Антонімы ў беларускіх прыказках і прымаўках

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Марта 2012 в 21:25, курсовая работа

Описание работы

Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з’яўляюцца найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзенным жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваей гаворкі, надаючы ей большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць – “падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем” [9.стар.100] сваю мову.

Содержание

1. Уводзіны
2. Асноўная частка
2.1 Сутнасць паняццяў “антанімія” і “антонімы”
2.2 Класіфікацыя антонімаў паводле марфалагічнай структуры
2.3 Класіфікацыя антонімаў паводле прынадлежнасці да часцін мовы
2.4 Класіфікацыя антонімаў паводле характару семантычнай супрацьлегласці
2.5 Выкарыстанне семантычных асаблівасцей антонімаў для дасягнення стылістычных мэт
3 Заключэнне
4 Спіс выкарастанай літаратуры

Работа содержит 1 файл

Курсовая.doc

— 100.50 Кб (Скачать)


Змест

 

1.            Уводзіны

2.            Асноўная частка

2.1       Сутнасць паняццяў “антанімія” і “антонімы”

2.2       Класіфікацыя антонімаў паводле марфалагічнай структуры

2.3       Класіфікацыя антонімаў паводле прынадлежнасці да часцін мовы

2.4       Класіфікацыя антонімаў паводле характару семантычнай супрацьлегласці

2.5       Выкарыстанне семантычных асаблівасцей антонімаў для дасягнення стылістычных мэт

3              Заключэнне

4              Спіс выкарастанай літаратуры

 


1. Уводзіны

 

Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з’яўляюцца найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзенным жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваей гаворкі, надаючы ей большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць – “падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем” [9.стар.100] сваю мову.

Беларусы, як і іншыя народы, спрадветку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразага, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы.

Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзиная и не асноўная функцыя прыказак и прымавак. Не меньшае, кали не большае, прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з’яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццевага вопыту народа, яго назіранняў і ведаў аб прыродзе, яго філасофіі і маралі, педагагічных поглядаў і правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад, рэкамендацый. Гэта звод і найбольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыцце.

“Згусткам думкі” назваў гэтыя ўзоры вуснай славеснай творчасці выдатны мовавед і фалькларыст 19 ст. А.А.Патабня [5. стар.97]. М.А.Шолахаў, тонкі знаўца глыбінь народнай мовы, у кароткай прадмове да класічнага зборніка У.І.Даля так адазваўся аб прыказках: “Найвялікшае багацце народа – яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца івечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавевчай мыслі і вопыту. І можа быць, у ніводнай з форм моўнай творчасці народа з такой сілай і так шматгранна не праяўляецца яго розум, так крышталічна не адкладваецца яго нацыянальная гісторыя, грамадскі лад, быт, светапогляд, як ў прыказках” [6. стар.3].

Прыказка – народны выраз, які мае адначасова літаральны і пераносна-вобразны план або толькі пераносны і ўяўляе ў граматычных адносінах закончаны сказ: Хто дбае той і мае. Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Не мела баба клопату, купіла парасе.

Прымаўка – народны выраз, які мае іншасказальны сэнс, незавершаную сінтаксічную будову, вылучаецца асобай сціпласцю: Далей у лес, болей дроў. Абы шыя, хамут знойдзецца.

Мова прыказак надзвычай багатая, сакавітая, трапная, па-сапраўднаму народная. Яна тоіць у сабе невычэрпныя скарбы, што сабраліся ў ей ад усіх эпох развіцця.

Большасць даследыкаў бачаць розніцу паміж прыказкай і прымаўкай у тым, што прыказка выступае ў мове як самастойнае меркаванне, а прымаўка атрымлівае канчатковае афармленне і канкрэтны сэнс толькі ў кантэксце, г. зн. яна з’яўляецца толькі часткай меркавання. Аднак гэтыя адрозненні носяць умоўны характар. Прыказкі і прымаўкі ўтвараюць адзіную групу ўстойлівых выразаў.

Сэнс прыказак (прымавак) мае два планы: літаральны і пераносны (знайшоў нітку, знойдзеш і клубок) – і характарызуецца рознай ступенню матывацыі.

Прыказкі і прымаўкі, якія ўжываюцца толькі ў пераносным сэнсе, збліжаюцца з фразеалагізмамі: пасадзілі свіню за стол, а яна ногі на стол; чужое дабро бярэ за рабро; пакуль сонца ўзыйдзе раса вочы выесць і інш. Прыказкі і прымаўкі, якія ўжываюцца і ў прамым, і ў пераносным сэнсе, адрозніваюцца  двайным  планам:  да  пары  збан  ваду  носіць;  што  пасееш, тое і пажнеш; не ўсякая хмара дажджу дае і інш.  Ёсць  прыказкі і прымаўкі, якія ўжываюцца толькі ў прамым, літаральным  сэнсе:  ластаўка  дзень  пачынае, а салавей канчае; якая замля такі і хлеб;  зімняя ночка  дзеткам сарочка і інш.

Маючы на ўвазе ўласныя назіранні ў працэссе працы з першым томам, сутнасць прыказкі можна сфармуляваць такім чынам.

Прыказка – гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяковы жыццевы вопыт  народа, выказвае катэгарычнае  меркаванне  пра  тыя  або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з’явы характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады.

М. Горкі гаварыў, што “прыказкі і прымаўкі ўзорна фарміруюць увесь жыццевы, сацыяльна-гістарычны вопыт працоўнага народа”, і заклікаў пісьменнікаў вучыцца ў іх “сціскаць словы, як пальцы ў кулак” [4. стар.329].

Народная тэрміналогія ведае такія назвы, як прыказка, прымаўка, пагаворка, прыгаворка, руская пасловіца, старажытна руская прытча. Аб гэтым сведчаць і самі беларускія прыказкі і прымаўкі:

На усяку рэч есць прыказка;

У прыказцы - праўда святая;

Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца;

На прымаўку і суду няма;

Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы;

Пустая гаворка – не прагаворка;

Добрая пасловіца ў вочы колецца;

Без прытчы трасца не бярэць.

Супастаўленне  прыказак  і  прымавак з фразеалагічнымі адзнкамі выяўляе іх падабенства і адрозненне. Падабенства заключаецца ў тым, што і адны і другія  вызначаюцца  ўстойлівасцю  свайго  складу,  узнаўляюцца  ў мове як гатовыя адзінкі, маюць вобразны характар. Найбольш істотнае адрозненне іх -  у характары зачэння і функцыі. Сэнс прыказкі і прымаўкі перадаецца толькі цэлым сказам (часта разгорнутым), напрыклад: Што пасееш, то і пажнеш “клопат і руплівасць  чалавека  дазваляе  яму ўладаць чым-небудзь у большай ступені, чым іншы, хто не працуе”. У  той  жа  час  сэнс фразеалагізма можа  быць  перададзены адным словам або словазлучэннем: як у аптэцы “вельмі дакладна”, мокрая курыца “бесхарактарны чалавек”, векі вечныя “заўседы”.

Функцыянальнае  адрозненне  заключаецца ў тым, што фразеалагізм – член  сказа,  прыказка  (прымаўка)  –  цэлы сказ.  Прыказкі  і  прымаўкі  складаюцца са слоў з акрэсленым  самастойным  лексічным  значэннем,  чаго  нельга сказаць аб фразеалагізмах, кампаненты,  якіх  нярэдка  поўнасцю  або  часткова  страцілі  сваю  семантычную самастойнасць. Словы, якія  ўваходзяць у склад прыказак (прымавак) і выражаюць найбольш істотныя бакі думкі, часта выдзяляюцца лагічным націскам. У  фразеалагізмах  гэтага  зрабіць немагчыма: яны пазбаўлены актуальнага члянення.

У беларускіх прыказках часта сустракаюцца антонімы, розных часцін мовы, напрыклад:

Чым сонца яснее, тым месяц смутнее;

З вялікае хмары малы дождж;

Дождж намачыў, а сонейка высушыць;

Зімою абрыдзіць нос абціраючы, а ўлетку абрыдзіць выроты адчыняючы;

Якая зіма, такое і лета.

Гэта праблема недастаткова даследавана ў беларускім мовазнаўстве, таму мэта курсавой працы – даследаваць, якія антонімы пэўнай класмфікацыі часцей ўжываюцца ў беларускіх прыказках і прымаўках; вызначыць ролю антонімаў у стварэнні дасканалай мастацкай формы прыказак і прымавак. Каб дасягнуць пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы.

Задачы:

1.      выявіць антанімічныя пары ў беларускіх прыказках і прымаўках;

2.      зрабіць іх структурную і семантычную класіфікацыю;

3.      разгледзець антонімы як стылістычны сродак, які дапамагае перадаць значны змест у лаканічнай форме;

4.      адкрэсліць частотнасць ужывання антонімаў у прыказках і прымаўках.

 


1. Асноўная частка:

2.1 Сутнасць паняццяў “антанімія” і “антонімы”

 

Антонімы (ад грэч. anti – супраць, onyma – імя) – гэта словы з супрацьлеглымі значэннямі. Яны ўяўляюць сабою прасцейшыя слоўныя аб’яднанні, кожнае з якіх складаецца толькі з дзвюх адзінак. Супрацьпастаўленыя ў значэннях,такія адзінкі ўтвараюць антаімічную пару. З’ява парнага супрацьпастаўлення значэнняў слоў называецца лексічнай антаніміяй. Праблема антаніміі – шматаблічная: яна даследуецца не толькі ў лінгвістыцы, але і ў філасофіі і логіцы. Яе асновай у лінгвістыцы з’яўляецца супрацьлегласць значэнняў слоў, якія выражаюць супрацьлеглыя паняцці. Толькі тады словы лічацца антонімамі, гэта значыць супрацьлеглымі па значэнню, калі яны называюць паняцці, звязаныя паміж сабою. Так легкі і цяжкі з’яўляюцца антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя між сабою паняцці малога, нязначнага цяжару і вялікага, значнага цяжару: дзе легкая прыбыль, там цяжкая гибель[136]. Словы блізкі і далекі з’яўляюцца таксама антонімамі, таму што выражаюць супрацьлеглыя, але звязаныя паміж сабою паняцці нязначнай адлегласці і значнай адлегласці: блізкая капейка, дальні руб перацягне[138]. Аналагічна лічацца антонімамі назвы супрацьлеглых, але звязаных паміж сабою паняццяў гарачы і халодны (з высокай тэмпературай і з нізкай тэмпературай); дзейнасць і бяздзейнасць (актыўнасць і пасіўнасць); маладосць і старасць (стан, уласцівы маладому чалавечаму арганізму, і стан, уласцівы старому чалавечаму арганізму) і пад. Напрыклад: старога хвалі, да з двара валі, а маладога гудзі, да ў двары блюдзі[131]. Люты халодны і сухі – жнівень – гарачы [27]. Гарачае сэрца, ды халодны розум[20].

У антанімічныя адносіны ўступаюць не ўсе словы, а тыя, семантыцы якіх уласціва агульнае значэнне якасці, колькасці, часу, прасторы і г. д. Гэта могуць быць як знамянальныя (багацце – беднасць), так і службовыя словы (за – супраць). Багатаму лічыць, беднаму рабіць [119]. Здаровы хвораму не верыць, а багаты – беднаму [121]. Не маюць антонімаў, напрыклад, словы з канкрэтным значэннем: вока, галава, нага, стул і пад.

Антанімічнымі адносінамі могуць быць звязаны і значэнні асобнага сова. Такая з’ява называецца ээнантыясеміяй. Так, слова калісь можа выкарыстоўвацца ў двух кантрасных значэннях: “некалі ў мінулым, даўно”, ш калі-небудзь у будучым”.

 


2.2 Класіфікацыя антонімаў паводле марфалагічнай структуры

 

Паводле марфалагічнай структуры антонімы падзяляюцца на розракараневыя і аднакараневыя.

У рознакараневых антонімах значэнне супрацьлегласці выражаецца іх семантыкай. па гэтай прычыне іх называюць семантычнымі: левы – правы, бедны – багаты, добрае – злое, ціха – шумна, яўны – тайны, сухі – мокры, смех – плач, гора – радасць, верх – ніз, ласка – гнеў, спека – сцюжа, смерць – жыцце. Некаторыя рознакаранёвыя антонімы могуць утрымлмваць у сваім складзе розныя прэфіксы , дзякуючы якім шх антанімічнасць узрастае: прасохнуць – намокнуць, прысядаючы – падымаючыся, намокнуць – прасохнуць,
нарадзіцца – знікнуць, зачыніць – адчыніць, бессардэчны – міласэрны,
аддаваць – пазычыць, ачарніць – абяліць, спускацца – падымацца, увечары – рана. Напрыклад: сухое лета не высушыць, а мокрае не вымачыць [35]; Мыла чорна ды мыець бела [71]; учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш [140]; адно маўчыць, а другое слухае [150]; у мароз заснуць легка, а прачнуцца цяжка [6].

У  аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць выражаецца толькі прэфиксамі, таму іх называюць граматычнымі або прэфіксальнымі. Пры гэтым прэфіксы незалежна ад суадноснасці з часцінамі мовы супрацьстаўляемых у значэннях слоў могуць далучацца як да кожнага з іх (уключаць – выключаць, увоз – вываз, удзень – уночы, прысутны – адсутны, падкурчыць – выпрастаць, падбегчы – адбегчы, закаціць – выкаціць, усходні – заходні), так і толькі да аднаго з двух (давер’е – недавер’е, легальны – нелегальны, быцце – небыцце, гукаць – адгуквацца, дзейнасць – бяздзейнасць, магчымы – немагчымы). Напрыклад: дзень выганяе з хаты, ноч прыганяе [39]; Як пачатак, будзе і канчатак [59]; не так рады прыходу, як адходу [106].

Неабходна памятаваць, што антонімам з прэфіксам не – з’яўляецца толькі такое слова, якое выступае носьбітам новага значэння, новага паняцця: воля – няволя, кемлівы – някемлівы, купска – някепска, ласка – няласка, шчасце – няшчасце. Калі ж гэтая ўмова парушаецца, то тады ў наяўнасці толькі адмаўленне пэўнай якасці, стану, дзеяння і пад.: мелкі – немелкі, хворы – нехворы, ныраць – неныраць, працаваць – непрацаваць, глухі – неглухі,
шумны – нешумны. Напрыклад: пагожанага прыяцеля хужа бойся, чым непрыяцеля [101]; за вінаватым і невінаваты абарве [90]; у бога дні роўныя, ды часы няроўныя [41].

Слова ляцець – “падымацца ў вышыню” і “падаць уніз” (іскры ляцелі ўгару – я лячу ўніз).

Большасць слоў у мове мнагазначныя, таму антанімічнасць можа выяўляцца або па ўсім семантычным аб’ёме слова, або па асобных кампанентах. Адпаведна антонімы могуць быць поўнымі і няпоўнымі. Поўныя антонімы цалкам семантычна ўзаемаадмаўляюцца або ўзаемавыключаюцца. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, антонімы поўнач –поўдень. Першае слова мае значэнні:

1). Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. (на поўначы святлела);

2). Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. (стрэнеш на поўначы белых мядзведзей);

3). Сярэдзіна ночы 12 гадзін ночы. (поўнач наступіла);

Значэнні другога слова адпаведна супрацьлеглыя:

1). Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы. (поўдзень вызначыць);

2). Мясцовасць, краіна з цеплым, гарачым кліматам. (ёсць на поўдні эўкаліптавы лес);

3). Сярэдзіна дня 12 гадзін дня. (поўдзень наступіў);

Для поўных антонімаў уласціва спалучальнасць з аднолькавымі лексічнымі адзінкамі: актыў (брыгадны, вучнёўскі, атрадны і г. д.) – пасіў (брыгадны, вучнёўскі, атрадны і г. д.); пасіў (баланса) – актыў (баланса); (запісаць у) актыў - (запісаць у) пасіў. Словы ўчарашні (даклад, дзень, дыспут, лекцыя, паездка) – заўтрашні (даклад, дзень, дыспут, лекцыя, паездка); (адлюстроўваць) учарашняе - (адлюстроўваць) заўтрашняе; (апісваць) учарашняе – (апісваць) заўтрашняе. Напрыклад: на белай зямлі сабакі касцяць, на чорнай пшанічку расцяць [1]; дзень – бацька, ноч – матка [37]; рыбы многа, хлеба мала [49].

Информация о работе Антонімы ў беларускіх прыказках і прымаўках