Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Мая 2012 в 14:13, дипломная работа

Описание работы

Актуальнасць даследавання – абумоўліваецца тым, што ў якасці аб’екту даследавання былі абраны тэрміны сваяцкіх адносінаў, якія, як вядома, з’яўляюцца багатай крыніцай для разнастайных лінгвістычных даследаванняў.
Мэта даследавання – прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах
Задачы даследавання:
1) разгледзець асноўныя паняцці дыпломнай работы: тэрмін, тэрміналагічная сістэма, тэрмны сваяцтва;
2) высветліць ступень даследаванасці тэмы ў англійскім і беларускім мовазнаўстве;

Содержание

Уводзіны ..................................................................................................... 4
Глава 1. ТЭРМІНЫ Ў ЛЕКСІЧНАЙ СІСТЭМЕ МОВЫ……………….6
Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы............................................ 6
Асаблівасці беларускай тэрміналогіі…….…….…………. 8
Асаблівасці англійскай тэрміналогіі…………………….... 10
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НАЙМЕННЯЎ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВах……………………………………………………..…………….……… 13
2.1 Станаўленне славянскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………...……. 14
2.2 Станаўленне англійскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………………17
Высновы…………………………………………………………....19
Глава 3. ТЭРМІНАЛІЗАЦЫЯ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ мовах........................................................ 20
3.1 Лексічныя адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва……………………………………………………………….… 20
3.1.1 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай мове …………………………………………………………….……..… 20
3.1.2 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай мове............................................................................................................ 24
3.2 Лексічныя адзінкі вертыкальнай лініі сваяцтва………..….. 27
3.2.1 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай
мове …………………………………………………………………..…..27
3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай
мове ……………………………………………………..………………. 30
Высновы ........................................................................................... 34
Заключэнне .............................................................................................. 35
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................

Работа содержит 1 файл

Дыплом.doc

— 255.50 Кб (Скачать)

     2.1 Станаўленне славянскіх  найменняў сваяцкіх адносінаў 
 

     Славянскія  тэрміны сваяцтва, якія былі заканамерным развіццём індаеўрапейскіх тэрмінаў, разам з тым выяўляюць істотную якасную адметнасць. У першую чаргу варта адзначыць характэрнае развіццё вытворных формаў, якія з'яўляюцца назвамі, што часам непасрэдна працягваюць індаеўрапейскія формы. Далей, на славянскіх тэрмінах сваяцтва пакінула значны адбітак адасабленне славянскай галіны старажытнаіндаеўрапейскай мовы, якое прывяло да афармлення шэрагу мясцовых формаў, мясцовых тэрмінаў, адрозных карэнным чынам нават з назвамі ў блізка тэрытарыяльных балтыйскіх мовах, параўн.: славенск, – t stь, літоўск. uosvis 'цесць'; слав. sъnоха,  літоўск. marti 'нявестка, ятроўка'. Тое, што такія варыянты назіраюцца рэдка, тлумачыцца вядомай акалічнасцю: у значнай ступені тэрміналогія роднасных адносін аформілася ўжо ў агульнаіндаеўрапейскай мове. Аднак для атрымання некаторых гістарычна позніх тэрмінаў адасабленне славянства адыграла вырашальную ролю ў тым сэнсе, што гэтыя тэрміны створаны ўжо чыста мясцовымі сродкамі. Так аформіліся славянскія назвы мачахі, айчыма, пасерба, пасербкі, узнікненне якіх пры радавым ладзе і групавым шлюбе было б бессэнсоўным.

     Уласна тэрмінамі кроўнага сваяцтва з'яўляюцца назвы бацькі, маці, дзіцяці, сына, дачкі; далейшы падзел прамога крэўнага сваяцтва па зыходнай лініі звязаны з унукамі, праўнукамі, па ўзыходнай з дзедам, бабкай і г.д., таксама сюды ўходзяць назвы дзядзькі, цёткі (па бацьку, па маці). Да гэтай жа лініі прымыкаюць розныя тэрміны, якія выказваюць прыраўноўванне няроднасных людзей да кроўных, г.зн. назвы айчыма, мачахі, пасерба (пасынка), падчаркі.

     У славянскіх мовах існуе некалькі назваў, якія выкарыстоўваюцца для наймення бацькі. Але ўсе яны маюць падобную форму да адной, а блізкую да прамовы. Напр.:  стар. - руск. отьць, отець, руск. отец, сербск. таjko, majko, бел. тата, і інш. Але ж трэба адзначыць, што беларускае слова бацька мае ўсходнеславянскае паходжанне, узнікае ў VI-VII стст [Трубачев 2006, с. 21].

     Непасрэдна  да найменняў бацькі прымыкае першы  разгледжаны намі тэрмін зводнага сваяцтва – назва айчыма. Найбольшую цікавасць уяўляе руск. отчим і блізкія да яго дыялектныя формы: вотч'ім, укр. вiтчим, і беларускае слова айчым. Значыць беларуская лексема айчым з'яўляецца агульнаславянскага паходжання [Трубачев 2006, с. 23].

     Індаеўрапейскай назвай маці з'яўляецца *māter - форма, агульная для ўсіх індаеўрапейскіх моў і, якая не мела сабе роўных сярод роднаснай тэрміналогіі па шыраце распаўсюджвання. У розных мовах існуюць такія формы як: стар.-руск. мама, мамъка 'карміцелька, мамка, няня', руск. мама, а таксама дыялектны варыянт мамушка 'маці пры матульцы', 'свякруха', чэшск. maminka, зварот дзяцей да маці, чэшск., славацк. мatka.

     Да  назваў маці прымыкаюць назвы мачахі: стараж.-слав. маштеха, матерьша, стараж.-серб. маштеха, руск. мачаха, укр. мачуха, бел. мачаха, мачыха, балг. мащеха. Пералічаныя словы ўзыходзяць да *matjexa, агульнаславянскай назвы мачахі, самай распаўсюджанай ў славянскіх мовах [Трубачев 2006, с. 28-29].

     Для называння дзяцей абодвух полаў ужываліся адны і тыя ж словы, напр.: славенск. – dete, orbe, cedo, руск. дзиця, бел. дзiця, дзiцяцi, польск. dziecie, dziecko і інш Звяртае на сябе ўвагу іх багацце, разнастайнасць і этымалагічная празрыстасць. Агульнаіндаеўрапейскі тэрмін для дзіця адсутнічае, а назвы дзяцей у розных індаеўрапейскіх мовах разыходзяцца паміж сабой. Гэта сведчыць аб познім афармленні агульнага тэрміна пры бясспрэчна старажытных індаеўрапейскіх назвах сына (*sūnus) і дачкі (*dhughdtēr), – адзін з прыкладаў вядомай з'явы, калі некалькі канкрэтных тэрмінаў папярэднічаюць ўзнікненню аднаго абагульняючага. Увогуле не існавала спрыяльных умоў для шырокага ўжывання ў прамове агульных назваў дзіця (ніякі род), дзіця (м. р.) – з прычыны частага несупадзення іх граматычнага роду з канкрэтным значэннем (адкуль - перавагу зручным і дакладным назвам хлопчык, сын: дзяўчынка, дачка), верагодна, што менавіта гэтым тлумачацца абмежаванні ва ўжыванні гэтага тэрміна, які адносяць звычайна толькі да малалетніх нашчадкаў, немаўлятам, у той час як для больш старэйшых узростаў супярэчнасць паміж формай ніякага роду і жаданнем полавай ідэнтыфікацыі, якая становіцца важнай ужо ў малодшым школьным узросце, напр.: руск. сын, дочка, бел. сын, дачка, польск. syn, córka.

     Пытанне аб індаеўрапейскай назве сына значна ўскладняецца той акалічнасцю, што  шэрагу індаеўрапейскіх моў вядома іншая назва сына, прадстаўленая  ў санскрыце формай putra 'сын'. Калі ў слав. synъ, індаеўрап.  sūnus мы маем старажытны рэлікт мацярынскага пачатку сваяцтва, то ў індаеўрап. *Put – гэта тэрмін, які адлюстроўвае ўжо толькі мужчынскі, бацькавы пачатак. Гэтым тлумачыцца сэнс існавання двух розных назваў сына ў індаеўрапейскіх мовах. Здагадка пра такія два канкрэтных тэрміна ў старажытнасці цалкам праўдападобная. Вядомыя верагодныя гістарычныя ўмовы такіх пар тэрмінаў. Для вырашэння пытання аб адноснай храналогіі двух неаднолькава распаўсюджаных індаеўрапейскіх назваў сына важна памятаць, што старажытны чалавек доўга не меў паняцця аб сувязі паміж палавым зносінамі і нараджэннем. Наадварот, сувязь паміж нараджэннем і самімі родамі ўсведамлялася заўсёды. Таму sūnus, г.зн. 'народжаны (маці)', больш старажытная і распаўсюджана амаль ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах. У сваю чаргу put - 'зачаты (бацькам)' – з’явілася адносна пазней і мае меншую распаўсюджанасць. Гэтыя суадносіны важныя для пытання аб матрыярхаце і яго адлюстраванні у тэрміналогіі сваяцтва [Трубачев 2006, с. 39].

     Назвы пасынка з'яўляюцца, як і ўсе астатнія тэрміны зводнага сваяцтва, выключна новымі словамі. Своеасаблівасць славянскіх пазначэнняў пасынка выяўляецца ў іх яскравасці. Так, генетычна толькі адно з іх узыходзіць да славянск. synъ: pasynъkъ – форма, таксама якая носіць агульны характар. Праўда, разам з ёю ў тым жа значэнні ў славянскіх мовах існуюць іншыя, зусім арыгінальныя словы: pastorъkъ, paserbъ, з’явіўшыяся таксама ад вельмі старажытных марфем. А. Г. Праабражэнскі прыводзіць яшчэ ўкр. пасерб, пасербиця, бел. пасерб, пасербіца (а зараз пасерб і падчарка) [Трубачев 2006, с. 38-39].

     Своеасаблівасць славянскіх моў у найменні дзеда заключаецца ў тым, напрыклад, што ў адрозненне ад германскіх моў, у якіх назвы дзеда ўтварыліся апісальным шляхам (grandfather 'вялікі бацька', 'лепшы бацька'). Cлавяне маюць для дзеда простую назву, аб этымалагічнай блізасці якой да адной з назваў бацькі можна меркаваць толькі з большай ці меншай ступенню верагоднасці. Такім словам прадстаўленым ва ўсіх славянскіх мовах, з'яўляецца лексема dedъ, руск. дед, бел. дзед, польск. dziad, балг. дядо, укр. дід.

     Для абазначэння тэрміна бабка існавалі і такія вырыянты як: славянск. baba, руск. баба – жанчына замужняя, маці бацькі або маці, бабка-павітуха, варажэя, руск. баба, бабушка, бабка, бел. баба. Галоўнае значэнне славянск. baba – бабка, маці бацькі або маці. Нарэшце, слова здаўна мае тэндэнцыю да пашырэння значэння, параўн. значэнне баба – жонка, замужняя жанчына ва ўсіх славянскіх мовах. Адзначаюцца выпадкі пераносу на неадушаўлёныя прадметы, на жывёл, – з'ява, вядомая і некаторым іншым назвам сваяцтва. Слав. baba даволі аднабакова тлумачыцца як першапачатковае слова дзіцячага лопату. 
 

     2.2 Станаўленне англійскіх  найменняў сваяцкіх  адносінаў 
 

     Што датычыцца тэрмінаў славянскіх адносінаў у англійскай мове, то гэтая сістэма не мае вельмі шмат розных слоў для абазначэння сваяцкіх адносінаў у параўнанні з беларускай мовай, бо некаторыя словы абазначаюць некалькі тэрмінаў адначасова, гэта значыць з’яўляюцца мнагазначнымі, напр.: stepfather – гэта і айчым, і свёкар, і цесць і інш. Але ж тэріны словы кроўнага сваяцтва прадстаўлены кожны асобнай лексемай.

     Слова father 'бацька' мае індаеўрапейскі корань, цесна звязаны з лац. словам pater і грэч. patær і з цягам часу гэтая лексема мяняла сваю форму, напр.: стар.-англ. fæder, і паступова атрымала тую форму, якая існуе і зараз [COED, art. father].

     Слова mother 'маці', як ужо упаміналася раней мае самую вялікую распаўсюджанасць у індаеўрапейскіх мовах, і далей таксама мае германскае старажытнаанглійскае паходжанне – modor [COED, art. mother].

     Для абазначэння дзіця, дзіцяці існуюць наступныя словаформы – child, kid, baby, children (мн.лік). Усе яны абазначаюць дзіцяці рознага ўзросту ад нованароджаных да падлеткаў. Але як і некаторыя тэрміны, якія адносяцца да ўзыходна роднасных (напр.: дзядзька і інш.), узыходзяць да сярэднеанглійскага перыяду.

     Трэба сказаць, што хоць узыходна роднасныя тэрміны і з’явіліся ў сярэднеанглійскі перыяд развіцця англійскай мовы, але з’яўляюцца яны запазычанымі. Англійскае aunt – цётка, з’яўляецца старажытна французскімя, ад слова ante, uncle – дзядзька, таксама старажытна французскага паходжання, мае аснову oncle. Мы можам з лёгкасцю пабачыць, што словы амаль не змянілі свой выгляд.

     Як  ужо гаварылася, тэрміны зводнага сваяцтва з’яўляюцца больш познімі па паходжанню. Агульнаіндаеўрапейскія тэрміны такога роду адсутнічаюць. Можна прывесці для прыкладу англійскія найменні такіх тэрмінаў, напр.: step-father(свёкар, айчым), stepmother (свякроў, мачаха), step-son (пасынак, зяць і інш.).

     Назвы дзіцяці, нягледзячы на зусім адасобленае  ўтварэнне, у асобных індаеўрапейскіх мовах валодалі падобнымі структурна-марфалагічнымі прыкметамі. Амаль усе яны - назоўнікі ніякага роду: англ. сhild, бел. дзіця, дзіцяці. Агульнаіндаеўрапейская назва дзеда не вызначана. Пра прыроду гэтай назвы кажа характар утварэння тэрміна ў асобных індаеўрапейскіх мовах, якія называюць дзеда 'бацькам бацькі', 'бацькам маці', 'старым', 'вялікім', 'лепшым бацькам' (grandfather). Такая намінацыя вельмі знамянальна, і па ёй можна судзіць аб познім утварэнні дадзенага спецыяльнага тэрміна. Па сутнасці ва ўсіх выпадках назва дзеда аказваецца назвай бацькі, у большасці гэта не выклікае сумнення, у нешматлікіх выпадках– складае этымалагічную верагоднасць. Выпадкі першага роду – утварэнні тыпу франц. grand-pure 'вялікі бацька', – будучы познімі, разам з тым ўяўляюць ўскоснае сведчанне аб вельмі старажытным стане. Акрамя азначэнняў 'вялікі' і т. п., якія нясуць чыста мадыфікацыйную нагрузку, гэта ўсё тыя ж назвы бацькі. Апошняя акалічнасць адлюстроўвае погляды эпохі радавога ладу, калі пры класіфікатарскай сістэме сваяцтва бацька вашага бацькі лічыўся і вашым бацькам. 
 

 

Высновы па главе 2: 

     Такім чынам, існуе дзве гістарычна склаўшыяся сістэмы тэрміналогіі сваяцкх адносінаў - гэта класіфікатарская сістэма (кожны індывід – член пэўнага шлюбнага класа), а для сучаснага грамадства ўласцівая апісальная сістэма пазначэнняў сваяцтва (кожны індывід мае ўласнае абазначэнне).

     Мы  бачым, што беларуская сістэма тэрмінаў сваяцкіх адносінаў з’яўляецца больш  шырокай, і склалася яна ў перыяд да VII стагоддзя. Што датычыцца англійскай сістэмы сваяцкіх адносінаў, то яна мае менш лексічных адзінак, але яны з’яўляюцца мнагазначнымі.  

 

Глава 3. Тэрміналагізацыя сваяцкіх адносінаў у англійскай і беларускай мовах 
 

     Лексічная сістэма мовы з’яўляецца не толькі найменш даследаванай, але і дастаткова складанай па сваёй арганізацыі і структуры. Гэтая сістэма ўключае ў сабе вельмі вялікую колькасць элементаў, связаных паміж сабой. У лексічнай сістэме існуюць нерэгулярныя з’явы, для апісання якіх патрабуецца многа правілаў, якія цесна звязаныя і з экстралінгвістычнымі фактарамі. Вось гэтая цяжкасць і з’яўляецца характэрнай для мікрасістэмы тэрмінаў сваяцтва, і яна яшчэ больш узрастае пры правядзенні сапастаўляльнага аналізу на матэрыяле моў рознага граматычнага строю, а менавіта англійскай і беларускай моў.

     Як  вядома, тэрміны сваяцтва ў любой мове семантычна розныя. Як ужо ўзгадвалася раней, існуе дзве лініі сваяцтва – узыходная (гарызантальная ці тэрміны кроўнага сваяцтва), да якой адносяцца словы father, mother, бацька, маці і інш., а таксама нізыходная (вертыкальная ці тэрміны някроўнага сваяцтва) – гэта такія тэрміны як aunt, uncle, nephew, niece і дзядзька, цётка, пляменнік, пляменніца і інш.

     Трэба адзначыць, што яднае абедзве лініі сваяцтва наяўнасць мужчынскай і жаночай галіны. Прыклад першай: англ. grandfather – father – son – grandson, бел. дзед – бацька – сын - унук. Прыклад другой: grandmother – mother – daughter - granddaughter, бел. баба - маці - дачка - унучка. 
 

     3.1 Лексічныя  адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва

     3.1.1 Найменні гарызантальнай  сістэмы сваяцтва

     ў англійскай мове 
 

     Як  і у беларускай мове, гарызантальная лінія сваяцтва ўключае ў сябе  такія асноўныя тэрміны кроўнага сваяцтва: grandmother (granny), grandfather (granddad), father (daddy), stepfather, mother (mum), baby (child, kid), son, daughter, stepson, stepdaughter, grandson, granddaughter. Усяго мы можам налічыць 18 лексем, якія прадстаўлены ў наступнай схеме:  

Информация о работе Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах