Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования

Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Августа 2011 в 16:33, монография

Описание работы


Девятый выпуск регулярно издаваемого тематического сборника научных статей посвящен 70-летнему юбилею филологического факультета Белорусского государственного университета (2009 г.) и 20-летнему юбилею кафедры риторики и методики преподавания языка и литературы (2008 г.). В сборнике представлены материалы исследований, освещающих актуальные проблемы формирования коммуникативной компетенции личности в процессе школьного и университетского преподавания филологических дисциплин

Работа содержит 1 файл

Коммуникативная компетенция. Вып. 9.doc

— 1.03 Мб (Скачать)

   Паколькі  слоўнікавы запас вучняў не з’яўляецца механічнай сукупнасцю асобных слоў, задачу яго ўзбагачэння нельга зводзіць да ўвядзення ў актыўны слоўнік асобных слоў і выразаў. Шукаючы ў памяці пэўнае слова або паняцце, чалавек рухаецца ўздоўж скразных па слоўнікавай сістэме структурных ліній – асацыятыўных або лагічных, улічваючы пры гэтым адносіны гіпаніміі (падпарадкавання), што дазваляе паслядоўна зменшыць вобласць няпэўнасці. Пры пошуку пэўнага слова гаворачы звяртаецца да падказанай сітуацыяй або камунікатыўнай задачай невялікай часткі слоўнікавага складу (сінанімічнаму раду, антанімічнай пары, тэматычнай, лексіка-семантычнай, лексіка-граматычнай групы), а гэта рэзка спрошчвае стратэгію пошуку [3, с. 7]. Таму аснова ўзбагачэння слоўніка – авалоданне сістэмнымі сувязямі лексіка-семантычнага, лексіка-граматычнага ўзроўняў: уводзіны ў маўленчую свядомасць вучняў лексіка-семантычных, лексіка-граматычных, тэматычных груп слоў, сінанімічных радоў, антанімічных пар; асэнсаванне школьнікамі лексічнай і граматычнай спалучальнасці слоў, іх функцыянавання ў тэкстах розных стыляў, тыпаў. Работа па авалоданні сістэмнымі сувязямі лексічнага і лексіка-граматычнага ўзроўняў асноўваецца на веданні семантыкі слова і праводзіцца з апорай на кантэкст. У гэтым выпадку ў вучняў будуць усе перадумовы для фарміравання ўмення асэнсаванага мэтанакіраванага словаўжывання, умення выбіраць лексічныя сродкі, адпаведныя тэме выказвання, тыпу, стылю маўлення.

   Сучасныя  падыходы да арганізацыі навучання  беларускай мове абумоўліваюць прынцыпы ўзбагачэння слоўнікавага запасу: 1. Узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове спасціжэння семантыкі і граматычнай аформленасці слоў; 2. Узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове ўсведамлення сістэмных сувязей лексіка-семантычнага, лексіка-граматычнага ўзроўняў; 3. Узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове спалучальнасці слоў; 4. Узбагачэнне слоўніка вучняў на аснове функцыянавання слова ў маўленні (тэкстах пэўных тыпаў, стыляў).

   Вывучэнне моўных з’яў у адзінстве граматычнага, семантычнага, функцыянальнага аспектаў дазваляе вылучыць новы змест узбагачэння слоўніка школьнікаў: лексічныя, лексіка-граматычныя, маўленчыя з’явы школьнага курса беларускай мовы.

   Для рэалізацыі ўзбагачэння слоўнікавага запасу на аснове сучасных падыходаў да навучання неабходна сістэма практыкаванняў, якая на вербальна-семантычным узроўні прадугледжвае знаёмства з пэўнымі лексічнымі, лексіка-граматычнымі, маўленчымі паняццямі, выяўленне семантыкі незразумелых слоў, выбар прыёму семантызацыі слова, фарміраванне фанетычна правільнага вымаўлення, правільнага напісання, засваенне арфаэпічных, інтанацыйных і арфаграфічных нормаў беларускай літаратурнай мовы; на тэзаўрусным узроўні прадугледжвае заданні на падбор сінонімаў, антонімаў, амонімаў да слова, стварэнне лексіка-семантычных, лексіка-граматычных і тэматычных груп слоў, словаўтваральных тыпаў слоў, ужыванне слоў у словазлучэннях, сказах; на прагматычным узроўні ўключае практыкаванні на мэтанакіраванае выкарыстанне і аналіз лексічных сродкаў у тэкстах розных стыляў і тыпаў.

   Матэрыялам  для практыкаванняў вербальна-семантычнага ўзроўню з’яўляюцца сінонімы, антонімы, амонімы, прафесіяналізмы, аднакаранёвыя словы, марфемы, часціны мовы і інш., ілюстрацыйны моўны матэрыял пры вывучэнні гэтых паняццяў. Матэрыялам для практыкаванняў тэзаўруснага ўзроўню служаць сістэмныя лексіка-семантычныя, лексіка-тэматычныя, лексіка-граматычныя групы слоў, якія дазваляюць адабраць для выказвання пэўнага тыпу, стылю адпаведную лексіку. Матэрыялам для практыкаванняў прагматычнага характару служаць функцыянуючыя ў маўленні словы, адпаведныя лексічныя, лексіка-граматычныя сродкі маўлення, якія абапіраюцца на лінгвістычныя веды школьнікаў, набытыя ў працэсе вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы і накіраваныя на фарміраванне індывідуальна-кантэкстуальных уменняў выяўлення функцыі слова, трапнага ўжывання слова ў адпаведнасці з тыпам, стылем, жанрам маўлення, мэтанакіраванай замены слова блізкім або супрацьлеглым па значэнні і інш.

   I. Практыкаванні вербальна-семантычнага ўзроўню

   У гэтую групу ўключаюцца:

   -  практыкаванні-знаёмствы з лексічнымі, лексіка-граматычнымі і маўленчымі паняццямі. Абагульненыя фармулёўкі могуць быць наступнымі: правільна вымавіце, знайдзіце, падкрэсліце, вызначце, выпішыце, выберыце правільны адказ і г. д.

   -  практыкаванні-копіі фармулёвак лексічных, лексіка-граматычных і маўленчых паняццяў: адкажыце на пытанне, успомніце, дайце вызначэнне, працягніце і г. д.

   -  практыкаванні на выпрацоўку  аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў: ахарактарызуйце, апішыце, сфармулюйце, састаўце схемы, прааналізуйце, растлумачце, абгрунтуйце, дакажыце, матывуйце згоду/нязгоду, карыстаючыся слоўнікам, знайдзіце, выканайце разбор і г. д.

   -  практыкаванні-пераўтварэнні аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў у творчыя здольнасці: замяніце, падбярыце, утварыце, перакладзіце, перабудуйце, трансфармуйце, пераўтварыце, састаўце, прыдумайце, дайце ацэнку і г. д.

   II. Практыкаванні тэзаўруснага ўзроўню

   У гэтую групу ўключаюцца практыкаванні:

   -  на выяўленне сістэмных сувязей лексіка-семантычнага, лексіка-граматычнага ўзроўняў. Напрыклад: карыстаючыся комплексным лексічным слоўнікам беларускай мовы, выявіце, ці з’яўляецца слова мнагазначным, амонімам? Ці магчыма падабраць да слова сінонімы, антонімы?

     - на падбор і групоўку слоў на пэўную тэму (складанне тэматычных, лексіка-граматычных і лексіка-семантычных груп слоў). Напрыклад:

   Састаўце  лексіка-граматычную  групу слоў - якасных прыметнікаў для апісання адзення, вызначэння яго колеру; запішыце словы, характэрныя, напрыклад, для прафесіі хлебароба; састаўце групу слоў на тэму "Беларуская прырода", выкарыстоўваючы безэквівалентную лексіку.

   -  выяўленне валентнасных магчымасцей слова. Напрыклад:

   З якімі словамі  спалучаюцца зборныя  лічэбнікі? Складзіце некалькі словазлучэнняў у якасці прыкладаў. Раскажыце пра асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў па, у.

   -  складанне словазлучэнняў і сказаў;

   Складзіце сказы з прапанаванымі словамі-сінонімамі. Выявіце семантычныя адценні слоў-сінонімаў.

   -  аналіз лексіка-стылістычных сродкаў тэксту. Напрыклад, верш "Зімой" М. Багдановіча.

   У якім значэнні ўжываецца  ў тэксце слова  звонкі? Падбярыце да яго сінонімы. Чаму аўтар звяртаецца да вечара, як да чалавека, выкарыстоўваючы прывітанне: "Здароў!" і г.д.

   - рэдагаванне  тэксту, выяўленне маўленчых памылак.

   III. Практыкаванні прагматычнага ўзроўню

   У гэтую групу ўключаюцца практыкаванні  на выпрацоўку індывідуальна-кантэкстуальных уменняў і навыкаў:

   -  выяўленне асаблівасцей ужывання  слова ў пэўнай маўленчай сітуацыі, у тэксце пэўнага стылю і тыпу. Напрыклад:

   Для якой маўленчай сітуацыі характэрны словы высокачастотны, рэзанансны, тэрапія; даражэнькі, бывай, маяцца.

   -  мэтанакіраваны выбар слова для  кантэксту. Напрыклад:

   Падабраць лексіку для апісання знешнасці чалавека, які знаходзіцца ў розыску;

   -  параўнанне сітуацый маўлення, вызначэнне  моўных адрозненняў. Напрыклад,  параўнайце дзве сітуацыі маўлення: паведамленне дыктара аб надвор’і і апісанне надвор’я ў сачыненні-апісанні. Выявіце мэту, адрасата, моўныя адрозненні выказванняў.

   -  вызначэнне стылю і тыпу тэксту, сітуацыі маўлення: адрасата, месца,  мэты;

   -  стварэнне вобразнага, эмацыянальнага, метафарычнага выказвання.

   Усе слоўнікавыя практыкаванні папярэднічаюць заданням, накіраваным на стварэнне  выказвання, і абапіраюцца на лінгва-тэарэтычныя веды вучняў, набытыя ў працэсе вывучэння маўленчай тэорыі, лексікі і фразеалогіі, на семантычны аспект граматычных тэм.  

   Літаратура 

   
  1. Богин, Г. И. Современная лингводидактика: учеб. пособие / Г. И. Богин. – Калинин: Калинин. гос. ун-т, 1980. – 62 с.
  2. Долбик Е. Е. Формирование языковой компетенции учащихся / Е. Е. Долбик // Актуальные направления методики преподавания русского языка в современной социокультурной ситуации: сб. науч. тр. – 2008. – С. 37–49.
  3. Залевская, А. А. Слово в лексиконе человека. Психолингвистическое исследование / А. А. Залевская. – Воронеж: Изд-во Воронежского у-та, 1990, - 204 с.
  4. Караулов, Ю. Н. Русский язык и языковая личность / Ю. Н. Караулов. – М.: Наука, 1987. – 261 с.
  5. Міхневіч, А. Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы / А. Я. Міхневіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1976. – 264 с.
  6. Мурына, Л. А. Сістэмна-функцыянальны і камунікатыўна-дзейнасны падыходы пры навучанні мовам у школе /Л. А. Мурына, Г. М. Валочка // Беларус. мова і літ. – 2006. – №10. – С. 28–32.
  7. Мурына, Л. А. Лінгвакультуралагічны падыход пры навучанні мовам у школе /Л. А. Мурына, Г. М. Валочка // Беларус. мова і літ. – 2006. – №11. - С. 34–38.
 
 

В. Ю. Дылеўская 

МЕСЦА  РОЗНЫХ ТЫПАЎ УРОКАЎ У СІСТЭМЕ ПАРАЎНАЛЬНАГА  ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРЫ 

      Не  толькі настаўнікі, але і псіхолагі  даказалі, што пастаяннае паўтарэнне аднатыпнай структуры ўрока не лепшым чынам уплывае не толькі на вынікі засваення матэрылу, але і садзейнічае  фарміраванню асобы пасіўнай, з неразвітай здольнасцю да аналітычнай работы думкі [1,с.7]. Неабходнасць унутранай логікі ўрока як часткі працэсу навучання робіць беспрадметнай спрэчку аб універсальнай знешняй яго структуры. Логіка матэрыялу і логіка вучэбнага спасціжэння гэтага матэрыялу прыносяць педагогу рашэнне пытанняў аб кампазіцыі ўрока, аб выкарыстанні  і змене метадаў і прыёмаў, сродкаў навучання.

      Якую  б задачу не ставіў канкрэтны ўрок літаратуры, у цэнтры агульных памкненняў знаходзіцца максімальна дзейснае выкарыстанне мастацкага твора, рэалізацыя яго выхаваўчага патэнцыялу. З мэтай пераадолення некаторых цяжкасцей  на ўроку літаратуры  актыўна прымяняецца прыём супастаўляльнага аналізу, прычым значная роля належыць настаўніку. Тут шырока выкарыстоўваецца спалучэнне  калектыўных, групавых  індывідуальных відаў работы, вучням прапаноўваюцца перспектыўныя заданні, даюцца праблемныя і апорныя пытанні. На працягу ўсяго вывучэння твора (творчасці) пісьменніка вучні выконваюць вусныя і пісьмовыя заданні. Трэба адзначыць, што планамернае выкарыстанне прыёму супастаўляльнага аналізу пры вывучэнні творчасці пісьменніка садзейнічае больш   грунтоўнаму знаёмству з яго творамі. Вучні прывыкаюць да ажыццяўлення самастойных супастаўляльных сувязей, набываюць навыкі  асацыятыўнага мыслення, а гэта, несумненна, стымулюе іх інтэлектуальнае развіццё ў цэлым. Шырокі характар супастаўляльных сувязей, якія ўжываюцца на ўроку літаратуры, звычайна выклікае ў вучняў жаданне мысліць творча, маштабна, прыцягвае вядомыя ім раней літаратурныя матэрыялы. Выкарыстанне матэрыялаў сучасных даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, мемуарнай літаратуры,  матэрыялаў літаратурнага краязнаўства дапаможа настаўніку наблізіць да школьніка асобу і творчасць пісьменніка.

       Віды ўрокаў заўсёды залежаць ад зместу, яны розныя: урок-лекцыя, урок-экскурсія,    урок-панарама, урок з выкарыстаннем модульных тэхналогій, урок-“французская майстэрня”, інтэграваны ўрок, поліфанічны ўрок і інш. Але якую б форму ўрока не абраў настаўнік, важна, каб усім яго зместам, строга прадуманымі вучэбнымі сітуацыямі, выкарыстанымі  метадамі і прыёмамі ён змог захапіць вучняў жыццём і творчасцю пісьменніка, выклікаў жаданнне спазнаць не толькі асобныя старонкі біяграфіі, але і мастацкі свет яго твораў, у тым ліку і тых,  якія прадназначаны  для абавязкога тэкстуальнага  аналізу.

      Важная  на ўроку і пастаноўка праблемных пытанняў, выкарыстанне розных, часам  процілеглых, пунктаў погляду крытыкаў як на асобныя  старонкі жыцця пісьменніка, так і на ацэнку творчасці, характары літаратурных персанажаў, індывідуальны стыль мастака слова.

      Спынімся  падрабязней на ўроку-завочнай экскурсіі  з мэтай паглыбленага азнаямлення  з жыццём і творчасцю Адама  Міцкевіча. Такі ўрок патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі. Для яго правядзення арганізуецца “турбюро”, якое вызначае маршрут, пункты “прыпынку”, падбірае і сістэматызуе даведачную літаратуру, тэкставы матэрыял і ілюстрацыі з выглядам месцаў знаходжання А. Міцкевіча для экскурсаводаў, вызначае заданні для творчых груп і асобных вучняў (вывучыць на памяць  балады і гімны мастака слова, прааналізаваць  іх). Настаўнік выступае як кансультант. На кожным адрэзку падарожжа робяцца паведамленні, якія суправаджаюцца паказам дыяфільмаў, слайдаў, фотаздымкаў.

       Падрыхтаваныя экскурсаводы паведамляюць матэрыял  аб беларускім перыядзе жыцця і творчасці Адама Міцкевіча, чытаюць урыўкі з твораў у розных перакладах, аналізуюць вершы, паэмы, разглядаюць віды мясцін, дзе пражываў паэт. Вучні адзначаюць, што Адам Міцкевіч нарадзіўся на Навагрудчыне, тут правёў сваё дзяцінства і юнацтва. Гэта край легенд і паданняў – “Беларуская Швейцарыя”. Можна растлумачыць узнікненне народнай аналогіі тым, што Адам Міцкевіч, калі знаходзіўся ў Лазанне, любіў параўноўваць швейцарскія пейзажы з Навагрудчынай, аддаючы ёй перавагу. Гэты край апеты класікам сусветнай літаратуры ў шматлікіх баладах і паэмах, якія склалі цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Зразумела, хлопчыка, народжанага на беларускім хутары Завоссе, цікавілі фантастычныя расказы старога слугі Блажэя пра гару, пад якой быццам бы пахаваны літоўскі князь Міндоўг, і песні сялянскіх дзяўчат, у якіх паказана цяжкае жыццё, і расказы аб Фарным касцёле, дзе 22 лютага 1799 г. быў ахрышчаны Адам Міцкевіч, і народнае паданне пра возера, дзе смелая дачка літвіна Гражына перамагла крыжакаў. Сюды пазней будзе часта прыязджаць Міцкевіч, гэтыя мясціны будуць апеты ім у паэме “Гражына”, у якой ён паведаміць аб мінулым Літвы, аб барацьбе літоўцаў з рыцарамі Тэўтонскага ордэна.

Информация о работе Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования