Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»
Контрольная работа, 20 Сентября 2011, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Асноўныя перыяды развіцця беларускай старажытнай літаратуры вы-значаюцца ў адпаведнасці з важнейшымі этапамі гісторыі беларускага наро-да: літаратура Старажытнай Русі (XI–XII ст.), літаратура XIV – пачатку XVI ст., літаратура XVI – першай паловы XVII ст., літаратура другой паловы XVII – XVIII ст. Першы перыяд — агульны для ўсіх усходніх славян, калі яны жылі, палітычна аб'яднаныя ў Кіеўскай дзяржаве і асобных княствах, мелі агульную літаратурную мову, пісьменства, культуру.
Содержание
1. Вядучыя жанры арыгінальнай літаратуры XI–XIII стагоддзяў ................. 3
2. Тэма страчанага дзяцінства паводле раманаў К. Чорнага «Пошукі буду-чыні» і «Млечны шлях» ..................................................................................... 12
3. Сутнасць вучэння Гегеля пра адзiнства формы i зместу ............................ 23
Спiс выкарыстанай лiтаратуры ............................................................
Работа содержит 1 файл
+Контрольная.doc
— 209.50 Кб (Скачать)Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра раскрывае тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У раманах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы даведваемся пра праблемы таго часу.
Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання са-мага страшнага ворага людзей — вайны. У творы перад намі паўстае вобраз гэтага вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх па-чуццяў, парушае сямейнае шчасце і гармонію. Сусветны мілітарызм, гра-мадства, пабудаванае на нянавісці, развязалі вайну і «ўкралі» у бацькоў ма-ленства іх дзяцей. У рамане вобраз вялікага злодзея ўвасабляюць Шрэдэры, граф Паліводскі і іншыя заваёўнікі, што прыйшлі распараджацца на Беларусь яе дабром і будучыняй.
У пачатку твора — карціна імперыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Асірацелі Кастусь Лукашэвіч, «выгнанец з-пад Вільні», і Волечка Нявада, якая чакае не дачакаецца звароту бацькі з вайны. Вайна забрала іх маленства і прымусіла гэтых герояў стаць дарослымі раней часу: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і ся-сцёр, адказваць самім за сваё жыццё, а бязлітасная неабходнасць вымушае разам шукаць паратунак, стаць «вялікімі змоўшчыкамі».
Вайна асудзіла дзяцей на вельмі цяжкі лёс. На першых старонках рамана мы знаёмімся з Волечкай Нявадай, якая працуе па гаспадарцы, як дарослая. Волечку з яе бацькам разлучыла вайна. Дзяўчынка ўжо згубіла надзею, што бацька застаўся ў жывых, бо пісем ён не пісаў. Вось і апынулася Волечка адна на ўсім свеце. Кастуся Лукашэвіча з яго хворым бацькам прагналі з роднай хаты. Вайна разлучыла яго з Радзімай і бацькам. Асірацелы, абяздолены, няшчасны, ён знемагаў у нудзе. Але ж і Кастусю, і Волечцы яшчэ трэба было змагацца за сваё жыццё. Кастусь і Волечка пачынаюць самастойнае жыццё на руінах. Дзеці беларускага сялянства, яны вылучаюцца вялікай жыццястойкасцю і працавітасцю. Ні вайна, ні скалечаны змалку лёс не вытруцілі з іх душы імкненне да радасці, да гарманічнага жыцця. Волечка і Кастусь нічога не ведалі пра інтарэсы «суседзяў» — такіх, як граф Паліводскі, «вельмі малады, тонкі, высокі» афіцэр яшчэ царскай арміі, потым войска польскага і нарэшце памагаты ў нямецкіх фашыстаў. Гэты граф, апалячаны шляхціч Акаловіч, бюргеры Шрэдэры больш за ўсё цікавіліся золатам. Для сумлічан жа сэнс жыцця быў ужо ў тым, што на полі хораша ўзыходзіць рунь. Фельчара, мясцовага філосафа, больш за золата радуе капуста ў агародзе. Кастусь і Волечка не ведалі, што вакол залатых гадзіннікаў і пярсцёнкаў, узятых Шрэдарам з кішэні параненага графа, «чалавечая душа такі танец справіла, што аж след ад гэтага на чужую душу кладзецца». Волечка «жыла так, як жылося. Так жа было і з ім». «А каб хто ім сказаў, што другое пасля іх пакаленне (іх дзеці) ужо і маладосці мець не будуць, што іх маладосць з'есць чужы прышэлец? Хіба была б у іх вера ў гэта?». Было цяжка паверыць, што калісьці прыйдзе светлая будучыня, і ўсе на свеце будуць шчаслівыя.
Але стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Бацька марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гадаваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўба-чыў сталую жанчыну, падобную, як дзве кроплі вады, на сваю маці. Няваду ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго напоўнілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта злосны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.
Падобная
гісторыя здарылася з Сымонам
Ракуцькам. Ён рана застаўся адзін, бо
бацьку і сястру забілі немцы. Калі
ў яго самога нарадзілася дачка,
а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла
польская вайна. Ракуцька марыў аб тым,
каб з яго дзецьмі не здарылася тое, што
адбылося з ім, каб яны заў-сёды былі побач
і жылі ў шчасці і спакоі. Надышоў той страшэнны
час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца
з жонкай і дзецьмі. Перад яго вачыма пра-ляцелі
гады сямейнага жыцця, дзяцінства Лізаветы
і Тамаша, іхнія першыя ўсмешкі. Герой
задаваў сабе пытанні, што чакае яго ў
будучыні, што адбу-дзецца з яго дзетачкамі.
Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных
людзей, ад-дзяліла, мабыць, назаўсёды.
Ён спадзяваўся на тое, што некалі яму
пашанцуе сустрэць сваю сям'ю. Сымон жыў
цяпер марамі, жаданнем, надзеяй, упар-тасцю.
Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што
маладосць праходзіць. I калі ён убачыў
сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не
ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі
не было шчасця трымаць яе на руках, песціць
сваю ма-ленькую дзяўчынку, назіраць за
яе жыццём. У гэтым павінен той жа злодзей.
Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А
калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку,
ён у гэтым пераканаўся. Злодзей украў
і маладосць жонкі. Гэта страшэнная пачвара
адабрала ўсё святое: Радзіму, маленства,
маладосць. Сустрэўшы Тамаша, Ракуцька
быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў
не яго маленькі сыночак, а салдат чужой
арміі, у якога таксама ўкралі дзяцінства.
Дзеці, якія з'явіліся на свет дзеля шчасця, апынуліся ў жудасным становішчы. Частка іх жыцця незваротна знікла. 3 самага дзяцінства ў іхніх сэрцах з'явілася нянавісць да вайны, якая была вінавата ва ўсіх бедах людзей. «Дзеці прыроды», яны выклікаюць замілаванне сваім даверам, жаданнем ра-біць дабро, ахвяраваць апошнім, абы ў свеце надышло замірэнне, настаў лад. Разам з іншымі сумлічанамі, «быццам ратуючы ўвесь свет не менш як ад кас-мічнай катастрофы», Кастусь і Волечка ратуюць немца Шрэдэра: дабро павінна адгукацца дабром. Так шукаюць і выбіраюць беларускія дзеці, «трэ-цяе пакаленне», будучыню.
Усёй логікай твора пісьменнік даводзіць, што палітычнае мысленне і арганізаванасць народа — неабходная ўмова яго будучыні, самога існавання нацыi. Да разумения гэтай ісціны героі рамана «Пошукі будучыні» ідуць пакутнай дарогай страт. Стары Нявада, які ў гневе апусціў прэнт на галаву фашысцкага шпіёна, усё ж раіць Кастусю Лукашэвічу сысці з гістарычнай арэны перад «жалезным зверам»: «Можа, каб ты прыціх дзе, каб пра цябе і куры не пяялі, і так доўгі, доўгі час, аж пакуль забудуцца ўсе, што ты ёсць ці быў на свеце, а тады ўсё мінецца на свеце, і зноў жыць!».
Нявада, як і Кастусь, востра перажывае агульнае гора сям'і. Зня-сіленую Лізу, Кастусёву і Волеччыну дачку, у канцлагеры чакае смерць. Ня-вада не адважваецца думаць пра тое, што «жалезнага звера» трэба ліквідаваць, ён хоча яго ўлагодзіць. Стары спадзяваўся, што спустошанае сэрца Паліводскага адгукнецца на бацькоўскае гора. За гэта ён заплаціў жыццём. Праз цяжкія страты Кастусь Лукашэвіч уздымаецца да ўзроўню палітычнага мыслення. Сваю грамадзянскую мэту ён бачыць у поўным ачы-шчэнні зямлі ад фашызму і свядома становіцца на чале сумлічан, якія ўвасабляюць беларускі народ.
З першых старонак рамана «Млечны шлях» — невялікага па аб'ёме, але ёмістага па змесце — малюецца панарама спаленай, знявечанай Беларусі. На папялішчы некалі квітнеючай краіны сутыкаюцца «апошнія з людзей»: чырвонаармеец Уладзімір Ярмаліцкі, які ўцёк з нямецкага палону, каб дапасці нарэшце да сваёй любай Случчыны, чэх Эдвард Новак, дэзерцір, паляк Люцыян Акаловіч, які марыць аб «вялікай Польшчы», немцы — «таўсматы» і «стары», беларусы Мікалай Сямага, навуковец, яго дачка Гануся. Недавер, варожасць, стоеная нянавісць, якія запанавалі ў свеце, дзе бушуе вайна, вярнулі гэтых людзей да першабытнага стану, «распрануўшы» іх духоўна, вывернуўшы «на левы бок» іх душы. Пасля перанесеных пакут, голаду, страху яны, аднак, маюць патрэбу паспавядацца перад дзяўчом-пад-леткам, маленькай беларускай Мадоннай, якую героі бачаць у Ганусі. Па вы-глядзе, па манеры гаварыць, па паводзінах чытач лёгка здагадваецца, хто ёсць хто, якую «філасофію жыцця» спавядае. Але душа, патаемныя лятункі выяўляюцца ў адкрытых маналогах гэтых герояў. Раман завяршаецца стрэлам з вінтоўкі ў ворага, якім уяўляецца герою нямецкі акупант.
Творчая
задума рамана «Млечны шлях» сфармулявана
К. Чорным наступным чынам: «Беларускі
чалавек сярод сваіх
Сваё месца сярод «еўрапейскіх суседзяў», у гісторыі чалавецтва і права на вялікі суд у «Млечным шляху» ўсвядомілі перш за ўсё інтэлігенты Мікалай Сямага і Уладзімір Ярмаліцкі. Свая ўласная і агульнанародная тра-гедыя паставіла іх перад неабходнасцю выйсці на новыя маштабы мыслення і дзейнасці.
Інтэлігент
Мікалай Сямага ва ўмовах Заходняй
Беларусі ў нейкай ме-ры паўтарае лёс
сялянскіх герояў — Міхала, Гушкі, Няміры.
У маладосці яму ўдалося паступіць у Нясвіжскую
семінарыю. «3 таго часу і на доўгія гады
Мі-калая Сямагу агарнула думка, што ён
праз усё жыццё будзе настаўнікам,
і дзе-небудзь у глухім месцы, каб не адрывацца
ад прыроды». Гэтая мара ін-тэлігента пра
сваю сціплую ніву падобна на мару селяніна
пра ўласны ка-валачак зямлі. Сямага ў
Заходняй Беларусі жыў хоць і на сваёй
зямлі, але ў чужой дзяржаве, і калі ён
адкрыў пачатковую школу з выкладаннем
на род-най мове, то неўзабаве ўночы «па
яго прыйшлі».
Праз нейкі час Сямага перайшоў граніцу. У Савецкай Беларусі ён стаў вядомым вучоным, але вельмі сумаваў па дзецях. За ўсе гады разлукі толькі адзін ліст ён атрымаў ад жонкі і дачок. Калі ў верасні 1939 г. Сямага су-стрэўся з жонкай, яны ўбачылі бязлітасную праўду: «у іх ужо не было юнац-тва. У кожнага з іх яно прайшло ў сумнай адзіноце». У першыя дні вайны за-гінула на вачах мужа і дзяцей пад цэглай разбуранага дома Надзея, а потым Сямага і Гануся пахавалі Марыну.
У лёсе Сямагі ўвасоблены гістарычны лёс беларускага народа. Анты-фашысцкая накіраванасць, дзейсны гуманістычны пафас надаюць твору агульначалавечую значнасць. У гэтым рамане адчуваецца імкненне да гла-бальнага абагульнення агульначалавечых тэндэнцый сучаснасці.
У цэнтры аўтарскай увагі таксама вобраз Уладзіміра Ярмаліцкага, уражлівага юнака, інтэлігента, які ніяк не можа вызваліцца ад убачанага ў канцлагеры, бо гэта, у яго вачах, увасабленне магчымай будучыні ўсяго ча-лавецтва. Яго душэўная чуласць, высокая духоўнасць знаходзяцца ў прамой залежнасці ад лёсу ягонага народа, які мацней, чым хто з еўрапейскіх су-седзяў, адчуў цень апакаліпсіса: «Я ўжо думаў, што буду навекі без роду і без радзімы, без волі і без сваіх жаданняў. Я думаў, што ўсё яны ўдушаць, абязвечаць і вырвуць з душы». Нацыянальная прыналежнасць героя выяў-ляецца ў яго адносінах да бліжняга: ён адзіны ў кампаніі, хто чула рэагуе на ўсякую маральную нечысціню, зло, варожасць, недалікацтва. Але наймацней яго душа выказвае сябе ў бурным і працяглым маналогу-споведзі, з якім Яр-маліцкі звяртаецца да Ганусі. Ён згадвае свой жахлівы сон-фантасмагорыю, антыўтопію, дзе выявіўся глыбокі сэнс падзей ХХ стагоддзя. Жыццёвая ло-гіка вядзе яго, па натуры ціхага, спакойнага сумленніка, думанніка да вы-сновы, якой ён працівіцца: сіле трэба супрацьставіць сілу, акупанта трэба гнаць з роднай зямлі з дапамогай зброі. Сваю «філасофію дзеяння» Ярмаліцкі выказвае ў словах: «Няхай жыве ўсясветная дбайнасць аб кожным чалавеку, які толькі хоць дзе на зямлі радзіўся на свет. І чорнае пракляцце таму, хто па-ліць і разбурае!».
Прозе
К. Чорнага належыць асобае месца ў беларускай
літаратуры.
У ёй адлюстравана і па-філасофску асэнсавана
гісторыя пакаленняў бела-рускага народа,
яго духоўнае станаўленне ў барацьбе за
сваю будучыню. Бе-ларускі раман у творчасці
пісьменніка прайшоў вялікую эвалюцыю
ад са-цыяльна-бытавога да сацыяльна-філасофскага.
Да К. Чорнага ў беларускай літаратуры
пераважаў раман аднапланавы. Сюжэт яго
быў заснаваны галоў-ным чынам на паказе
вандраванняў героя. К. Чорны з'яўляецца
засна-вальнікам шматпланавага рамана,
які інтэнсіўна развіваўся ў напрамку
рамана палітычнага.
Прозе Чорнага ўласціва эпічная і філасофская сталасць. У сваіх шмат-лікіх публіцыстычных і крытычных артыкулах ён тэарэтычна абгрунтоўваў неабходнасць руху беларускай прозы па шляху паглыблення яе народнасці, мастацкага гістарызму і псіхалагізму, філасофскага асэнсавання падзей су-часнасці.
Пісьменнік надзейна замацаваў у беларускай прозе аналітычны сты-лявы напрамак. Проза К. Чорнага дала выразны адказ на самыя істотныя пы-танні сучаснага развіцця. Творчасць К. Чорнага акрэсліла магістральны напрамак развiцця беларускай прозы нашых дзён. Яе традыцыі плённа разві-ваюцца ў творах Я. Брыля, I. Мележа, В. Быкава і многіх іншых выдатных пісьменнікаў.
К. Чорны пераклаў на беларускую мову аповесці «Станцыйны да-глядчык», «Трунар», «Дуброўскі» і «Капітанская дачка» А. Пушкіна, п'есы «Рэвізор» М. Гогаля, «Гарачае сэрца» і «Позняе каханне» А. Астроўскага, «Апошнія» і «Варвары» М. Горкага і інш.
Творы
К. Чорнага перакладзены на многія мовы
народаў СССР і за мяжой. За пленную
літаратурную дзейнасць пісьменнік быў
узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Яго імем названа сярэдняя школа ў Цімкавічах
(у ёй народны музей Кузьмы Чорнага), вуліцы
ў Мінску і Нясвіжы.
3. СУТНАСЦЬ ВУЧЭННЯ ГЕГЕЛЯ
ПРА АДЗIНСТВА ФОРМЫ I ЗМЕСТУ
Змест i форма — паняцці, якія ўтвараюць адны з найважнейшых філа-софскіх, эстэтычных, мастацтва- і літаратуразнаўчых катэгорый і паказваюць на тое, што выяўляецца ў літаратурным творы і як яно выяўляецца. У літаратуры і мастацтве гэтыя паняцці характарызуюць дыялектычную структуру вобраза мастацкага і выступаюць у якасці крытэрыя ацэнкі яго эс-тэтычнай вартасці. Ідэйна асэнсаваныя, эстэтычна асвоеныя жыццёвыя з'явы (думкі, пачуцці, праблемы) складаюць змест (або ідэйны змест) твора, характар жа эстэтычнага асваення гэтых з'яў, спосаб выяўлення зместу — яго форму.