Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Мая 2012 в 14:13, дипломная работа

Описание работы

Актуальнасць даследавання – абумоўліваецца тым, што ў якасці аб’екту даследавання былі абраны тэрміны сваяцкіх адносінаў, якія, як вядома, з’яўляюцца багатай крыніцай для разнастайных лінгвістычных даследаванняў.
Мэта даследавання – прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах
Задачы даследавання:
1) разгледзець асноўныя паняцці дыпломнай работы: тэрмін, тэрміналагічная сістэма, тэрмны сваяцтва;
2) высветліць ступень даследаванасці тэмы ў англійскім і беларускім мовазнаўстве;

Содержание

Уводзіны ..................................................................................................... 4
Глава 1. ТЭРМІНЫ Ў ЛЕКСІЧНАЙ СІСТЭМЕ МОВЫ……………….6
Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы............................................ 6
Асаблівасці беларускай тэрміналогіі…….…….…………. 8
Асаблівасці англійскай тэрміналогіі…………………….... 10
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НАЙМЕННЯЎ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВах……………………………………………………..…………….……… 13
2.1 Станаўленне славянскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………...……. 14
2.2 Станаўленне англійскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………………17
Высновы…………………………………………………………....19
Глава 3. ТЭРМІНАЛІЗАЦЫЯ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ мовах........................................................ 20
3.1 Лексічныя адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва……………………………………………………………….… 20
3.1.1 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай мове …………………………………………………………….……..… 20
3.1.2 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай мове............................................................................................................ 24
3.2 Лексічныя адзінкі вертыкальнай лініі сваяцтва………..….. 27
3.2.1 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай
мове …………………………………………………………………..…..27
3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай
мове ……………………………………………………..………………. 30
Высновы ........................................................................................... 34
Заключэнне .............................................................................................. 35
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................

Работа содержит 1 файл

Дыплом.doc

— 255.50 Кб (Скачать)

 

 
 
 
 
 
 
 
 

matchmaker (go-between)

 

Father-in-law   mother-in-law                    Father-in-law    mother-in-law

sister-in-law         sister-in-law

            son-in-law     husband        wife       daughter-in-law

brother-in-law

                              brother-in-law

uncle          aunt 

                        nephew   niece 
 
 
 
 
 
 

     Схема3. Вертыкальная сістэма сваяцтва ў англійскай мове 

 

      З-за гістарычнага развіцця мовы, культуры, а таксама існавання іншага менталітэту, тэрміны, якія адносяцца да вертыкальнай лініі сваяцтва, не з’яўляюцца такімі істотнымі, як гэта адбываецца ў беларускай мове. Нягледзячы на той факт, что англійскай вертыкальная сістэма ў семантычным плане вельмі адрозная ад беларускай, гэтыя тэрміны ўсё ж такі існуюць, хаця ўжываюцца зрэдку, напр.: matchmaker, brother-in-law, sister-in-law (у значэннях 'дзевер', 'швагер', 'залоўка', 'сваячка').

     Husband – a married man considered in relation to his wife [COED, art. husband].

     Wife - a married woman considered in relation to her husband [COED, art. wife].

     Тэрміны wife ‘жонка’і  husband ‘мужмаюць тыя ж самыя значэнні, што і ў беларускай мове – жанчына ці мужчына ў адносінах да сваіх мужа ці жонкі.

     Aunt – the sister of one’s father or mother or the wife of one’s uncle [COED, art. aunt].

     Uncle – the brother of one’s father or mother or the husband of one’s aunt [COED, art. uncle].

     Мы  бачым, што лексемы aunt 'цётка' і uncle 'дзядзька маюць дэфініцыю сходную з беларускімі тэрмінамі, але ж яны не маюць таго дадатковага значэння, якое існуе ў беларускай мове – гэта ветлівы зварот да незнаёмага чалавека.

     Nephew – a son of one’s brother or sister, or of one’s brother-in-law or sister-in-law [COED, art. nephew].

     Niece - a daughter of one’s brother or sister, or of one’s brother-in-law or sister-in-law [COED, art. niece].

     Тэрміны nephew 'пляменнік' і niece 'пляменніца' маюць тыя ж лексічныя значэнні , што і адпаведныя тэрміны ў беларускай мове.

     Mother-in-law – the mother of one’s husband or wife [COED, art. mother-in-law].

     Father-in-law – the father of one’s husband or wife [COED, art. father-in-law].

     На  прыкладзе гэтых двух тэрмінаў father-in-law  ‘цесць' і 'свёкар’ і mother-in-law ‘свякроў' і 'цешча’ - мы можам зразумець, што адзін і той жа тэрмін з’яўляецца мнагазначным і раскрыць патрэбнае нам значэнне мы можам толькі ў пэўным кантэксце.

     Тое ж самае датычыцца і астатніх тэрмінаў зыходнага сваяцтва ў англійскай мове:

     Matchmaker (go-between) – a person who arranges marriages or initiates relationships between others [COED, art. matchmaker].

     Лексема matchmaker 'сват, свацця' з’яўляецца ўніверсальнай для абоіх полаў у англійскай мове, а ў беларускай - існуюць свае адзінкі для абазначэння мужчынскага і жаночага полу.

     Brother-in-law –  1) the brother of one’s wife or husband;

                       2) the husband of one’s sister or sister-in-law [COED, art. brother-in-law].

     Sister-in-law – 1) the sister of one’s wife or husband;

                       2) the wife of one’s brother or brother-in-law [COED, art. sister-in-law].

     У выпадку з гэтымі двума адзінкамі  адбываецца тое ж самае – тэрмін з’яўляецца мнагазначным. Brother-in-law 'дзевер' і 'швагор', а sister-in-law 'залоўка' і 'сваячка '.

     Вельмі  важна звярнуць увагу на тое, што  тэрміны узыходнага сваяцтва ў англійскай мове маюць падобную адзін да аднаго структуру і маюць аднолькавую  частку -in-law 'у законе'. Менавіта гэтая частка і дапамагае нам не толькі убачыць, але і зразумець гэтыя лексемы, , напр.: mother-in-law ‘цешча’ i ‘свякроў’ і інш. 
 

     3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва

     ў беларускай мове 
 

     Нізыходная  беларуская сістэма сваяцтва, якая яшчэ называецца вертыкальнай, - даволі шырокая. Гэта стала вынікам гістарычнага развіцця нашага народа. Хоць гэтыя тэрміны і склаліся даволі позна – дзесьці ў сярэдзіне XI-XII стст., (параўн. усе тэрміны кроўнага сваяцтва склаліся значна раней – у VI ст. апошнім  з’явілася ўжо спрадвечна беларускае слова бацька), але ўсё роўна яны існуюць і шырока распаўсюджаны. Зыходная лінія сваяцтва ўключае ў сябе наступныя тэрміны: муж, жонка, дзядзька, цётка, пляменнік, пляменніца, свёкар, свякроў, цесць, цешча, нявестка, зяць, сват, свацця, дзевер залоўка, швагер, сваячка (швагерка) – усяго 18 адзінак. Лексемы вертыкальнай лініі можна разгледзець у наступнай схеме:

 

 
 
 
 
 

                   

сват       свацця 

       цесць    цешча     свёкар    свякроў

 залоўка       сваячка (швагерка)

зяць       муж         жонка        нявестка

дзевер      швагер

дзядзька          цётка 

                        пляменнік  пляменніца 
 
 
 
 
 
 
 

     Схема 4. Вертыкальная сістэма сваяцтва ў беларускай мове

 

     Калі  звярнуцца да семантыкі гэтых  лексем, то мы можам зразумець, што  тэрміны вертыкальнай лініі сваяцкіх адносінаў у нашай мове ўзыходзяць ад першай ступені сям’і – і гэта словы муж і жонка.

     Муж – жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі [ТСБЛМ, с. 350].

     Жонка – замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа [ТСБЛМ, с 200].

     Наступнымі  мы можам разгледзець адзінкі  дзядзька і цётка.

     Дзядзька – 1) бацькаў або матчын брат;

                            2) дарослы мужчына наогул, да якога  звяртаюцца дзеці [ТСБЛМ, с 179].

     Цётка – 1) бацькава або матчына сястра;

                       2) дарослая жанчына наогул, да  якой звяртаюцца дзеці [ТСБЛМ,  с 730].

     Нараўне з тэрмінамі бацька і дзед гарызантальнай лініі сваяцтва , яны з’яўляюцца мнагазначнымі. Дзядзька – гэта бацькаў або матчын брат, а таксама гэта дарослы мужчына наогул, да якога звяртаюцца дзеці. Цётка – гэта бацькава ці матчына сястра, і яшчэ існуе значэнне – дарослая жанчына да якой звяртаюцца дзеці.

     Пляменнік – сын дзядзькі ці цёткі ў адносінах да іх брата ці сястры [ТСБЛМ, с 519].

     Пляменніца – дачка дзядзькі ці цёткі ў адносінах да іх брата ці сястры [ТСБЛМ, с 520].

       Пасля лексем дзядзька і цётка ў сістэме ідуць тэрміны пляменнік і пляменніца – гэта дзеці дзядзькі ці цёткі ў адносінах да іх братоў ці сясцёр.

     Свёкар – бацька мужа [ТСБЛМ, с 590].

     Свякроў – маці мужа [ТСБЛМ, с 592].

       Свёкар і свякроў – гэта ўжо сваякі з боку мужа. Свёкар – гэта бацька мужа, а свякроў – гэта маці мужа.

     Цесць – жончын бацька [ТСБЛМ, с 730].

     Цешча – жончына маці [ТСБЛМ, с 731].

     Сваякамі  з боку жонкі з’яўляюцца цесць і цешча. Цесцем мы называем бацьку жонкі, а цешчай – жончыну маці. І наадварот, жонку сына мы завем нявесткай, а мужа дачкі – зяцем.

     Зяць (зяцёк) – муж дачкі [ТСБЛМ, с 251].

     Нявестка – жонка сына [ТСБЛМ, с 394].

     Сват – 1) той, хто сватае каго-небудзь каму-небудзь;

                     2) бацька мужа ў адносінах да  жончыных ці бацька жонкі ў  адносінах да мужавых бацькоў  [ТСБЛМ, с 589].

     Свацця – 1) жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце;

                         2) маці мужа ў адносінах да  жончыных ці маці жонкі ў  адносінах да мужавых бацькоў  [ТСБЛМ, с 590].

     Нельга  таксама не ўпамінуць лексемы  сват і свацця. Сват – гэта, па-першае, той, хто сватае каго-небудзь, а, па-другое, бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькаў. У сваю чаргу, свацця – гэта жанчына, якая сватае каго-небудзь і маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

     Залоўка – сястра мужа [ТСБЛМ, с 217].

     Дзевер – мужаў брат [ТСБЛМ, с 174].

     З боку мужа сваякамі з’яўляюцца дзевер і залоўка – гэта мужавы брат ці сястра.

     Швагер – жончын брат [ТСБЛМ, с 794].

     Сваячка (швагерка) – сястра жонкі [ТСБЛМ, с 592].

     Швагер і сваячка – гэта ўжо сваякі з боку жонкі. Хоць гэта сваяцтва даволі далёкае, але ж такія тэрміны ўсё роўна існуюць і шырока ўжываюцца асабліва ў дыялектным маўленні. 
 
 

 

Высновы па главе 3: 
 

     Увогуле, існуе дзве сістэмы тэрмінаў сваяцкіх адносінаў: вертыкальная і гарызантальная.

     Гарызантальная  сістэма тэрмінаў уключае ў сяба адзінкі, якія абазначаюць кроўнае  сваяцтва, напр: маці, бацька, дзед, баба, сын, дачка, і г.д. Таксама ў гэтую сістэму ўключаюцца адзінкі, якія абазначаюць адноснае сваяцтва – мачаха, айчым, пасынак (пасерб), падчарка. У англійскай мове да гэтай групы адносяцца наступныя лексемы: father, mother, son, daughter і інш. У беларускай мове налічваецца 18 лексем, у англійскай – таксама 18.

     Што датычыцца вертыкальнай сістэмы, то яна састаіць з адзінак, якія абазначаюць далёкае сваяцтва ці сваяцтва праз шлюб, напр: дзевер, швагер, сваячка, залоўка, цётка і інш. (у беларускай мове), father-in-law, sister-in-law, matchmaker і інш. (у англійскай мове.). У англійскай мове – 20 адзінак для наймення сваякоў вертыкальнай сістэмы, а ў беларускай мове існуе 20 адзінак, пры тым, што ў англійскай мове адно і тое ж слова абазначае некалькі сваякоў адначасова.

     Нам бачна, што значэнні тэрмінаў сваяцтва ў абедзвюх мовах суадносныя. Гэта тлумачыцца агульнай мовай-асновай  (індаеўрапейскай), падобным семейным ладам. Але ў беларускай мове слоўнік фіксуе больш лексем для дзвюх сістэм.

     Таксама ў англійскай і беларускай мове існуе 4 словаўтваральныя фарманты, якія дапамагаюць  пры ўтварэнні тэрмінаў сваяцтва. Гэта прэфіксы пра- і grand-,  якія маюць значэнне 'паслядоўны рух у старажытнасць, да продкаў па ўзыходным ступеням сваяцтва', напр.: grandmother, прабаба, прэфікс step- 'на крок ад сваяка 'у адзінках зводнага сваяцтва ў англійскай мове: stepfather 'айчым', stepmother 'мачаха' і англійскі суфікс -in-law-  'законе'  - sister-in-law 'сваячка', 'залоўка', father-in-law 'цесць', 'свёкар' і г.д.  
 

 

Заключэнне 
 

      
  1. У гэта дыпломнай працы намі былі разгледжаны такія асноўныя паняцці, як:

     тэрмін  – гэта спецыяльнае слова і спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, вытворчасці, эканомікі, палітыкі ды інш;

     тэрміналагічная сістэма - сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі;

     тэрміны сваяцтва – адзінкі, якія састаўляюць сістэму сваяцкіх адносінаў.

  1. Мы можам сказаць, што лексічная сістэма мовы з’яўляецца не толькі найменш даследаванай, але і дастаткова складанай па сваёй арганізацыі і структуры. Гэтая сістэма ўключае ў сабе вельмі вялікую колькасць элементаў, связаных паміж сабой. У лексічнай сістэме існуюць нерэгулярныя з’явы, для апісання якіх патрабуецца многа правілаў, якія цесна звязаныя і з экстралінгвістычнымі фактарамі. Вось гэтая цяжкасць і з’яўляецца характэрнай для мікрасістэмы тэрмінаў сваяцтва, і яна яшчэ больш узрастае пры правядзенні сапастаўляльнага аналізу на матэрыяле моў рознага граматычнага строю, а менавіта англійскай і беларускай моў.
  2. З тлумачальных слоўнікаў англійскай і беларускай мовы намі былі выпісаны тэрміны, якія абазначаюць сваякоў. Усяго атрымалася 35 адзінак у беларускай мове і 38 у англійскай мове.
  3. Былі пабудаваны вертыкальныя і гарызантальныя лініі сваяціх адносінаў у беларускай мове.

Информация о работе Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах