Методыка выкладання беларускай мовы
Курсовая работа, 08 Января 2012, автор: пользователь скрыл имя
Описание работы
Тэма “ Словаўтварэнне і марфеміка “ – адна з самых важных і складаных у курсе беларускай мовы. Вывучэнне яе мае і тэарэтычнае, і практычнае значэнне: дзеці ўсведамляюць марфалагічную структуру слова (словы складаюцца з асобных частак), вучацца аналізаваць (вызначаць састаўныя часткі слоў) і сінтэзаваць (утвараць словы пры дапамозе прыставак і суфіксаў), узбагачаць свой актыўны слоўнік.
Вывучэнне словаўтварэння мае вялікае значэнне пры выкладанні роднай мовы, гэтым і абумоўленны актуальнасць нашай тэмы.
Мэта даследавання: абагуліць, сістэматызаваць і развіць выпрацаваную ў методыцы беларускай мовы сістэму працы.
Задачы:
раскрыць навуковыя асновы выкладання методыкі вывучэння словаўтварэння;
выявіць сістэму вывучэння словаўтварэння, якая склалася ў цяперашні час;
вызначыць, як у праграмах і вучэбных дапаможніках па беларускай мове прадстаўлена словаўтварэнне;
прапанаваць новыя формы работы пры вывучэнні марфемнага складу і словаўтварэння.
А’ект: працэс развіцця марфемнага складу слова вучняў старэйшых класаў.
Содержание
УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………3
ГЛАВА 1……………………………………………………………………………4
Навуковыя асновы методыкі вывучэння словаўтварэння…………………..4
Значэнне і задачы працы па вывучэнні словаўтварэнні……………………..10
ГЛАВА 2…………………………………………………………………………….12
2.1 Вывучэнне словаўтварэння ў вучэбнай праграме для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання…………………………………………12
2.2 Аналіз вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для сярэдніх класаў…13
2.3 Традыцыйныя віды практыкаванняў пры вывучэнні словаўтварэння..…15
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………….25
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ………………………………………26
Работа содержит 1 файл
ЗМЕСТ.docx
— 56.51 Кб (Скачать)Вучням будзе цікава даведацца пра гістарычна аднакаранёвыя словы: вока і акно, вецер і веяць, тыдзень і той дзень, сведка і ведаць, лесвіца і лезці і інш [19, с. 240].
Структурна-
Такім чынам, апора на структурна-словаўтваральны прынцып дапамагае фарміраваць у вучняў уменне і навык асэнсавана аналізаваць структуру слова і выразна ўсведамляць шляхі яго ўтварэння [19, с. 241].
Паводле матывацыйнага прынцыпу, будова вытворнага слова мэтазгодна вызначаць шляхам яго матывавання.
Важна, каб у выніку назіранняў і абагульненняў школьнікі прыйшлі да ўведамлення таго, што ўтваральнай асновай для аналізуемага будзе не самае простае па саставе аднакаранёвае слова, а найбліжэйшае роднаснае па сэнсе і па будове.
Апошнія
дасягненні метадычнай навукі даюць
падставы вылучаць у якасці спецыфічнага
словаўтваральнага прынцыпу лексіка-словаўтваральны,
сутнасць якога заключаецца ў
супастаўленні лексічнага значэння
слова і словаўтваральнага
1.2 Значэнне і задачы працы па вывучэнні словаўтварэнні
Тэма “Склад слова” – адна з самых важных і складаных у граматыцы, - гаварыў. П.Падгайскі. – Вывучэнне яе мае і тэарытычнае значэнне: дзеці ўсведамляюць марфалагічную структуру слова (словы складаюцца з асобных значамых частак), вучацца аналізаваць (вызначаць састаўныя часткі слоў) і сінтэзаваць (утвараць словы пры дапамозе прыставак і суфіксаў), узбагачаюць свой актыўны запас”
Значэнне працы па вывучэнні марфемнага складу слова заключаецца:
- у тым, што школьнікі авалодваюць адным з вядучых спосабаў раскрыцця ліксічнага значэння слоў.
Задачы настаўніка:
- стварыць аптымальныя ўмовы для ўсведамлення дзецьмі ўзаемасувязі, якая існуе ў мове, паміж лексічным значэннем слова і яго марфемным складам;
- кіраваць на гэтай аснове ўдаскладненнем слоўніка вучня.
- нават элементарныя веды пра ўтварэнне слоў вельмі важныя для разумення вучнямі асноўнай крыніцы папаўнення нашай мовы новымі словамі. Назіранні за ўтварэннем слоў акзваюць станоўчы ўплыў на фарміраванне ў вучняў актыўных адносін да слова, падводзяць да разумення заканамернасцей развіцця мовы.
- азнаямленне з асновамі словаўтварэння спрыяе пашырэнню ведаў школьнікаў пра навакольны свет. Пазнанне школьнікамі семантычна-структурнай суадносенасці слоў абазначае паглыбленне іх ўяўленняў пра сувязі паміж прадметамі і працэсамі рэальнага жыцця.
- усведамленне ролі марфем у слове, а таксама семантычнае значэнне прыставак і суфіксаў спрыея фарміраваць у школьнікаў дакладнасці маўлення [14, с. 24 – 25].
Задачы настаўніка:
- максімальна спрыяць не толькі разумення вучнямі лексічнага значэння слова, але і развіццю сведамасці выкарыстання ў кантэксце слоў з поўнымі прыстаўкамі і суфіксамі.
- вылучэнне марфемнага складу слова мае вялікае значэнне для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Гэта абумоўлена тым, што адным з вядучых прынцыпаў беларускай арфаграфіі з’яўляецца марфалагічны. Фарміраванне навыкаў правапісання кораня, прыставак, суфіксаў, канчаткаў на тэарытычнай аснове патрабуе мэтанакіраванага прымянення фаннетычных, словаўтваральных і граматычных ведаў. Таму адна з важнейшых задач ввывучэння марфемнага складу словастварэння асноў, ведаў і ўменняў, неабходна для фарміравання навыкаў правапісання марфем слова і перш за ўсё – корня.
- вывучэнне марфемнага складу слова заключае ў сабе вялікія магчымасці для развіцця разуммовых здольнасцей вучняў. У прыватнасці, для фарміравання іх спецыфічных разумовых аперацый, без якіх немагчыма авалодаць словамі, як моўнай адзінкай.
Задача
настаўніка – стварыць у вучэбным
працэсе такія ўмовы, пры якіх
засваенне ведаў спалучаецца
з фарміраваннем адэкватных ім разумовых
дзеянняў [14, с.26 - 27].
Вывады па першай главе
У першай главе мы раскрылі навуковыя асновы методыкі выкладання словаўтварэння, дзе падрабязна разглядзелі этапы вывучэння дадзенага разела мовы, вызначылі адукацыйныя, практычныя і развіццёвыя мэты, а таксама прынцыпы навучання словаўтварэнню.
У
другой часцы главы вызначылі
значэнне і задачы працы па вывучэнні
словаўтварэнні.
2.1 Характарыстыка вучэбнай праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Згодна з “Вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па беларускай мове”, словаўтварэнне пачынаюць вывучаць ў 5 класе. Вучням 5-га класа на вывучэнне словаўтварэння і марфемнага складу слова адводзіцца 17 гадзін, 2 з іх – пісьмовыя працы.
У 5 класе вучні адпрацоўваюць навык утварэння слоў; вывучаюць асноўныя паняцці словаўтварэння: спосаб, утваральная аснова. Знаёмяцца з утварэннем складаных, складана-скарочаных слоў. Вучацца тлумачыць спосаб утварэння слоў, вызначыць сродкі утварэння, карыстацца словаўтваральным слоўнікам. На прыканцы навучання ў 5 класе, вучні павінны ведаць пра асноўныя спосабы словаўтварэння, размяжоўваць словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; умець утвараць словы, вызначаць спосаб утварэння, вызначаць словаўтваральную марфему [10, с. 16].
У 6-м класе асобнага раздзела пра словаўтварэнне няма. Пры паўторы вывучанага ў 5 класе, вучні узнаўляюць веды пра асноўныя спосабы словаўтварэння.
Таксама пры вывучэнні пэўнай часціны мовы, вучні вучацца утвараць новыя словы. Спосабы ўтварэння назоўнікаў (суф. -ачк-, -ечк-, -ак-, -ік-, -ык-; -аньк-, -еньк-, -к-, -чык-), прыметнікаў (якасныя, адносныя, прыналежныя; прыметнікі з суфіксамі ацэнкі; прыметнікі з суфіксам -ск-; утварэнне складаных прыметнікаў), дзеяслоў (утварэнне дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання). Вучні 6-га класа павінны ведаць пра спосабы ўтварэння слоў пэўнай часціны мовы, асаблівасці ўтварэння гэтых слоў; умець ўтвараць словы пэўнай цасціны мовы, размяжоўваць формы слова і новыя аднакараневыя словы [10, с. 18].
У 7-м класе словаўтварэнне таксама асобна не вывучаецца. Вучні спачатку узгадваюць веды пра утварэнне слоў пэўнай часціны мовы, якія вывучалі ў 5-6 класах.
Далей
вывучэнне словаўтварэння працягваецца
пры вывучэнні тэм “
У 8 - 9 класах вывучаюцца сінтаксічныя тэмы, праграма па беларускай мове арыентуе на сістэматычнае ўдасканаленне не толькі сінтаксічных, але і арфаграфічных, лексічных, граматычных і словаўтваральных уменняў і навыкаў школьнікаў[10, с. 29].
2.2 Аналіз вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для сярэдніх класаў
5 клас
Раздзел называецца “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”
У гэтым раздзела, апошнім у навучальным годзе, вучні вывучаюць змяненне і ўтварэнне слоў; марфемную будову слова; удакладняюцца і пашыраюцца веды пра аснову і канчатак і іх функцыянальны бок. Паняцці пра корань таксама ўзбагачаюцца. Знаемяцца з постфіксам. Усе марфемы падзяляюцца на словаўтваральныя і формаўтваральныя. Ввучаюць спосабы ўтварэння слоў: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, словаскладанне, асноваскладанне і складана-суфіксальны. Кожная новая марфема суправаджаецца вялікай колькасцю практыкаванняў на адпрацоўкку навыка словаўтварэння:
- вызначыць, з дапамогай якой марфемы утворано новае слова;
- ад якога слова ўтворана новае;
- утварыць новыя словы ад прапанавыных з дапамогай пэўнай марфемы;
- выпісаць словы, утвораныя пэўным спосабам;
- зрабіць словаўтваральны разбор [3, с. 100 – 131].
6 клас
У 6 класе вучні ўзгадваюць пра асноўныя віды словаўтварэння. Практыкаванні ў асноўным накіраваны вылучэнне спосабаў ўтварэння слова, а таксама на выяўленне сэнсавай функцыі марфемы.
Яўчэ
адзін бок вывучэння
Назоўнік:
- вызначыць спосаб утварэння назоўніка;
- утварыць назоўнікі з дапамогай памяншальна-ласкальных суфіксаў [4, с.80 – 84].
Прыметнік:
(асаблівасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў)
- утварыць прыналежныя прыметнікі;
- утварыць прыналежныя прыметнікі і дапасаваць іх да пэўных назоўніккаў [4, с.120].
(утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў)
- прааналізаваць, якім спосабам утвораны прыметнік;
- утварыць прыметнк пэўгым спосабам [4, с.133].
Дзеяслоў:
- з дапамогай прапанавых прыставак утварыць новыя дзеясловы;
- ад назоўнікаў с дапамогай суфіксаў утварыць новыя дзеясловы [4, с. 283].
7 клас
Асобнага раздзела пра словаўтварэнне ў падручніках для 7 класаў няма. Узгадваюцца веды пра ўстварэнне слоў тых часцін мовы, якія вывучаліся ў 5-6 класах.
Таксама ў 7 класе вывучаюцца формы дзеяслова: дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, і новая часціна мовы – прыслоўе. Словаўтварэнне вывучаецца ў межах гэтых раздзелаў.
Дзеепрыметнік:
- утварыць дзееепрыметнік залежнага ці незалежнага стану;
- растлумачыць ўтварэнне дзеепрыметнікаў;
- вызначыць, ад якога дзеялова ўтвораны дзеепрыметнікі [5, с. 36 – 40].
Дзеепрыслоўе:
- утварыць дзеепрыслоўі закончанага ці незакончанага трывання;
- вызначыць трыванне дзеепрыслоўя і суфікс, з дапамогай якога ён утвораны;
- вызначыць ад якога дзеяслова ўтворана дзеепрыслоўе і з дапамогай якога суфікса [5, с. 72 – 78].
Прыслоўе:
- вычначыць спосаб ўтварэння прыслоўя;
- словаўтваральны разбор;
- вызначыць, з дапамогай чаго ўтворана прыслоўе;
- утварыць прыслоўе ад прапанаваных дзеясловаў [5, с. 109].
У
8 і 9 класах тэма словаўтварэння
асобна не вывучаецца. Да ўтварэння новых
слоў і форм слоў вучні звяртаюцца ў межах
вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі, калі
неабходна змяніць значэнне галоўных
ці даданых членаў сказа. Практыкаванняў,
накіраваных непасрэдна на вывучэнне
словаўтварэння, у падручніках не прывлдзіцца.
2.3 Традыцыйныя віды практыкаванняў пры вывучэнні словаўтварэння
Пры аналізе перыядычнага друку – канспектаў урокаў, размеўчаных у артыкулах журналаў “Беларуская мова і літаратура”, можна вызначыць наступныя тыпы заданняў па тэме даследавання.