Антонімы ў беларускіх прыказках і прымаўках

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Марта 2012 в 21:25, курсовая работа

Описание работы

Прыказкі і прымаўкі, або пагаворкі, належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з’яўляюцца найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзенным жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваей гаворкі, надаючы ей большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць – “падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем” [9.стар.100] сваю мову.

Содержание

1. Уводзіны
2. Асноўная частка
2.1 Сутнасць паняццяў “антанімія” і “антонімы”
2.2 Класіфікацыя антонімаў паводле марфалагічнай структуры
2.3 Класіфікацыя антонімаў паводле прынадлежнасці да часцін мовы
2.4 Класіфікацыя антонімаў паводле характару семантычнай супрацьлегласці
2.5 Выкарыстанне семантычных асаблівасцей антонімаў для дасягнення стылістычных мэт
3 Заключэнне
4 Спіс выкарастанай літаратуры

Работа содержит 1 файл

Курсовая.doc

— 100.50 Кб (Скачать)

Для няпоўных антонімаў лексічная спалучальнасць членаў антанімічных пар з інлымі лексічнымі адзінкамі часткова з’яўляецца аднолькавай, а часткова адрознай. Так, мнагазначныя словы радасны – смутны ўступаюць у антанімічныя адносіны, калі абазначаюць адпаведна “які адчувае радаць” і адпаведна “які адчувае, выяўляе сум, маркоту”: радасныя (вочы, усмешка, песня) – смутныя (вочы, усмешка, песня). Значэнні слова смутны “поўны песпарадку, мцежны” (смутныя часы) і “невыразны, няпэўны” (смутная трывога) не маюць антанімічных адпаведніваў і семантыцы слова радасны, таму апошняе слова ў дадзеным выпадку не можа спалучацца са словамі часы, трывога. Радасць ёсць – весяліцца трэба, гора ёсць – памагаць трэба [94].

Словы правы – вінаваты ўступаюць у антанімічныя адносіны, калі абазначаюць адпаведна “які дзейнічае паводле агульнапрынятых норм людскіх узаемаадносін” і адпаведна “які дзейнічае насуперак агульнапрынятым нормам людскіх узаемаадносін”: правы (напалавіну, цалкам, часткова) – вінаваты (напалавіну, цалкам, часткова). Значэнні слова правы “размешчаны на тым баку, які з’яўляецца процілеглым леваму” (правае вуха, нага) і “той, хто з’яўляецца рэакцыйным, выступае супраць передавых пыняў у палітычным жыцці” (правы блакіруецца, ігнаруецца) не маюць антанімічных адпаведнікаў у семантыцы слова вінаваты, таму апошняе слова ў дадзеным выпадку не можа спалучацца са словамі вуха, блакіруецца. Той правы ў каго грошы ёсць, той вінаваты ў каго іх няма [29].

 


2.3 Класіфікацыя антонімаў паводле прынадлежнасці да часцін мовы

 

Лексічныя антонімы характэрны для прыметнікаў, назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў.

Найчасцей супрацьпастаўляюцца ў значэннях якасныя прыметнікі, таму што любая якасць можа быць супрацьпастаўлена паводле яе меншай ці болшай ступені: гарачы – халодны, хуткі – павольны, рэдкі – густы, белы – чорны, высокі – нізкі, добры – кепскі, мелкі – глыбокі, разумны – дурны, тонкі – тоўсты, вясёлы – сумны, родны – чужы, стары – новы. Адносныя і прыналежныя прыметнікі супрацьпастаўляюцца ў значэннях, як правіла, пры наяўнасці канкрэтнага назоўніка: мірны – ваенны час, разведвальнае – контрразведвальнае падраздзяленне, фізічная – душэўная прыгажосць, халасты – жанаты чалавек. Напрыклад: старая адзежка беражэ новую [76]; родная зямля – маці, чужая – мачыха [80]; разумны вораг лучша дурнога [100]; пакуль з багатага пух, то з беднага дух [116]; Пакуль жырны конь схудае, худой
здохне [117].

Сярод антонімаў-назоўнікаў выдзяляюцца дзве асноўныя разнавіднасці. Першая з іх – гэта тыя, якія супрацьпастаўлены ў значэннях паводле апрадмечанай якасці, другая – гэта супрацьпастаўленні ў значэннях паводле апрадмечанай якасці, другая – гэта супрацьпастаўленні ў значэннях паводлеапрадмечанага дзеяння. Пары з апрадмечанай якасцю, будучы ўтворанымі ад адпаведных прыметнікаў, адлюстроўваюць антанімію апошніх: сіла – слабасць, смеласць – баязлівасць, багацце – беднасць, маленства – старасць, мацак – слабак, блізарукасць – дальназоркасць, гарачыня – холад, чуласць – бязлітаснасць, яўнае – тайнае. Пары з апрадмечаным дзеяннем, будучы ўтворанымі ад адпаведных дзеясловаў, таксама адлюстроўваюць антанімію апошніх: усход – захад, загадка – адгадка, падыход – адыход, набытак – страта, наступленне – адступленне, прыбыцце – адпраўленне, прыліў – адліў, спуск – пад’ём, стварэнне – разбурэнне, удых – выдых, уезд – выезд. Рэзкай мяжы між антонімамі з апрадмечанай якасцю і апрадмечанным дзеяннем не існуе, таму што з’яўленне некаторых з іх генетычна звязваецца як з прыметнікамі, так і з дзеяслоўнымі першаасновамі. Да ліку такіх адносяцца антонімы, якія характарызуюць з супрацьлеглых бакоў пачуцці, эмоцыі, сацыяльныя працэссы, з’явы і пад.: багацтва – жабрацтва, дружба – варожасць, карысць – шкода, любоў – нянавісць, радасць – скруха, перакананне – сумленне, шчодрасць – сквапнасць , шыкоўнасць – непагляднасць, хітрасць – контрхітрасць, роспач – надзея, спагадлівасць – жорсткасць. Напрыклад: зіма – свякруха, лета – матачка [26]; радасць ёсць – весяліцца трэба, гора ёсць – памагаць трэба [93].

Сярод антонімаў-дзеясловаў таксама выдзяляюцца дзве асноўныя разнавіднасці. Першая з іх – гэта аднакараневыя антонімы, якія, з аднаго боку, ўяўляюць сабою супрацьпастаўленні ў значэннях аднакараневых прэфіксальных дзеясловаў (сходзіцца – разыходзіцца, схавацца – высугуцца, раз’ядноўвацца – аб’ядноўвацца, выйграць – прайграць, закрыць – адкрыць, наступаць – адступаць, падключыць – адключыць, прывесці – адвесці, прыехаць – ад’ехаць, прыйсці – адысці, уехаць – выехаць), напрыклад: дзень выганяе з хаты, ноч прыганяе [39]; з другога ж супрацьпастаўленні ў значэннях аднакараневых беспрэфіксальных і прэфіксальных дзеясловаў (вітацца – развітвацца, ныраць – вынырваць). Другая разнавіднасць – гэта рознакараневыя антонімы: любіць – ненавідзець, назначыць – звальняць, нараджацца – паміраць, павысіцца – панізіцца, пачаць – канчаць, смяяцца – плакаць, сустрэцца – расстацца, хваліць – ганіць. Напрыклад: адно маўчыць, другое слухае [150]; у мароз заснуць легка, а прачнуцца цяжка [6]; дождж намачыў, а сонейка высушыць [150]; вада дала, вада ўзяла [8].

Антонімы-прыслоўі адлюстроўваюць антанімічнасць сваіх першаасноў – прыметнікаў (багата – бедна, высока – нізка, налева – направа, смела – боязна, тонка – тоўста, хутка – марудна, глуха – рэзка), назоўнікаў (зверху – знізу, зімой – летам, льга – нельга, ноччу – днем, раніцай – вечарам), дзеясловаў (паказваючы – хаваючыся, расплюшчваючы – заплюшчваючы, расхвальваючы – гонячы, пачынаючы – канчаючы). Напрыклад: летам нагою, зімою рукою [33]; зімою абрыдзіць нос абціраючы, а ў летку абрыдзіць вароты адчыняючы [21]; вясной зверху пячэ, а знізу марозіць [30]; уніз вада знясець, а ўверх бяда вызавець [125]; не кайся рана ўстаць, а кайся позна спаць [56]. Прыслоўі супрацьпастаўляюцца ў значэннях, як правіла, пры наяўнасці канкрэтага дзеяслова: багата – бедна жыць, зверху –знізу размяшчацца, паказваючыся – хаваючыся перамашчацца. У паасобных антонімах–пррыслоўях знешне сцёрлася іх семантыка-структурная сувязь з першаасновамі. Да ліку такіх адносяцца антонімы тыпу тут-там.

 


2.4 Класіфікацыя антонімаў паводле характару семантычнай супрацьлегласці

 

Лексічная антанімія – з’ява шматпланавая ў яе саставе вычляняюцца наступныя паасобныя класы антонімаў, для кожнага з якіх характэрны спецыфічныя асаблівасці супрацьпастаўлення значэнняў слоў:

1). Антонімы, якія з’яўляюцца крайнімі супрацьлеглымі пунктамі ў сістэме аднародных паняццяў (якасці, стану, каардынацыйнага і часавага супалажэння) і тым самым дапускаюць магчымасць цзнаўлення між імі новых антанімічных пар з меншай ступенню супрацьлегласці значэнняў, а таксама сярэдняга члена, адносна якога супрацьпастаўленыя ў значэннях словы размяшчаюцца сіметрычна: малады – маладаваты – сталы – стараваты – стары, лёгкі – легкаваты – цяжкаваты – цяжкі, перад – сярэдзіна – зад, верх – сярэдзіна – ніз, будучы – цяперашні – мінулы, учора – сёння – заўтра. Cярэдні член можа замыкаць антанімічную пару ці адкрываць новую, і ў такіх выпадах, асабліва ў антонімах з часавым супалажэннем, магчыма дваякае, а то і траякае супрацьпастаўленне. Так, на базе пары з cярэднім членам  учора – сёння – заўтра дапускаюцца яшчэ супрацьпастаўленні ўчора - сёння і сёння – заўтра: учора не дагоніш, ад заўтра не ўцячэш [140]; сёння тут, а заўтра ў другі кут [110]; сёння пан, а заўтра прапаў [81].

2). Антонімы, значэнне аднаго з якіх цалкам узаемааднаўляе значэнне другога: відушчы  - сляпы, жывы – мертвы, жыцце – смерць, праўда – хлусня, вільготны – сухі, жанаты – халасты, цалкам – ураздроб, праўдзівы – хлуслівы. Адмаўленне бюбога члена кожнай пары дае значэнне супрацьлеглага яму члена: калі не відушчы, то сляпы, калі не сляпы, то відушчы; калі не жанаты, то халасты, калі халасты, то не жанаты. Магчымасць узнаўлення ў рамках гэтых пар новых антанімічных пар са змешанай ступенню супрацьлегласці, як і сярэдняга члена, - выключна: у хворага пытаюцца, а здароваму даюць [105]; лепш дзесяць прыяцеляў, ніж адзін вораг [98]; поп з жывога м мертвага
дзярэ [86].

3). Антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, а таксама некаторых супрацьлеглых па значэнню ўласцівасцей і прыкмет: загрузіць – выгрузіць, зашрубаваць – адшруьаваць, жаницца – разводзицца, лажыцца – уставаць, мабілізацыя – дэмабілізацыя, павышэнне – паніжэнне, падыход – адыход, хітрасць – контрхітрасць, дзяржаўны – антыдзяржаўны, наступальны – контрнаступальны. Напрыклад: не так рады прыходу, як
адходу [106]; дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак [134]; дзень выганяе з хаты, а ноч прыганяе [39].

 


2.5 Выкарыстанне семантычных асаблівасцей антонімаў для дасягнення стылістычных мэт

 

З кампазіцыйнага боку прыказкі вызначаюцца пераважна двухчленнай будовай, якая дасягаецца супастаўленнем двух прадметаў, з’яў, напрыклад: здароўе легка страціць, ды трудна набыць; і няўмека пячэ, як з засека цячэ; калі нітка вядзецца, дык і на трэску прадзецца і інш.

На рэзкім супрацьпастаўленні з’яў рэчаіснасці пабудавана стылістычная фігура антытэза (ад грэч. antithesis – супрацьпалажэнне). Антытэза, як стылістычны прыем выкарыстоўваецца многімі пісьменнікамі. Трэба адзначыць, што на антытэзе пабудаваныя многія прыказкі, павучанні, крылатыя выразы. Па кампазіцыі прыказкі найчасцей складаюцца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супрацьстаяць адна адной па прынцыпу антытэзы, або параўноўваюцца:

На белай зямлі сабакі касцяць, на чорнай пшанічку расцяць;

Чым сонца яснее, тым месяц смутнее;

З вялікае хмары малы дождж;

Зіма снежная, лета даждлівае;

Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.

 


3. Заключэнне

 

Частотнасць ужывання антонімаў у 1 томе “Прыказак і прымавак” вялікая, хачу ажхначыцб, што часцей ужываюцца разнакараневыя антонімы, якія яшчэ называюцца семантычнымі. Напрыклад, разумны – дурны, чорнае – белае, малы – вялікі, сёння – заўтра. А калі гаварыць пра класіфікацыю антонімаў па прыналежнасці да часцін мовы, то часцей за ўсё ўжываюцца антонімы-прыметнікі (ранні – позні, роўная – крывая, бедны – багаты, мокрае – сухое, халодны – гарачы, цемны – светлы, белы – чорны); антонімы назоўнікі (маці – мачаха, дзень – ноч, галадоўка – спасаўка, дабро – зло, пачатак – канчатак); антонімы-прыслоўі (тонка – тоўста, зімой – летам, смела-боязна, высока – нізка, ноччу – днем).

У залежнасці ад характару семантычнай супрацьлегласці часцей ужываюцца антонімы, значэнне аднаго з іх цалкам узаемаадмаўляе значэнне другора (легка – цяжка, жывы – мертвы, горкі – салодкі).

Антонімы ў зборніку сустракаюцца на кожную тэму: прырода, гаспадарчая дзейнасць, праца, народны каляндар, матэрыяльны быт, грамадскае жыцце, сяброўства, беднасць, багацтва, водгукі на гістарычныя падзеі і інш.

Прыказкі і прымаўкі незалежна ад іх вобразнага ўзбраення – гэта паэзія думкі, паэзія жыццевай праўды, прыгажосць народнай мудрасці. Гэта – дыяменты народнай паэзіі. яны прыйшлі з глыбінь стагоддзяў і, як сам народ, яны бяссмяротныя. З дапамогай антонімаў прыказкі і прымаўкі становяцца трапнымі выслоўямі, яны дапамагаюць больш выразна і ярка раскрыць павучальны змест.

 


4. Спіс літаратуры

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.

2. Горький. М. О том, как я учился писать. – У кн.: М. Горький. О литературе. М., 1953.

3. Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы. – Універсітэцкае. Мн., 1994.

4. Новиков Л.А. Антонимы в русском языке. М., 1973.

5. Потребня А.А. Из лекции по теории словесности. Харьков, 1914.

6. Шолохов М. Сокровищница народной мудрости. –У кН.: В. Даль. Пословицы русского народа. М., 1957.

7. Шкраба І., Шкраба Р. Крынічнае слова. Мн., 7987.

8. Фядосік А.С. Прыказкі і прымаўкі у дзвюх кнігах. – Навука і тэхніка. Мн., 1976.

9. Янкоўскі. Дыялектны слоўнік, вып. 3. Мн., 1970.

10. Янкоўскі. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. – Беларуская навука. Мн., 2004.

 

19

 



Информация о работе Антонімы ў беларускіх прыказках і прымаўках