Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Мая 2012 в 14:13, дипломная работа

Описание работы

Актуальнасць даследавання – абумоўліваецца тым, што ў якасці аб’екту даследавання былі абраны тэрміны сваяцкіх адносінаў, якія, як вядома, з’яўляюцца багатай крыніцай для разнастайных лінгвістычных даследаванняў.
Мэта даследавання – прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах
Задачы даследавання:
1) разгледзець асноўныя паняцці дыпломнай работы: тэрмін, тэрміналагічная сістэма, тэрмны сваяцтва;
2) высветліць ступень даследаванасці тэмы ў англійскім і беларускім мовазнаўстве;

Содержание

Уводзіны ..................................................................................................... 4
Глава 1. ТЭРМІНЫ Ў ЛЕКСІЧНАЙ СІСТЭМЕ МОВЫ……………….6
Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы............................................ 6
Асаблівасці беларускай тэрміналогіі…….…….…………. 8
Асаблівасці англійскай тэрміналогіі…………………….... 10
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НАЙМЕННЯЎ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВах……………………………………………………..…………….……… 13
2.1 Станаўленне славянскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………...……. 14
2.2 Станаўленне англійскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………………17
Высновы…………………………………………………………....19
Глава 3. ТЭРМІНАЛІЗАЦЫЯ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ мовах........................................................ 20
3.1 Лексічныя адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва……………………………………………………………….… 20
3.1.1 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай мове …………………………………………………………….……..… 20
3.1.2 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай мове............................................................................................................ 24
3.2 Лексічныя адзінкі вертыкальнай лініі сваяцтва………..….. 27
3.2.1 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай
мове …………………………………………………………………..…..27
3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай
мове ……………………………………………………..………………. 30
Высновы ........................................................................................... 34
Заключэнне .............................................................................................. 35
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................

Работа содержит 1 файл

Дыплом.doc

— 255.50 Кб (Скачать)

     Характарызуючы семантычныя працэсы ў сучаснай тэрміналагічнай лексіцы, у першую чаргу, неабходна асобна вылучаць сам факт наяўнасці сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі ў тэрміналогіі і аналіз гэтых працэсаў з боку знакавай сутнасці, развіцця і функцыявання тэрмінаў як спецыфічных моўных знакаў [Антанюк 1987, с. 7-9]. 
 

    1. Асаблівасці беларускай тэрміналогіі
 
 

     Значная частка тэрмінаў у пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», у двухтомным «Руска-беларускім слоўніку» сведчыць аб высокай ступені ўзаемадзеяння тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі.

     Сучаснаму стану беларускай навуковай тэрміналогіі ўласціва высокая ступень сінаніміі і мнагазначнасці, хоць у тэрміналагічнай сістэме ў адпаведнасці з агульнай яе семантычнай заканамернасцю прынцыпова выключаюцца адносіны аманіміі і полісеміі. У аспекце ж развцця асобных тэрмінаў і тэрміналагічных сістэм семантычныя працэсы сінаніміі, мнагазначнасці, аманіміі з’яўляюцца аб’ектыўным момантам, неабходным элементам развіцця. Сінанімія, мнагазначнасць, аманімія, выкліканыя зменамі ў моўным афармленні тэрмінаў былі асабліва характэрны для пачатковага этапа фарміравання беларускай тэрміналогіі, калі адбываўся адбор лепшых сродкаў і існавалі многія варыянты.

     У сучаснай тэрміналогіі таксама сустракаюцца выпадкі лексчнай варыянтнасці. Калі адначасова ўжываюцца беларускя тэрміны або кампаненты тэрмінаў і запазычанні, напр.: неазначальная форма – інфінітыў, родны склон – генетыў і інш.

     Шматлікія тэрміналагічныя варыянты ў сучаснай беларускай тэрміналогіі ўтвараюцца ў выніку адначасовага выкарыстання больш разгорнутых і кароткіх намінацый. Пры гэтым праглядаецца тэндэнцыя да замацавання кароткіх тэрмінаў, напр.: мезазойская эра – мезазой, фотаадчувальная кераміка – фотакермаміка  і інш.

     Акрамя  таго, тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя  паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антомімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці: лексічныя – актыў / пасіў, форта / піяна, ды словаўтваральныя — мантаж і дэмантаж і пад.

     Аманімічныя тэрміны часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве гэта ‘раздзел граматыкі, які вывучае формы слова’, у анатоміі – ‘навука аб форме і будове чалавека і жывёл’, у батаніцы — ‘навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін’ і пад.

     Як ужо адзначалася, тэрміны бываюць агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Агульназразумелыя тэрміны ўваходзяць у лексіку агульнанароднай мовы, сэнс іх вядомы і неспецыялісту, напр.: дыягназ, кісларод, метад ды інш. Большасць тэрмінаў вузкаспецыяльныя, іх разумеюць толькі спецыялісты, напр.: суфіксоіды, сінтаксема, рэдукцыя. Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльны тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі.

     Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выпадку двух працэсаў: працэс тэрміналагізацыі (агульнаўжывальнае слова набывае новае тэрміналагічнае значэнне у канкрэтнай прадметнай галіне) і працэс дэтэрміналагізацыі (тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнай сферы і набывае агульналітаратурны статус). Напрыклад: слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў штодзённым маўленні. Слова скачок у штодзённым маўленні мае значэнне фізічнага перамяшчэння, а становячыся тэрмінам, яно мае ўжо больш вузкае спецыяльнае значэнне ‘змяненне з’яў і прадметаў рэчаіснасці, якое характарызуе іх пераход з адной якасці ў другую’ [Антанюк 1987, с. 9].

     Да  ліку традыцыйна вылучаемых структурных  тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны - словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны -словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца тэрміны сімвалы-словы — асобны камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы.

     Паводле будовы тэрміны суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, а таксама са словазлучэннямі. Словы-тэрміны могуць быць рознымі часцінам мовы: назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі.

     Пераважаюць сярод іх назоўнікі, як правіла, агульныя. У якасці аднаслоўных тэрмінаў досыць часта выкарыстоўваюці ўласныя імёны, якія пасля пераходу ў разрад тэрмінаў сталі агульнымі назоўнікамі, напр.:ампер, ват і інш. Прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ўжываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як правіла, спалучаецца з назоўнікам, утвараючы словазлучэнні, напр.: субстантыўны, адвербіяльны, аб’ектыўны, кагнітыўны і г. д. Не ўсе даследчыкі пагаджаюцца з існаваннем тэрмінаў-дзеясловаў, аднак слоўнікі падаюць як такія словы, напр.: рэкламаваць, фрахтаваць, экспартаваць, намагнічваць. Тэрмінаў-прыслоўяў няшмат, напр: унутрывенна, рэгрэсіўна, унакладку, усутык і інш. 
 

    1. Асаблівасці  тэрміналогіі англійскай мовы
 
 

    У англійскім тэрмінаўтварэнні выкарыстоўваюцца суфіксы і прэфіксы, характэрныя для англійскага словаўтварэння ў цэлым. Для з’яўлення тэрмінаў пры дапамозе суфіксаў і прэфіксаў характэрны выбар з ліку словаўтваральных элементаў тых, якія аказваюцца прымальнымі для пабудовы тэрмінаў. Асаблівым для тэрміналогіі з’яўляецца імкненне да замацавання за некаторымі суфіксамі вызначаных тэрміналагічных значэнняў. Гэта найбольш характэрна для хімічнай тэрміналогіі, дзе значна паўней вывучана спецыялізацыя суфіксаў, напр.:

      –   назвы асноўных арганічных злучэнняў і галагенаў – пры дапамозе суфікса –ine- /-en- (amine, fluorine);

  • назвы неасноўных арганічных злучэнняў – пры дапамозе суфікса –in- (salicin);
  • назвы вуглевадародаў  ацэтыленавага шэрагу – пры дапамозе суфікса -yne  (propyne).

      Тэрміны-словазлучэнні, якія называюць адзіныя цэласныя паняцці, валодаюць рознай ступенню сэнсавай дзялімасці, у цэлым яны больш устойлівыя, у параўнанні са свабоднымі словазлучэннямі літаратурнай мовы па сваёй лексіка-семантычнай арганізацыі. Іх можна аднесці да ліку лексічных словазлучэнняў, характэрнай асаблівасцю якіх з'яўляецца тое, што месца аднаго з кампанентаў запаўняецца не любым словам адпаведнай катэгорыі, а толькі некаторымі, якія ўтвараюць пэўную семантычную групу.

      У англійскай тэрміналогіі маецца вялікая  колькасць тэрмінаў, якія складаюцца з некалькіх кампанентаў. Напрыклад: read-write head for magnetic tape unit (універсальная галоўка запамінальнай прылады вылічальнай машыны) і інш.

      Устойлівыя  тэрміналагічныя словазлучэнні  значна лягчэй паддаюцца перакладу, чым складаныя словы-тэрміны, так як у іх усё кампаненты граматычна аформленыя, што палягчае раскрыццё сэнсавых сувязяў паміж імі.

      У тэрмінах-словазлучэннях граматычнае  афармленне можа выяўляцца:

    • суфіксамі (tailless plane, selective communication);
    • прыназоўнікамі (system of axes, system of equations);
    • канчаткамі (three wheeled bicycle, controlled system).

     Таму  звычайна сэнсавае ўтрыманне тэрміналагічных  словазлучэнняў не дапускае ніякіх недакладнасцяў у тлумачэнні тэрмінаў. Вялікая ўвага  надаецца сістэматычнасці зноў ствараемых тэрмінаў. У многіх галінах распрацаваны спецыяльныя правілы будовы тэрмінаў для паняццяў або аб'ектаў пэўнага класа.

     Тэрміны-словазлучэнні  ствараюцца шляхам дадання да тэрміна, які пазначае радавое паняцце, што канкрэтызуе прыкметы з мэтай атрымаць шырокія паняцці, непасрэдна звязаныя з зыходнымі. Такія тэрміны фактычна ўяўляюць сабой згорнутыя вызначэнні, якія падводзяць дадзенае паняцце пад больш агульнае і адначасова паказваюць яго спецыфічныя прыкметы. Такім чынам, ўтварацца своеасаблівыя тэрміналагічныя гнёзды, якія ахопліваюць шматлікія разнавіднасці пазначанай з'явы [Арнольд 1966, с. 178].

 

Высновы па главе 1: 

     Тэрмін (ад лац. Terminus — канец, мяжа) — гэта “спецыяльнае слова і спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, вытворчасці, эканомікі, палітыкі ды інш”.

     Тэрміны маюць асноўныя характарыстыкі, такія  як:

  1. сістэмнасць –кожны  тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі;
  2. імкненне да адназначнасці ўмежах сваёй тэрміналагічнай сістэмы;
  3. адсутнасць экспрэсіі.

     Семантычныя працэсы ў сучаснай тэрміналогіі абедзвюх моў характарызуюцца наяўнасцю  працэсаў сінаніміі, мнагазначнасці, а  таксама трэба дадаць, што тэрміны  маюць розныя структурныя тыпы, напр.: словы-тэрміны, тэрміны-словазлучэнні. 

 

Глава 2. Асаблівасці станаўлення  найменняў сваяцкіх адносінаў у англійскай і беларускай мовах 
 

     Спроба  абагульненага даследавання вельмі ўскладняецца спецыфікай самога матэрыялу. Асноўная цяжкасць вывучэння гісторыі групы тэрмінаў сваяцкіх адносінаў заключаецца ў складанай змене тыпаў абазначэння сваяцтва, прычым для старажытнага радавога грамадства ўласцівая класіфікатарская сістэма (кожны індывід – член пэўнага шлюбнага класа), а для сучаснага грамадства ўласцівая апісальная сістэма пазначэнняў сваяцтва (кожны індывід мае ўласнае абазначэнне).

     Паводле Трубачова, пры змешаным шлюбе радавой старажытнасці шлюбныя адносіны маглі ажыццяўляцца толькі паміж мужчынамі і жанчынамі розных шлюбных класаў. У гэтых рамках шлюб быў змешаным у поўным сэнсе слова, прамым следствам чаго была нявысветленае бацькоўства. У такіх умовах бацькамі на поўных правах маглі лічыцца як магчымы бацька, так і ўсе яго браты, нават усе бацькі яго бацькоў, г.зн.  бацькі ў другім пакаленні. Усе разам яны складалі клас старэйшых мужчын, і тэрміны, якія прымяняюцца да іх, насілі, натуральна, якасна адмысловы, больш шырокі характар. Так, вядома, што абарыгены Аўстраліі заўсёды пазначаюць бацьку тым жа тэрмінам, што і брата бацькі. Маці дзіцяці, наадварот, заўсёды была вядомая ў сілу натуральных прычын, але ў пэўную эпоху і яе абазначэнне было шырэй таго, якое больш звыклае для нас, класіфікаваць яе па адносінах да дзіцяці нароўні з яе сёстрамі – цёткамі дзіцяці. Як кажа Трубачоў: “У тых жа тубыльных аўстралійскіх мовах маці і сястра маці называюцца зусім аднолькава; адгалоскі існавання ў старажытнасці цэлага класа маці ўтрымліваюць таксама старажытнаіндыйскія міфы”.

     Існуючая  ў сучасных індаеўрапейскіх мовах  апісальная сістэма сваяцтва называе  індывідуальныя адносіны сваякоў, размяжоўвая  тое, што не было істотна ў старажытнасці. Гэтая сістэма абазначае тэрміны сваяцтва, якія з'яўляюцца з раскладаннем першабытнаабшчыннага ладу і пераходам да манагаміі. Пры апісальнай сістэме сваяцтва (якая існавала ў народаў Еўропы і большасці народаў Азіі) кожны сваяк пазначаецца  спецыяльным тэрмінам або камбінацыяй тэрмінаў, таму кожная асоба мае сваё пазначэнне ў роднаснай тэрміналогіі (напр.: бацька, маці, брат, сястра, дзядзька,стрыечныя брат, сястра ці дзядзька, дзед, прадзед і т. д.).

     Такім чынам, адрозненне абедзвюх сістэм прынцыповае  і вельмі глыбокае, і гэта ў вялікай  ступені ўскладняе для нас  разуменне развіцця роднаснай тэрміналогіі. Няяснасць многіх момантаў не перашкаджае, аднак, зразумець асноўную лінію развіцця сістэмы пазначэння сваяцтва. Апісальная сістэма змяніла класіфікатарскую ў індаеўрапейцаў, мяркуючы па ўсім, у глыбокай старажытнасці, і, кажучы аб славянскай тэрміналогіі роднасці, мы разумеем, наколькі яна далёкая ад класіфікатарскай сістэмы сваяцтва, ад матрыярхату ў цэлым. Але ў матэрыяльным дачыненні асноўныя славянскія назвы з'яўляюцца бесперапынным працягам тых індаеўрапейскіх, якія былі народжаны найстаражытнай эпохай.  Заканамерна таму выказаць здагадку аб наяўнасці ў іх адпаведных матэрыяльных, структурных слядоў і магчымых семантычных перажыткаў. Выяўляць гэтыя сляды дапамагае этымалагічнае даследаванне. У гэтым трэба бачыць найбольш цікавую і значную задачу гісторыі славянскіх тэрмінаў сваяцтва. Адсюль, напрыклад, шматзначнасць тэрмінаў сваяцтва, якая альбо захавалася 1. *'пляменнік'; 2. *'унук'), альбо бачную этымалагічна (слав. ot cь 'бацька' <; * attikos 'бацькоў, які належыць бацьку'), трэба тлумачыць як напластаванне двух згаданых сістэм роднасных пазначэнняў, гістарычна разначасавых, але не выцясняць адна адну цалкам. Што датычыцца асноўных індаеўрапейскіх тэрмінаў сваяцтва — *pətēr 'бацька', *mātēr 'маці', *dhughətēr 'дачка', *bhrātēr 'брат', *suesor 'сястра', то магчымасці этымалагічнага даследавання гэтых найстаражытных слоў вельмі абмежаваныя [Трубачев 2006, с. 14]. У мінулым не было недахопу ў спробах вытлумачыць іх. Але большасць гэтых тлумачэнняў даўно адкінута як недаказальныя. Для мовазнаўства новага часу характэрна амаль поўная адсутнасць даследванняў у гэтым кірунку. 
 

Информация о работе Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах