Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»

Контрольная работа, 20 Сентября 2011, автор: пользователь скрыл имя

Описание работы


Асноўныя перыяды развіцця беларускай старажытнай літаратуры вы-значаюцца ў адпаведнасці з важнейшымі этапамі гісторыі беларускага наро-да: літаратура Старажытнай Русі (XI–XII ст.), літаратура XIV – пачатку XVI ст., літаратура XVI – першай паловы XVII ст., літаратура другой паловы XVII – XVIII ст. Першы перыяд — агульны для ўсіх усходніх славян, калі яны жылі, палітычна аб'яднаныя ў Кіеўскай дзяржаве і асобных княствах, мелі агульную літаратурную мову, пісьменства, культуру.

Содержание


1. Вядучыя жанры арыгінальнай літаратуры XI–XIII стагоддзяў ................. 3
2. Тэма страчанага дзяцінства паводле раманаў К. Чорнага «Пошукі буду-чыні» і «Млечны шлях» ..................................................................................... 12
3. Сутнасць вучэння Гегеля пра адзiнства формы i зместу ............................ 23
Спiс выкарыстанай лiтаратуры ............................................................

Работа содержит 1 файл

+Контрольная.doc

— 209.50 Кб (Скачать)

       Праблема формы i зместу належыць да лiку вядучых пытанняў у гi-сторыi эстэтычных вучэннняў, барацьбы матэрыалiзму i iдэалiзму, барацьбы рэалiстычнага i iдэалiстычнага напрамкаў у мастацтве; ix узаемаадносiны ўяўляюць адну з асноўных агульнафiласофскiх праблем. Праблема формы i зместу арганiчна звязана з асноўным пытаннем эстэтыкi — пытаннем аб стаўленні мастацкай творчасцi (або мастацкай свядомасцi) да аб’ектыўнай рэальнасцi. Упершыню катэгорыя зместу i формы пастаўлена ў нямецкай класічнай эстэтыцы і асабліва ў Гегеля, які надаў ёй характар дыялектычна супярэчлівага адзінства.

       Эстэтыка Г.В.Ф. Гегеля (1770—1831), пабудаваная на аснове яго iдэ-алiстычнай дыялектыкi, праблему формы i зместу ставiць у фокусе сваёй ува-гi. Для Гегеля мастацтва — змястоўная форма, г.зн. адна з формаў пра-яўлення абсалютнага духу (побач з рэлiгiяй i фiласофiяй). Змест мастацтва, па Гегелю, немагчымы ў адрыве ад яго формы, i наадварот: форма (з’ява, вы-ражэнне, выяўленне) неаддзялiмая ад усяго багацця зместу абсалютнага духа, якi ў мастацтве атрымлiвае сваё пачуццёва-сузiральнае афармленне: «Содержание как таковое есть то, что оно есть, лишь благодаря тому, что оно содержит в себе развитую форму» [1, с. 224]. Процiлеглацi формы i зместу, знешняга i ўнутранага ў мастацтве узаемапранiкаюць адзiн у адно, таму ад-носiны памiж iмi Гегель называе iстотнымі. Абсалютная iдэя рэалiзуецца ў якасцi прыгожага менавiта дзякуючы дыялектычнаму ўзаемапранiкненню катэгорый формы i зместу. З дыялектычнага пункту гледжання форма i змест перш за ўсё — паняццi суадносныя: як форма не можа быть «чистой», а можа быць толькi «содержательной» формай, формай, непарыўна звязанай са зместам, так i змест не можа быць бясформенным. У гэтым сэнсе «содержание есть не что иное, как переход формы в содержание, и форма есть не что иное, как переход содержания в форму».

       У дыялектыцы прыгожага Гегель устанаўлiвае тры ступенi: прыгожае наогул, прагожае ў прыродзе i прыгожае ў мастацтве. Гарманiчная дасканаласць як адзiнства формы i зместу, па Гегелю, магчыма толькi на ступенi прыгажосцi ў мастацтве, прыгажосць жа ў прыродзе адыгрывае ролю падрыхтоўкi да вышэйшай ступенi.

       У гiсторыi мастацтва Гегель адрознiвае тры ступенi, якiя змяняюць адна адну, на кожнай з iх па-рознаму выяўляюцца ўзаемаадносiны формы i зместу. Сiмвалiчнае мастацтва яшчэ не дасягае адзiнства формы i зместу: тут форма застаецца знешняй у адносiнах да зместу. Класiчнае мастацтва ад-рознiваецца адзiнствам формы i зместу, гарманiчным iх узаемапранiкненнем. Рамантычнае мастацтва паказвае перавагу зместа над формай.

       Подрабязна разглядае Гегель ўзаемаадносiны памiж формай i зместам у розных вiдах мастацтва. Пры гэтым вiды мастацтва ў Гегеля адпавядаюць фазам развiцця: архiтэктура — сiмвалiчнай, скульптура — класiчнай, жывапiс, музыка i паэзiя — рамантычнай. Суб’ектыўнасць музыкi пераадольваецца, па Гегелю, у паэзii, якая знаходзiцца на вяршынi мастацтва менавiта таму, што цалкам выражае ў (славеснай) форме духоўную сутнасць як свой змест.  
У мастацтве непаўната, няскончанасць афармлення ёсць адначасова i страта зместу i наадварот — дэфектнасць зместу выступае i як недасканаласць формы. У мастацкім творы змест адыгрывае вядучую ролю. Аднак форма не пасіўная ў адносінах да яго. Яна глыбей раскрывае або, наадварот, зацяняе змест, часам набывае адносна самастойнае, арганізуючае значэнне. Адсюль i разуменне мастацкага твору будзе поўным толькi ў тым выпадку, калi мы зразумеем яго ў адзiнстве яго формы i зместу, раскрыем iх узаемапераходы, бо па-за адзiн ад-наго яны няпоўныя. 3мест і форма ў літаратуры моцна ўзаемазвязаны, не толькі змест у ей аформлены, але і форма змястоўная. Прычым змест і форма, ва-лодаючы сваімі спецыфічнымі рысамі, нярэдка пераходзяць адно ў другое, бы-ваюць тым і другiм адначасова. Так, змястоўная сутнасць вобраза выяўляецца ў мове, якая з'яўляецца ў адносінах да яго формай. У той жа час вобраз сам з'яў-ляецца формай у адносінах да ідэйнага зместу ўсяго твора. «Можно сказать об «Илиаде», что ее содержанием является Троянская война, или еще определеннее — гнев Ахилла; это дает нам все и одновременно еще очень мало, ибо то, что делает «Илиаду» «Илиадой», есть та поэтическая форма, в которой выражено содержание» [1, с. 225]. Да літаратурнай формы адносяцца сістэма прамых і пераносных значэнняў слоў, сінтаксічных сродкаў, сюжэт, кампазіцыя, сродкі стварэння вобразаў, жанравыя адзнакі, рытма-мелодыка,  
у паэзii — метрыка, рыфма, строфіка і інш.

       «Аддзяленне» зместа ад формы (і наадварот) адбываецца толькі ў адным выпадку — пры навуковым аналізе структуры твора. Аднак неабходна заўсёды помніць пра ўмоўнасць такога «аддзялення», пра падначаленасць формы зместу, пра патрэбу ў канечным выніку навуковага сінтэзу, г.зн. характарыстыкі твора як мастацкага цэлага, у адзінстве зместа і формы.

       Пры ўсiм гэтым адзiнства формы i зместу — дыялектычнае адзiнства, супярэчлiвае ў працэсе свайго развiцця. Няправiльным было б лiчыць, што форма пасiўна «следует» за зместам, «соответствуя» ему. Прызнаючы вядучую ролю за зместам, не трэба забываць i пра актыўнасць формы, адваротнае яе ўздзеянне на змест. У структуры асобнага твора, у развiццi творчасцi пiсь-меннiка, лiтаратурнага стылю, жанру гэта «борьба содержания с формой и обратно» уяўляе сабой iстотны бок лiтататурнага факта.

       Такiм чынам, вучэнне аб адзiнстве формы i зместу пакладзена ў аснову пабудавання як тэорыi лiтаратуры, якая вызначае прынцыпы вывучэння апошняй, у прыватнасцi — прынцыпы аналiзу яе мастацкай формы, так i для гiсторыi лiтаратуры i крытыкi.

 

СПIС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ

       1. Гегель Г.Ф.В. Эстетика: У 4 т.  – М., 1968–1974. – Т. 1.

       2. Гiсторыя беларускай лiтаратуры: Старажытны перыяд: Вучэб. дапам. для фiлалаг. фак. пед. ВНУ / М.М. Грынчык, У.А. Калесник, У.Г. Ка-роткi i iнш.; Пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновича. – 3-е выд., стэрыя- 
тып. – Минск: Выш. шк., 1997. – 351 с.

       3. Гiсторыя беларускай лiтаратуры: XX ст. (20–50-я гады): Падручнiк / У.В. Гнiламёдаў, В.В. Казлова, М.А. Лазарук i iнш.; Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновича. – 2-е выд., дапрац. i дап. – Мiнск: Выш. шк., 2000. – 511 с.

       4. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя: У 4 т. / НАНБ. Ин-т лiтаратуры iмя Я. Купалы. – Мiнск, 1999–2001. – Т. 1–3.

       5. Гiсторыя беларускай лiтаратуры: Праграма, метадычныя рэкамендацыi i кантрольныя заданнi для студэнтау 3-га курса завочнага факультэта спецыяльнасцi I-47 01 01 / Склад. Т.М. Федарцова. – Мiнск: БДТУ, 2002. – 42 с.

       6. Мiшчанчук, М. Майстар вялiкай эпiчнай прозы: Кузьма Чорны // Роднае слова. – 1998. – № 9. – С. 137–145.

       7. Рагойша, В. Тэорыя лiтаратуры ў тэрмiнах: Дапам. / В. Рагойша. – Мiнск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 384 с.

       8. Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi: У 5 т. Т. 2 / Рэдкал. I.П. Шамякiн (гал. рэд.) i iнш. – Мiнск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. – 702 с., iл.

       9. Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларуси: У 5 т. Т. 5 / Рэдкал. I.П. Шамякiн (гал. рэд.) i iнш. – Мiнск: БелСЭ, 1987. – 703 с., iл.

Информация о работе Контрольная работа по «Гiсторыя беларускай лiтаратуры»