Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»

Контрольная работа, 20 Сентября 2011, автор: пользователь скрыл имя

Описание работы


Асноўныя перыяды развіцця беларускай старажытнай літаратуры вы-значаюцца ў адпаведнасці з важнейшымі этапамі гісторыі беларускага наро-да: літаратура Старажытнай Русі (XI–XII ст.), літаратура XIV – пачатку XVI ст., літаратура XVI – першай паловы XVII ст., літаратура другой паловы XVII – XVIII ст. Першы перыяд — агульны для ўсіх усходніх славян, калі яны жылі, палітычна аб'яднаныя ў Кіеўскай дзяржаве і асобных княствах, мелі агульную літаратурную мову, пісьменства, культуру.

Содержание


1. Вядучыя жанры арыгінальнай літаратуры XI–XIII стагоддзяў ................. 3
2. Тэма страчанага дзяцінства паводле раманаў К. Чорнага «Пошукі буду-чыні» і «Млечны шлях» ..................................................................................... 12
3. Сутнасць вучэння Гегеля пра адзiнства формы i зместу ............................ 23
Спiс выкарыстанай лiтаратуры ............................................................

Работа содержит 1 файл

+Контрольная.doc

— 209.50 Кб (Скачать)
 
 
 
 
 
 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па дысцыплiне «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»

(заданне  № 13) 

Минск 2009 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

ЗМЕСТ

1. Вядучыя жанры арыгінальнай літаратуры XI–XIII стагоддзяў ................. 3
2. Тэма страчанага дзяцінства паводле раманаў К. Чорнага «Пошукі буду-чыні» і «Млечны шлях» ..................................................................................... 12
3. Сутнасць вучэння Гегеля пра адзiнства формы i зместу ............................ 23
Спiс выкарыстанай лiтаратуры ......................................................................... 26
 
 

 

1. ВЯДУЧЫЯ ЖАНРЫ АРЫГІНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

XI–XIII СТАГОДДЗЯЎ

       Асноўныя перыяды развіцця беларускай старажытнай літаратуры вы-значаюцца ў адпаведнасці з важнейшымі этапамі гісторыі беларускага наро-да: літаратура Старажытнай Русі (XI–XII ст.), літаратура XIV – пачатку XVI ст., літаратура XVI – першай паловы XVII ст., літаратура другой паловы XVII – XVIII ст. Першы перыяд — агульны для ўсіх усходніх славян, калі яны жылі, палітычна аб'яднаныя ў Кіеўскай дзяржаве і асобных княствах, мелі агульную літаратурную мову, пісьменства, культуру. У эпоху Старажытнай Русі былі закладзены ідэйна-мастацкія асновы будучых рускай, беларускай і украін-скай літаратур.

       Дасягнуты ўсходнімi славянамi даволі высокі ўзровень культурна-гі-старычнага развіцця ў X–XI ст., ідэйна-мастацкая сталасць зарубежнай, пера-кладной літаратуры (якая служыла ўзорам для пераймання) паскорылі ста-наўленне арыгінальнай старажытнарускай літаратуры і прадвызначылі яе вель-мі хуткі ўзлёт. За адносна кароткі час яна дасягнула вялікай ідэйна-мастацкай вышыні і жанравай разнастайнасці, стала ўпоравень з развітымі літаратурамі сярэдневяковай Еўропы і дала чалавецтву творы сусветнага значэння.

       Вядучымі  літаратурнымі жанрамі на Русі былі жыціе, аратарская проза (слова, казань, пропаведзь) і гістарычная аповесць — летапіс.

       Жыціі. Арыгінальная старажытнаруская агіяграфія стала зараджацца дзякуючы ўзнікненню на Русі культу мясцовых святых.

       Найбольш значныя помнікі старажытнарускай жыційнай літара- 
туры — «Сказанне пра Барыса і Глеба» і «Жыццё Феадосія Пячорскага».

       Напісанае ў сярэдзіне XI ст. у Кіеве невядомым аўтарам «Сказанне пра Барыса і Глеба» было ў ліку найбольш чытэльных твораў жыційнай лі-таратуры на землях усходніх славян у эпоху Сярэднявечча. Твор не зусім ад-павядае класічнай схеме агіяграфічнага жанру, бо гэта не біяграфіі герояў, якія вызначыліся сваімі ўчынкамі перад царквой і пацярпелі за веру, а тра-гічная гісторыя двух князёў, якія загінулі па палітычных матывах. Пэўны схематызм і ўмоўнасць твора, яго насычанасць мастацкім вымыслам, а так-сама тэндэнцыйнасць і публіцыстычнасць былi абумоўлены законамі агіягра-фічнага жанру. Аднак вялікая драматычная напружанасць і агульны лірычны тон апавядання, яго гістарызм, мастацкая праўдзівасць апісання асобных сцэн, у цэлым занадта зямныя вобразы князёў і іх трагічны лёс не толькі на-даюць гэтаму твору значную пазнавальную вартасць, але і робяць яго яркай літаратурнай з'явай свайго часу.

       У іншым плане складзена «Жыццё Феадосія Пячорскага», вядомага царкоўна-палітычнага дзеяча Старажытнай Русі. Твор напісаны ў канцы ХІ – пачатку ХІІ ст. Нестарам, манахам Кіева-Пячорскага манастыра, заснаваль-нікам якога быў Феадосій. Паводле агульнай кампазіцыі гэтае жыціе значна бліжэй да класічных узораў агіяграфічнага жанру: мае традыцыйны ўступ, гі-сторыю жыцця і падзвіжніцкай дзейнасці галоўнага героя, апавяданне пра цуды і заключэнне. Асноўная частка твора прысвечана апісанню падзвіж-ніцкага жыцця Феадосія ў манастыры, яго духоўнага самаўдасканальвання і кар'еры ад простага манаха да ігумена. Паступова біяграфічная аповесць пе-раходзіць.у своеасаблівы збор навел. Характэрная асаблівасць гэтага жы- 
ція — спалучэнне жыццяпісу Феадосія з гісторыяй Кіева-Пячорскага ма-настыра, важнага цэнтра культуры Кіеўскай Русі.

       Кіева-Пячорскі пацярык уяўляе сабой серыю займальных дыдак-тычных навел з жыцця пячорскіх манахаў, i «Жыццё Феадосія Пячорскага» паслужыла адной з літаратурных крыніц для яго. Пачатак зборніку паклала перапіска ўладзіміра-суздальскага епіскапа Сімона з кіеўскім манахам Палі-карпам, якія жылі ў канцы XII – першай палове XIII ст. Да іх апавяданняў былі далучаны «Жыццё Феадосія Пячорскага», летапісныя апавяданні пра пя-чорскіх манахаў і іншыя творы. Асноўнай жа крыніцай Кіева-Пячорскага па-церыка паслужылі вусныя легенды і паданні, якія бытавалі ў сценах сла-вутага манастыра. Найбольшую цікавасць гэты зборнік выклікае як помнік культуры свайго часу.

       Агіяграфічныя творы ўзнікалі і ў іншых гарадах Русі: Полацку, Смаленску, Пскове, Ноўгарадзе. Як і кіеўскія жыціі, яны ўяўляюць сабою свое-асаблівыя гістарычныя аповесці, мастацкія нарысы жыцця герояў, выдатных людзей часу, якія вызначыліся сваімі ўчынкамі, сваёй дзейнасцю, сваімі ду-хоўнымі якасцямі.

       «Жыццё Ефрасінні Полацкай», якое было напісана у канцы XII – па-чатку XIII ст. на царкоўнаславянскай мове, асабліва цікавае і каштоўнае як адзін з першых твораў, напісаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэтае жы-ціе ў жанравых адносінах аб'ядноўвае біяграфічную аповесць, хаджэнне і па-хвалу і стаіць ля вытокаў беларускай арыгінальнай гістарычнай прозы ста-ражытнага перыяду. У творы ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены ас-ноўныя этапы біяграфіі галоўнай гераіні — асветніцы, якая з маладых гадоў выявіла незвычайную любоў да ведаў, да духоўнага самаўдасканалення і ба-чыла сваё прызванне ў тым, каб служыць умацаванню хрысціянства ў По-лацкай зямлі і ўзняць культурна-асветніцкі і маральны ўзровень сваіх су-айчыннікаў. Сэнс жыція — ў гарачай пропаведзі асветы, духоўнай даска-наласці чалавека, падзвіжніцтва ў імя ідэі, хрысціянскага гуманізму. Твор мясцовы па змесце і паходжанні, помнік рэгіянальнага пісьменства, якое бы-ло своеасаблівым переходным мостам ад літаратуры агульнарускай да ўласна беларускай.

       У XII–XIII ст. мясцовая літаратура начала зараджацца і ў суседнім з Полацкам Смаленску. Як і полацкая, яна таксама развівалася ў русле агульна-рускіх культурных традыцый і моцна апіралася на кіеўскую літаратурную спадчыну. «Жыццё Аўрамія Смаленскага» напісана дзесьці ў сярэдзіне XIII ст. мясцовым манахам Яфрэмам і прысвечана смаленскаму прапаведніку Аўра-мію, які жыў у другой палове XII – пачатку XIII ст. У цэнтры твора — апі-санне цяжкіх фізічных і духоўных выпрабаванняў галоўнага героя, яго вельмі нялёгкага, цярністага шляху да ўсеагульнага прызнання. Для аўтара цар-коўна-рэлігійныя і маральна-дыдактычныя мэты былі галоўнымі, таму жыціе багата на лірычныя адступленні і багаслоўскія разважанні. Сярод іншых агія-графічных твораў «Жыццё Аўрамія Смаленскага» вылучаецца як сваім зме-стам і героем, так і тым, што ў аснове яго сюжэта ляжыць новы тып кан-флікту: галоўнаму герою супрацьстаяць не паганыя іншапляменнікі — языч-нікі, а фанатычны, варожа настроены натоўп адзінаверных хрысціян.

       Аратарская  проза ўзнікла на Русі пад уплывам класічных узораў грэ-ка-візантыйскай патрыстыкі і хутка дасягнула значнага развіцця. Помнікі царкоўнага і свецкага красамоўства паводле характару падзяляюцца на ды-дактычныя (павучальныя) і ўрачыстыя. Сярод нешматлікіх твораў арыгі-нальнай старажытнарускай павучальнай літаратуры найбольш вядомы паву-чанні Лукі Жыдзяты, Феадосія Пячорскага і Уладзіміра Манамаха, у якіх аў-тары, зыходзячы з прынцыпаў хрысціянскай этыкі і народнай маралі, вы-кладаюць правілы паводзін чалавека.

       Відным  прадстаўніком урачыстага красамоўства старажытнай Русі быў кіеўскі  мітрапаліт Іларыён. Яму належыць славутае «Слова пра закон і дар божы» (1037–1050). Асноўны змест гэтага твора — услаўленне новай ве-ры і магутнасці Кіеўскай дзяржавы; галоўная ідэя — пропаведзь яе палі-тычнай і царкоўнай незалежнасці ад Візантыі. Узнёсла-рытарычнае паводле стылю, стройнае па кампазіцыі і глыбока патрыятычнае «Слова» Іларыёна — своеасаблівы гімн Русі.

       Высокаадукаванай  асобай у XII ст. быў Клімент Смаляціч, царкоўны дзеяч і пісьменнік-прапаведнік. Захаваўся адзін яго твор — «Пасланне Фаме прэсвітэру», які абвінавачваў пісьменніка ў тым, што апошні ў сваіх творах больш апіраўся на філосафаў-язычнікаў Арыстоцеля і Платона, чым на хры-сціянскія аўтарытэты. Для творчай манеры Смаляціча характэрны алега-рычна-сімвалічны падыход да Свяшчэннага Пісання, іншасказальнае тлу-мачэнне біблейскіх тэкстаў.

       Яркай творчай асобай, арыгінальным і таленавітым мастаком слова, сапраўдным паэтам, якi карыстаўся славай Златавуста на Русі, быў Кірыла Тураўскі (каля 1130–1182). Дзякуючы ўсебаковай падрыхтаванасці, глы-бокаму веданню хрысціянскай літаратуры, вялікаму таленту пісьменніка і аратара, прыкладным паводзінам ён набыў высокі аўтарытэт у родным го-радзе і быў абраны тураўскім епіскапам.

       Захавалася  значная творчая спадчына гэтага пісьменніка. Бясспрэчна яму належаць 8 слоў-пропаведзей, некалькі аповесцей-прытчаў, два каноны, каля 30 малітваў. Найбольш ярка магутны паэтычны талент пісьменніка-мастака выявіўся ў яго словах з нагоды розных царкоўна-рэлігійных свят. Кампазіцыйна яны складаюцца з трох частак: уступу, цэнтральнай часткі і заключэння. Галоўную ідэйна-эстэтычную нагрузку выконвае апавядальная цэнтральная частка, у якой раскрываецца змест таго ці іншага свята, тлумачыцца яго рэлігійны сэнс і выказваецца пахвала. Словы Кірылы Ту-раўскага вылучаюцца незвычайным багаццем вобразаў і паэтычнай мовы, глыбокай эмацыянальнасцю і лірычным драматызмам, вялікай мастацкай сі-лай. Галоўны мастацка-творчы прыём пісьменніка — алегарычна-сімвалічнае тлумачэнне біблейскіх тэкстаў і з'яў прыроды.

       Некаторыя творы Кірылы Тураўскага паэтычна-ўзнёслым света-ўспрыманнем аўтара, багатай вобразнасцю, лірычнай танальнасцю, унутра-най сіметрыяй і агульным рытмічным ладам нагадваюць вершы ў прозе (на-прыклад, «Слова ў першую нядзелю па Вялікадні»).

       Асаблівай прастатой і непасрэднасцю, здзіўляючай сардэчнасцю і глыбінёй пачуццяў вылучаюцца яго малітвы-споведзі, якія належаць да най-лепшых узораў старажытнарускай гімнаграфіі.

       Творы гэтага выдатнага прамоўцы на працягу стагоддзяў карысталіся вялікай папулярнасцю на землях усходніх славян і ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літаратуры. Таму Кірылу Тураўскага можна лічыць пер-шым вялікім мастаком слова, першым еўрапейскага ўзроўню пісьменнікам, які жыў і тварыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

       Летапісы. Узнікненне летапісання было выклікана да жыцця важнымі ідэйна-палітычнымі задачамі культурна-гістарычнага развіцця ўсходніх сла-вян, ростам іх грамадскай і этнічнай самасвядомасці ў перыяд актыўнага гі-старычнага самасцвярджэння. Летапісанне грунтавалася на гістарычных па-даннях, на паэтычным асэнсаванні народам сваёй гераічнай мінуўшчыны і на дакументальных запісах сучаснікаў пра найбольш значныя гістарычныя па-дзеі. Ужо ў XI ст. гэтыя розныя матэрыялы аб'ядноўваліся ў летапісныя зво-ды. Асноўнымі формамі літаратурнага выкладу гісторыі ў летапісе былі кароткі дзелавы запіс, у якім толькі паведамлялася пра падзею, і летапіснае апавяданне, у якім падзея апісвалася больш-менш разгорнута, што залежала як ад паўнаты атрыманай летапісцам інфармацыі, так і ад важнасці падзеі.

       У пачатку XII ст. манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам быў складзены выдатны помнік старажытнарускага летапісання «Аповесць міну-лых гадоў» («Повесть временных лет»). Гэты твор дайшоў да нашага часу ў шматлікіх рэдакцыях і рукапісных спісах.

       Летапіс складаецца з дзвюх розных па характары частак: уступнай аповесці, напісанай як цэласнае звязнае апавяданне пра далёкае мінулае Русі, і ўласна летапісу, пададзенага ў форме асобных пагадовых датаваных запі-саў. Асноўны змест «Аповесці мінулых гадоў» — палітычная гісторыя Ста-ражытнай Русі, гісторыя ўтварэння і развіцця Кіеўскай дзяржавы, выкла-дзеная паводле гістарычна дакладных даных і фальклорнага матэрыялу.

       «Аповесць мінулых гадоў» — глыбока патрыятычны твор, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян XI–XII ст., каштоўная крыніца ведаў пра жыццё продкаў рускага, беларускага і ўкра-інскага народаў, іх гістарычную мінуўшчыну, бо ў iм захаваліся ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель, у тым ліку Полацка і Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князёў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава Чарадзея, апетага ў «Слове пра па-ход Ігаравы». Неацэннае значэнне гэтага летапiснага зводу яшчэ і ў тым, што ён садзейнічаў зараджэнню летапісання ў іншых цэнтрах Русі, паслужыў крыніцай і літаратурным узорам для розных летапісаў і летапісных зводаў больш позняга часу.

Информация о работе Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»