Берасцейская царкоўная ўнія
Дипломная работа, 22 Ноября 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Берасцейская царкоўная ўнія з’яўляецца адной з самых буйных падзей на тэррыторіі ВКЛ ў XVI стагодзі. Гэтая ўнія вызначыла лес беларуская рэлігіі, культуры, і грамадска-палітычнага жыцця на шмат гадоў наперад. Гэта была адна са спроб аб’ядннаня каталіцкай і правалаўнай царквы. Нягледзячы на тое што па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы. Таму каб зразумець Беларускую гісторыю і лес нашага народу, трэба ведаць і аб падзеях 1596 года.
Содержание
Уводзіны……………………………………………………………………………………..2
Асноўныя прычынны правядзення ўніі……………………………………..2
Падрыхтоўка да ўніі…………………………………………………………………….4
Вынікі…………………………………………………………………………………………..7
Унія на сучасным этапе……………………………………………………………….9
Работа содержит 1 файл
курсовая.docx
— 35.38 Кб (Скачать)Вынікі
Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. рэзка пагоршыла становішча Праваслаўнай царквы ВКЛ, якую пазбавілі апошніх праяў апякунства з боку закона і дзяржавы. Уніяцкімі храмамі ў асноўным станавіліся праваслаўныя цэрквы, што не магло падабацца тым праваслаўным вернікам, якія не жадалі мяняць веру. З пункту гледжання свецкіх уладаў і уніяцкіх іерархаў, Уніяцкая царква становіцца свайго роду пераемніцай Праваслаўнай царквы, а праваслаўныя веруючыя павінны былі або падпарадкавацца уніяцкім епіскапам або апынуцца па-за законам, як гэта ў выніку фактычна і адбылося[8, с. 114]. . Аб'яднанне, якое здзяснялася падманам і гвалтам, не спрыяла аб'яднанню Праваслаўнай і Каталіцкай царквы, а прывяла да з'яўлення новай - Уніяцкай, што істотна ўскладніла рэлігійныя і нацыянальна-культурныя супярэчнасці на Беларусі, Украіне і Літве.
Такім чынам, пасля Брэсцкага сабора 1596 г. на землях ВКЛ з`явілася новая царква - Уніяцкая, якая з цягам часу ахапіла абсалютную большасць вернікаў. Па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму. Але, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы.
Пасля прыняцця ўніі
не павінна было быць ломкі звычаяў
і традыцый – знешне нічога не змянілася.
На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары
аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей
і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з
Кліментам VIII, які згадзіўся з
усімі ўмовамі і падпісаў папскую
буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў
Бярэсце на царкоўным саборы, куды
з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва
было канчаткова аформлена як рэлігійны
накірунак. Адначасова ў Бярэсці
на свой сабор сабраліся прыхільнікі
захавання чысціні праваслаўя, лідэрам
іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы
ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся
па епархіям, сеючы зерне варожасці
і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка
1596 г. каралеўскім універсалам акт
уніі быў зацверджаны на дзяржаўным
узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква
ў ВКЛ перастала існаваць, была
створана грэка-уніяцкая царква.
Грамадства ўспрыняла
ўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва
рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях,
што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі,
частка насельніцтва рашуча адмовіліся
ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала
аніякіх змен – так не магла
захавацца чысціня “
Уніяцтва праз падтрымку
дзяржавы і культурна-асветніцкую
дзейнасць паступова пашыралася
сярод сельскага насельніцтва і
гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку
XVIII ст. яно стала самай масавай
рэлігіяй у княстве, значна дапамагло
захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага
народа, стрымала апалячванне беларускіх
земляў. Гэта азначае, што тыя надзеі,
якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане
і Кракаве, збольшага не збыліся.
Больш удала Ватыкан і Кракаў
дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх
і буйных феадалаў ВКЛ. Пад час
контррэфармацыі яны амаль ўсе
перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла
іх апалячванню, зліццю з феадальным
саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае
саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць
Беларускіх феадалаў страчвалі сувязь
з гістарычнай традыцыяй
Прыхільнікі праваслаўя
не зніклі з гістарычнай сцэны. У
1620 г. яны тайна, пры падтрымцы
Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі
новую іерархію ў Кіева-Пячорскай
Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі.
Так канчаткова адбыўся раскол былых
праваслаўных княства на дзве царквы.
У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя
карысталіся значнай
Праз моцную культурна-асветніцкаю дзейнаясць і падтрымку дзяржавы ўніяцтва паступова распаўсюджвалася на Беларусі і напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Расійскія ўлады прынялі рашэнне аб скасаванні ўніяцкай царквы і далучэнне яе да праваслаўнай царквы. Ліквідацыя уніі выклікала пратэсты ў шэрагу мясцовасцей Беларусі, аб чым сведчаць судовыя справы аб ухіленні былых уніятаў ад праваслаўя; частка з іх здолела перайсці ў рыма-католікі. Напрыклад ў 1840—1850-я гады, былі праведзены карныя аперацыі супраць жыхароў вёсак Дудаковічы Магілёўскай губ., Дзярновічы Віцебскай губ., Поразава Гродзенскай губ., якія не згаджаліся прымаць праваслаўе. Захаванне схільнасці да уніяцтва ана Беларусі выкарыстоўваў у рэвалюцыйнай агітацыі К. Каліноўскі, які заклікаў да адраджэння уніяцкай царквы, якую лічыў нацыянальнай царквой беларускага народа.
Унія на сучасным этапе
Спроба адрадзіць унію ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагодзьдзя ўкраінскім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім і маладой беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася вакол першай беларускай газэты «Наша Ніва» - Іванам Луцкевічам, Алаізай Пашкевіч-Цёткай і інш.
З 1917 г. да сярэдзіны 1920-ых гадоў ва Ўсходняй Беларусі, занятай бальшавікамі, у Магілёве, Віцебску і інш. мясцовасьцях праводзілася місійная праца па адраджэньні уніі пад кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага экзарха Леаніда Фёдарава (сёньня бэатыфікаваны Каталіцкай Царквой) і магілёўскага рыма-каталіцкага дэкана Язэпа Белагаловага.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэньне каталіцкіх парафіяў усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскага рыма-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафіяў і асяродкаў увосень 1939 году мітрапаліт А. Шаптыцкі стварыў Беларускі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з а. Антонам Неманцэвічам, SJ.
Усе ўніяцкія парафіі
пасьля Другой Сусьветнай вайны былі
зьнішчаныя савецкай уладай. Аднак
пэўная частка вернікаў і некалькі
манахіняў у Пінску захоўвалі
сваю ўніяцкую веру і практыкавалі
ў рыма-каталіцкіх касьцёлах Беларусі
аж да сваёй сьмерці.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Гронский, А.Д. Уния
и политика в белорусской
2. Ермаловіч. М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / М.І. Ермаловіч // Мінск: Беллітфонд, 2000. - 448 с.
3. З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі) / пад рэд. М.В. Біча і П.А. Лойкі. - Мінск: Экаперспектыва, 1996. - 134 с.
4. Зноско, К. Исторический очерк церковной унии / К. Зноско. - Москва: Мартис, 1993. - 233 с.
5. Никольский, Н.М. История русской церкви / Н.М. Никольский. - Минск: Беларусь, 1990. - 541 с.
6. Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналіз) / С.А.Падокшын. - Мінск: Беларуская навука, 1998. - 111 c.
7. Рэлігія і царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. - 368 с.
8. Шукан, М.Г. Нарушение
имущественных прав
Сайт Pawet: С.В.Марозава
/ “Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай
уніі”.