Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования
Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Августа 2011 в 16:33, монография
Описание работы
Девятый выпуск регулярно издаваемого тематического сборника научных статей посвящен 70-летнему юбилею филологического факультета Белорусского государственного университета (2009 г.) и 20-летнему юбилею кафедры риторики и методики преподавания языка и литературы (2008 г.). В сборнике представлены материалы исследований, освещающих актуальные проблемы формирования коммуникативной компетенции личности в процессе школьного и университетского преподавания филологических дисциплин
Работа содержит 1 файл
Коммуникативная компетенция. Вып. 9.doc
— 1.03 Мб (Скачать)Утверждение общественной и патриотической роли поэзии в лирике Н. А. Некрасова («Поэт и гражданин», «Муза», «Замолкни, Муза мести и печали», «Поэту», «Стишки! Стишки! давно ли был я гений» Н. А. Некрасова; “Музыка”, “Мае песні”, “С. Е. Палуяну”, “Качанцу”, “Песняру”, “Ліст” М. Богдановича).
Гуманистический
и жизнеутверждающий пафос
Литературно-творческая деятельность М. Богдановича-критика (рецензирование писем Н. А. Некрасова и Некрасову “Архіў вёскі Карабіха”).
Литература
1. Бачыла, А. М. Дарогамі Максіма Багдановіча / А. М. Бачыла. Мінск : Нар. асвета, 1983. – 104 с.
2. Бярозкін, Р. С. Свет Купалы: Звенні. Літ. крытыка. Выбранае / Р. С. Бярозкін. – Мінск : Маст. літ., 1981. – 572 с.
3. Бярозкін, Р. С. Чалавек напрадвесні: расказ пра Максіма Багдановіча / Р. С. Бярозкін. – Мінск : Нар. асвета, 1986. – 176 с.
4. Гніламёдаў, У. В. Янка Купала: жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Бел. навука, 2000. – 238 с.
5. Конан, У. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / У. Конан. – Мінск : Маст. літ., 1991. – 208 с.
6. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе: аповесць – эсэ / М. Лужанін. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 446 с.
7. Максімава, В. А. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімава, У. В. Гніламёдаў, М. І. Мушынскі. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 410 с.
8. Мушынскі, М. І. Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа / М. І. Мушынскі. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 414 с.
9. Мушынскі, М. І. Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці / М. І. Мушынскі. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 533 с.
10. Навуменка, І. Я. Якуб Колас: духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1981. – 239 с.
11. Науменко, И. Я. Янка Купала, Якуб Колас: Творч. портрет / И. Я. Науменко; пер. с бел. В. Жиженко. – М. : Сов. писатель, 1982. – 287 с.
12. У
бязмежную даль: Кніга пра Максіма Багдановіча:
Да 105-й гадавіны з дня нараджэння / усклад.
С. С. Панізнік. – Мінск : Нар. авета.,1996. –
432 с.
В. У. Праскаловіч
ТЭХНАЛОГІЯ ДЫСТАНЦЫЙНАГА НАВУЧАННЯ
Ў
СІСТЭМЕ ФІЛАЛАГІЧНАЙ
АДУКАЦЫІ
Найважнейшая рыса сучаснай сістэмы вышэйшай адукацыі – яе накіраванасць на тое, каб падрыхтаваць студэнтаў да ўспрымання сацыяльных змен. Гэтыя адукацыйныя арыенціры ў пачатку 90-ых гг. атрымалі міжнароднае прызнанне ў праграмах ЮНЕСКА. Сёння цяжка ўявіць, каб навучанне зводзілася да простай рэпрадукцыі, а яшчэ больш нерэальна ўявіць яго на чыста даследчай аснове. У сучаснай дыдактыцы ўсё большае распаўсюджанне атрымлівае арыентацыя на інавацыйны тып навучання.
Катэгорыя навізны адносіцца не столькі да часу, колькі да якасных рыс змен, якія надаюць навучанню мэтавую арыентацыю, пераўтвараюць характар узаемадзеяння выкладчыка і студэнта. Аналіз сітуацыі ў розных краінах паказвае, што інавацыйныя працэсы там маюць падобныя рысы. У гэтых умовах традыцыйная сістэма вышэйшай адукацыі не можа заставацца нязменнай. Яна патрабуе мадэрнізацыі. Спробы пераўтварыць традыцыйнае навучанне звязаны з пошукамі дыдактычнага забеспячэння адукацыйнай сферы вышэйшай школы. Таму ўзнікла вострая патрэба ў новых метадалагічных падыходах да распрацоўкі найноўшых інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных тэхнічных сродкаў, галоўным чынам у распрацоўцы і ўкараненні мультымедыйных тэхналогій і дыстанцыйнага навучання, а таксама метадаў пабудовы аптымальнай структуры вучэбнай інфармацыі, яе камунікацыйных складнікаў і метадаў яе вымярэння.
У артыкуле зроблена спроба прапанаваць асноўныя падыходы да рашэння дадзенай праблемы на прыкладзе дыстанцыйнага навучання.
Дыстанцыйнае навучанне, па сутнасці, гэта новая эфектыўная форма навучання з выкарыстаннем ПЭВМ, электронных падручнікаў і сеткі Інтэрнэт.
Дыстанцыйнымі прынята лічыць такія формы навучання, якія даюць магчымасць выключыць непасрэдны асабісты кантакт выкладчыка са студэнтамі (або значна абмежаваць), незалежна ад прыроды прымянення тэхнічных і іншых сродкаў. Прычым задача выключэння асабістага кантакту не з’яўляецца асноўнай мэтай пабудовы працэсу навучання. Акрамя таго, як лічыць большасць вучоных [1, 2, 3 і інш.], выкарыстанне тэрміна "дыстанцыйнае навучанне" не зусім карэктна, а лепш аперыраваць паняццем: "дыстанцыйная падрыхтоўка" або "дыстанцыйная адукацыя". Гэта абумоўлена тым, што ніякая тэхнічная або праграмная сістэма на сённяшні дзень не можа ўлічыць псіхалагічных фактараў працэсу навучання.
У
сілу спецыфікі прафесійнай
Па арганізацыі вучэбнага працэсу дыстанцыйнае навучанне найбольш блізкае да завочнай формы навучання. Аднак нягледзячы на шматгадовы вопыт функцыянавання сістэмы завочнай падрыхтоўкі спецыялістаў, на наяўнасць спецыяльных вучэбна-метадычных комплексаў для самастойнага навучання студэнтаў застаецца нявырашанай праблема выкарыстання сродкаў навучання ў вышэйшай школе. У традыцыйным вучэбным працэсе такімі сродкамі з’яўляюцца: друкаваныя выданні падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, даведнікаў, дыскеты з вучэбнай інфармацыяй, запісы на дошцы, плакаты, кінафільмы, відэафільмы, а таксама слова выкладчыка. У сістэме дыстанцыйнай падрыхтоўкі спецыялістаў сродкаў навучання значна больш і, акрамя традыцыйных, уключаюць такія, як:**
- вучэбныя электронныя выданні;
- камп’ютэрныя адукацыйныя сістэмы; аўдыё-, відэавучэбныя матэрыялы;
- камп’ютэрныя сеткі і г. д.
Электронныя выданні вучэбнага прызначэння, якія ўключаюць усе асаблівасці папяровых выданняў, аднак маюць шэраг станоўчых адрозненняў і пераваг. У прыватнасці:
- кампактнасць захоўвання ў памяці камп’ютэра або на дыскеце;
- гіпертэкставыя магчымасці, мабільнасць, тыражуемасць;
- магчымасць аператыўнага ўнясення змяненняў і дапаўненняў;
- зручнасць перасылкі па электроннай пошце.
Складовымі часткамі электроннага курса могуць быць: электронны канспект лекцый (апісанне тэарэтычных пытанняў па вывучаемай дысцыпліне); інтэрактыўны задачнік (зборнік задач для самастойнага практычнага рашэння); віртуальны лабараторны практыкум (інструкцыя да лабараторных работ і іх камп’ютэрная імітацыя); форум (сродак атрымання індывідуальнай або калектыўнай кансультацыі ў выкладчыка або абмеркаванне пытанняў паміж студэнтамі); прамежкавы тэст (складаецца з тэставых і тэматычных заданняў па кожным раздзеле тэарэтычнага лекцыйнага матэрыялу і прызначаны найперш для самаправеркі студэнтамі або праверкі выкладчыкам іх ведаў і ўменняў); калёквіум (мяркуемыя індывідуальныя адказы студэнтаў на пытанні выкладчыка); выніковы тэст (складаецца аўтаматычна з пытанняў усіх прамежкавых тэстаў электроннага падручніка і служыць для правядзення выніковага заліковага мерапрыемства па вучэбнай дысцыпліне).
Камп’ютэрныя адукацыйныя сістэмы – праграмныя сродкі вучэбнага прызначэння, якія шырока выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе дыстанцыйнай падрыхтоўкі і дазваляюць:
- індывідуалізаваць падыход і дыферэнцаваць працэс навучання;
- кантраляваць навучаемага з дыягностыкай памылак і зваротнай сувяззю;
- забяспечыць самакантроль і самакарэкцыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці;
- дэманстраваць візуальную вучэбную інфармацыю;
- мадэляваць і імітаваць працэсы і сітуацыі;
- фарміраваць уменне прымаць аптымальныя рашэнні;
- павышаць цікавасць да працэсу навучання, выкарыстоўваючы гульнёвыя педтэхналогіі;
- развіваць інтэлектуальны, творчы патэнцыял, аналітычнае мысленне, самастойнасць студэнта і інш.
Аўдыё- і відэавучэбныя матэрыялы – запісваюцца на магнітныя носьбіты, аўдыё- і відэакасеты, і могуць быць прадстаўлены студэнту з дапамогай магнітафона, відэамагнітафона або лазерных кампакт-дыскаў CD-ROM.
Камп’ютэрныя сеткі – сродак навучання, які ўключае ў сябе рознага роду інфармацыю і сукупнасць камп’ютэраў, аб’яднаных каналамі сувязі.
Глабальная сетка Інтэрнэт – інтэгральны сродак, які шырока выкарыстоўваецца ў дыстанцыйнай падрыхтоўцы. З’яўленне глабальнай сеткі Інтэрнэт стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця дыстанцыйнага навучання. Дыстанцыйная адукацыя пры гэтым набыла ўжо новую якасць – інтэрнацыянальнасць – экспарт і імпарт сусветных дасягненняў на рынку адукацыйных паслуг.
Развіццё глабальных сетак стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў рабоце вучоных-педагогаў і студэнтаў з інфармацыяй: многія крыніцы інфармацыі, раней раздзеленыя, сталі даступнымі, прычым дастаткова хутка.
Так,
у мэтах падрыхтоўкі
У педагагічнай практыцы вышэйшай школы выпрацаваліся шырока вядомыя формы навучання. Найбольш распаўсюджаныя з іх – лекцыі, семінары, лабараторныя заняткі, кантрольныя работы, залікі, экзамены – выкарыстоўваюцца ў дыстанцыйным навучанні, аднак, праяўляючы некаторыя спецыфічныя асаблівасці.
Лекцыі, у адрозненне ад традыцыйных аўдыторных, выключаюць непасрэдны кантакт выкладчыка са студэнтамі, аднак маюць і шэраг пераваг. Для запісу лекцыі выкарыстоўваюцца аўдыё- і відэакасеты, лазерныя кампакт-дыскі CD-ROM. Выкарыстанне найноўшых інфармацыйных тэхналогій (гіпертэкста, мультымедыя, віртуальнай рэальнасці) робіць лекцыі выразнымі і нагляднымі. Для стварэння лекцый можна скарыстаць усе магчымасці кінематографа: рэжысуру, сцэнарый, артыстаў. Такія лекцыі можна слухаць у любы час і на любой адлегласці. Акрамя таго, няма патрэбы ў канспектаванні лекцыйнага матэрыялу.
Семінары дыстанцыйнага навучання з’яўляюцца актыўнай формай вучэбных заняткаў. Семінары праводзяцца з дапамогай відэаканферэнцый. Яны дазваляюць уступіць у дыскусію ў любы момант, вярнуцца на некалькі крокаў назад, прачытаўшы папярэднія выказванні. Выкладчык можа ацэньваць засваенне матэрыялу па ступені актыўнасці ўдзельніка дыскусіі. Такім чынам павялічваецца колькасць узаемадзеянняў студэнтаў паміж сабой, а сам выкладчык выступае ў ролі раўнапраўнага партнёра.
Кансультацыі з’яўляюцца адной з формаў кіраўніцтва працай навучаемых і аказання ім дапамогі ў самастойным вывучэнні дысцыпліны. Апрача таго, выкарыстоўваецца тэлефон і электронная пошта, а таксама тэлеканферэнцыі: аўдыё-, відэа-канферэнцыі, камп’ютэрныя тэлеканферэнцыі.
Лабараторныя работы ў дыстанцыйным навучанні прызначаны для практычнага засваення матэрыялу. У традыцыйнай адукацыйнай сістэме лабараторныя заняткі патрабуюць: спецыяльнага абсталявання, макетаў, імітатараў; трэнажораў, хімічных рэактываў і г. д. Магчымасці дыстанцыйнага навучання ў далейшым могуць істотна спрасціць задачу правядзення лабараторнага практыкума за кошт выкарыстання мультымедыя-тэхналогій, ГІС-тэхналогій (дыдактычныя матэрыялы на аснове геаінфармацыйных сістэм), імітацыйнага мадэлявання і г. д. Віртуальная рэальнасць дазволіць прадэманстраваць навучаемым з’явы, якія ў звычайных умовах паказаць даволі складана або ўвогуле немагчыма.
Кантроль дыстанцыйнага навучання – гэта праверка вынікаў тэарэтычнага і практычнага засваення студэнтамі вучэбнага матэрыялу. Агульнапрызнанай формай кантролю з’яўляецца тэставы кантроль. Тэставыя заданні (заданні ў тэставай форме) прызначаны як для тэматычнага або выніковага кантролю за якасцю навучання, так і для абагульнення ведаў навучаемых па пэўнай вучэбнай дысцыпліне. Тэхналагічная методыка тэставання дапускае выразную і хуткую дыферэнцуемасць правільнага адказу ад няправільнага. У гэтым сэнсе традыцыйныя пытанні і адказы не тэхналагічны, асабліва тыя, што маюць "цяжкаважныя" фармулёўкі. "Чым менш слоў, тым менш непаразуменняў" (А. М. Пяшкоўскі).