Сутнасць паняцця “крытычнае мысленне”
Реферат, 05 Августа 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Сучасны этап развіцця школы вымагае наватарскіх падыходаў да вырашэння задач навучання і выхавання. Таму настаўнік стварае ўмовы для эстэтычнага, маральнага, інтэлектуальнага развіцця асобы, паглыбляе набытыя веды, імкнецца духоўна ўзбагачаць вучняў. Значную дапамогу ў гэтым працэсе аказваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі.
Работа содержит 1 файл
Сутнасць паняцця.doc
— 378.50 Кб (Скачать)III.Разважанне
1. Выканайце
практычныя заданні. (Самастойная
работа па картках з
Урачыста-жалобны гук званоў днём і ноччу разносіцца па Беларусі. Некалі глухая, нічым (не) прыкметная вёсачка стала народным помнікам, вобразным увасабленнем жалобы і гераізму беларусаў у іх (не) чуванай барацьбе з захопнікамі.
Кожны
народ ганарыцца перамогамі ў
барацьбе за свабоду і
… сумна і разам з тым велічна днём і ноччу, у вецер і непагоду разносіцца над Белай руссю звон Хатыні. Бясконцы людскі паток. Моўчкі стаяць людзі ля Вянка памяці, пакладзенага нам месцы пахавання попелу хатынцаў, моўчкі чытаюць яны зварот мёртвых да жывых – чорныя словы на мармуры : “Людзі добрыя, помніце: мы любілі жыццё, і Радзіму нашу, і вас дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу, каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі, каб нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыццё не ўмірала!”
Рознаўзроўневыя
заданні
I узровень
а) Прачытайце тэкст, вызначце стыль і тып тэксту.
б)Выпішыце дзеепрыметнікі
разам з назоўнікамі, якія яны
паясняюць.
II узровень
а) Чаму ў словазлучэніі “Ніколі не забыты подзвіг” не з дзеепрыметнікамі пішацца асобна?
б) Запішыце тры
прыклады, калі не з дзеепрыметнікамі
пішацца разам.
III узровень
а)Спішыце , раскрываючы дужкі , другі сказ тэксту.
б)Пісьмова прывядзіце
прыклады , калі не з дзеепрыметнікамі
пішацца асобна.
IV узровень
а) Утвараце дзеепрыметнікі з не (ня) ад наступных дзеясловаў, пабудаваць словазлучэнні, абазначыць суфіксы.
вярнуць
дагледзець
крануць
V узровень
Скласці парады-правілы, што трэба і чаго не трэба рабіць у школе. Выкарыстайце для гэтага дзеепрыметнікі з часціцамі не (ня)
- Не прыходзьце ў школу з нявывучанымі ўрокамі!
- Не карыстайцеся неабгорнутымі падручнікамі!
- Не дапускай , каб у тваёй кнізе былі неабгорнутыя вокладкі!
- Не пакідайце класны пакой нявымыты!
- Нікім не палітыя кветкі—ганьба класнаму калектыву!
- Не заходзь на ўрок у не праветраны дзяжурным класнгы пакой!
- Не рабі сам і не дазваляй свайму сябру быць у школе не перабутым!
IV.Рэфлексія
- А зараз падвядзём вынікі нашай працы метадам “сінквейн”. Для гэтага запоўнім табліцу наступнымі словамі:
Сінквейн—сінтэз
інфармацыі, якая дазваляе наладзіць
рэфлексію на аснове атрыманых ведаў.
Слова “сінквейн” паходзіць ад франц.
“пяць”.
“Сінквейн”
- назоўнік (1)—часціна, дзеепрыметнік.
- прыметнік (2)—поўны, кароткі, зменны, жывы.
- дзеяслоў (3) – скланяецца, змяняецца, пішацца, утвараееца, ужываецца.
- сказ (4) – дзеепрыметнік змяняецца па склонах.
- Адно слова – сінонім да тэмы. Над якой працуем – урок, натхненне.
- Дзеепрыметнікі ўпрыгожваюць нашу мову;
- Дзеепрыметнікі абазначаюць прымету прадмета;
- Дзеепрыметнік сябруе з прыметнікам;
- Буду старацца пісаць граматна;
- Мяне зацікавіла тэта ўрока.
Выстаўленне адзнак.
Дамашняе заданне:
Складзіце слоўнікавую дыктоўку па тэме ўрока (20 слоў) – V узровень
Састаўце кластэр “Не (ня) з дзеепрыметнікамі” – IV узровень
С.175., № 7 – III узровень
ПЛАН-КАНСПЕКТ
ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА
ЗАНЯТКУ ПА БЕЛАРУСКАЙ
МОВЕ (9 кл.)
ТЭМА: сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў. Сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж часткамі ў складаных бяззлучнікавых сказах.
МЭТА: 1) садзейнічаць пашырэнню ведаў вучняў вучняў пра бяззлучнікавыя складаныя сказы як самастойны функцыянальна-сінтаксічны тып, пра сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж часткамі ў складаных бяззлучнікавых сказах (аднатыпныя і разнатыпныя часткі); паўтарыць правапіс галосных Е, Ё, Я;
2)
прадоўжыць вучыць вучняў
3)
выхоўваць здольнасць
Форма правядзення: камбінаваныя заняткі з элементамі тэхналогіі “Развіццё крытычнага мыслення”.
Абсталяванне: апорныя памяткі “Сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў складаным бяззлучнікавым сказе”, руска-беларускія слоўнікі, лісты з тэкстамі для работы ў групах; памятка па інтанаванні складаных бяззлучнікавых сказаў.
Ход заняткаў
І. Стадыя выкліку.
Задачы: актуалізаваць раней набытыя вучнямі веды ў сувязі з вывучэннем новага матэрыялу; абудзіць пазнавальны інтарэс да вывучаемага матэрыялу; дапамагчы вучням самім вызначыць накірункі ў вывучэнні тэмы.
1. Стварэнне спрыяльных эмацыянальных умоў.
- Прыгадаем той час, калі вы былі маленькімі. Вы памятаеце, аб чым марылі ва ўзросце 6 – 7 гадоў? Падзяліцеся сваімі ўспамінамі, калі ласка. Камусьці сёння ранейшыя мары падаюцца несур’ёзнымі, дзіўнымі, простымі. Гэта заканамерна. Вы падраслі. Выраслі і вашы патрабаванні да сябе, да навакольнага свету. Але, як і раней, многае здаецца невырашальным, нерэальным, складаным. Для далейшай працы нам спатрэбіцца тэкст. Пазнаёмцеся, калі ласка, з ім. Выкажыце свае ўражанні.
2. Праца з тэкстам.
Праўдзівае апавяданне
Часам чалавек адчувае: апынуўся ў палоне негатыўных абставін. Каб лепей гэта зразумець, паслухаем праўдзівае апавяданне.
Жыхары
Панамы наладжваюць незвычайнае
паляванне на малпаў: мяса гэтай жывёлы
яны лічаць за дэлікатэс. Здавалася б,
злавіць спрытную малпу – яна жыве высока
на дрэвах – задача складаная. Аднак! Паляўнічыя
прабіваюць у шалупіне какоса невялікую
адтуліну, выразаюць мякаць, змяшчаюць
у сярэдзіне арэх або проста каляровы
каменьчык – усё гэта атрымліваецца вельмі
хутка і проста. Потым яны трывала прымацоўваюць
пастку да ствала дрэва і чакаюць у засадзе.
Праходзіць крыху часу, малпы збіраюцца
каля дрэва, разглядаюць пастку. Тое, што
малпа – істота цікаўная і сквапная, даўно
вядома людзям. Яна прасоўвае руку ў вузкую
адтуліну, заціскае прынаду ў кулак. Назад
малпа ўжо не можа выцягнуць руку: не дазваляе
сціснуты кулак. Ёй бы разняць пальцы і
паспяхова ўцячы – празмерная ж сквапнасць
не дае магчымасці расстацца са здабычай.
Так малпа сама становіцца здабычай паляўнічых,
якія выкарыстоўваюць адну і тую ж прынаду
шмат разоў...
Заданне. Запішыце словы па-беларуску. Ключом будзе прачытаны тэкст. Пры неабходнасці звярніцеся да слоўніка.
Осознавать, организовать, ловкий, отверстие, ловушка, приманка, любопытный, жадный, кожура, охота.
- Вызначце стыль і тып тэксту, свой адказ абгрунтуйце.
- Вызначце асноўную думку тэксту.
- Прызнайцеся, а вы былі ў палоне негатыўных абставін?
- Як вы сябе адчувалі ў гэты час? Як знайшлі выйсце?
- Абмяркуйце ў групе новы для вас выпадак пастаноўкі таго ці іншага знака прыпынку ў тэксце. Ці ёсць цяжкасці?
- Што неабходна ведаць, каб правільна расставіць знакі прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе? (Неабходна ведаць будову сказаў, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, спосаб сувязі частак.)
ІІ. Стадыя рэалізацыі сэнсу.
Задачы: дапамагчы вучням актыўна ўспрыняць вывучаемы матэрыял; дапамагчы суаднесці ранейшыя веды з новымі.
1. Паглыбленне ў тэарэтычны матэрыял.
- З мэтай праверкі правільнасці абраных накірункаў у працы звернемся да апорных памятак і зробім паведамленні:
І група – бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі;
ІІ група – бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі.
Вучні
ў групах працуюць
з памяткамі, падбіраюць
з матэрыялу для даведак
прыклады.
Сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа
1. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі
(сказы, якія сэнсава набліжаюцца да складаназлучаных)
| Сэнсавыя адносіны паміж часткамі | Прыклады |
| 1. адначасовасці – паведамляецца пра з’явы рэчаіснасці, якія адбываюцца сумесна, у адзін і той жа момант | |
| 2.
паслядоўнасці – указваецца на паслядоў-
насць з’яў, падзей |
|
| 3. супастаўляльныя – з’явы існуюць паралельна, але супастаўляюцца адна другой |
2. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі
(сказы,
якія сэнсава набліжаюцца да
складаназалежных сказаў: адна частка
патрабуе паяснення або
| Сэнсавыя адносіны паміж часткамі | Прыклады |
| 1.
мэтавыя – другая частка ўказвае на
мэту або прызначэн-
не таго, аб чым паведамляецца ў першай частцы |
|
| 2. прычынныя – у першай частцы ўказваецца прычына, якая названа ў другой частцы | |
| 3. умоўна-выніковыя – у другой частцы змяшчаецца вынік той умовы, якая названа ў першай частцы | |
| 4. паясняльныя – другая частка раскрывае змест першай часткі |
Матэрыял для падбору прыкладаў
1. Антось, як сонца, засвяціўся: даўно аб чоўне ён смуціўся.
2. Маці кінулася ў хату – трэба ратаваць дзяцей.
3. Маўчала ноч па-над палянай, зялёны гай не гаманіў.
4. Я чую возера ўсплёскі: то сом прачнуўся на зары і спудзіў шчупака.
5. Ластаўка дзень пачынае, канчае свій дзень салавей.
6. Залатое калоссе адшумела ў палях, жаўтагрудая восень сыпле лісце на шлях.
7. Было б здароўе
– астатняее будзе.
Групы пасля падрыхтоўкі робяць паведамленні.
2. Асэнсаванне тэарэтычнага матэрыялу.
Вучні ў групах працуюць з тэкстам “Праўдзівае апавяданне”.
І група выпісвае ў сшыткі тры першыя бяззлучнікавыя сказы;
ІІ група – тры наступныя;
Заданне: падкрэсліць граматычныя асновы, зрабіць схемы, назваць сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, вызначыць спосаб сувязі частак.
3. Інтанаванне складаных бяззлучнікавых сказаў.
Праводзіцца выразнае чытанне ўсіх бяззлучнікавых складаных сказаў з тэксту “Праўдзівае апавяданне” (паводле памяткі) у групах. Праслухоўванне па адным прадстаўніку ад кожнай групы. Каментар інтанавання сказаў.