Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»

Контрольная работа, 20 Сентября 2011, автор: пользователь скрыл имя

Описание работы


Асноўныя перыяды развіцця беларускай старажытнай літаратуры вы-значаюцца ў адпаведнасці з важнейшымі этапамі гісторыі беларускага наро-да: літаратура Старажытнай Русі (XI–XII ст.), літаратура XIV – пачатку XVI ст., літаратура XVI – першай паловы XVII ст., літаратура другой паловы XVII – XVIII ст. Першы перыяд — агульны для ўсіх усходніх славян, калі яны жылі, палітычна аб'яднаныя ў Кіеўскай дзяржаве і асобных княствах, мелі агульную літаратурную мову, пісьменства, культуру.

Содержание


1. Вядучыя жанры арыгінальнай літаратуры XI–XIII стагоддзяў ................. 3
2. Тэма страчанага дзяцінства паводле раманаў К. Чорнага «Пошукі буду-чыні» і «Млечны шлях» ..................................................................................... 12
3. Сутнасць вучэння Гегеля пра адзiнства формы i зместу ............................ 23
Спiс выкарыстанай лiтаратуры ............................................................

Работа содержит 1 файл

+Контрольная.doc

— 209.50 Кб (Скачать)

       Працягам  «Аповесці мінулых гадоў» быў Кіеўскі летапіс, які скла-даўся на працягу XII ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленасці ён засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, увага якіх сканцэнтравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзённік кіеўскага князя. Аднак Кіеўскі летапіс цікавы тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкай зямлі. Так, напрыклад, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апа-вяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяр-танне ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.

       Апошнім выдатным летапісным помнікам агульнага, старажытна-рускага этапу ў гісторыі ўсходніх славян з'яўляецца Галіцка-Валынскі лета-піс, які храналагічна працягвае Кіеўскі і ахоплівае перыяд з 1201 да 1292 г. Гэты летапісны звод складаецца з дзвюх асноўных частак — Галіцкага і Ва-лынскага летапісаў. Твор прысвечаны пераважна гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, апісанню яе ўнутрыпалітычнага жыцця і міжнародных узаемасувязей, барацьбы з Польшчай і Літвой, з татарамі і ятвягамі і інш. Характэрная аса-блівасць Галіцка-Валынскага летапісу — звязаны, прагматычны выклад па-дзей. Арыгінал першапачаткова быў напісаны без дат у форме суцэльнай гістарычнай аповесці, і толькі пазней тэкст падзялілі на асобныя пагадовыя артыкулы.

       Галіцкі летапіс — найбольш значны і самы цікавы ў літаратурных ад-носінах — вылучаецца чыста свецкім характарам, высокай культурай і літа-ратурным майстэрствам гістарычнага апавядання, багаццем вобразна-паэтычнай мовы. Аўтар выказвае павышаную цікавасць да батальных сцэн, да рэалій рыцарскага побыту. Галоўны герой Галіцкага летапісу — вялікі князь (з 1254 г. — кароль) Даніла Раманавіч Галіцкі (1201–1264), пры якім Галіцка-Валынскае княства дасягнула найбольшай палітычнай магутнасці.

       Галіцка-Валынскі летапіс захаваў унікальныя звесткі пра надзвычай важны перыяд у палітычнай гісторыі сярэдневяковай Літвы і Беларусі, пра час першапачатковага станаўлення на іх землях новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, пра жыццё і дзейнасць яго першых князёў: Міндоўга, Войшалка і інш. Ён паслужыў літаратурным узорам і непасрэднай крыніцай «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і «Хронікі Быхаўца», беларуска-літоўскіх летапісаў XVI ст.

       Вельмі  важная жанравая асаблівасць летапісаў — іх дакументаль-насць, дзелавы выклад гістарычна сапраўднага, рэальна былога, а таксама іх зводны характар. Буйныя летапісныя зводы — гэта своеасаблівыя літа-ратурныя анталогіі і гістарычныя энцыклапедыі-хрэстаматыі свайго часу.

       Хаджэнні. У эпоху Кіеўскай Русі адбывалася станаўленне жанравай сістэмы старажытнарускай літаратуры, яе асноўных літаратурных відаў і форм і бадай ва ўсіх літаратурных жанрах былі напісаны творы, якія сталі ўзорам для ўсходнеславянскіх пісьменнікаў наступных стагоддзяў.

       Адносна нешматлікі жанр паломніцкай літаратуры адкрывае «Хаджэнне» ігумена Данііла (пачатак XII ст.). Хаджэнні — гэта апісанні па-дарожжаў у «святую зямлю» Палесціну, дзе нарадзіўся, жыў, прапаведаваў, прыняў пакутніцкую смерць і ўваскрэс Ісус Хрыстос. Пабачыць святыя мес-цы было для многіх веруючых найвышэйшай марай жыцця, а сустрэча са свя-тым горадам Ерусалімам выклікала ў іх глыбокае душэўнае ўзрушэнне. Вель-мі цікаўны і назіральны Данііл, які прабыў у Палесціне шаснаццаць месяцаў, імкнуўся перадаць чытачам свае багатыя ўражанні ад гэтага незвычайнага па-дарожжа. Апісваючы святыя месцы, Данііл падаў таксама нямала розных зве-стак па гісторыі культуры і геаграфіі Блізкага Усходу, таму яго «Хаджэнне» і сёння мае значную пазнавальную каштоўнасць.

       «Слова пра паход Ігаравы» («Слово о полку Игореве») — адзін з літа-ратурных твораў нетрадыцыйных жанраў, надзвычай арыгінальных і сама-бытных, які ўзнік верагодней за ўсё ў Кіеве дзесьці ў 1185–1187 гг. і стаў най-вышэйшым дасягненнем сусветнай паэзіі эпохі Сярэднявечча.

       «Слова пра паход Ігаравы» прысвечана гістарычна сапраўдным па-дзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднак аўтар адлю-страваў свой час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапісец,  
а як сапраўдны паэт. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перерастае ў пранікнёнае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лёс усёй Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі па-трыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Апавяданне эмацыянальна афарбаванае, вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай ёмістасцю зместу, ліра-эпічнае паводле характару. Асноў-ная ідэя «Слова пра паход Ігаравы» — у асуджэнні міжусобіц, у закліку да яднання, у якім выявіліся погляды перадавых колаў старажытнарускага гра-мадства, імкненні ўсяго народа.

       Паэма «Слова пра паход Ігаравы» — сапраўды «залатое слова» ста-ражытнарускай паэзіі — перакладзена на шматлікія мовы народаў свету.

       У XIII–XIV ст. пачаўся працэс фарміравання самастойных рускай, бе-ларускай і ўкраінскай літаратур, што моцна апіраўся на багатыя традыцыі лі-таратуры Кіеўскай Русі, якая доўга яшчэ служыла задавальненню ідэйна-вы-хаваўчых патрэб, пазнавальных інтарэсаў і эстэтычных густаў нашых продкаў.

       Эпоха Старажытнай Русі — гэта антычны  і эпічны час усходніх сла-вян, а старажытнаруская літаратура — іх высокая класіка, агульны куль-турны набытак і неацэнны скарб рускага, украінскага і беларускага народаў. Цесна звязаная з гістарычнай рэчаіснасцю свайго часу, гэтая літаратура ад-люстравала багацце духоўнага жыцця старажытнарускага грамадства, высокі ўзровень яго культурна-гістарычнага развіцця, велічны, гераічны свет нашых далёкіх продкаў.

 

2. ТЭМА СТРАЧАНАГА ДЗЯЦІНСТВА ПАВОДЛЕ РАМАНАЎ  
К. ЧОРНАГА «ПОШУКІ БУДУЧЫНІ» І «МЛЕЧНЫ ШЛЯХ»

       Кузьма  Чорны (1900–1944), сапраўднае iмя — Мікалай Карлавіч Раманоўскі — беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст, якi пакінуў значны след у гісторыі беларускай літаратуры.

       Нарадзіўся  К. Чорны 24 чэрвеня 1900 г. у маёнтку Боркі, які зна-ходзіўся ў Слуцкім павеце. Хаця сталага месцажыхарства сям'я не мела, баць-кi вырашылі даць дзецям магчымасць вучыцца. Мікалай закончыў народнае вучылішча і ў 1916 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.  
У 1920 г. К. Чорны працаваў у Слуцкім павятовым ваенкамаце, пасля быў на-стаўнікам Цімкавіцкай сямігадовай школы, сакратаром валаснога рэўкома.  
У 1923 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1924 па 1928 г. ён працаваў у рэдакцыі газеты «Беларуская веска». На самым пачатку свайго творчага шляху К. Чорны пісаў вершы. Адзін з іх — «Роднае поле» — быў змешчаны ў 1923 г. у газеце «Са-вецкая Беларусь». У тым жа годзе і ў той жа газеце было надрукавана яго першае апавяданне «На граніцы». У 1924 г. малады празаік стаў членам «Ма-ладняка», а ў канцы 1926 г. ён узначаліў літаратурнае аб'яднанне «Уз-вышша», якое адыграла вялікую ролю ў развіцці мастацтва і эстэтычнай дум-кі ў Беларуси. Затым К. Чорны быў галоўным літаратурным кансультантам кабінета маладога аўтара пры СП БССР (1932–1937). У 1938 г. пісьменнік быў беспадстаўна рэпрэсіраваны. Допыты і катаванні ў турме падарвалі яго здароўе. У гады Вялікай Айчыннай вайны К. Чорны супрацоўнічаў у саты-рычным выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», у газеце «Савецкая Бела-русь». Пісьменнік аператыўна карыстаўся разнастайнымі жанравымі формамі публіцыстыкі, пісаў апавяданні, аповесці, раманы. Усе яго творы ваенных год выкрываюць крывавы фашызм, прасякнуты ідэяй грамадзянскага ўзмуж-нення народа ў суровыя дні вайны. У 1942 г. К. Чорны цяжка захварэў і стра-ціў зрок. Аднак пісьменнік і ў жыцці, і ў творчасці быў аптымістам, таму не чакаў, пакуль ачуняе поўнасцю, і напружана працаваў. Летам 1944 г. К. Чор-ны перажываў вялікі творчы і патрыятычны ўздым у сувязі з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да апошняга дыхания К. Чорны заставаўся пісьменнікам-змагаром, чалавекам дзяржаўнага мыслення і спра-вы. У жніўні 1944 г. на прыёме ў першага сакратара ЦК КПБ П.К. Пана-марэнкі ён выклаў свае прапановы і меркаванні па пытаннях літаратурнага жыцця, аднак прымаць удзел у іх ажыццяўленні яму не прыйшлося: пісь-меннік памёр за рабочым сталом 22 лістапада 1944 г., працуючы над раманам «Скіп'ёўскі лес».

       Творчасць К. Чорнага развівалася надзвычай інтэнсіўна. Раннія апа-вяданні 20-х гадоў — тыповыя для творчасці многіх пісьменнікаў-«ма-ладнякоўцаў» замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, вершы ў прозе, з уласцівай ім па-этызацыяй знешніх праяў усеабдымнага працэсу абнаўлення жыцця, побыту і свядомасці беларускага селяніна-працаўніка, прасякнутыя пафасам гіста-рычнага самасцвярджэння народа. Стылю апавяданняў уласцівы музычнасць фразы, эмацыянальна-экспрэсіўная насычанасць слова. Зборнікі апавядан- 
няў «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць» (усе 1926), «Вераснёвыя но- 
чы» (1929) — сведчанне творчага пасталення пісьменніка, у мастацкай свя-домасці якога ўсё большае месца займалі вобразы і малюнкі народнага жыцця, а лірыка эмоцый і настрояў дапаўнялася псіхалагічным аналізам «граніцы пачуццяў і думак», імкненнем раскрыць унутраныя матывы ўчын-каў чалавека, маральны змест яго паводзін у свеце.

       У сярэдзіне 20-х гадоў у творах пісьменніка ўзрастае роля псіха-лагізму, які становіцца сродкам даследавання законаў станаўлення асобы, а ў канцы — К. Чорны звяртаецца да жанру рамана і аповесці. Яго творы, пра-сякнутыя паэзіяй жыцця, накіраваны супраць фаталістычнай пасіўнасці, яны выкрываюць празмерны індывідуалізм і сквапнасць чалавека. Глыбокая іх філасафічнасць арганічна звязана з публіцыстычнасцю.

       Галоўныя  здабыткі К. Чорнага ў 30-я гады адносяцца  да жанру ра-мана. Хранікальнасць, гістарызм, выразнасць ідэалагічных і эстэтычных ацэ-нак — характэрныя рысы яго прозы гэтага часу. Творы К. Чорнага 30-х гадоў вызначаюцца глыбокім адчуваннем характару эпохі. Яны маюць на мэце вы-хаванне ў чытача дзейных адносін да рэчаіснасці, дзейнага гістарычнага мыс-лення. Пісьменніка цікавіла перш за ўсё здольнасць звычайнага чалавека ўплываць на гістарычны працэс, накіроўваць яго ў напрамку гуманізму. Зварот К. Чорнага да хранікальнай формы быў адначасова пераходам да ана-літычнага адлюстравання гісторыі. Пісьменнік вызваляўся з-пад улады ўта-пічнага мыслення, пераасэнсоўваў сутнасць і вынікі паслякастрычніцкай гісторыі беларускага народа.

       К. Чорны творча асэнсоўваў вопыт нацыянальнай (Я. Колас, 3. Бядуля, М. Гарэцкі) і сусветнай (Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, М. Горкі, А. Бальзак,  
Э. Заля) прозы. Пошукі адказаў на вечныя і надзённыя пытанні, любоў і спа-чуванне простаму чалавеку, напружанасць духоўнага жыцця, высокі драма-тычны напал пачуццяў і думак — гэтыя асаблівасці творчага развіцця яс-крава выявіліся і ў першых раманах «Сястра» (1927–28) і «Зямля» (1928). Дэталёва даследуючы працэс нараджэння і руху ў душы герояў няўлоўных пачуццяў, вострых перажыванняў, неспакойных думак, пісьменнік імкнуўся спасцігнуць духоўны сэнс падзей, якія адбываліся ў краіне ў сярэдзіне 20-х гадоў, выявіць тэндэнцыі грамадскіх адносін.

       Раманы «Вецер і пыл» (1927–29), «Ідзі, ідзі» (1930), аповесці «Лявон Бушмар» (1929), «Вясна» (1930), п'еса «Лета» (1932) — творы, прысвечаныя калектывізацыі, дзе мінулае і сучаснасць беларускага народа ўзнаўляюцца праз буйныя вобразы-тыпы, а абнаўленне рэчаіснасці паказваецца як скла-даны, усеабдымны і працяглы працэс («чалавеку цяжка перарабіцца адразу»).

       Раман «Бацькаўшчына» (1931) адкрывае задуманы К. Чорным цыкл твораў, якія ствараюць шырокую карціну гістарычнага руху беларускага на-рода ад часоў прыгонніцтва да пабудовы бяскласавага грамадства. У гэтым рамане выявілася майстэрскае ўменне пісьменніка паказваць тыпы людзей з народа на фоне грандыёзных гістарычных падзей 1-й паловы ХХ ст.

       Раман «Трыццаць год» (1934), «Трэцяе пакаленне» (1935), аповесць «Люба Лук'янская» (1936) з'яўляюцца самастойнымі часткамі задуманага пісьменнікам цыкла твораў і выкрываюць згубны ўплыў «філасофіі» улас-ніцкага свету на жыццё і лёс простых людзей. Логіка сюжэта, уся сістэма во-бразаў вядуць да думкі, што выхаванне новага чалавека ва ўмовах сацыялі-стычнага будаўніцтва — складаны і працяглы працэс і што паспяховае ажыц-цяўленне яго залежыць не толькі ад карэннага пераўтварэння эканамічных умоў, але і ад паслядоўнага правядзення ў жыццё гуманістычных ідэй ка-мунізма. Чалавечнасць, узровень духоўнага развіцця чалавека — вось чым вымярае пісьменнік сутнасць сацыяльнага прагрэсу. Гэтыя тэндэнцыі выяў-ляюцца і ў зборніках «Брыгадзіравы апавяданні» (1932), напісанай на аснове рамана «Бацькаўшчына» аднайменнай п'есе (1936), у драме «Ірынка» (1941), у якіх Чорны імкнуўся да мастацкай маштабнасці і філасофскай глыбіні ў паказе працаўніка-беларуса і яго драм, лёсу ў эпоху войн і рэвалюцый.

       Вялікая Айчынная вайна была часам найвышэйшага напружання ду-хоўных і фізічных сіл пісьменніка, які, будучы цяжка хворым, здзейсніў са-праўдны творчы подзвіг, напісаўшы раманы «Пошукі будучыні» (1943), «Вялікі дзень» (1941–44), «Млечны шлях (1944), аповесці «Скіп'ёўскі лес» (1944), «Сумліцкая хроніка» (1941–44), зборнік апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945), зборнік фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942), дзесяткі публі-цыстычных артыкулаў. К. Чорны ўсведамляў гэтыя творы як частку заду-манага ў пачатку 30-х гадоў цыкла і імкнуўся да эпічнага асэнсавання ваен-ных падзей, выяўлення іх сацыяльна-філасофскага сэнсу і глыбокага ўз-дзеяння на лёс цэлых народаў. Героі гэтых твораў не толькі вырашаюць ба-лючыя сацыяльныя праблемы, пастаўленыя часам вялікага змагання з фа-шызмам, але і пакутліва шукаюць адказу на фундаментальныя пытанні чала-вечага быцця: што такое жыццё, калі побач смерць, што з'яўляецца са-праўднымі чалавечымі каштоўнасцямі, а што не варта чалавечага звання, якая мера асабістай адказнасці кожнага ў выбары будучыні свайго народа і ўсяго чалавецтва? У выніку самыя бытавыя эпізоды і самыя радавыя з'явы і факты напаўняюцца глыбокім сэнсам, падтэкстам, а сістэма вобразаў і карцін узнаўляе ў малым маштабе расстаноўку грамадскіх сіл у вялікім свеце про-ціборства сацыялізма і імперыялізма. Чорны выкрывае злачынны свет уласніцтва, паказвае, як ўзрастае ў ім «чума ХХ стагоддзя» — фашызм. Фашысцкі «сімвал веры», «новыя прынцыпы», што прапаведуюць Тоўхарт, Шрэдэр, Гальвас, Блецька, адмаўляюцца самім ходам чалавечай гісторыі, працэсам гуманізацыі свету, у якім асаблівае месца займаюць такія «простыя людзі», як Нявада, Астаповіч, Ярмаліцкі, Сямага. Яны будуюць свае ўзаемаадносіны з іншымі людзьмі на аснове працоўнага маральнага кодэксу народа, выяўляюць ва ўмовах кровапралітнай вайны свае высокія духоўныя якасці і астаюцца вернымі ідэям сацыялістычнага гуманізму.

Информация о работе Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»