Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования

Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Августа 2011 в 16:33, монография

Описание работы


Девятый выпуск регулярно издаваемого тематического сборника научных статей посвящен 70-летнему юбилею филологического факультета Белорусского государственного университета (2009 г.) и 20-летнему юбилею кафедры риторики и методики преподавания языка и литературы (2008 г.). В сборнике представлены материалы исследований, освещающих актуальные проблемы формирования коммуникативной компетенции личности в процессе школьного и университетского преподавания филологических дисциплин

Работа содержит 1 файл

Коммуникативная компетенция. Вып. 9.doc

— 1.03 Мб (Скачать)

   Цьютарыялы – паслядоўна арганізаваныя кансультацыі, назначэнне якіх:

    • садзейнічаць актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці слухачоў;
    • фарміраваць такія якасці слухачоў, як:
  • здольнасць хутка адаптавацца ў групе, занятай рашэннем агульнай для ўсіх задач;
  • уменне ўстанаўліваць асабістыя кантакты, абменьвацца інфармацыяй і фарміраваць неабходныя пункты погляду, правільна размяркоўваць і арганізоўваць працу;
  • уменне аналізаваць і ацэньваць дзеянні свае і іншых.

   Цьютарыялы спецыфічная і арганізацыйная форма ўзаемадзеяння выкладчыка (цьютаравыкладчыка-кансультанта, надзеленага якасцямі выкладчыка, кансультанта і менеджэра) са слухачамі. Паколькі ў цьютарыяле прысутнічае "вочны" кампанент, да гэтай формы навучання прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: распрацоўка праграмы для кожнага цьютарыяла; вызначэнне яго працягласці; распрацоўка структуры цьютарыяла; правядзенне цьютарыяла выкладчыкам і экспертам неабходнай кваліфікацыі, што асабліва важна пры павышэнні кваліфікацыі ў канкрэтнай прафесійнай вобласці.

   Важнейшай асаблівасцю арганізацыі цьютарыялаў з’яўляецца выкарыстанне нетрадыцыйных метадаў навучання. Найбольш распаўсюджаныя: дзелавыя і ролевыя гульні, імітацыйныя практыкаванні, групавыя дыскусіі, розныя формы групавой работы ("снежны камяк" (або піраміда), мазгавы штурм (мазгавая атака, брэйнштормінг), "гудучыя" групы, "акварыум" і інш.). Асноўныя характарыстыкі тэхналогіі дыстанцыйнага навучання абумоўліваюць і адмысловы тып выкладчыка, занятага ў гэтай сістэме.

   На  думку многіх экспертаў, выкладчык, які працуе ў рэжыме дыстанцыйнай падрыхтоўкі, вызначаецца прафесіяналізмам, высокім метадычным майстэрствам, пачуццём навізны і актуальнасці, зразумелым стылем выкладу матэрыялу, арыентацыяй на развіццё самастойнай работы студэнтаў. Калі зыходзіць з прапанаванай тэорыі вучэбнай дзейнасці, становіцца відавочным, што пры праектаванні мадэлі дыстанцыйнага навучання выкладчыку ВНУ адводзіцца каардынуючая роля працэсам самаразвіцця асобы студэнта. Прызначэнне ж педагагічнага працэсу, педагагічнай дзейнасці заключаецца ў стварэнні найбольш аптымальных умоў для самаразвіцця, развіцця індывідуальнасці чалавека. Такім чынам, сутнасць дыстанцыйнага навучання, яго мэта бачацца нам у стварэнні прыродаадпаведных умоў самаразвіцця індывідуальнасці, суб’ектнасці чалавека.

   На  нашу думку, уяўляюць вялікі інтарэс  даследаванні, праведзеныя ў British Open University, якія дазволілі вылучыць найбольш істотныя прыметы, характэрныя для дыстанцыйных тэхналогій: багаты арганізацыйна-метадычны інструментарый, эканамічнасць, алгарытмізацыя, праектуемасць, цэласнасць, кіруемасць, карэкціруемасць, выніковасць. Аднак найперш у дыстанцыйнай адукацыі вядучая роля належыць самаразвіццю асобы (фарміраванню ёю ўласнай свядомасці і самастойнасці) у працэсе вучэбнай дзейнасці, якая разгортваецца як канструктыўны дыялог, ці хутчэй палілог, яе саўдзельнікаў. Зыходзячы з гэтага, неабходна ўлічваць у дыстанцыйнай адукацыі наяўнасць усіх кампанентаў эмпатыйнай педагогікі – такі падыход, заснаваны на сімпатыі, прыязнасці, падтрымцы, далікатных, паважлівых адносінах да ўсіх удзельнікаў адукацыйнай сферы вышэйшай школы.

   Яшчэ  адзін праект дыстанцыйнага навучання быў рэалізаваны ў  
2005-м годзе выкладчыкамі Цэнтра філалагічных паслуг філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта на базе ліцэя БДУ (кіраўнік праекта – дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Белдзяржуніверсітэта Т. У. Ігнатовіч), юрыдычнага каледжа БДУ (кіраўнік праекта – дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Белдзяржуніверсітэта Т. У. Рубанік), агульнаадукацыйных устаноў горада Мінска і Мінскай вобласці (кіраўнік праекта – дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Белдзяржуніверсітэта В. У. Праскаловіч, дырэктар Цэнтра). Мэтаю яго была дыстанцыйная падрыхтоўка навучэнцаў названых устаноў да ўступных выпрабаванняў у Беларускі дзяржаўны універсітэт, цэнтралізаванага тэставання па філалагічных дысцыплінах.

   Прааналізаваўшы сучасны стан выкладання філалагічных дысцыплін, методыку іх выкладання і  свой уласны педагагічны вопыт, аўтары праекта палічылі цікавым і мэтазгодным  арганізаваць навучанне на падрыхтоўчых курсаў у адпаведнасці з новай педагагічнай парадыгмай адукацыі. Нам удалося ажыццявіць ідэі ўласнай метадычнай думкі, абапіраючыся на "халістычны" (ад грэч. "colon" і азначае "Сусвет як цэлае"; тое, што не дзеліцца на часткі) прынцып у адукацыі. Спецыфіка метадалогіі міждысцыплінарных ведаў заключаецца ў вяршэнстве інтэгратыўных, сінтэзуючых тэндэнцый. Такі падыход садзейнічае аднаўленню цэласных уяўленняў аб Сусвеце, карціны свету як адзінага працэсу: "Усё ёсць усё, усё ёсць ва ўсім, усё ёсць заўсёды, усё ёсць усюды" (чацвярычны прынцып мудрацоў Старажытнага Усходу). Увядзенне "халістычнага" прынцыпу адукацыі дасць магчымасць ажыццявіць якасныя ўнутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі, з’явіцца стымулам да творчасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнай прасторы.

   Вызначыўшы  этапы інсталяцыі і адаптацыі сучасных інфармацыйных тэхналогій на інтэграваных занятках з мэтай стварэння ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы навучэнца і надання імпульсаў ягонай пазнавальнай дзейнасці, перад аўтарамі праекта паўстала праблема пошуку і распрацоўкі вучэбна-метадычных матэрыялаў па філалагічных дысцыплінах.

   У рамках праекта былі створаны вучэбныя дапаможнікі для паступаючых у ВНУ па рускай і замежных мовах, беларускай і рускай літаратуры з выкарыстаннем тэстаў, электронных падручнікаў. У новай дыстанцыйнай адукацыі на падрыхтоўчых курсах Цэнтра ўкаранёны электронныя падручнікі з выкарыстаннем камп’ютэрных метадаў тэставання ведаў навучэнцаў. Характэрная іх асаблівасць заключаецца ў тым, што электронныя падручнікі для дыстанцыйнай падрыхтоўкі могуць сыграць ролю рэпетытараў, якія дапамагаюць навучэнцам у вывучэнні філалагічных дысцыплін. Кансультацыі выкладчыкаў пры гэтым пераносяцца на абмеркаванне індывідуальных заданняў з улікам інтарэсаў абітурыентаў.

   Па  водзывах навучаемых на падрыхтоўчых курсах, заняткі ў фармаце дыстанцыйнага  навучання, а таксама ў мультымедыйнай лабараторыі даюць магчымасць арганізаваць самастойныя дзеянні кожнага курсанта, палепшыць якасць іх падрыхтоўкі да ўступных іспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

   Варта таксама адзначыць, што выкарыстанне найноўшай тэхналогіі адукацыі як у Расіі, так і Беларусі, на жаль, моцна адстала ад Захаду, па прычыне таго, што ў 50-я гг. XX ст. кібернетыка была аб’яўлена савецкай уладай "буржуазнай псеўданавукай". Таму сёння цяжка гаварыць аб якім-небудзь міжвузаўскім супрацоўніцтве або, тым больш, канкурэнцыі ў гэтай сферы адукацыі. Тым не менш у многіх адукацыйных установах нашай рэспублікі (да прыкладу, у Беларускім дзяржаўным універсітэце) ажыццяўляецца вялікая арганізацыйная работа і распрацоўваецца кантактна-дыстанцыйная сістэма адукацыі, для чаго ўжо створаны ў камп’ютэрным варыянце падручнікі для розных прадметных абласцей. Развітая сетка камунікацый і наяўнасць неабходных адукацыйных сервераў  у сетцы Інтэрнэт зрабілі рэальнасцю распаўсюджанне новых тэхналогій дыстанцыйнай адукацыі. Поўны пераход на сістэму дыстанцыйнай адукацыі магчымы, але дастаткова праблематычны, у выпадку атрымання вышэйшай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, што звязана з аб’ектыўнасцю ацэньвання і неабходнасцю для шэрага прадметных абласцей вочнай дэманстрацыі прафесійных навыкаў (педагогіка, медыцына і г. д.). Дадатковая адукацыя або павышэнне кваліфікацыі менш патрабавальныя па сваіх уласцівасцях да кантролю якасці засвоенага матэрыялу ў працэсе навучання. Большая доля адказнасці ўскладваецца на навучаемага, таму спектр структурных варыянтаў сістэмы дыстанцыйнай адукацыі значна шырэйшы.

   Такім чынам, дыстанцыйнае навучанне сёння  – гэта рэальнасць. Атрымаўшы шырокае  развіццё на Захадзе, дыстанцыйная падрыхтоўка  знаходзіць усё большае распаўсюджанне і прызнанне і ў нашай краіне. Як сведчыць статыстыка, цікавасць  нашых грамадзян да сістэмы дыстанцыйнай адукацыі ўзрастае з кожным годам, асабліва ў рэгіёнах. Дарэчы, дыстанцыйная адукацыя задумвалася англічанамі (гістарычная даведка: сістэма "адкрытых універсітэтаў" узнікла ў Англіі ў 1969 г. па ініцыятыве прэм’ер-міністра Г. Вільсана) менавіта для навучання "простага народа з правінцыі". Падобная форма навучання непераўзыдзеная асабліва для тых, у каго няма часу і магчымасці, каб зрабіць перапынак у кар’еры для атрымання вышэйшай адукацыі. Найноўшая педагагічная тэхналогія дала магчымасць вучыцца дома ў зручны для студэнтаў і навучэнцаў час. Гэта асабліва важна для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Новая тэхналогія аказалася перспектыўнай і была сустрэта выкладчыкамі і адміністрацыяй шэрага навучальных устаноў з вялікім энтузіязмам.

   У стандартнай адукацыі, або адукацыі па сістэме face to face, выкарыстоўваецца ўсё ж такі нейкі ўсярэднены падыход, і толькі на старэйшых курсах ВНУ ў студэнтаў з’явіцца навуковы кіраўнік, які даводзіць ступень адукаванасці студэнта да адпаведнага ўзроўню, індывідуалізуе навучанне канкрэтнага чалавека. У адрозненне ад гэтага дыстанцыйная адукацыя дазваляе пабудаваць фактычна для кожнага навучаемага сваю індывідуальную траекторыю адукацыі, прайсці яе, звяртаючыся да створанага інфармацыйнага асяроддзя, задавальняючы свае асабістыя патрэбнасці ў адукацыйных паслугах у тым рэжыме, у якім гэта найбольш зручна і камфортна.

   І хаця сучасныя цэнтры дыстанцыйнай адукацыі пакуль яшчэ недастаткова дасканалыя, аднак, можна з упэўненасцю сказаць, што гэта прадвеснікі адукацыі будучага.

    

   Літаратура 

   1. Полат, Е. С., Моисеева, М. В. Дистанционное образование: учеб. пособие для вузов / Е. С. Полат, М. В. Моисеева. – М., 1998.

   2. Романов, А. И., Торопцов, В. С. Технология дистанционного обучения в системе заочного экономического образования / А. И. Романов, В. С. Торопцов. – М., 2000.

   3. Тихомиров, В. П. Развитие дистанционного образования / В. П. Тихомиров. – М., 1996. 

   Н. Б. Рашэтнікава 

   КАМУНІКАТЫЎНА-ДЗЕЙНАСНЫ  ПАДЫХОД НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І КАМУНІКАТЫЎНАЯ КАМПЕТЭНЦЫЯ ВУЧНЯЎ ЯК АДЗІН З ЯГО  ВЫНІКАЎ 

   Навучальная дзейнасць на ўроку літаратуры адбываецца толькі пры наяўнасці мэтанакіраванай і асэнсаванай камунікацыі настаўніка з вучнямі. Менавіта таму сёння надаецца значная ўвага камунікатыўна-дзейнаснаму падыходу ў літаратурнай адукацыі школьнікаў.

   Вядомы  французскі сацыёлаг А. Моль назваў культуру другой паловы ХХ стагоддзя "мазаічнай" [1, 44]. На яго думку, фактура "экрана паняццяў" сучаснай культуры складаецца з асобных абрыўкаў, якія паміж сабою звязаны простымі, выпадковымі адносінамі па часу засваення, па гучанню або асацыяцыі ідэй. "Мазачіная" культура з'яўляецца вынікам уздзеяння праз сродкі масавай камунікацыі "бясконцай, вялікай і бессістэмнай плыні выпадковых звестак" [1, 45]. Адсюль у памяці сучаснага чалавека застаюцца толькі асколкі ведаў-ідэй. "Мазаічная культура" сфарміравала спецыфічны тып успрымання мастацкай культуры, калі ў памяці чытача асядаюць і перамешваюцца ўрыўкі думак, асобныя эпізоды, атрыманыя ўяўленні пра ідэйна-мастацкі змест. Пры такім павярхоўна-дыструктыўным засваенні літаратуры істотнае значэнне набывае колькасны фактар, які падмяняе асэнсаванне мастацкага твора. Такую культуру чытання даследчыкі называюць "кліпавай эрудыцыяй".

   Змяненне  колькасці гадзін на вывучэнне беларускай літаратуры ў школе якраз і  будзе садзейнічаць таму, што літаратурная адукацыя стане "кліпавай" эрудыцыяй. Безумоўна, настаўнікі-славеснікі робяць спробы пераадолець сітуацыю, якая склалася ў літаратурнай адукацыі, звяртаючыся да новых, а часам і даўно забытых метадаў і прыёмаў, але, як паказвае практыка, гэтыя пошукі маюць адмоўны вынік, бо пазбаўлены тэарэтычнага асэнсавання, а тэарэтычнае наватарства часта бездапаможнае ў практыцы работы, бо адарвана ад пазітыўнага настаўніцкага вопыту. Галоўная задача выкладчыка літаратуры не змянілася з ХІХ стагоддзя, калі пісалі свае кнігі Стаюнін, Астрагорскі і Вадавозаў, яна заключаецца ў тым, каб навучыць школьніка асэнсаванаму чытанню, аналізу мастацкага твора і яго інтэрпрэтацыі, а ў працэсе работы над творам выхоўваць, развіваць і навучаць. Мэтай літаратурнай адукацыі сёння, як і раней, з'яўляецца агульнае і літаратурнае развіццё школьніка, яго здольнасцей, выхаванне творчай асобы. Пры гэтым патрэбна памятаць, што "ніякаму самаму кваліфікаванаму і таленавітаму настаўніку не параўнаецца па сіле свайго сплінавага педагагічнага ўздзеяння са спантанным фарміруючым уздзеяннем мастацтва на адкрытую мастацкім уражанням думку". Настаўніку тут дастаткова заставацца памочнікам, які ўважліва дапамагае невопытнаму чытату пры сустрэчы з шэдэўрам [2, с. 73]. Падобная роля належыць настаўніку-славесніку, калі ён уключаны ў вучэбны дыялог з вучнямі на ўроку. У працэсе вучэбнага дыялогу школьнік авалодвае спосабамі, якія яму дапамогуць перайсці ад першаснага ўражання ад твора мастацтва да інтэрпрэтацыі ідэйнага зместу твора.

Информация о работе Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приемы формирования