кітайская дзяржава таго далёкага часу, у якой цесна пераплецены грамадства і дзяржава, філасофія і палітыка, чалавек і соцыум, і стала для Караткевіча такім зыходным матэрыялам.

     Шан Ян — вялікі Канцлер адной з  кітайскіх дзяржаў Цыньскай дынастыі, які стаў заснавальнікам у гісторыі Кітая вучэння аб легізму — адной з самых жорсткіх і дэспатычных сістэм кіравання дзяржавай. Яго погляды выкладзены ў трактаце «Шан цзюн цу», а ў апавяданні падаюцца ў дыялогу-спрэчцы Шан Яна з філосафам Жан Лунам. Калі для апошняга ў разуменні чалавека вызначальнай лініяй паводзін выступае дабрачыннасць (Жан Лун адвяргае ўсялякі гвалт над асобай), то Шан Ян лічыць, што чалавек не мае ўласнай волі і думкі і павінен толькі падпарадкоўвацца і выконваць загады. Годнасць чалавека, па Шан Яну, у сіле, уладарніцтве, уменні падпарадкоўваць сабе іншых людзей. Таму нату-ральным станам грамадства з'яўляецца рабства, у якім уладараць і культывіруюцца горшыя якасці чалавека — хлуслівасць, хцівасць, прага да ўлады. Асноўным сродкам уздзеяння на такі народ Шан Ян лічыць сістэму ўзнагарод і пакаранняў, прычым апошнія адыгрываюць галоўную ролю. Натуральным станам такога грамадства з'яўляецца вайна: «Ніякіх... нацыянальных традыцый. Бо ад іх адусюль пракрадзецца нараканне... Застаецца толькі адно рабскае земляробства, і тупыя тысячнікі, ... і кіраўнікі армій, і вайна. Зямля і вайна». У грамадстве павінны быць знішчаны, як паразіты, усялякая дабрачыннасць і дабрадзейнасць, павага да бацькоў і іх традыцый, паэзія, музыка, мастацтва.

     Памылковасць  такой пазіцыі Вялікага Канцлера відавочная. I не толькі таму, што яго праўленне прывяло народ да збяднення і галечы і ўсталявання ў краіне недаверу і ўсеагульнай падазронасці. Загана — у атручванні чалавечага розуму і сумлення, у разбурэнні станоўчых якасцей асобы, вынішчэнні годнасці і гонару чалавека. Як прароцтва для Шан Яна гучаць словы Жан Луна: «...твая радзіма тупасцю насмерць зраніць дябе». У рэшце рэшт так і атрымаецца: створаная Шан Янам сістэма дэспатызму знішчыць яго не толькі фізічна, але менавіта як свайго стваральніка. Самы апошні ўдар ён атрымае ад Хуэй-вана, сына чалавека, «...які любіў і шанаваў Шан Яна вышэй за ўсякую меру, слухаў яго як самога духа Неба...». I заб'е Хуэй-ван свайго настаўніка не за тое, што не падзяляе его поглядаў, ён знішчае сведку «свайго другараднага пры бацьку становішча». Стваральнік сістэмы, ён сам ад яе і гіне. «Якога ж я выпусціў звера! I хто, калі, калі загоніць яго назад, у клетку?!» Шкада толькі, што вялікі чалавек зразумее гэта позна, перад самай смерцю. Шан Ян спасцігнуў, што сапраўдная веліч не ў тым, каб «патрасаць царствамі», а ў годнасці чалавекі «праўдзівага, добрага і сумленнага, таленавітага ў сваёй справе...»

Информация о работе Уладзімір Караткевіч – апавядальнік