Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Мая 2012 в 14:13, дипломная работа

Описание работы

Актуальнасць даследавання – абумоўліваецца тым, што ў якасці аб’екту даследавання былі абраны тэрміны сваяцкіх адносінаў, якія, як вядома, з’яўляюцца багатай крыніцай для разнастайных лінгвістычных даследаванняў.
Мэта даследавання – прааналізаваць сістэму тэрмінаў сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах
Задачы даследавання:
1) разгледзець асноўныя паняцці дыпломнай работы: тэрмін, тэрміналагічная сістэма, тэрмны сваяцтва;
2) высветліць ступень даследаванасці тэмы ў англійскім і беларускім мовазнаўстве;

Содержание

Уводзіны ..................................................................................................... 4
Глава 1. ТЭРМІНЫ Ў ЛЕКСІЧНАЙ СІСТЭМЕ МОВЫ……………….6
Паняцце тэрміна ў лінгвістыцы............................................ 6
Асаблівасці беларускай тэрміналогіі…….…….…………. 8
Асаблівасці англійскай тэрміналогіі…………………….... 10
Высновы ........................................................................................... 12
Глава 2. АСАБЛІВАСЦІ СТАНАЎЛЕННЯ НАЙМЕННЯЎ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОВах……………………………………………………..…………….……… 13
2.1 Станаўленне славянскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………...……. 14
2.2 Станаўленне англійскіх найменняў сваяцкіх адносінаў…………………………………………………………………17
Высновы…………………………………………………………....19
Глава 3. ТЭРМІНАЛІЗАЦЫЯ СВАЯЦКІХ АДНОСІНАЎ У АНГЛІЙСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ мовах........................................................ 20
3.1 Лексічныя адзінкі гарызантальнай лініі сваяцтва……………………………………………………………….… 20
3.1.1 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай мове …………………………………………………………….……..… 20
3.1.2 Найменні гарызантальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай мове............................................................................................................ 24
3.2 Лексічныя адзінкі вертыкальнай лініі сваяцтва………..….. 27
3.2.1 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў англійскай
мове …………………………………………………………………..…..27
3.2.2 Найменні вертыкальнай сістэмы сваяцтва ў беларускай
мове ……………………………………………………..………………. 30
Высновы ........................................................................................... 34
Заключэнне .............................................................................................. 35
Спіс выкарыстаных крыніц ................................................

Работа содержит 1 файл

Дыплом.doc

— 255.50 Кб (Скачать)

 

 
grandfather (granddad) (дзед)  
 
 

 

grandmother (granny) (баба)

 
father/ stepfather (бацька/айчым)       
 

 

mother /stepmother (маці/мачаха)

 
son / stepson

сын /пасынак   
 

 
 

daughter/ stepdaughter дачка/падчарка

 
 
grandson (унук) 
 
 
 
 

granddaughter

(унучка)


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Схема 1. Гарызантальная сiстэма сваяцтва у англiйскай мове 

 

      Мы можам заўважыць, што ў англійскай мове гарызантальная лінія з’яўляецца больш закрытай і абмежаванай – а менавіта, у англійскай мове сваяцкія адносіны не маюць намінацыі далей за ўнукаў. Больш таго, тэрміны не з’яўляюцца такімі мнагазначнымі, толькі некаторыя з іх маюць некалькі значэнняў. Разгледзім значэнне кожнай лексемы:

     Тэрмін  father – 1) a man in relation to his child or children;

                        2) a male animal in relation to his offspring;

                        3) an oldest member of society or a body [COED, art. father].

     Мы  можам заўважыць, што тэрмін father 'бацька', мае амаль такія ж значэнні як і адпаведны тэрмін ў беларускай мове, але ў англійскай мове не існуе значэння 'ветлівасці ў адносінах да старэшага мужчыны', так адбываецца з-за асаблівасцяў менталітэту і культуры англамоўных краін.

     Лексема mother – 1) a woman in relation to her child or children;

                        2) a female animal in relation to her offspring;

                        3) the head of a female religious society;

                        4) an extreme example or very large specimen (informal) [COED, art. mother].

     Тэрмін  mother 'маці' мае такое значэнне, як і ў беларускай мове, але існуе яшчэ адно незвычайнае для нашых рэалій 'глава жаночага рэлігійнага гуртка'.

     Stepfather – a man who is married to one’s mother after the divorce of one’s parents or the death of one’s father [COED, art. stepfather].

     Stepmother – a woman who is married to one’s father after the divorce of one’s parents or the death of one mother [COED, art. stepmother].

     Абодва  гэтыя тэрміны як і ў беларускай мове маюць значэнне зводнага сваяцтва, stepfather ‘айчым’, а stepmother ‘мачаха’, ніякіх дадатковых канатацый гэтыя тэрміны ў англійскай мове не набываюць.

     Слова child – 1) a young human being below the age of full physical development;

                       2) a son or a daughter of any age;

                       3) an immature or irresponsible person [COED, art. child].

     Son – 1) a boy or a man in relation to his parents;

            2) a male descendant [COED, art. son].

     Daughter – 1) a girl or a woman in relation to her parents;

                 2) a female descendant [COED, art. daughter].

     З гэтых дэфініцый нам добра бачна, што son 'сын'  daughter 'дачка' і агульны для іх тэрмін child 'дзіця', з’яўляюцца семантычна празрыстымі –гэта значыць яны не маюць іншых значэнняў у параўнанні з беларускай мовай.

     Stepson - a son of one’s husband or wife by a previous marriage [COED, art. stepson].

     Stepdaughter – a daughter of one’s husband or wife by a previous marriage [COED, art. stepdaughter].

     Гэтыя тэрміны вяртаюць нас да зводных  сваяцкіх адносінаў, да якіх абавязкова адносяцца і stepdaughter 'падчарка' і stepson 'пасынак'. Па структуры гэтыя словы маюць адну і тую ж частку step- 'на крок у бок', яна дапамагае нам зразумець што гэтая частка надае “зводнасць” у сваяцкіх адносінах тэрміну, пасля чаго мы з лёгкасцю можам знайсці і зразумець лексемы з гэтай часткай.

     Grandson – the son of one’s daughter or son [COED, art. grandson].

     Granddaughter – the daughter of one’s daughter or son [COED, art. granddaughter].

     Лексемы grandson 'унук' і granddaughter 'унучка' маюць аднолькавую частку grand-, якая таксама ўжываецца ў лексемах grandfather ‘дзед’ і grandmother ‘баба’, і мае тое ж значэнне, што і ў беларускай мове - паслядоўны рух у старажытнасць, да продкаў па ўзыходным ступеням сваяцтва.

     Grandfather (granddad) – 1) the father of one’s father or mother;

                                  2) a founder or originator [COED, art. grandfather].

     Grandmother (granny) – the mother of one’s father or mother [COED, art. grandmother].

     Трэба звярнуць увагу на той факт, што  лексемы grandfather ‘дзед’ і grandmother ‘баба’ маюць першаснае значэнне тоеснае з беларускімі лексемамі, але другое значэнне тэрміна grandfather ‘дзед’ – родапачынальнік, з’яўляецца характэрным у беларускай мове для тэрміна бацька. 
 
 

     3.1.2 Найменні гарызантальнай  сістэмы сваяцтва  ў беларускай мове  
 

     Трэба сказаць, што гарызантальная сістэма сваяцтва ўключае ў сябе тэрміны кроўнага сваяцтва, такія як: маці, бацька, айчым, мачаха (мачыха), баба, дзед, дзіця, сын, дачка, пасерб (пасынак), падчарка, унук, унучка, праўнук, праўнучка. Абагулена іх можна пабачыць у наступнай схеме: 

 

 
 
 
 
дзед 
 
 
 

 

баба

 
 
 
бацька/ айчым 
 
 
 
 

маці /мачаха (мачыха)

 
 
 
сын /пасынак, (пасерб) 
 
 
 

дачка /падчарка  

 
 
 
 
унук 
 
 
 
 
 

унучка

 
 
 
 
праўнук 
 
 
 
 
 
 

праўнучка 
 


 

     Кожны тэрмін мае сваё значэнне як складнік тэрмінасістэмы сваяцкіх адносінаў, але  слоўнікавы артыкул уключае і іншыя значэнні. Разгледзім семантычныя асаблівасці кожнага слова паасобку.

     У тлумачальным слоўніку тэрмін бацька мае наступныя значэнні:

             1) мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей, тата;

                       2) ветлівы зварот  да старога чалавека;

                       3) самец у адносінах да свайго патомства;

                       4) заснавальнік, родапачынальнік  чаго-небудзь [ТСБЛМ, с. 84].

     Калі  разгледзець дэфініцыю гэтага тэрміна, то мы бачым, што для беларусаў  з’яўляецца звычайным тое, што бацькам  мы можам зваць яшчэ і нашага дзядулю, а таксама гэта ветлівы зварот да старога чалавека, бацькам можна назваць і роданачальніка чаго-небудзь.

     Лексема маці – 1) жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей;

                         2) ветлівы зварот да сталай  жанчыны;

                         3) самка ў адносінах да свайго  патомства;

                         4) заснавальніца, родапачынальніца  чаго-небудзь [ТСБЛМ, с. 339].

     Што датычыцца тэрміна маці, то ён мае даволі празрыстую семантыку – гэта жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей, а таксама мы ў некаторых абставінах так з павагай называем жанчыну ў сталым узросце.

     Тэрмін  айчым – няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу [ТСБЛМ, с. 51].

     Лексема мачаха (мачыха) – няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей ад папярэдняга шлюбу[ТСБЛМ, с. 339].

     Таксама да гарызантальнай лініі сваяцтва ў беларускай мове адносяцца і такія тэрміны адноснага сваяцтва, як айчым – гэта няродны бацька, а мачаха – няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

     Тэрмін  баба (бабуля) – 1) 1) гэта матчына або бацькава маці;

                      2) гэта  старая жанчына наогул;

                      3) гэта  замужняя жанчына (разм.);

                      4) гэта  жонка (разм.) [ТСБЛМ, с.77].

     Бабуля – гэта памяншальна-ласкальнае слова ад баба.

     Беларускія  лексемы баба (бабуля) і дзед з’яўляюцца найбольш шырокімі па сэнсе.

     Як  мы бачым, слова баба азначае не толькі сваячку, але ў размове і наогул ў дылектным маўленні гэта слова ўжываюць у дачыненні да жонкі. Таксама трэба адзначыць той факт, што гэта і ветлівы зварот да старой жанчыны.

     Слова дзед - 1) бацька бацькі або маці;

        2) наогул стары чалавек;

        3) муж (разм.). [ТСБЛМ, с. 176].

     Тэрмін  дзед таксама мае некалькі значэнняў, якія адносяцца не толькі да кроўных сваяцкіх адносінаў.

     Дзіця (дзіцё) – 1) зусім маленькі хлопчык або дзяўчынка;

                      2) пра  чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу [ТСБЛМ, с. 178].

     Як  вядома, лексемай дзіця мы можам назваць зусім маленькага хлопчыка ці дзяўчынку, хаця юрыдычна прынята, што да 18 гадоў усе хлопчыкі і дзяўчынкі з’яўляюцца дзецьмі. Але ж з цягам часу становіцца неабходным размежаванне па полавым прыкметам, і таму ўжыванне тэрмінаў сын і дачка з’яўляецца вельмі важным.

     Сын – асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў [ТСБЛМ, с. 645].

     Дачка - асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў [ТСБЛМ, с. 173].

     Нам бачна, што тэрміны сын і дачка маюць асноўнае значэнне 'асоба мужчынскага/жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў', але ў кантэксце могуць набываць і дадатковае, сынам ці дачкой можна ветліва назваць чужое нам дзіця.

     Пасынак (пасерб) – гэта няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і [ТСБЛМ, с. 691].;

     Падчарка (падчарыца) – няродная дачка мужа ці жонкі [ТСБЛМ, с. 691].

     Адзначым, што гэтыя дзве лексемы адносяцца  да тэрмінаў так званага зводнага сваяцтва, пад якімі разумеюцца адносіны паміж сынам ці дачкой аднаго з бацькоў ад папярэдняга шлюбу з няродным бацькам ці маці.

     Унук – 1) сын сына або дачкі;

              2) дзеці сына  або дачкі [ТСБЛМ, с. 691].

     Унучка – дачка сына або дачкі [ТСБЛМ, с. 691].

     Тэрміны ўнук і ўнучка – гэта словы, якія ўжываюцца для абазначэння дзяцей сына ці дачкі, у залежнасці ад полавай прыналежнасці, і адпаведна гэта ж датычыцца тэрмінаў праўнук і праўнучка.

     Праўнук – сын унука ці ўнучкі [ТСБЛМ, с. 503].

     Праўнучка – дачка сына або дачкі [ТСБЛМ, с. 503].

     Трэба заўважыць, што побач з лексемамі  праўнук і праўнучка існуюць таксама тэрміны прапраўнук і прапраўнучка і далей. З чаго мы можам зрабіць наступны вынік – сістэма гарызантальнага сваяцтва ў беларускай мове з’яўляецца неабмежаванай, бо прэфікс пра- мае значэнне 'паслядоўны рух у старажытнасць, да продкаў па ўзыходным ступеням сваяцтва, пачынаючы з дзеда, бабы, напр.: прадзед (бацька дзеда, бабы), прабаба (маці дзеда, бабы), ці да нашчадкаў, пачынаючы з унука, напр.: праўнук, праўнучка і г.д.' 
 

     3.2 Лексічныя  адзінкі  вертыкальнай лініі  сваяцтва 

     3.2.1 Найменні вертыкальнай  сістэмы сваяцтва

     ў англійскай мове  
 
 

     У англійскай мове асноўнымі тэрмінамі  узыходнага сваяцтва з’яўляюцца лексемы: husband, wife, aunt, uncle, nephew, niece, mother-in-law, father-in-law, mother-in-law, father-in-law, son-in-law, daughter-in-law, matchmaker (go-between), matchmaker (go-between), brother-in-law, sister-in-law, brother-in-law, sister-in-law. Усяго перад намі 20 адзінак, якія састаўляюць вертыкальную сістэму сваяцтва ў англійскай мове. Яны ўсе прадстаўлены ў наступнай схеме:

Информация о работе Тэрміны сваяцтва ў англійскай і беларускай мовах